• Газеты, часопісы і г.д.
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Гэта было ясна для Юстыны, што Марыя была ўжо зусім іншай жанчынай, чым яна яе некалі ведала. Часам суняўшыся, яна замыкалася, адыходзіла ў сьвет сваіх успамінаў, потым слухала Юстыну з раптоўнай увагай, тады зноў бяз дай прычыны цікавасьць ейная пятрэла, і са стомленым, змарнелым тварам яна гублялася недзе ў сваіх думках.
    Марыіна цікавасьць да жыцьця здавалася цяпер бадай павярхоўнай. Ад самаўпэўненасьці нічога не засталося; застрашанай і зламанай, ёй засталося адно цягнуць гэты цяжар нікому не патрэбнага жыцьця. Неяк трэ было трымацца, жыць сярод людзей; ня можа ж яна рабіць адно толькі, што аплакваць сваю сям’ю ды ўскладняць і так нялёгкае жыцьцё Юстыне. Ну, і якая ў яе цяпер будучыня? Ці яна зможа настаўляць і накіроўваць дзяцей, калі ёй самой патрэбны павадыр?
    Застаючыся сам-насам, Марыя абдумвала сваё становішча з усіх бакоў. Такія развагі прыводзілі яе ў адчай. Спачатку яна выпускала свае пачуцьці, давала волю сьлязам. Потым паступова прыйшла апатыя. Як той п’яніца, што прачнуўся пасьля кароткага сну, задураны цяжкім пахмельлем, ейны розум валэндаўся абы-дзе, неабцяжараны ніякай лёгікай, забыўшыся на ўсе патрэбы нармальнага, паўсядзённага жыцьця.
    Аднойчы адна ў пакоі яна глядзела ў маленькае вакенца. Уначы, відаць, выпаў добры сьнег. За хатай высокі драўляны
    плот аддзяляў сад Агаты ад суседзкага. Вецер шчэ не пазьбіваў сьвежых белых каптуроў з дрэваў, за імі былі бачныя іншыя хаты й пуні, над адным комінам віўся шызы дымок. Сонца, пэўна, выглядвала з-за аблокаў, бо нахінуты плот адкідаў на сумёты свой крывы цень, а яблыні вымалёўвалі на белым покрыве дзіўнаватыя сілуэты.
    Вялізны крумкач спусьціўся долу й усеўся на плот, аглядаючы навакольле. Лянотна расправіўшы крылы, зноў узьняўся й зьнік, як у той жа момант на сьнег скіраваўся тузін вераб’ёў, мяркуючы, пэўна, падкляваць за ім чаго-небудзь. Згубіўшыся ў сьнежнай калатні, якую ж самі паднялі сваёй мітусьнёй, кожная птушка горача заяўляла аб сваіх правах голасным чырыканьнем. Паўсюль барацьба за выжываньне. Птушкі — гэтак жа сама, як і людзі, можа толькі больш цывілізавана.
    Бяз дай прычыны паўсталі брыдкія выразы твараў Бэргдорфа, Карпаціна, Лары... Марыя міжволі схамянулася са страху. I што ж рабіць з такімі людзьмі, як гэткія? Няўжо так і жыць ўв адной клетцы са зьвярыма?
    Раптам зусім новая думка запатрабавала ейнае ўвагі. Гэтта ж нехта нешта сказаў... НІто гэта было? Трэба прыгадаць... Ага, успомніла: яркая карцінка зь дзёрзкім, раззлаваным хлопчыкам паўстала перад вачыма. Гэта Максімка тады кідаў маці: «Чаму аднаму падонку можна цягацца наўсьцяж ды забіваць нявінных, а другім абараніць сябе — нельга? Чаму, мама, чаму?»
    Народжаны як ёсьць дванаццацігадовым хлопчыкам пратэст супраць аўтарытарнасьці сваёй маці закрануў найдалікатнейшыя струны ў Марыіным сэрцы. Пачуцьці хлопца абвостраныя, і ён хутчэй сталее ва ўмовах вайны. Гісторыя творыцца проста ў яго на вачах. I ён запатрабаваў гатовага адказу на пытаньне, якое займае розумы тытанаў яшчэ ад пачатку гісторыі. Што ж зможа адказаць маці?
    Насамрэч, як жа наконт права абараніць сябе?
    Зацяўшыся гэткім нечаканым паваротам сваіх развагаў, Марыя раптам ўзьнялася на ложку, як быццам такое палажэньне магло паспрыяць гатоваму адказу.
