• Часопісы
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    — Сябры. Адчыняй, — адказаў Патапыч.
    — Якія сябры? Голас незнаёмы. Хто вы такія?
    — Паліцыя з Гарадка. Нам трэба пабачыцца з тваім сынам па важнай справе.
    Няпэўная паўза, потым грук дзьвярной клямкі. Лара зараз жа рванула дзьверы. Ліхтар у ейных руках асьляпіў старога з барадой, апранутага ў начную кашулю; ён бездапаможна залыпаў вачыма, ня ведаючы, што рабіць.
    Вузкі прамень ліхтара шмыгаў па ўсіх завугольлях і шчылінах. Сьцены й земляная падлога вызначаліся ў цемрадзі сялянскім начыньнем на іх. Вялізны шэры кот бліснуў вачыма на ўваліўшыхся ў хату. Патапыч рушыў да задніх дзьвярэй, адчыніў іх, упусьціўшы Колю й Грышу.
    — Ідзі ў хату, — пхнула Лара старога.
    — Хто ты? Што табе трэба ад мяне? — спалохана залапатаў ён.
    — Давай!
    Коля падтрымаў дзьверы наросхрыст, і ўсе ўвайшлі ў хату.
    Прамень Ларынага ліхтара заскакаў па пакоі. У куце стаяў вялікі драўляны стол. На яго уперыўшыся былі барадатыя твары з іконаў над ім. Уздоўж стала была даўгая лава, другая такая ж — уздоўж сьцяны.
    Крэпкая самаробная мэбля Лару не зацікавіла. Яна рванулася ў спальню, скамандаваўшы на хаду:
    — Хлопцы, закрыйце вокны й запаліце сьвятло!
    Там былі два ложкі. На адным зь іх сядзела жанчына сярэдняга веку, са скалмачанымі валасамі, і лыпала вачыма пад нечаканым промнем сьвятла. На другім, шырокім, — двое дзетак, напэўна, хлопчыкі, няўклюдна варушыліся спрасонку.
    — Добра... А дзе ж гэты? — раўкнула Лара, сьвецячы жанчыне проста ў твар.
    — Дзе — хто? А вы хто? Прыбяры сьвятло ад мяне! — злосна адказала жанчына, прыкрываючы вочы далоньню.
    — Ты ведаеш, пра каго я кажу. Мужык твой дзе? — Лара кінулася да жанчыны й разьюшана затрэсла яе. — Прачніся, сука!
    — Няма яго ўдома. Прэч свае рукі ад мяне!
    -— Брэшаш, сука, ■— плюнула Лара, вылаяўшыся. — Бо што б ягоная форма рабіла на сьцяне? I хто спаў тут толькі што побач з табой? — яна задрала рукамі цёплую пасьцелю побач зь цяпер ужо цалкам устрывожанай жанчынай.
    Шэрая вопратка кіраўніка Саюза Беларускай Моладзі вісела на круку на сьцяне. Гэтая арганізацыя ня мела нічога супольнага з паліцыяй.
    Жанчына, зьбялеўшы, паглядзела на вопратку. Раптам яна ўсё зразумела.
    Прачнуўся малодшы хлопчык, захныкаў, праціраючы вочкі.
    — Я тут, — усклікнуў мужчына, саскокваючы ўніз са столі. Напэўна што ён быў уцёкіпы й схаваўшыся паміж столяй і саламянай страхой. Устаў перад Ларай, гледзячы ёй проста ў вочы.
    — Янка! — усклікнула спалохана жонка.
    — Нічога, Соня. Супакойся.
    Гадоў сарака, апрануты ўв адно ніжняе, у кажуху. Ягоны шырокі, скуласты твар быў тварам чалавека, хто глядзіць табе проста ў вочы, упэўнены ў свёй праўдзе. Дапытлівымі блакітнымі вачыма ён агледзеўся на сваю жонку, дзетак у ложку, на іншых партызан. Тады зноў блізка ўперыўся Лары ў вочы.
    — Пэўна гэта ты, каго называюць «прыгожым д’ябалам». Асьмелюся сказаць, ты адпавядаеш гэтаму вызначэньню.
    Лара ўляпіла яму па твары і, наставіўшы ў грудзі аўтамат, раўкнула:
    — Выходзь з пакою! Пагаворым.
    Дзеці зусім прачнуліся, малодшы плакаў. Янкава жонка гістэрычна ўскочыла з ложка, ухапіла мужа за пояс, як быццам засланяючы яго ад прышлых. Завязалася бойка. Зьбітая адным з партызанаў, Соня захісталася й павалілася сьпінай на ложак.
    — Усе са спальні! — закамандавала Лара. — 1 дзеці таксама!
    Іх мусілі цягнуць. Янка ўстаў пасярод гасьцёўні, страмкі, злосны, адкрыты ўзброеным людзям. Марыя Каравай стаяла збоку ля дзьвярэй. Стары — Янкаў бацька — прысунуўшыся да стала. Дзеці, гадоў так пяці й трох, трымаючыся за матчын прыпол, спалохана выглядалі адтуль.
