• Газеты, часопісы і г.д.
  • Заўтра ёсьць учора  Кастусь Акула

    Заўтра ёсьць учора

    Кастусь Акула

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 200с.
    Мінск 2008
    47.07 МБ
    Цяпер з бацькамі. Як я ўзгадваў раней, я якраз падыходзіў да гэтага пытаньня. Я атрымаў адмысловыя інструкцыі рабіць так, як робіцца. Вядома, нямецкія ўлады разумеюць, што дзеці ня могуць вырашаць самі за сябе. Чаго яны ад нас хочуць, гэта — тлумачыць праграму ў самых шырокіх і прывабных аспэктах, каб дзеці зразумелі яе цалкам правілыіа. 3 тых, што паедуць, некаторыя, надзвычай таленавітыя, змогуць зрабіць добрую кар’еру.
    Вы павінны падтрымаць мяне, спадарства, і пастарацца зразумець, як гэта на нямецкі розум: яны лічаць гэта цудоўным шанцам, нават дабраславеньнем для тутэйшай моладзі. Яны велікадушна прапануюць моладзі магчымасьць атрымаць прыбытковую адукацыю, ад якой будзе карысьць і Нямеччыне, і Беларусі. Так, мы мусім пытацца бацькоўскага дазволу, вядома. Мы, пэўна, зьбярэм агульны бацькоўскі сход. Гэтая агітацыя дзяцей была, так бы мовіць, папярэдняя. Вы мусіце прабачыць, што я ня меў намеру адразу абазнаць вас больш шырака, ва ўсіх аспэктах гэтае справы, але, калі шчыра, я сам хацеў паглядзець на вынік папярэдняй агітацыі перш, чым пытацца бацькоўскага дазволу.
    I гэтак далей, і гэтак далей...
    Юстына глянула на дырэктарскі худы, кастлявы твар. Няўжо ён сапраўды такі наіўны? Ці то бяздушны бюракрат, ці то проста дурань? Што б ён рабіў, каб гэта тычылася ягоных собскіх дзяцей?
    Шпілька быў старым бабылём, адукаваным і дасьведчаным педагогам. Працуючы побач зь ім ужо два гады, яна ўважала
    яго за чалавека спагадлівага, здольнага да канструктыўнага супрацоўніцтва. Ён кулы аў на левую нагу й таму пазьбег мабілізацыі.
    Цяпер раптам яна ўбачыла яго як дробнага агента акупацыйных уладаў. Няўжо ён сапраўды верыць у тое, што гаворыць, і прымушае паверыць і іх? Што, зусім забыўся, што паўсюль гуляе крывавая вайна? Якія могуць быць гарантыі, што пасьля выпуску з навучальні — калі ўжо на самай справе гэта тое, куды ім выпадае лёс ехаць, — дзеці вернуцца назад да бацькоў?
    Вакол усё так няпэўна — якія шчэ могуць быць «гарантыі»?! Як можна пагадзіцца з такой бяздумнай прапановай ды адпусьціць дзіця вось так, ў белы сьвет, як у капеечку?!
    Яно зразумела, немйы маюць рабіць тое, што робяць. Іхныя працоўныя рэсурсы зьбяднелі зь ненажэрных патрабаваньняў вайны; яны мусяць глядзець наперад і плянаваць на будучыню. Скажам, правядуць яны набор — ня дай, Божа! — і пасьля заканчэньня навучальні ў будучыні вось вырашаць яны не адпусьціць дзяцей — хто ж тады іх прымусіць трымацца тых гарантыяў?
    Юстына прымала так блізка да сэрца гэтую справу, бо яна тычылася ейнага собскага сына. Яна проста не магла сабе ўявіць, каб расстацца са сваім сынком. Хто можа сказаць, як тая вайна шчэ абернецца? Раптам возьмуць вернуцца бальшавікі... Вось і думай, што тады будзе. Цяжка ўявіць сабе, далібог! Як бы ты іх ні ненавідзеў, але калі яны вернуцца, ня вырыеш жа сам сабе магілу ды ня скочыш туды наўпрост.
    Тое, што хацелі немцы ад бацькоў, на самай справе гэта — падпісацца на адмову ад сваіх дзяцей і падарыць іх акупацыйным уладам на талерачцы. Абуральна! Ці ня ўсё яны яшчэ папалілі ў гэтай краіне, ці ня ўсю яшчэ высмакталі кроў?! Гэтаму ўжо абезгалоўленаму двума хіжнікамі народу цяпер зьбіраюцца яшчэ ўсадзіць кінжал вайны ў генэтычныя похвы. Божа літасьцівы! Усе гэтыя гарантыі — гэта голас ваўка ў авечай скуры! А ад яе — ад маці таксама — патрабуюць ахвяраваць свайго сына, ды яшчэ ўгаварыць на гэта іншых. ...Раптам гэтая дзірка ад кулі ў трэснутай шыбе вырасла ў сваіх памерах і трапіла ў матчына далікатнае сэрца...
