Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
уцекачоў. Тады ж загінула й ейная дарагая сяброўка Алена Мароз — яна згарэла жыўцом пад выбухнутым вагонам. Марыя ж перажыла той поўны жаху дзень безь ніводнай драпіны.
А погым былі бясконцыя бадзяньні па разбуранай вайной Эўропе, страх, голад і нягоды ў лягерах для перасунутых асобаў у Нямеччыне.
Ухіляцца ад шчупальцаў усюдыіснага чырвонага васьмінога — Маскоўскіх рэпатрыяцыйных камісій зь іхнымі брытанскімі, амэрыканскімі, французкімі памагатымі — практычна азначала ўступіць у няроўную схватку. Злоўленыя ўцекачы рэзалі сабе вены, застрэльваліся, кідаліся на сьмерць зь цягнікоў — канчалі самагубствам любым спосабам, каб толькі не вяртацца на сваю «всепрошаіошую Роднну».
Стаміўшыся ад пастаяннага страху, уцякаючы ад перасьледу, Марыя адмовілася ад статусу перасунутай асобы, уладкавалася найміткай на фэрме й неяк перажыла час, пакуль бура заціхла.
I сонечны прамень аднойчы заглянуў-ткі і ў ейнае ваконца. Праз інтэрнацыянальны Чырвоны Крыж яна знайшла свайго даўпо забытага дзядзьку. Ён, аказваецца, жыў цяпер у Канадзе. Эміграваў ён даўно, яшчэ калісь перад Першай усясьветнай і зараз быў ужо цалкам заможным фэрмэрам недзе ў тых прэрыях. Дзядзька ласкава адказаў на Марыіны лісты й пасьля некаторых намаганьняў і выдаткаў перавёз яе на сваю фэрму.
У Канадзе Марыя ажыла. Яна была захоплена сваім дзядзькам Лявонам, лічыла яго сваім дабрадзеем. За прытулак і апеку яна старалася аддзячыць яму працай. 1 Лявон як добры, лагодны чалавек ставіўся да яе з разуменьнем і спагадай.
Але Марыіна нанова здабытая радасьць, як выявілася, была кароткай. He без засмучэньня яна зразумела, што сапраўднай гаспадыняй у хаце была Лявонава жонка Ліда — асоба цалкам непрыязная. Спачатку яна была абыякавай да зьяўленьня Марыі ў хаце. Па часе, аднак, гэтая гаваркая жанчына пачала «не зважаць» на яе ці дэманстраваць варожасьць. Усе намаганьні палагодзіць зь ёй былі дарэмнымі.
Прычына ейнай варожасьці хутка высьветлілася. Аказалася, што камуністычная прапаганда начыста зьела ейнае прыроднае пачуцьцё рэальнасьці. Каб гэта ня тычылася гібелі ейнага адзінага сына ў баях у Нармандыі, магчыма, яна б паставілася да наваяўленай сваячкі зусім па-іншаму. А што як яна не магла дастаць да немцаў — аб’екту ейнай нянавісьці — то яна рабіла наступную, яшчэ больш разумную рэч: яна ненавідзела ўсіх тых, хто — у адпаведнасьці з маскоўскай вэрсіяй — былі іхнымі
памагатымі. Семяно чырвонай прапаганды, што было раскідвалася так багата ў Канадзе на той час, пусьціла добрыя карані ў гэтай пацярпелай ад вайны сялянскай сям’і.
Дзядзька Лявон, якому варта было б ведаць рэчы лепей, не зьвяртаў увагі ці, прынамсі, не супярэчыў Лідзіным неабвержным довадам аб нейкім раі пад камуністамі там, у Былой Краіне.
Марыя зразумела, што дзядзькава жонка проста непапраўная фанатычка, якая набралася сваіх меркаваньняў з канадыйскіх камуністычных публікацыяў. Аж ув адрозьненьне ад Тамаша нявернага, яна нават адмовілася ўкласьці свае пальцы ў раны жывога сьведкі, які так пацярпеў ад гэнага каляніяльнага «раю» там, у сваёй краіне.
Ліда ганарылася сваім прагрэсіўным разуменьнем сьвету ў адпаведнасьці з маскоўскім пунктам гледжаньня. Упэўненая ў сваёй рацыі, падмацаванай пэрсанальнай нянавісыдю да немцаў і іхных калябарантаў, яна зусім не хацела паглядзець на другі бок мэдаля. Марыя зьявілася на сцэне ў самы неспрыяльны момант і аказалася зручнай мішэньню для абразаў з боку гэтай цёмнай жанчыны, што прагла адплаты за тое зло, якога яна ніколі не рабіла.