    — Што вам трэба ад мяне? — запытаўся Янка Лару. — Я не займаюся вайсковымі справамі. Я ўсяго толькі працую з нашай моладзьдзю...
    — Пакінь клопат, мы знаем, што гэта за праца. Па-першае, ты служыш беларускай фашысцкай маладзёжнай арганізацыі, памагаючы гітлераўцам зганяць савецкую маладзь на рабскую нрацу ў канцлягеры ў Германію. А самае галоўнае: ты агент гестапа! — Лара выдала гэтыя факты, сьвідруючы маладзёвага лідэра вачыма пракурора ваеннага трыбуналу.
    — Савецкая моладзь, халера! — узарваўся маладзёвы лідэр. — I як вы, маскоўскія наёмнікі, ня зьлезеце з нашага храбту! Нямеччына ды Расея — абое крыважэрныя драпежнікі ў гэтай краіне! I мы — беларусы — мы хочам збыцца вас абаіх і быць гаспадарамі ў сваёй жа хаце. I паслухай ты, — ён наставіў палец наўпрост на Лару, — я нікому не агент, але толькі майму народу. Мяркую, гэта зашмат для цябе, каб зразумець.
    — Заткнісь, фашыст паскудны; мы прыйшлі сюды не спрачацца з табой! — закрычэла Лара. — Сьцяпан! — раўкнула яна, кіўнуўшы на Янку.
    Высокі партызан падышоў да маладзёвага лідэра. Прыкладам аўтамата доўбнуў з усёй сілай яму ў грудзі. Янка захістаўся, губляючы раўнавагу.
    — Пацукі, падлаеды! Бальшавісцкія шакалы! — закрычэў ён, задыхаючыся. — Вы — лапы д’ябала, нявартыя называцца людзямі!
    Са скрыўленым ад болю тварам ён выглядаў яшчэ пагрозьлівей у сваім гневе.
    — Яшчэ! — раўкнула Лара.
    Партызан падскочыў да Янкі й мясіў яго да тае пары, покуль той не зваліўся на падлогу.
    Загаласіўшы, жонка кінулася да яго. Сьцяпан бесцырымонна адапхнуў яе прэч. Стары, зьнямелы й здрыжэлы, — сама бездапаможнасьць — ледзь трымаўся ля краю стала. Дзеці скавыталі.
    — Што ж так, Лара? — умяшалася Марыя зьедліва. — А сама ты ня можаш зрабіць сваёй бруднай справы? Ну, пакажы ж, якая ты гераіня, ты, шлюха! Табе варта пачаць зь дзяцей — яны ня могуць супрацівіцца...
    Боль, нянавісьць і адчай задушылі Марыі горла.
    Партызаны, што былі занятыя Янкавай сям’ёй, цяпер завярнуліся да жанчыны ля дзьвярэй. Ейныя вочы глядзелі на іх з абуральным выклікам, сама яна стаяла, хістаючыся, пагрозьліва.
    Лара раптоўна завярнулася да яе й, як валкадаў, гатовы рынуцца на сваю дабычу, прапіыпела наўпрост у вушы настаўніцы:
    — Ты, няшчасная падаль, ты ня можаш пацярпець да сваёй чаргі? Будзь упэўнена, цяпер ужо нядоўга. Коля! — загадала яна маладому партызану. — Хадзі сюды й трымай яе на воку.
    Партызан заняў сваю вахту каля Марыі.
    Тут Янка, з крывавым, зьбітым тварам, падняўся ўрост і злавесна ўтаропіўся ў «прыгожага д’ябала». Вусны ягоныя заварушыліся павольна, вымаўляючы кожнае слова:
    — Ты можаш забіць мяне, ты можаш забіць маю сям’ю, але ты ніколі ня зможаш забіць нас усіх. Прыйдзе дзень расплаты. Наш народ выб’е расейскіх і нямецкіх паразітаў са сваёй шыі й стане вольным. Вы — ганебныя хіжнікі, і вашыя дні злічаныя, — і ён плюнуў крывёю проста Лары ў твар.
    Толькі яна адкрыла агонь, астатнія партызаны далучыліся да яе. Горды маладзёвы лідэр, ягоны бацька, жонка, дзеці курчыліся ў агоніі, пакуль кулі пстрыкалі цераз іх у іконы на куце...
    Калі кулямётны гром абарваўся, Лара зьедліва сплюнула:
    — Сабакі фашысцкія!
    Каля дзьвярэй Коля выглядаў разгубленым у тым, што рабіць з Марыяй. Яна страціла прытомнасьць і ляжала на падлозе каля ягоных ног.
    Яны сьцягнулі яе да саней. Затым вярнуліся да гаспадаркі перабіць скаціну.