    Пэўна ж гэта факт, што нейкая колькасьць людзей — заўважна ніжэйшага духоўнага статусу, і Бэргдорф сярод іх, — паводзяць сябе, як быццам яны здабылі ліцэнзію на ісьціну ўв апошняй інстанцыі, а таму могуць адных судзіць, іншых караць.
    Калі разглядаць гэтую так званую ліцэнзію на адвольнае забойства — якая, як што яна ёсьць, можа быць мера апраўданьня для яго? Вайна? Скажэныіе й злоўжываньне сілай? Ці проста
    прага нявіннай крыві? Магчыма, усё гэта разам у спалучэньнях. Адылі, гэта толькі адзін бок манэты. Нявінныя людзі мардуюцца па простай прычыне: таму што яны — безабаронныя.
    Нельга дазваляць сабе быць безабароннай варонай сярод галодных хіжнікаў, калі табе неабыякава тваё жыцьцё. Ня можа быць пытаньня аб праве чалавека на абарону самога сябе.
    Але тут ёсьць адна закавыка: калі чалавек дзеля абароны сябе бярэ ў рукі зброю, ён непазьбежна ўлучаецца ў гэты калаўрот забойстваў і ня можа пазьбегнуць таго, каб не забіць нявінных, што ёсьць навокал.
    I ўсё ж, які тады яшчэ можа быць сродак, калі пакінуць права на абарону свайго жыцьця?
    Просты школьнік, дзіця, працягнуў ёй у рукі гатовы адказ. I што яна?
    Але, пасьля ўсіх перажытых агоніяў, такі засталася ж яна жывая? Што гэта — капрыз лёсу ці рука Боскай волі?
    Калі б на гэтай зямлі існаваў грамадзянскі закон, забойства было б прыведзена ў статус злачынства. Але нямецкія грамадзянскія ўлады, тыя што былі, назіралі за падаткамі, абмежаванай адукацыяй, наборам рабочай сілы ў Нямеччыну — аховай нямецкіх інтарэсаў тут. Асноўнай іхнай функцыяй было сачыць, каб непрыхільныя асобы трымаліся ў страху, каб паняволеныя людзі рабілі сваю справу ў забясыіечаньні нямецкай ваеннай машыны. He было ні часу, ні жаданьня саваць нос яшчэ ў нейкія грамадзянскія прававыя справы. Таму армія ды іхныя дапаможныя атрады кіравалі на гэтай акупаванай зямлі, як самі лічылі патрэбным.
    Пакуль Марыя аднаўляла свае сілы, забойца ейнай сям’і працягваў караць і зьнішчаць іншых нявіпных ахвяраў. Калі няма магчымасьці зьвярнуцца да закону, як можна тады спыніць яго і такіх жа, як ён? Мусіць жа быць сродак...
    Яна старанна разважала над новай думкай.
    Калі гэты злодзей мусіць быць пакараны, хто можа зрабіць гэта, акрамя яе? Што яна, бедная, хворая жанчына, можа зрабіць?
    Нейкі час у яе круцілася думка, каб неяк дастаць зброю, пайсьці ў паліцэйскую камэндатуру і ўчыніць расправу над Бэргдорфам сваёй собскай рукой. Страху ўвайсьці ў воўчае логава пасьля таго, што яна перажыла, у яе не было. Яе засмучала іншая няўпэўненасьць. Скажам, возьме яна пісталет, скажам, падыдзе да гэтага вырадка — за адсутнасьцю ў яе сувязяў і магчамасьцяў усё гэта выглядае надзвычай сумнёўна — ну, і якія тады шанцы,
    што яна зможа стрэліць і забіць гэтага зладзюгу? Божа, якое глупства выдаваць жаданае за дзейнае? Ага, так табе Бэргдорф і будзе сядзець спакойна й чакаць і прасіцца, каб яго забілі...
    Два галасы ўнутры яе горача спрачаліся: адзін недасьведчаны й наіўны, а другі — голас цыніка...
    Яна абдумала магчымасьць загубіць і сваё жыцьцё. Яна не баялася, балазе забярэ Бэргдорфа з сабой...
    He. Гэтая думка бяз сэнсу, і Марыя тут жа выкрэсьліла яе, занатаваўшы сабе абдумаць яе яшчэ раз потым.
    Яна ўзяла маленькае круглае люстэрка са століка, угледзелася. На яе ўперыўся пануры, лядашчы твар.
    — Божа мой! — прашаптала яна, — Што ж яны са мной зрабілі!
    19
    ІСГІЫТ НА ТРЫВАЛАСЫДЬ
    Школьны інспэктар Васіль Трахімовіч сядзеў у сваім кабінэце й разважаў над зьместам ліста, акуратна надрукаванага на шэрым аркушы. Ён прыйшоў зь Віцебскага раённага камісарыяту й тычыўся набору школьнай моладзі ў навучальні Нямеччыны. Спасылаючыся на папярэднія інструкцыі па гэтым пытаньні, ліст прысьпешваў інспэктара, каб ён неадкладна даў справаздачу па выніках праведзенага набору.
