Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
У прыцсмках партызанскай зямлянкі назасмучоным Марыіным твары спакваля заварушыліся вусны.
Усё забытае з далёкага дзяцінства трэ было аднавіць. Марыя разумела, што няма неабходнасьці дакладна паўтараць напісаны тэкст. Просты зварот, нават сваімі словамі, Бог таксама можа пачуць. Ніякіх завучаных паўтораў нечыіх думак, адно толькі сваё з душы...
Але нават калі яна размаўляла з Богам, абрыўкі нядаўняга мінулага не давалі ёй спакою. Сатана й тут намаўляўся заявіць пра сябе. Калі Бог сапраўды такі літасьцівы, як падаецца, як жа Ён дазваляе, каб нявінныя немаўляткі гарэлі ўв агні, каб забівалі дзетак і жанчын, каб багалюбных людзей зьнішчалі, як паразітаў?
Ат, пэўна, Бог—гэта проста той хлопец з бліскучымі вачыма, што на Янкавай іконе... Калі ён такі ўсемагутны, такі ўседаравальны й літасьцівы, чаму б Яму не спусьціцца сюды на зямлю й не ўсталяваць тут мір, і парадак, і справядлівасьць?
Ах, бадай, немагчыма знайсьці горшага пекла, чым гэтая Богам забытая, загіблая краіна!..
Сумнёвы авалодалі ёй. Больш не было ніякага сэнсу. Яна ўжо не магла разгледзець ніякай рысачкі сьвятла ў канцы танэля, які б мог вывесьці яе з гэтай чорнай бездані сваёй унутранай калатні, пакуль гэты неўтаймаваны змоўшчык супраць Творцы на Нябёсах тым часам бадзяўся тут паблізу, на мяжы хаосу, замахваючыся біць...
Так і ня змогшы вырашыць свайго ўнутранага канфлікту, што падкідаў паліва да яе эмацыйнага агню, яна зьнясілена здалася, паставіўшы на сябе крыж. Змучаная й разгубленая, забурылася з галавой у набітую сенам падушку. Хацелася плакаць, але сьлёз не было. Яна ляжала нерухома, слухаючы гукі знадворку й біцьцё свайго сэрца.
Ах, як бы яна хацела, каб гэтае сэрца спынілася, і яна б магла сысьці згэтуль так лёгка й спакойна!
Гэтак, у цяжкай дрымоце, яна ляжала, забыўшыся на час і прастору, намагаючыся адмежавацца ад суцэльнага сьвету...
14
Д’ЯБАЛАВА ГУЛЯНКА
Рыпнулі ржавыя завесы, дзьверы адчыніліся й зачыніліся. Цяжкія крокі падышлі да Марыінага ложка. Нейкі момант ваганьняў, і тады коўдра адным рыўком зьляцела прэч.
Раскрытая да холаду, Марыя раптам села на ложку, і ейны позірк упаў на хмурны Сьцяпанаў твар. Ён стаяў, упарты пасланец «д’ябаліхі», ледзь заўважная зласьлівая ўсьмешка гуляла на твары, у руках скрутак шэрай тканіны.
Марыя ўжо задумвалася аб гэтым шэрым, пакорным, спраўным ад’ютанце Лары. Што ён за чалавек такі? Што ў гэтай густа зарослай, цемнавалосай галаве? Гаварыў ён мала, рухаўся спрытна, выконваў усё рупліва. Марыя зацікавілася гэтым загадкавым, прыгожым, хаця й нежывым, тварам. Ці быў ён нечым большым, чым падаваўся? Што ў яго за адносіны з гэтай жанчынай на самай справе? Каханак ён ейны ці проста верны слуга?
Марыя, седзячы на ложку, паспрабавала нечым прыкрыцца ад холаду, але Сьцяпанава рука тут жа сьцягнула посьцілку. Юрлівыя вочы агледзелі спалоханую жанчыну, і нізкі голас прамовіў:
— Надзень гэта ды ўбярыся. Пойдзем на сьвяткаваньне сёньня.
Марыя паглядзела на адзёжу, што ён прынёс. Зь першага пагляду было бачна, што сукенка была даволі багатая. Швэдар крыху й паношаны, але таксама добрай якасьці. Адылі ні ягоны голас, ні манеры ёй нічога добрага не варажылі. Стаіць тут, зыркае на яе не міргаючы.
— Пра што гэта ты? Якія шчэ сьвяты? — спыталася яна, запінаючыся.
Галавешкі ў пячурцы даўно астылі, і ў зямлянцы было вельмі холадна. Марыя завярнулася ў посьцілку й утаропілася на яго.
— Тое, што чула: будзем сьвяткаваць сёньня. Ларын загад. Апранайся. I твар падмалюй. Каб выглядала прыстойна.