Пры кожнай нагодзе Ліда пагардліва кляла нейкіх уяўных фашысцкіх калябарантаў, якія, у адпаведнасьці зь меркаваньнямі Масквы й Ліды, мусяць быць асуджанымі суайчыньнікамі за свае ваенныя злачынствы.
Неаднаразова Марыя намагалася павярнуць дзядзьку Лявона й цётку Ліду да сьвятла. Яна шмат расказвала аб нялюдзкасьцях, якія парабілі чырвоныя ў калянізаванай Беларусі; як магла, распавядала аб усіх нягодах, што перажывалі там няшчасныя людзі. Часам ёй падавалася, што ейныя словы, мусіць, дайшлі да іх. Насамрэч выяўлялася, што ейныя добра падабраныя довады тут жа ўспрымаліся як брудная фашыстоўская прапаганда.
Бясхітрасны Лявон, намагаючыся наладзіць масты паміж абедзьвюма жанчынамі ў хаце, адылі паглыбляўся ў свае собскія ўспаміны аб так званых «галодных трыццатых»: прагныя нажывы з ваеннага гандлю капіталісты хаваліся скрозь за кожным банкаўскім сталом ды ў кожным абсталяваным офісе вялізных карпарацый, нацэленыя адно высмактаць апошнія пот і кроў зь нішчымных пралетарыяў.
Марыя хутка зразумела, што магла б з такім жа посьпехам зьвярнуцца да сьцяны. Дурноцьці гэтыя былі настолькі закарэлыя, што пераканаць было немагчыма. Нат пакінуўшы ў баку
«голас Масквы», якое там ні было каліўца спагады ў іхных сэрцах да скалечаных вайной уцекачоў, яна ўся была расьцярушана іхным собскім горкім досьведам у гэтай краіне.
У сьвятле гэткай незаслужанай пагарды Марыя не магла не падзівіцца, чаму ж дзядзька перавёз яе ў Канаду.
Аднойчы, калі Марыя сядзела за сталом на кухні, Ліда паклала перад ёй невялікага памеру газэту.
— Вось, тут адзін з вашых, — зьедлівым голасам патлумачыла яна. — Можа, ты яго нат ведаеш.
Марыя кінула вокам на Ліду, потым на газэту й адразу зразумела, што зараз сьледам пойдзе яшчэ адна спроба пераканаць Марыю ў ейных мінулых грахах. Яна паглядзела на фатаздымак і... раптам абмёрла.
На яе ўтаропіліся тыя самыя вочы, поўныя хцівасьці, якія аднойчы ў лесьнічоўцы праглі ейнага цела, тыя самыя вусны, што вымаўлялі брыдкую лаянку, тая ж галава. што ўсё согалася ўверх-уніз вакол ейнага лёсу падчас той жахлівай, незабыўнай вайны.
Сутаргава схапіўшы газэту й не зважаючы на цётку, Марыя кінулася ў свой пакой і зачыніла дзьверы.
Тут мы мусім прасіць прабачэньня ў нашага цярплівага чытача, каб затрымацца на гісторыі гэнай газэткі, што выклікала ў нашай гераіні такое ўзбуджэньне. Гэтая штотыднёвая газэта была ворганам камітэта «За вяртаньне на Радзіму», якім кіраваў расеец, генэрал Міхайлаў, са свёй штаб-кватэры ва Ўсходнім Бэрліне. Створаны як быццам, каб прынадзіць «невяртанцаў» дадому, камітэт насамрэч меў дваякае прызначэньне: весьці псыхалягічную вайну супраць палітычна скіраваных уцекачоў ды зьбіраць і дакумэнтаваць інфармацыю аб іх з мэтай магчымага скарыстаньня яе дзеля шантажу. Гэная магла яшчэ й дыскрэдытаваць іх у вачах таго грамадзтва, сярод якога яны маглі знайсьці прытулак.
Выкрываючы напаказ такіх дробных ваенных злачынцаў, як Калпакоў-Бэргдорф, чырвоныя тым часам канцэнтравалі сваю ўвагу пераважна на добрапрыстойных палітыках, рэлігійных і грамадзкіх дзеячах у эмігранцкіх суполках. Людзі гэтай катэгорыі, часта сталага веку, ня здольныя пусьціць карані ў заходнім бізнэсовым дэмакратычным грамадзтве, пастаянна аказваліся зганьбаванымі й запэцканымі брудам з боку крамлёўскіх гаспод. Адзіны іхны грэх палягаў у важнасьці іхнага багатага досьведу
ды грунтоўных ведаў жахлівай савецкай рэчаіснасьці. Яны пастаянна перасьцерагалі ўвесь сьвет аб расейскай пагрозе, дзеля чаго й закладалі й утрымлівалі свае нацыянальныя эмігранцкія арганізацыі.