    За дзьвярыма пачуўся перастук друкаркі, які пазначыў пачатак новага працоўнага дня. Новая сакратарка Надзя Курсава аказалася даволі спраўнай. Немаладая ўжо ўдавіца, яна падавалася вартай патроенага акладу. Гэтта зараз яна, ведаў Трахімовіч, цёпла апранутая, забыўшыся на няўтульны холад у кабінэце, рупліва схілілася над старым «рэмінгтонам».
    Апрача бясконцых турботаў у самой адукацыйнай дзялянцы Трахімовічу даводзілася снрачацца зь мясцовымі нямецкімі ўладамі яшчэ, напрыклад, проста за дровы. Недахоп транспарту, непадступныя лясы, што кішэлі партызанамі, — звычайныя прычыны, якія даводзілася яму чуць ув адказ на пытаньні, чаму не хапаедроваў. Раз былі прывезьлі два вазы тарфянагабрыкету, а што зь яго? Адно варты, пакуль гарыць.
    А вось учора толькі праходзіў міма ды проста зайздросна паглядаў на вялізную засьнежаную гару торфу й дроваў на двары нямецкай вайсковай камэндатуры. Свая кашуля бліжэй да
    цела. Трахімовіч злосна глянуў на грубку паміж сваім кабінэтам і прыёмным пакоем. Апэтыт у яе ненажэрны, а цяпла ніякага. I гэтая цагляная змрочная будыніна, такая слабая перад атакамі марозу, даўно патрабавала рамонту.
    А колькі было яшчэ пытаньняў, акрамя адукацыйных, якія Трахімовіч мусіў вырашаць. Дровы для ягонага мешканьня, як і для школаў, — гэта толькі частка зь іх. Мясцовыя акруговыя беларускія ўлады месьціліся ў другім такім жа разваленым будынку, і ім даводзілася не лягчэй. Немцы ж былі занятыя сваімі ваеннымі праблемамі, ім справы не было да таго, каб палегчыць жыцьцё тутэйшым, і нудзіліся, калі ім нагадвалі пра такія дробязі, як школьнае забясьпечаньне, рамонт і дровы. Бо галоўная іхная турбота палягала ў тым, каб як мага болей выцягнуць харчоў ды іншых жыцьцёвых рэчаў з тутэйшых ды зь іхнай зямлі. Яны прыйшлі на дажынкі, не на сяўбу.
    Здрыгануўшыся ад холаду, Трахімовіч кінуў вокам на рыпатую, падгнілую драўляную падлогу. Ён быў ладным мужчынам сталага веку, апранутым у дабротны самаробны шарсьцяны пінжак, шэрыя галіфэ — стыль, што ніяк ня выйдзе з моды ў тутэйшага населыйцтва — заплатаныя ялавыя боты; круглы сялянскі твар аздаблялі кароткія вусы, з-пад тонкіх броваў глядзелі шырака пасаджаныя вочы; капа густых сівых валасоў зачэсана назад. Потым ён ізноў глянуў на паперу на стале і, падышоўшы да вакна, узяўся разглядаць марозныя вузоры на шыбе.
    Два гады таму Трахімовіч прыехаў сюды з Заходняй Беларусі займацца адукацыйнымі справамі ў Гарадоцкай акрузе. Зь ім прыехала й жонка, якая цяпер выкладала ў малодшых клясах у гарадзкой школе.
    Перабудова той адукацыйнай сыстэмы, што пакінулі чырвоныя, аказалася геркулесавай працай. Недахоп настаўнікаў, што былі б абучаныя выкладаць па-беларуску, зьявіўся галоўнай праблемай. Нямецкія ўлады, хаця й дазволілі выкладаць па-беларуску, цалкам адмовіліся, за малым выключэньнем, выдаваць школьныя падручнікі.
    Гэткі падыход, безумоўна, аддаваў знаёмымі ўжо зьняважлівымі расейскімі выкрутасамі, прызначанымі каб развахоціць тутэйшых энтузіястаў патрыятычнага выхаваньня; пэўна гэта ўсё ішло ўв адзін шэраг зь іншымі зьляпанымі ў Бэрліне недарэчнасьцямі кшталту нацыянальнай паліцыі ды атрадаў самааховы — але без забясьпечаньня зброяй і нават вопраткай, каб ускладніць спробы дзейнічаць самастойна ад усеўладарных гаспадароў.