Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
— Добрая работа, хлопец, — папляскаў ён Колю па плячы. — Пэўна, што прыстрэліў яе: паляцела ўніз, што курапатка.
— Бедная дзеўка, — уздыхнуў Коля, стараючыся ня выдаць свайго задавальненья ад такога нечаканага выпадку.
Ён быў упэўнены, піто не патрапіў у Марыю, і што яна цалкам можа застацца жывой; зьбітай мо ды абдзёртай, але цэлай.
— Няшчасная баба, — паўтарыў Коля. — Якая сьмерць... Так хацела застацца жывой...
— От, зараз заплач яшчэ, сюсі-пусі па гэтай фашысцкай дрэні, — перадражніў яго Сьцяпан. — Хадзем назад.
— Хаця б не заплакаў. ...Але я ўсё ж думаю, трэ было б хоць пахаваць яе па-ліодзку.
— Яшчэ чаго. Будзе добрая вячэра ваўкам.
Ваўкі, зрэшты, на Марыю не паквапіліся. Дзякуючы суцэльнаму разбою ды масавым забойствам, што лютавалі ўздоўж і ўпоперак па ўсёй краіне, харчоў хіжнікам хапала ўволю. Чалавечыны было поўна паўсюль. Гэныя пераборлівыя ваўкі цяпер маглі нават выбіраць мэню сярод падсмажаных жанчын, вэнджаных дзяцей, мужчынскай сьвежыны ўсіх гатункаў.
Амаль беснрытомная, Марыя ляжала нерухома ў глыбокім сьнезе, марудна ўсьведамляючы, што яна яшчэ жывая...
Асьцярожна паварушыла пальцамі ног, па чарзе на кожнай, пераконваючыся што ногі на месьце. Тады заварушыла рукамі й, разграбаючы гурбы вакол сябе, раптам села.
Галасы зьверху змоўклі, і на начны лес лягла сьмяротная цішыня. Буйныя сьняжынкі ўсё яшчэ падалі. Занятая сабой, Марыя не зважала на іх. Псрш наперш яна вырашыла, што раз яна ў незнаёмым лесе, ёй нічога не застаецца, як дачакацца сьвітанка, каб некуды рушыць.
Шукаць яе пэўна ніхто ня будзе. Двойчы яна была зьнішчаная да магілы, і кожнага разу цудам ратавалася. У рубцах ды сіняках, але жывая. Па зводках як паліцайскіх, так і партызанскіх, напэўна, яна падавалася як «зьліквідаваны вораг народу».
Народу... Калі ўжо яна й была каму ворагам, дык толькі не народу. Два гіганцкія хіжнікі, што біліся міжсобку за ейную зямлю, зрабілі вінаватымі ўсіх ейных суайчыньнікаў, хто не хацеў падымаць зброю ў чыёйсьці вайне.
Раптам дзіўная думка прыйшла ёй у галаву: раз яна была зьліквідаваная абаімі бакамі ды будзе лічыцца ў афіцыйных даведках мёртвай — то ж яна тады можа пачаць жыцьцё нанова сярод сваіх людзей, нават зьмяніўшы імя, дзе-небудзь далей, у спакойным месцы. Зь ейнай цярплівасьцю яна можа пачаць усё спачатку. Праўда, зь цяперашнім здароў’ем, пасьля перажытых ран, ды яшчэ падарваным сёньняшнім алькагольным атручэньнем і гвалтаваньнем...
Цёплае жытло ды добрая ежа — вось гэтыя простыя рэчы сталі для яе цяпер галоўнай умовай для выжываньня.
I дзе яна зможа іх знайсьці?
Вядома, няма гаворкі, каб вярнуцца ў Шулы: цяпер там проста гара попелу. У сваёй затлумленай, непаслухмянай памяці яна шукала тую руку дапамогі, шчырага сябра, хто змог бы прытуліць і падкарміць гэтую зьбітую, зламаную, бяздомную ахвяру вайны...
На розум прыйшла сяброўка, настаўніца Юстына з Гарадку.
Так, яна адзіная, да каго можна зьвярнуцца. Марыя нават папракнула сябе, што забылася да гэтае пары на сваю любую сяброўку. Ці з-за гэтай калатнечы ды гора, што зваліліся на ейнуіо долю? ...А як там Юстына? ...Пэўна ж, мусіла чуць, што яе забіў Бэргдорф. Вось будзе неспадзеўка для яе, як Марыя ўваскрэсьне проста на ейным парозе.
Занятая сваімі думкамі, Марыя зусім не зважала на буйны пухнаты сьнег, што ўсё так і падаў безупынку. Быццам зьмярцьвелая белая мумія, яна сядзела нерухома сярод дрэваў і кустоў’я, утаропіўшыся перад сабой і нічога ня бачачы.
