Заўтра ёсьць учора
Кастусь Акула
Выдавец: Медысонт
Памер: 200с.
Мінск 2008
Колькі Марыя яе памятала, Ніна была такая ж старая й зачараваная, як і цяпер. Янатак і не мянялася на выгляд векам. Сама ейная хатка проста ў лесе, з маленькімі ваконцамі й гарбатай, крытай чаротам страхой выяўлялася таямніцай для вясковай малечы.
Марыя падыходзіла да хаты з заміральным сэрцам, прабіраючыся скрозь хмызыіякі зь перасьцярогай, хаця б не зварушыць зданяў ды ўсялякіх няведамых духаў у сваіх логавах і ня стрэсьці іх на гэтага ганца міласэрнасьці.
Пабудзіць старую было нескладана: яна тут жа ііаднялася. Але шаптуха ніяк не магла ўцяміць, што ад яе патрабуецца,
бо была ўжо слабая на слых. Урэшце, як яна зразумела, у чым справа, выцягнула сваю торбу зь зёлкамі й мазямі ды пасунулася да Марыінай хаты.
Старая брыла моўчкі. Згорбленая, з патупленымі вачыма, са сваёй знахарскай торбачкай, што вісела на палцы праз правае плячо, яна крочыла сьлед у сьлед за Марыяй.
— Але, дачушка, хадзі побач са мной, бо ж ня бачаць ужо мае вочы, ня бачаць... — прасіла яна Марыю сваім нізкім, гартанным голасам. Час ад часу Марыя брала старую за локаць і далікатна напраўляла на сьцежку.
Усё было спакойна на соннай зямлі, можа, толькі дзе-нідзе ўзбрэхваў сабака. 3 гасьцінца пачуліся галасы й шум, там, напэўна, ізноў аднавіўся рух пасьля той страшнай бойні апоўдні.
Старая шаптуха, што тупала побач зь ёй, бронзавы месяц у чорным небе, злавесны начны лес, мітусьня на гасьцінцы й нечаканыя падзеі сёньняшняга вечару... — усё гэта здавалася нерэальным і амаль неверагодным. А можа, гэтая старая Ніна была злой ведзьмай, што вяла Марыю — маленысую сіротку — да чортавага логава, каб засмажыць яе на агні. У Марыі была багатая фантазія. Ва ўсіх казках, што яна чула, усе ведзьмы — a тут іх была процьма — мелі такі ж жоўты, нібыта маска, твар, як у гэтай шаптухі.
Нізкая трэль салаўя з барадатага вербніку на беразе рачулкі выцакнула Марыю назад у рэальнасьць. Птушка, відаць, зусім забылася на незвычайныя падзеі, што разгуляліся непадалёк.
Непапраўная птушка! Як жа ж ня можа яна ахапіць сваім розумам, што гэтая песьня гучыць зараз так дзіка ў Марыіным сэрцы? Трэлі, што сугучныя каханьню, цяпер выглядалі поўным несуладзьдзем з гэтым рэхам вайны.
А ў ейным доме зараз ляжыць невядомы чалавек, што змагаецца за сваё жыцьцё.
Марыі захацелася, каб гэта быў ейны Валодзя, каб ад яе і залежала ягонае выздараўленьне. Магчыма, ён таксама быў недзе жывы, нехта даў яму прытулак і рупоту, Бог ведае, дзе...
Марыя з шаптухай зайшлі ў хату й пачулі прыглушаныя галасы. Відаць, жаўнер апрытомнеў. Яны падышлі да ложка, Ніна паклала на край ільняную торбачку й завярнулася, каб перакінуцца словам з маці.
— Дзеці былі прачнуўшыся, — сказала маці, — я ледзь супакоіла іх. Валодзік усё пытаўся пра цябе. Чаго ты так доўга?
Нічога не адказаўшы, Марыя паглядзела на дзяцей, што спалі ціха, зьвярнуўшыся калачыкам пад коўдрай, і сказала:
— Няўжо ж так доўга, мама? А я ж так сьпяшалася.
Яна падышла даложказ жаўнерам паглядзець. Ягоныя шэрыя вочы цяпер былі трохі расплюшчаныя. Было нешта асаблівае, выпрабавальнае ў правільных рысах ягонага гвару. Быццам гэтыя вочы з усёй сваёй брутальнасьцю глядзелі на яе й празь яе. Ёй прыгадалася, што аднойчы яна ўжо недзе бачыла такія вочы — але не магла ўспомніць, чые яны былі, —і яны належалі скарэй зьверу, а не чалавеку.