    Густыя прыцемкі леглі на зьнявечаны вайной горад, калі яны ўрэшце пакінулі задымлены настаўніцкі пакой.
    Юстына нэрвова пнула нагой сыіежны камяк на ходніку. У роздумах аб цяжкім павароце лёсу яна машынальна прайшла міма зруйнаваных і спаленых дамоў, вайсковых машын на
    дарозе, двух п’яных паліцаяў, што валачыліся насупраць па процілеглых ходніках. Нейкім цудам школьны будынак застаўся цэлым. Але ўжо на мінулым тыдні гэты цагляны дом прыходзіў аглядаць мясцовы вайсковы камэндант, пэўна, з мэтай скарыстаць яго для арміі.
    Юстына паскорыла хаду, каб трапіць дадому да камэнданцкага часу. Грукат і шум, што даносіліся з чыгуначнай станцыі, дадавалі трывожнага настрою.
    На ўспамін прыйшлі страшныя часы зь мінулага: людзі, што зыіікалі зь ейнага жыцьця; муж, што загінуў на фінскай вайне; сваякі, сябры... Сярод іх і Манечка Каравай. Бедная жанчына. Якая шляхотная, якая жыцьцярадасная душа!.. Забілі яе тыя зьвяругі-партызаны. Разам з маці й дзеткамі. А апошнім тыднем немцы зьнішчылі й усю вёску. Жыхароў сагналі ў школьную хату й спалілі ўсіх. Жыўцом...
    Божа літасьцівы!
    ...Юстына была прывабнай, лагоднай жанчынай, якая рэдка дазваляла сваім пачуцьцям пераходзіць цераз край. Родам яна была зь ляснога краю некалькі сотняў кілямэтраў на поўдзень. Вытаптаны, зрабаваны дзьвюма процілеглымі сіламі, гэны край ператварыўся ў бясплодную пустэчу. Ейны бацька, калгасьнік, загінуў ув адной зь нямецкіх карных апэрацыяў. Маці памерла яшчэ да вайны. Адзінага брата змабілізавалі ў Чырвоную армію, і з тае пары ад яго ніякіх вестак...
    Яна жыла з дванаццацігадовым сынам Максімам на кватэры ў адной старой жанчыны па імені Агата, чый дом на ўскрайку гораду нейкім чынам ацалеў у пажары вайны. Яны ледзь-ледзь зводзілі канцы з канцамі. 3 маленечкага кавалка зямлі, выдзеленага ёй школьным кіраўніцтвам, яны мелі крыху гародніны; нішчымная настаўніцкая зарплата выпарвалася ў сьпіралі ваеннай інфляцыі. Недаядаючы, цяжка працуючы, яна ледзь валачыла свае ногі са дня ў дзень, безь ніякага намёку на паляпшэньне наперадзе.
    Шмат гарадзкіх удавіц трымаліся лепей, выкінуўшы на сьметнік маральныя асновы ды прыстасаваўшыся да ўмоваў вайны. За любоўныя паслугі яны былі добра забясьпечаны прыяцелямі зь мясцовай паліцыі ды вайскоўцамі ежай і адзежай. Юстыне гэта не выпадала. Нейкі час яна мела думку завесьці каханца. Але потым рызонна вырашыла, ш то гэта небясьпечна для ейнай працы: бацькі дзяцей, разам зь іншымі, проста праклянуць яе бяз словаў. Яна адмовілася. Заплатаныя паліто, сукенкі, стаптаныя боты сталі характэрнай адзнакай ейнай цяжкай працы.
    I нават гэтае нічшымнае існаваньне цяпер пад пагрозай. У яе яшчэ могуць адабраць і адзінага сына. Што яна можа зрабіць? Трэба нагадаць, што калі ніхто не вызавецца ехаць у чужыну, яны могуць забраць іх сілай.
    — Ausweis! — раўкнула побач.
    Перад ёй стаялі два высачэзныя жаўнеры, разглядваючы ейнае заплатанае паліто, старэнькі шалік, стаптаныя боты. Сьцепануўшыся ад гаспадарскага голасу, яна тут жа палезла ў кішэню й выцягнула маленькую паперку. Жаўнер у сталёвым шлеме хвіліну вывучаў фатаздымак, разглядаючы схудзелы Юстынін твар, тады вярнуў дакумэнт і махнуў рукой: «можаш ісьці».
    17
    СУСТРЭЧА СТАРЫХ СЯБРОЎ
    Як яна завярнула за рог, яшчэ за квартал да дому ўбачыла свайго Максімку, што бег да яе.
    — Чаго гэта ты, Максім? Хіба забыўся? Камэнданцкі ж час ужо.
