Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
Аглушальны рогат пакаціўся па хаце.
Калі ён прыціх, Карпацін ціхім голасам прамовіў:
— Няможна ж, мая мілачка, спыняцца. Гэта ж толькі першы раз так складана, ну, гэта, як цэлку зламаць ...ну, ты ж ведаеш...
Чарговы выбух рогату.
— А пасьля ўсё пойдзе гладзенька, сама зьдзівісься. Так што давай, давай.
3 мокрымі вачыма Марыя зноў падняла кубак, і на гэты раз яна хутка спустошыла яго без прыпынкаў. Надрыўны кашаль затузаў ейнае слабое цела, аглушанае праявамі ўсеагульнай радасьці.
— Ура, справілася! — закрычаў Коля зь непрыхаваным задавальненьнем.
Карпацін паклаў пісталет на стол і падняў кубак.
— Ну дык, за здароў’е!
Усе кульнулі свае кубкі і заглынулі тую шэрую вадкасьць адным агульным глытком.
— Вось цяпер закусваць! —загадаў Марыі Карпацін.
Спанукаць яе не прыйшлося. Забыўшыся пра ўсё на сьвеце, стала заладоўваць сваю талерку вялізным кавалкам сьвежыны, квашанай капустай, хлебам, бульбай і пакуль накладала, таропка хапала ўсё ў рот. Бадай жа ж, калі яна запакуе цэлы страўнік, то мо зможа пагасіць той агонь унуірах.
Тады самагонка навалілася на галаву — усё там закруцілася.
Баючыся, што раптам ім прысьпічыць адняць у яе ежу, яна жавала так скора й ятрана, што забалелі дзясны. Але партызаны таксама наваліліся на харчы, што тыя сьцярвятнікі, забыўшыся на ўсе прыстойнасьці, якія, можа, калісь і мелі.
Адно Лара з Карпаціным наглядалі за мітусьнёй вакол стала з доляй адхіленай весялосьці, абменьваючыся зразумелымі ім паглядамі ды ўхмыляючыся, пакуль тыя елі.
Вось зноў Сьцяпан разьлівае па кубках, і Марыя з жахам глядзіць, як гэтая вадкасьць зь вялікае бутлі завіхурваецца ў ейны кубак.
Усё, гэтая дакладна яе заб’е.
Ёй прыйшла думка, што ў яе ёсьць выбар: быць застрэленай Карпацінскай куляй ці быць атручанай — а цяпер яна была цалкам перакананай у такой магчымасьці — самагонкай. Яна адно павярхоўна ведала праякасьць гэтай самаробнай гарэлкі. Ёсьць два ейныя гатункі: звычайны — гэта калі яна пераганяецца адзін раз у самагонным апараце, а другі — калі пераганяецца двойчы. Гэтая — была другога гатунку.
Дзіўнае адчуваньне, новае для яе, захапіла Марыю. Яна паглынала ежу, памятаючы пра зграю ваўкоў вакол яе; адзін зь іх можа спыніць яе ў любы момант і адабраць талерку. Ніякіх табе прыстойных манер за сталом, ніякай справы да таго, што іншыя падумаюць ці зробяць, яна адно сьпешна старалася наесьціся. Нават падсьвядомыя ўспаміны пра тое, адкуль гэтая сьвежына, ніяк яе не кранулі. Страўнік ня ведае маралі, а ежа значыць выжываньне. I гэтая пераважнасьць настолькі крэпка сядзела цяпер у ейным заімглелым розуме, што яна прапусьціла чарговы заклік Карпаціна, які вярнуў яе ў рэальнасьць кухталём у левая плячо.
Відэлец завіс на паўшляху паміж талеркай і ротам, яна запытальна паглядзела на камандзіра ды навокал стала. У спакойным чаканыіі ўсе трымалі свае кубкі.
— Будзьма! — абвесьціў барадаты без цырымоніяў.
Цяжка зглынуўшы, яна зь перацятым дыхам недаверліва ўтаропілася ў сваю чарку. Гэтую адолець ужо немагчыма, падумала яна. Пакасіўшыся на пісталет, яна ўсё ж вырашыла адчайна працівіцца.
— Калі б мне дазволілі... прамінуць гэтую... — Марыя кінула хуткім вокам на Карпаціна.
— Што зноў? — рыкнуў злосна барадаты. — Ці ня ведаеш, што мусіш выпіць кожную налітую чарку й ніякіх нам тут выбрыкваньняў! Так што не выпрабоўвай майго цярпеньня. Пі!
Марыя агледзелася, быццам шукаючы падтрымкі. Пэўна, ёй ня варта пярэчыць: гэтыя зьвяругі заліюць ёй сілай у глотку, калі будзе трэба. Скарыўшыся, яна падняла кубак, пацягнула зь яго паволі й — усё ейнае нутро адчайна пратэставала — праглынула ўсё да дна.