Нейкі час яна паразважала над тым, як жа ёй удалося пазьбегнуць партызанскіх куляў. Быў гэта якісь вытыркнуты корань, пень — ці ўсё ж «рука Боская»? Шчасьлівы выпадак, ці Воля з вышыні? Яна падзівілася нябачнай сіле рукі Боскай, і ейнае сэрца напоўнілася пакаяньнем, а вусны бязгучна заварушыліся ва ўдзячнай малітве да Усемагутнага.
Урэшце ейнае змучанае цела нагадала аб сабе: пад правым плячом рэзка забалела ў сьпіне, мо ад удару аб сук, які пэўным чынам затрымаў ейнае падзеньне. Яна абмацала ўсю сябе — здаецца, больш ніякіх пашкоджаньняў не было: гурбы мяккага, сьвежага сьнегу прынялі яе, як у пярыну.
Сьвітанак пачаў паціху асьвятляць засьнежаны лес, калі Марыя паднялася ісьці. Агледзеўшыся, яна падалася хутчэй — прэч, далей ад гэтага партызанскага лягеру.
16
ДЗІРКА АД КУЛІ
У той жа дзень надвячоркам, калі школьнікі пайшлі ўжо дадому, у настаўніцкім пакоі гарадоцкай сямігодкі адбылася бурная спрэчка.
Прысутнымі былі ўсе пяць настаўнікаў, малады й нагюрысты дырэктар Тодар Шпілька ды клясныя кіраўнікі чатырох старэйшых клясаў.
Юстына Мурашка сядзела за сталом і праз густы тытунёвы дым пільна разглядала дзірку ў шыбе. Падобна сонечным промням на дзіцячым малюнку, амаль сымэтрычна, ад дзіркі разьбягаліся расколіны, але шкло трымалася. Варта было адно зьлёгку пхнуць іпыбіну, і яна б рассыпалася на кавалачкі. Гэта
была аблудная куля, як ёй аднойчы сказалі, якая прашыла шыбу й засела ў сьцяне блізу столі.
Юстына разважала аб прыродзе гэтай дзіркі, настаўляючы адно вуха, каб не прапусьціць словы дырэктара. Як гэтая прабітая аблуднай куляй шыба, ейнае мацярынскае сэрца сёньня было параненае думкамі аб тым, што ейнае дзіця, ейную адзіную радасьць, — дванаццацігадовага сынка — могуць адабраць у яе ды адправіць у Нямеччыну вывучаць, як яны кажуць, якоенебудзь карыснае рамяство. Дабром яна на гэтае зьверства не пагодзіцца, вырашыла яна.
Шэрымі нранізьлівымі вачыма Шпілька агледзеў прысутных і працягваў далей:
— Спадарства, я не змагу перабольшыць значэньня гэтай справы. Вы мусіце зразумець, як і я, што мы ня можам вось так стаць перад немцамі ды бесцырымонна заявіць ім, што маўляў ніводны школьнік не захацеў ехаць. Яны ж проста не павераць. Спадар Трахімовіч, акруговы інспэктар па адукацыі, сказаў мне адназначна, што нямецкі камісар па адукацыі спадзяецца на пасьпяховы вынік з нашае дапамогай. Гер Будке мяркуе гэта такім чынам — і гэта зь ягоных словаў, не з маіх, — што беларускія бацькі маюць быць удзячнымі затакую магчымасьць, якая прапануецца дзеля прафэсійнага росту іхных дзяцей.
За апошнім сказам па настаўніцкіх тварах прабегла гіранічная ўсьмешка. Юстына хмыкнула з такога хітрага прадстаўленьня Будкавай заўвагі. Гэта ёй нешта вельмі нагадала. Той самазваны будаўнік «новай Эўропы», мусіць, крэпка памыляецца, калі выношвае ілюзіі, што вось гэтакая абрыдлая дурніца можа неяк пераканаць народ, якога даўно ўжо вывернула ад такіх жа расейска-савецкіх ідэалягічных гульняў.
Настаўнікі, як і ўсё насельніцтва калянізаванай Беларусі, ужо чулі й добра зразумелі падобныя двухсэнсоўныя прапагандысцкія «вуткі». Год за годам, раз за разам ім гаварылі: тое, што было для іх на самай справе прыгонам, аказваецца, было лепшым раем на зямлі; іхныя дзеці мусяць быць удзячнымі «товарніцу Сталнну за наше счастлнвое детство»; яны мусяць аж ніц падаць перад дыктатарам зь невымоўнай удзячнасьцю за тую ўтаймавальную кашулю, якую ён напяліў на іх.