    — Мама! — аж запыхаўся ён.
    — Што такое? — ейныя ўстрывожаныя вочы забегалі па ягоным твары. — Ну, гавары.
    — Мама, ты ні за што не здагадаесься... Мы цябе чакалі, чакалі, а потым спалохаліся, што нешта здарылася з табой, і я пабег...
    — Чакай, пра што гэта ты, «мы чакалі»? Хто — «мы»?
    — Вось у гэта ты й не паверыш, мама. Чэснае слова, не паверыш.
    Ён стаяў перад ёй з такім загадкавым выразам на сваім рабаціністым тварыку — выліты бацька. Юстына любіла яго яшчэ болей за гэткую замену.
    — Ну, што за загадкі? Што-небудзь з Агатай? Гавары ўжо.
    — Прыходжу я дахаты, а ў тваім ложку нехта ляжыць. Ты крэпка зьдзівісься, мама, але гэта — цёця Маня! ...Каравай. Чэснае слова, мама!
    Неверагодна.
    Калі б Максім сказаў ёй, што іхны дом праваліўся скрозь зямлю, яна б і то лягчэй паверыла.
    — Маня? — усклікнула яна недаверліва. — Я добра пачула?
    — Добра, мама, добра. Твая сяброўка цёця Маня Каравай, тая самая, што... — засьмяяўся хлопчык трыюмфальна.
    — Дык... Дык яна ж мёртвая! Чуеш? Яна загінула, Бэргдорф мне сам казаў. Што з табой? Ты выдурняесься?
    — He, мама, кажу ж табе, навошта мне хлусіць? — адказаў хлопец пакрыўджаным голасам. — Цёця Маня — цалкам жывая, адпачывае ў тваім ложку. Прыйшла апоўдні, казала. ...Мама, яна, здаецца, хворая ...пэўна, зусім хворая.
    Пакуль хлопчык выпальваў на адным дыханьні гэную вестку, Юстына пільна ўглядалася яму ў вочы. He, ніякіх сьлядоў маны... і тады ейнае сэрца закалацілася мацней. Падалося, закруцілася ў галаве, настолькі ашаламляльнай была навіна. Скамянеўшы, яна ўсё глядзела на хлопца. Раптам, апрытомнеўшы, схапіла яго за руку і разьвярнула за сабой:
    — Хадзем хутчэй! Калі гэта сапраўды Маня... Хадзем!
    Зьбянтэжанасьць адышла, і цяпер яна намагалася звыкнуцца з гэткім нечаканым разьвіцьцём падзей. Але спроба лягічна ўсьвядоміць гэты гром сярод яснага неба аказалася дарэмнай. Яна так і не змагла сканцэнтравацца, цэлы рой пытаньняў завіраваў у галаве.
    Маня, Манечка... Хто б мог сабе ўявіць... Пасьля сваіх паховін і паніхіды ў царкве раптам зьяўляецца на парозе твайго дому...
    Дзесяць хвілінаў хады цягнуліся вечнасьць.
    Сэрца Юстыны забухала, калі яна махам расчыніла дзьверы свайго пакою й убачыла там згорбленую старую Агату. На століку каля ложка мігцеў слабенькі каганец.
    Агата ўзьнялася й прашаптала:
    — Сьпіць. Нейкі мужык прывёў яе сюды сёньня раніцай... От, нябога, зусім зьмерзла, змучаная... прасілася ў хату. Я мусіла пакласьці яе ў твой ложак, бач...
    — Добра, цётачка, добра... вы ўсё правільна зрабілі. Беражы вас Гасподзь, — адказала Юстына, ня зводзячы вачэй ад ложка.
    Яна ляжала, накрытая амаль з галавой. На пасьцельнай бялізьне ейны твар здаваўся мярцьвяна-жоўтым; на момант Юстыне нават падалося, што жанчына была нежывой. Вочы заплюшчаныя. Юстына на дыбачках падышла да ложка, углядваючыся ў схудзелы твар, у чорныя кругі пад вачыма, сівыя валасы... Няўжо гэта Маня?..
    Пакуль яна стаяла, вагаючыся, што рабіць, Марыіны цяжкія, сінія павекі ўздрыгнулі, і на Юстыну ўтаропіліся змораныя, мутныя вочы. Павольнаў іх зьявіліся прызнакі распазнаваньня,
    і Марыя паспрабавала ўсьміхнуцца, але спроба рэалізавалася ў прыкрую грымасу.
    — Манечка, няўжо гэта ты? Галубка мая, як жа ж так? Што яны зрабілі з табой? А дзе ж ты была цэлы час?
    Юстына ўзяла Марыіну руку і, задыхаючыся ад камяку ў горле, абняла яе й пацалавала ў лоб. Рука была гарачая, зь перарывістым пульсам.