Марыя чакала, што ён яшчэ скажа, але ён моўчкі перыўся на яе. Бадай што ён з тых, хто без патрэбы не змарнуе й слова, нават калі й няма пэтрэбы быць такім лаканічным.
Пэўна, зараз ужо позна, падумала Марыя. 3 маленькага вакенца сачылася ледзь-ледзь сьвятла, адно каб толькі бачыць, што вакола.
— Што за сьвята? Навошта мне ўбірацца?
— Зашмат пытаньняў задаеш. Сёньняшнюю перамогу сьвяткуем.
Вось як. Сьвя гкаваць перамогу.
Раптам усё вярнулася й навалілася на яе. Мінулая ноч... Змучаная, амаль беспрытомная, яна ляжыць на сьнезе... HexTa з партызан хоча прыкончыць яе тут жа. Лара не дазваляе, маўляў, ейны час яшчэ не прыйшоў, што яна прыдасца для сьвяткаваньня...
Тое, што яна не дасказала, але мела наўвеце, было для ўсіх надта зразумелым. Марыя падумала, што яе выдаткавалі ў
якасьці казла адпушчэньня для нейкага зорнага атракцыёну, і яна здрыганулася ад гэткай вусьцішнай задумкі.
— Я не пайду, — заявіла яна цьвёрда.
— Што? — гаўкнуў Сьцяпан.
— Што чуў. He пайду.
Мужык схапіў яе за рукі, сьціснуў і затрос, як грушу.
— Мне больна, гад! — закрычэла яна.
Сьцяпан адпусьціў яе й ціха прагаварыў:
— Слухай, каб мне тут ніякіх. Калі хочаш дабра сабе — рабі як сказана. He выпрабоўвай майго цярпеньня. He дапаможа. Будзеш выкабеньвацца тут — сілай зацягну.
Марыя зыркнула з-пад ілба на гэтую жывёліну ў чалавечым абліччы. Што ты тут зробіш, супрацівіцца няма ніякага сэнсу: ён жа папросту занясе яе на плячах, перад гэтым яшчэ й ладна надаваўшы.
— I вось што, — дадаў ён прымірэнчым тонам. — Будзеш мець гонар сустрэцца там з нашым камандзірам. Я б на тваім месцы скакаў ад шчасьця.
Ён усеўся на зэдлік у куце, выцягнуў табаку, люльку, набіў яе й запаліў, увесь час косячыся на Марыю падазрона.
Усё яшчэ седзячы на ложку, яна надзела сукенку. Потым пацягнулася да маленькага люстэрка на сьцяне й заглянула туды. Яна ледзь што пабачылаў ім. Сьцяпан, заўважыўшы гэта, запаліў сьвечку на століку й зноў сеў.
Цяпер Марыя магла бачыць ямчэй. Яна чаго сябе не пазнала. Схуднелы, бледны твар; мутныя вочы, праваленыя ў чорныя яміны, пазіралі на яе з-пад насунутых броваў. Яна правяла пальцамі па валасах, у якіх прыбавілася сівізны за апошнія суткі.
— Божа мой! — вохнула яна. — Што са мной зрабілася!..
Тады яна падумала: якая ўжо розьніца. Бо тое, што яны называюць сьвяткаваньнем, для яе будзе пакараньнем...
Заўтра... заўтра яна ўжо зможа адпачыць пад слоем гэтай бруднай, гаркотнай зямлі...
Яна пакорна выпрасталася з-пад коўдры, абцягнула сукенку, надзела швэдар. Сукенка была амаль што ейнага памеру. «Цікава, што ж сталася з былой ейнай уладальніцай?..» — падумала яна сама сабе. Прычасала валасы, абулася й надзела кароткае паліто.
Пакуль была апраналася, яна кідала кароткія позіркі на Сьцяпана, але завязаць зь ім размову не ўдалося: ён не абзываўся. Сядзеў сабе, папыхваў люлькай і перыўся на яе прагным вокам. Пэўна што — зануда, вырашыла Марыя, безь ніякіх
чалавечых пачуцьцяў. 3 такім жа посьпехам можна пагаманіць са сьцяной.
— Хадзем, — сказаў ён, падымаючыся, як яна была гатова.
Марыя была галодная.
Яна не магла прыпомніць, калі яна ела апошні раз. Ежы ў лягеры ўволю не было. Калі яна працавала на кухні ці ў шпіталі, то там трохі перападала. Часьцей жа была галоднай. Нікому не было да яе справы; да яе ставіліся, як да адкідаў.