— Тыя дзеці, што добраахвотна паедуць у навучалызі ў Нямеччыну, — працягваў дырэктар Шпілька, — будуць мець дармовае пражываньле, харчаваньне, добры мсдыцынскі дагляд і навучаньне ў найлепшых школах. Нямецкія ўлады запэўнілі інспэктара Трахімовіча, што няма ніякай прычыны бацькам
хвалявацца. Я гаварыў вам гэта ўчора, і я падкрэсьліваю гэта сёньня. Бо я не магу не падазраваць, што некаторыя з вас ставяцца да гэтага пытаньня абыякава ці зь недаверам. Таму мне нічога не застаецца, як патрабаваць ад вас поўнасьцю шчырага ўдзелу ў гэтай справе Парупцеся рабіць заўтра лепей, чым вы рабілі дагэтуль. Дзеці пагавораць з бацькамі сёныія ўвечары, і будзем спадзявацца, што яны стануць болыл паважлівымі да гэтай добрай нагоды, чым учора.
Шпілька спыніўся, зыркаючы вачыма па прьісутных, як бы чакаючы гарачых пратэстаў, але іх не было. Ён відавочна быў устрывожаны гэтым маўчаньнем. Што з гэтымі людзьмі ёсьць? Могуць яны зразумець, што калі гэтая справа ня будзе хоць на каліўца пасьпяховай, то ягоная пасада апынецца пад пагрозай?
Настаўнік сёмае клясы Мікола Руновіч затурзаў на крэсьле. Зморшчыўшы лоб і цягаючы сябе за даўгі цёмны вус, прамовіў:
— Спадар дырэктар, я цалкам зразумеў, пра што вядзецца. Есьць адно, што бянтэжыць мяне. А ці ня ставім мы воз папярод каня? Вядома, калі правільна рабіць — калі ўжо трэба рабіць — то мы мусім перш запытацца бацькоўскага пагадненьня. Вядома, што ім і вырашаць паважнасьць гэтае справы. Прызнацца, прапанаваныя мэтады ёсьць поўнай неспадзеўкай для мяне. За каго нас немцы трымаюць? За дурное боўдзіла? Усё ж такі, тыя з нас, у каго дзеці, — калі б мы стаялі перад такой прапановай і даведаліся, што нашых дзяцей дураць за нашымі сьпінамі, каб яны зракліся сваёй краіны й здалі свае жыцьці — вядома, ніхто б не застаўся абыякавым. Болей за тое, некаторыя проста страцяць давер да школьнага кіраўніцтва. Ці не пераацэньваем мы сябе? Усё ж такі, спадарства, тое, чаго немцы ад нас патрабуюць — і я ўпэўнены, гэта не адзінкавы выпадак, але, бадай, цэлая кампанія, што праводзіцца па ўсёй Беларусі, — гэта зрабіцца наборшчыкамі рабочай сілы для працоўнай машыны Нямеччыны. Як жа можна прымірыць з такім брыдкім заданьнем нашую настаўніцкую этыку. Ня знаю, ня знаю...
— Я ўжо падыходзіў да пытаньня з бацькамі, — патлумачыў Шпілька, чырванеючы. — Але перш чым я выкладу яго, я хацеў бы спыніцца на вашых заўвагах, спадар Руновіч. 3 таго, што вы зараз сказалі, бачна, што вы прадузяты. Ніхто — я паўтараю — ніхто ні ад кога не патрабуе зракацца сваёй краіны й аддаваць свае жыцьці. Давайце паглядзім на справу з правільнага ракурсу. Я ўпэўнены, вы пагодзіцеся са мной, што нашыя дзеці
заслугоўваюць найлепшай адукацыі, якую яны могуць дастаць. Але, вы самі ведаеце, у нашай краіне ня так шмат установаў, навучальняў, куды пайсьці вучыцца па заканчэньні школы. Я не зьбіраюся абмяркоўваць, чаму. Вы таксама ведаеце, што нямецкія навучальні найлепшыя з тых, якія толькі можна пажадаць. Цяпер я пытаюся: што кепскага ў тым, што нашыя дзеці скарыстаюць з магчымасьцяў, прапанаваных ім, і тады, пазьней, калі яны стануць працаваць на карысьць сваёй краіны й сябе, прыкладаючы навыкі й веды, якія здабудуць там?
Нямецкія ўлады даюць гарантыю акруговай Управе па адукацыі ды інспэктару Трахімовічу, што набор дзяцей для навучаньня ў Нямеччыне не азначае набор рабочай сілы. Немцы няўхільна вызначаныя ў гэтым пытаньні. Ніякім чынам нельга разумець гэта як намаганьне запоўніць нямецкія фабрыкі таннымі рабочымі.