Пільна сочачы за ёй, усе таксама выпілі.
Гэтая выцяла яе цалкам. У галава закруцілася. Пякельная ўспышка запаліла ўсё нутро. Хапаючы паветра, яна ледзь трымалася, каб не зваліцца. Пырснулі з вачэй сьлёзы.
А ейныя пакуты суправадзілі раскаты д’ябальскага рогату.
Тады, зусім атупелая, яна хапіла відэлец і стала есьці.
— Які ты няўважлівы гаспадар, мой дарагі камандзір, — захіхікала Лара. — Ці ты ня бачыш, што нашай госьці ўжо досыць?
— To не пераймайся, — падхапіўся гаспадар. — Я ўпэўнены, што яна можа прыняць яшчэ шмат болей. Але пытаньне вось у чым: ці варта пераводзіць добрую гарэлку?
— Я б сказаў: не! — кінуў Патапыч. — Давайце ўжо пачнем нармальную гулянку, камандзір. Як, Грыша? — пхнуў ён локцем мядзьведзя побач з сабой. — Што скажаш?
Коля выцягнуў губны гармонік, шырокім махам рукі выцер рот і, здаецца, вырашаў, што б яму зайграць.
— Я? — вылупіў свае налітыя крывёю вочы Грыша, агледзеў жанчыну справа ад Карпаціна. — Скажу. Гуляем!
3 гэтымі словамі ён па-сяброўску пляснуў Патапычу па сьпіне, што той ледзь не зваліўся з зэдліка.
— Сукін сын, што лупіш мяне так? — агрызнуўся гэны.
Забыўшыся на ўсіх, Грыша бачыў ужо толькі бабу. Ён падняўся, абышоў стол, і перш, чым іншыя што зразумелі, абхапіў Марыю й павалок яе з зэдліка.
— Хадзем давай, я ж цябе задаволю... — запыхцеў ён.
На мяжы трызьненьня Марыя ўжо была бачыла ўвесь сьвет, сплываючым некуды ў бездань. Раз за разам яна адчайна матляла галавой, намагаючыся зразумець, што адбываецца і што гэта за людзі навокал яе, і што сталася з Валодзем, і зь дзецьмі, і з маці, і што яна тут робіць, і што рабіць далей — як раптам нехта хапіў яе ззаду. Яна яшчэ не пасьпела дадумацца, ці ёй супрацівіцца, ці ісьці за ім, яна не магла ніяк разважыць, як раптам яе і адпусьцілі.
Міша падскочыў да Грышы:
— А ну ты, кінь яе, мядзьведзь! Я буду першым!
— А як жа ж! — зарычэў Грыша.
Ён адпусьціў жанчыну й накінуўся на свайго праціўніка. Пакуль яны абменьваліся кухталямі, Колеў гармонік акампанаваў ім разудалай полькай. Тыя абодва пакаціліся па падлозе.
— А ну, разыміце іх! — загадаў Карпацін.
Лара, здаецца, засмуцілася.
— Няхай, камандзір. Мне падабаецца. Абодва дужыя, пэўна ў іх зашмат сілы для гэтай няшчаснай лахудры.
— He, — горача запярэчыў камандзір. — Я мушу бачыць, што кожны задаволены. Гэта значыць, мусіць быць парадак. Патапыч! Сьцяпан! Разыміце іх!
Барцоў расьцягнулі, і яны стаялі цяжка дыхаючы.
— Зробім як цывілізаваныя людзі. Ніякае бойкі. Коля, дай мне паперы й аловак.
Азадачаныя, партызаны сачылі за Карпаціным. Ён разарваў аркуш паперы на пяць кавалкаў, напісаў на іх нумары, скруціў кожны й кінуў у сваю фуражку.
— Цяпер, увага. У нас тут пяць мужыкоў безь мяне. У мяне пяць квіткоў, пранумараваных ад адного да пяці. Кожны з вас выцягне адзін квіток і ня будзе раскручваць яго, пакуль лёсаваньне ня скончыцца. Тады, як я загадаю, кожны адкрые свой і прачытае мне, які нумар выцягнуў. Квіток нумар першы пойдзе з бабай першым, нумар другі — другім, і гэтак далей. Апошні, я маю на ўвазе, пяты нумар, таксама будзе мець дапаўняльнае задавальненьне ад адпраўкі яе ў расход, — Карпацін агледзеў твары. — Пытаньні ёсьць?
— Цалкам слушна. Кожны мае сваю чаргу, і апошні сваю прывілею... — падтрымаў Карпаціна Патапыч.