Дзеля сваіх амбітных, агрэсіўных плянаў Масква, відавочна, вырашыла, што за любую цану прымусіць замаўчаць гэтых грозных ворагаў. Гэта ўжо факт гісторыі: колькі выбітных эмігранцкіх дзеячаў былі забітыя маскоўскімі агентамі пасьля вайны ў розных краінах Захаду.
Выданьні газэты камітэта «За вяртаньне на Радзіму» на беларускай мове рэгулярна даходзілі да дзядзькавай хаты ў прэрыях. Хаця й недасьведчаная ў гэтай мове, Ліда рупліва праглядала ўсе бачынкі, каб знайсьці доказаў, каб яшчэ больш замацаваць свае непахісныя пагляды адносна таго, што ўсе да аднаго ўцекачы былі сапраўднымі ваепнымі злачынцамі. Можна здагадацца, што яна спадзявалася аднаго дня натыкнуцца на фатаздымак Марыі, якая раптам выгляне на яе з бачынак гэнай газэткі.
Усё яшчэ ашаломленая ўсьведамленьнем нечаканай вынаходкі, сядзела Марыя на краі рыпучага жалезнага ложка. Сэрца ейнае калацілася, яна ўсё круціла ў руках бачынку са здымкам.
Зладзюгава рожа, за гадамі ўжо падзабытая, раптоўна й так ярка зноў зьявілася перад ёй. Балючыя ўспаміны, прытупленыя й заснулыя за апошнія гады, ізноў нахлынулі на яе; пакутлівае палатно ваенных гадоў разгарнулася, твары Калпакова перадусім, Карпаціна ды Лары ажылі напоўніцу ў памяці.
Потым, супакоіўшыся й сабраўшыся з думкамі, Марыя пачала чытаць.
Яна даведалася, што Калпакоў-Бэргдорф быў народжаны ў мяшанай расейска-нямецкай сям’і ў нейкім правінцыйным гарадку. Дабрадзейны савецкі рэжым — гэтак паведамляў невядомы аўтар артыкулу — асыпаў золатам усіх магчымасьцяў для выхаваньня й адукацыі гэтага, як выявілася, вырадка. Скарыстаўшы з ганаровага права, Калпакоў уступіў у Чырвоную армію — і хто б мог сабе ўявіць, што потым ён так распасьцерне свае сьцярвятніцкія крылы ў прыслугоўваньні бэрлінскім бандытам?
У гэткім тоне, прыперчваючы лаянкай свае зьняважлівыя выпады, працягваў аўтар артыкула выкрываць Калпаковаву кар'еру, дасягненыіі каторай Марыя спазнала на сваёй скуры. У якасьці сяржанта дапаможнай нямецкай паліцыі, дэзэртэр Калпакоў папаліў цэлы лік вёсак і пазабіваў шмат мірных савецкіх
грамадзянаў. Гэты крыважэрны здраднік, гэты кат Гарадоцкага раёну ніколі не зважаў ні на ўзрост, ні на пол.
У газэце былі пададзеныя сьпісы імёнаў, датаў, месцаў. Відавочна, нехта зрабіў стараннае дасьледаваньне. Але нідзе ні Марыя Каравай, ні хтосьці зь ейнай сям’і ня ўзгадваліся. Блудныя дзеці, што аднойчы вываліліся са сьмяротных абдымкаў «отца всех народов» Сталіна, за вартае называцца ахвярамі не ўважаліся.
Напрыканцы артыкула яе чакала яшчэ адна неспадзеўка.
Калпакоў-Бэргдорф, аказваецца, зараз насалоджваецца дабротамі заможнага жыцьця канадыйскага гораду Таронта. На дапамогу «суайчыныіікам» пададзены вуліца й нумар дому разам з парадай выкрыць гэтага вырадка й усякім чынам клеймаваць і дапякаць яму на сваё ўразуменьне.
Спануканьні ад чырвоных Марыі патрэбныя не былі.
Яна ўжо даўно вырашыла, што капрызы Лёсу, якія захавалі ёй жыцьцё, ёсьць воляй Боскай, каб адпомсьціць за сябе й за сваю сям’ю. А тут і сам д’ябал працягнуў ёй руку дапамогі.
Гарачыя эмоцыі заміналі халоднаму розуму й лёгіцы. Захопленая магчымым схаваным сэнсам у сваёй нечаканай вынаходцы, Марыя тут жа зразумела, што з гэтага моманту ня будзе ёй спакою да тае гіары, пакуль ня знойдзе й ня зьнішчыць забойцу.