— Значыць, гэта ты — Марыя. Твая маці расказала мне пра цябе й твайго Валодзю, — роўным голасам загаварыў ён парасейску.
— Ты — расеец? — спыталася Марыя.
— Так. Ой! — усклікнуў ён ад болю й скрывіўся, бо Ніна занялася ранай.
— Аксіньня, прынясі сюды лямпу, нічога ня відна, — папрасіла шаптуха.
Марыя дастала лямпу й стала, трымаючы яе, блізка каля старой. Моўчкі яны вадзілі вачыма за скурчанымі тонкімі пальцамі. Да сьвежага мяса старая прыклала нейкай цёмнай пахкай мазі, тады паклала вялізнае мяккае лісьцё паверх раны й папрасіла Аксіньню якой тканіны, каб заматаць рану.
— Пашанцавала яму, вось што я скажу, — загаварыла яна. — Ня ведаю, што гэта было, бо яно прапаліла яму да мяса, але не закранула костку. Зажыве ня скора, але ён малады й моцны, то ачуняе. Дайце толькі часу, і зь ім усё будзе добра.
Жаўнер цяжка заварочаўся, пакуль Марыя трамала ягоную нагу, a Hina замотвала яе. Марыя заўважыла шырокую, як яйка, карычневую радзімку збоку, вышэй калена.
— Як доўга, Ніна? Можаш ты сказаць? — спыталася Аксіньня.
Шаптуха адказала не адразу. Яна сабрала свае рэчы, мэтадычна паглядзела на жаўнера, потым на Аксіньню й прамовіла сваім нізкім гласам:
— He магу сказаць дакладна; можа, два месяцы, можа, больш... Такім цяжкім апёкам патрэбны страшэнна доўгі час, каб загаіцца.
Маці й дачка замёрлі, абменьваючыся позіркамі ў поўнай цішыні. Толькі на самаробнай шафе ля сьцяны цікалі старыя ходзікі.
— Божа мой, што будзе, калі прыйдуць немцы? — усклікнула Аксіньня з трывогай у голасе. — Яны ж забяруць яго да таго, як ён ачуняе.
— Трэба схаваць яго, — сказала Ніна.
— Што ж мы зробім, дзьве бездапаможныя жанчыны? Дзе ж мы яго схаваем?
— Пэўна ж што-небудзь прыдумаеце, — знайшлася шаптуха. Яна памыла рукі, пакуль Марыя падавала ёй мыла й ручнік. Забіраючы сваю знахарскую торбу, сказала Марыі:
— Даражэнькая, можа ты дапаможаш мне дабрацца назад. Цёмна ўжо, я не змагу адна знайсьці дарогі.
— Добра, бабуля, вядома ж.
Як дзьве жанчыны зьніклі ў лесе, Аксіньня, седзячы на краі ложка, задумалася. Яна глядзела на заплюшчаныя векі жаўнера з трывогай і апаскаю, якіх сама не магла растлумачыць. Гэта супярэчыла ёй самой. Усё, што яна зрабіла, было проста ейным хрысьціянскім абавязкам; яна была ўпэўненая, што кожны б так зрабіў у такіх абставінах. Тады чаму трывога — замест задавальненьня ад учынку міласэрнасьці? Напэўна таму, што жаўнер стаўся яшчэ большай праблемай, чым яна магла раней уявіць сабе. Цяпер яны мусяць даглядаць яго яшчэ два месяцы, ці болей.
— Госпадзе, — прашаптала яна, — дапамажы нам, тваім бедным стварэньням.
3
НОВЫЯ ГАСПАДАРЫ
Назаўтра, раньнім ранкам, прыйшлі немцы.
He спаткаўшы ніякага супраціву, нямецкі танкавы атрад напару з мотапяхотай спакойна прайшоў па пыльнай дарозе. Гэта была ўражальная па ўсіх мерках карціна.
Вяскоўцы прыцягнуліся да гасьцінца й стаялі ціха паабапал, разьзявіўшы раты, пакуль Вэрмахт вёў наступ. Гэтыя чужынцы разграмілі тое, што было абвешчана самым магутным войскам у сьвеце. I што яны нясуць з сабой цяпер?
Няпэўнасьць да таго, як паставяцца немцы да іхнага прыходу да дарогі, зьнікла; вяскоўцы супакоіліся, усьмешкі зьявіліся на іхных гварах. Некаторыя сьмельчакі махалі рукамі ўзброенай працэсіі, і запыленыя, потныя жаўнеры на танках і грузавіках лагодна ім адказвалі.
Па-за гэтай сцэнай добрай волі глыбока ў сэрцах вяскоўцаў хаваліся блытаныя пачуцьці. Хто скажа, чаго ад гэтых новых гаспадароў чакаць?