    Марыя хутка апрытомнела. Дрыжучы ад холаду, перапалоханая й змораная, яна спаўзла на сьнег...
    Пасьля таго як бойня людзей і жывел была скончаная, партызаны спыніліся ля настаўніцы, што, скурчыўшыся, ляжала на сьнезе.
    — Што за гульня ў нейкія кошкі-мышкі з гэтай, Лара? — спытаў Сьцяпан, ківаючы на Марыю. — Бескарысны цяжар... Хіба кончыць яе проста тут?
    Лара не адказала адразу. Яна паглядзела на сваіх таварышаў, потым на скурчанае цела на сьнезе й вымавіла з паддзеўкай у голасе:
    — Жартуеш? У мяне ёсьць лепшыя пляны для яе. Заўтра сьвяткуем перамогу, і яна будзе нашым зорным атракцыёнам, як Ірка той месяц, памятаеце?
    Партызаны глянулі на Лару, адзін на аднаго й зарагаталі. Рогат зьвера, гатовага пачаць жэрці сваю здабычу, пакаціўся рэхам па маркотным лютаўскім лесе.
    — Гэта нашая дзеўка, Лара. Мы падкінем цябе тузін разоў у падзяку!
    — Можа, пакуль падкінеце пару гранатаў у хату, га? — зарагатала Лара, гордая сваёй перамогай.
    Двох зь іх пашыбавалі да маўклівага дому. Праз колькі сэкунд выбух разьнёс усю хату.
    Калі група аддалялася на сваіх заладаваных санях, агонь рупліва залізваў сухія бярвёны былога хутара. Здавалася, што прачнуліся ўсе вясковыя сабакі, яднаючыся ў агульны хор разьюшанага брэху.
    У даліне безь непатрэбнай сьпешкі, заладаваныя змардаванымі свойскімі жывёламі двох саней і, шыбуючы побач, сямёра чалавек таялі ў цемрадзі.
    13
    ЧОРНАЯ БЕЗДАНЬ
    Ніхто яе не турбаваў у наступны дзень, але спала яна Ken­exa. Жудасныя карціны зноў і зноў паўставалі ва ўсёй сваёй рэальнасьці. Яна абдымала й прыціскала да сябе сваю дачушку Аленку, цалавала ў носік, у ружовыя шчочкі, шаптала нешта пяшчотнае ёй на вушка. Раптам зь ніадкуль зьявіўся чалавек у паліцайскай вопратцы, магутныя ручышчы пацягнуліся за ейнай дачушкай. Марыя змагалася, крэпка яе трымала, але ёй бракавала моцы, каб спыніць зьвяругу... Яна задыхнулася, хапаючы ротам паветра...
    Кашмар працягваўся. Цяпер цяжкі жаўнерскі бот, што бязьлітасна шпурляў дзіця па падлозе, зьнік. Зьявілася мярзотная маска «прыгожага д’ябала», яна насьміхалася й рагатала. Лютыя вочы сьвідравалі Марыю, варушыліся садысцкія вусны, і п’янавэзганае кантральта плявалася пагрозамі: «Паскуда! Няшчасная гідкая падаль! Сьмярдзючая хрысьціянка! Ты яшчэ будзеш вымольваць жыцьцё, цалаваць мне боты...»
    Як жа ёй пазбавіцца гэтага твару? Рукі, прагпыя помсты, пацягнуліся наперад, пальцы ўпіліся ў гладкую, мяккую шыю «д’ябаліхі». Яны сьціскаюцца, сьціскаюцца... Яна зноў цяжка задыхалася, па целе выступіў халодны пот...
    Прачнулася. Абедзьве рукі сьціскаюць падушку. 3 жахам яна зразумела, што ледзь на задушылася. Села. Цела пакрылася потам....
    У зямлянцы было цёмна, дзьве іншыя койкі стаялі пустыя. Адна зь іх належала Пруднікавай, другая ейнай трынаццацігадовай пляменьніцы-сіраце, якая, напэўна, дапамагала зараз сваёй цётцы ў бясконцых шпітальных справах.
    Марыіна галава пацяжэла, пэўна, удвая. Цяжкі сон урэшце скончыўся, яна зразумела, што ёй трэ супакіць свае напружаныя нэрвы. Сон, які мусіў, як яна спадзявалася, даць спачын ейнай збалелай душы, зрабіў усё наадварот — мярзотныя кашмары змучылі яе й шчэ больш знэрвавалі.
    Гэтак яна сядзела ў прыцемках, нерухомая, прыгнечаная, па-за прасторай і часам, дзе жывыя й памерлыя зь лямантам патрабавалі ейнае неабмежаванае ўвагі, і нават не спрабавала разгрэбці гэты раздрай у сваёй галаве, дзе ейныя собскія, даўно памерлыя, дзеці зблытваліся разам зь Янкавымі малышамі, забойства якіх яна бачыла шчэ колькі гадзін таму...