— Дык што скажаш, Лара? — запытаўся Карпацін.
— Скажу, што ты — геній. А што ж ты? Ты ня хочаш узяць удзел?..
— Няўжо ж мне? — усьміхнуўся камандзір. — I пакінуць цябе адну? О не, мая дзетка, мы будзем гуляць разам, — з гэтымі словамі ён ляпнуй ёй па азадку.
— Балюча ж, прыдурак! — ускрыкнула Лара ані бяз злосьці, але ў суправаджэньні ўсеагульнага вясельля.
— Ну, вось і добра, — абняў Карпацін Лару. — Тады цягніце свае квіткі.
Пяць мужыкоў пацягнулі скручаныя паперкі з Карпацінавай фуражкі.
— Ну, цяпер што да нумароў... У каго першы нумар?
— Тута, — абазваўся Патапыч з задаволенай усьмешкай на зласьлівым твары, зыркнуўшы хцівымі вачыма на Марыю.
— Mae віншаваньні! — хіхікнула Лара.
Другі нумар выцягнуў Сьцяпан, трэці — Грыша, чацьверты — Міша.
Бледны й ціхі стаяў Коля з губным гармонікам ув адной руцэ й кавалкам паперы — у другой, кідаючы з-пад ілба позіркі то на Марыю, то на кампанію. Ніколі нікога ён яшчэ не караў за сваё кароткае жыцьцё. Зараз ён думаў пра Марыю, няшчасную дзеўку, да якой ён пачаў ужо адчуваць спагаду.
— Ну, хлопец, — паклаў яму руку на плячо Карпацін, паглядзеў спачатку на Марыю, потым проста яму ў вочы й сьцішыў і олас, — пасьля таго як назабавісься, возьмеш мой пісталет і адвядзеш яе да таго яра за лесам ...ведаеш, што я маю на ўвазе?
— Так, — адказаў Коля, намагаючыся трымацца ўпэўнена.
— Прыстрэліш і пхнеш долу. Зразумеў?
— Так точно.
— Возьмеш яшчэ каго-небудзь за сьведку.
Коля кіўнуў.
— Ну, што, цяпер усе задаволеныя, я думаю.
Без далейшых размоваў Патапыч падышоў да Марыі, хапіў за руку й павалок у бакавушку за фіранкай. Астатнія праводзілі іх паглядамі й тапталіся на месцы, ня ведаючы, чым ім тым часам заняцца.
— Ат!.. Давай яшчэ глынем, — завярнуўся Міша да кубкаў.
Коля сеў на лаўку; ягоны імпэт да гулянкі й ягоная бестурботнасьць раптам скончыліся. Ён трымаў ля вуснаў гармонік, бы раздумваючы, што б яму зайграць.
Карпацін узяў са стала пісталет, зарадзіў яго й засунуў у кабуру на сьцяне. Паглядзеў уважліва на Колю.
— Ты што, хлопец? Мо расчараваны сваім жэрабем?
— А, не-не!.. — падскочыў той. — Я вельмі рад, таварыш камандзір, — натужна ўсьміхнуўся ён.
— A то. Ня бачу нагоды, чаму б не, — паставіў кропку Карпацін і пасьпяшаў за Ларай у другі пакой.
15
ГВАЛТАВАНЬНЕ
Патапыч прывалок паўпрытомную й здранцьвелую Марыю ў койку. Яна ўжо цалкам згубіла здольнасьць супрацівіцца і, моцна трымаючыся за край койкі, была рада прыхінуць хоць куды-небудзь сваю цяжкую галаву. Яна ледзь стрымлівалася, каб не званітаваць.
Сподняе адным дзікім рыўком было садрана, і Патапычавы драпежны гырчок выклікаў пякельны боль і аганічную дрыготу па ўсім ейным атручаным алькаголем, зьнясіленым целе. Гэты мужлан сьціснуў яе мёртвай хваткай і кончыў тры разы запар за хуткім часам.
Ейнай агоніі дабаўляў конскі рогат за фіранкай. Ледзь усьведамляючы навакольле, яна выправілася на самае дно пекла. Пад дыхавіцай гарэла агнём; ашчэрыўшы зубы, упіўшыся паўзногцямі ў саламяны матрас, яна выгіналася й уздрыгвала, хапаючы ротам паветра. Разрывы болю стралялі з усіх бакоў, нагадваючы ёй пра зьвяругу Бэргдорфа.
Сьцяпан, зрэшты, не прыйшоў. Грыша зрабіў усё і за яго. Марыя аж скурчылася ўся ад гэтай крыважэрнай істоты, што малаціла яе зь дзікай ятрасьцю. Алькаголь страціў увесь ягоны юр. Ён біў яе па абедзьвюх шчаках і лаяўся.