Раптам на яе навалілася дзікае жаданьне зьесьці місачку гарачага булёну. Дамашняга супчыку, з кавалачкамі мяска ў ім, і цёпленькага, такога цёпленькага, каб мог зноў запаліць у ёй жыцьцё. Яна была такая змучаная й калацілася ад холаду... Маленечкая місачка супу здавалася такой недасяжнай марай.
Яны йшлі паўз увесь лягер міма людзей, што мітусіліся ў сваіх штодзённых справах. Вялізныя голыя дрэвы велічна ўзвышаліся на фоне чыстага, блакітнага неба. Ад сьвежага, халоднага паветра ў Марыі закруцілася ў галаве, і яна адчула, якой зусім слабой яна стала. За лягерам Сыдяпан пачаў пратупваць дарогу сваімі шырокімі ботамі, Марыя крочыла за ім сьледам.
— Куды мы йдзем? — Марыя не магла больш стрымліваць сваёй цікаўнасьці.
— Пабачыш. Ужо скора.
Яны пацягнуліся моўчкі.
Празь дзесяць хвілін апынуліся перад хатай на дзялянцы. Марыя прыкінула, што гэта, бадай, другі прыстанак лесьніка. Гэта быў прыстойны дамок, з крытым дахам, вокнамі на тры бакі, з ладнай верандай, што завяршала ўсю пабудову. Выглядаў ён пакінутым. Крыху далей, на другім баку дзялянкі, Марыя заўважыла невялікую стайню ды пару коней, прывязаных да плоту, пакрытых гунькай, якія нясьпешна жавалі салому.
Яны падышлі да дзьвярэй. Сьцяпан спыніўся й прыслухаўся. Цяпер, зблізу, Марыя ўбачыла нраз шчыліны ў ваканіцах сьвягло й пачула галасы. Сьцяпан пагрукаў у дзьверы тры разы па тры з кароткімі перапынкамі. Пакуль чакалі на адказ зь сеняў, з-за рогу зьявілася каржакаватая, цяжка апранутая, барадатая постаць.
— Гэта ты, Сьцяпан? — запытаўся дружалюбны голас. — Чаго не заходзіш?
— Мушу пастукацца.
— Лухта. Дзьверы адчыненыя, проста заходзь.
— Што, усе тут ужо?
— Пэўна што. I чую я, там ня сьпяць.
Сьцяпан пхнуў дзьверы насьцеж. Яны прайшлі празь сені й адчынілі другія.
Зьвісаючы з цэнтральнай бэлькі, ярка гарэла лямпа. Шасьцёх чалавек сядзелі вакол стала, сярод іх і Лара. Усе яны, акрамя аднаго, былі ўдзельнікамі ўчарашняй пераможнай імпрэзы. Той, якога не было ўчора, сядзеў побач з Ларай на куце.
Марыін пагляд павольна паблукаў па партызанах і зноў спыніўся на барадатым чалавеку гюбач з Ларай. Шумная гутарка, што была тут, раптам спынілася, як ўсе утаропіліся ў тых, што толькі ўвайшлі.
Пах смажанай сьвежыны й іншай смакаты ўдарыў Марыі ў нос. Мутнымі вачыма яна ўтаропілася ў заладаваны ежай стол, на якім усю харчовую раскошу завяршала ладная бутля з шэрай вадкасьцю. Марыін няведама зь якой пары незадаволены апэтыт настойліва запатрабаваў увагі да сябе. Яна была такая галодная! Хіба гэтыя найміты зробяць ёй ласку й хаця б пакормяць перад сьмерцю?
Пакуль Сьцяпан прыбіраў ейнае паліто й швэдар, Марыя вачыма была ўпіўшыся ў барадатага побач з Ларай. Ёй зрабілася так самотна й страшна, як ніколі, і стоячы перад гэтай падпітай кампаніяй, зьбялеўшая й зьмярцьвелая, не магла зрабіць і кроку.
Гэтая зларадная лысая галава з пранізьлівымі цёмнымі вачыма, тонкімі вуснамі, сіваватай барадой відавочна належала ейнаму мучыцелю, хто аднойчы так старанна лектураваў яе па прадмеце правільнай адукацыі ў ейнай собскай клясе ў Шулах.
1 навіслую цішыню пакою акрэсьліла толькі ліхаманкавае біцьцё ейнага сэрца.
Пэўна што гэты чалавек быў тым, каго называлі камандзірам Карпаціным, як бы там ні зваўся ён на самай справе. Яна бачыла яго раней, пару разоў, у лягеры, здалёк і тады не пазнала яго. Апрануты ў вайсковую вопратку, безь ніякіх знакаў адрозьненьня, са спакусьлівай Ларай зь левага боку, ён спакойна трымаў Марыін нямы дакорлівы пагляд, напоўніцу смакуючы навіслую паўзу.