Старыя знаўцы рабілі свае заўвагі з асьцярогай. Іхныя сэрцы тачыла падазронасьць. За сваё жыцьцё яны перажылі цяжар Першай усясьветнай, раны ад якой залізвалі ці ня больш за дзесяць гадоў. Беларусь, іхная краіна, была здабыла незалежнасьць, але ненадоўга. Перацягваньне каната паміж двума драпежнікамі-чужынцамі аднавілася, і адразу пасьля вайны іхная краіна была падзеленая й калянізаваная Масквой і Варшавай. Цяжар каляніяльнага гнёту даўся кожнаму ў такія знакі, што людзі рады былі ўжо хоць якім пераменам. Як быццам жылі яны ў нейкім адасобленым пекле, і жыцьцё іхнае было сьмяротным шляхам уніз па сыііралі.
Марыя Каравай з маці сустрэлі новы дзень з трывогай. Што зробяць немцы, калі прыйдуць і ўбачаць чырвонаармейца ў іхнай хаце? Яны ставілі пад небясьпеку і жаўнера, і саміх сябе. Чалавека не выкідаюць з хаты, нават калі гэта й чужынец, нават у гэтай краіне. Але яны мусяць нешта рабіць. Жаўнеру патрэбны час, каб ачуняць, а Марыін ложак — гэта не шпіталь.
Гэтак яны стаялі ля хаты на цёплым сонейку — Марыя, трымаючы Аленку на руках, — і ціха размаўлялі.
— Бедны хлопец, — гаварыла Аксіньня. — Кажа, ён зь Ленінграду. Толькі ажаніўся й павінен быў пайсьці ў войска. Недзе ж ягоная жонка трывожыцца аб ім, як і ты аб сваім Валодзю. Госпадзе, халера на гэтую вайну!
— Ці не сказаў, як яго завуць?
— Дык... неяк Кол... дай успомніць... Калпакоў, здаецца. Тактак. Ваня Калпакоў, казаў.
— Ці падабаецца ён табе, мама?
— Падабаецца? Я ня думала... He скажу, што ён не падабаецца мне. А што?
— А мне нешта... Калі ён так уперыўся ў мяне блізка тады ўначы, у мяне было нейкае пачуцьцё... Неяк...
— Ну? — спанукнула яе маці.
— Ай, ня ведаю... Мне здавалася, як быццам ён не на мяне глядзеў, а празь мяне. Забаўна, так? Можа, я й памыляюся. Ён зараз хворы. Але маё шостае пачуцьцё неяк насьцярожвае мяне... Ай, я ня ведаю, мама.
— Дзіўна ты гаворыш. У мяне такое ж уражаньне. Але ён жа ня можа нам нічога зрабіць, і яму патрэбна дапамога. Хто б ён ні быў ці ёсьць, мы мусім дапамагчы яму, Маня. Можа, гэта Бог нам яго паслаў. Падумай пра свайго Валодзю.
— Так-так, мама, ты маеш рацыю. Ты ня думаеш, каб хто з суседзяў даведаўся пра яго?
— Якім чынам? Ён прыйшоў зусім позна, і ніхто нават не заікнуўся ні аб чым сёньня раніцай. Акрамя хіба Ніна...
— Варта было б паклікаць яе яшчэ раз на перавязку, га?
— Трэба.
— Ці ён паеў што ўначы?
— He. Ён зусім быў ня ў стане. Але ўраніцу трохі пад’еў.
Праз два дні ў вёску заявіліся немцы.
Пяхотны атрад — з маладым бялявым, блакітнавокім лейтэнантам на чале — пракаціў да школы, выцягваючы за сабой усіх са свайго жытла.
Нават яшчэ перад тым, як нехта ў цывільным, што прыехаў зь імі, загаварыў на ламанай беларускай, вяскоўцы, па адным і групамі, з чаканьнем у вачах сабраліся на вуліцы перад школай.
Ланцуг пехацінцаў з аўтаматамі трымаў іх воддаль ад афіцэра, які са школьнага ганку ўважліва аглядаў незнаёмыя абветраныя сялянскія твары. Затым ён прагаркаў першы загад новай улады, які быў перададзены цывільным тлумачом далей да натоўпу.
Зь лейтэнанцкай тарабаршчыны сяляне дазналіся, што адзін магутны дабрадзейны й высакародны хлопец зь імем Адольф Гітлер ажно дзеля залатой будучыні ўсяе Эўропы ўзяўся вызваліць усе паняволеныя народы, сярод іх і беларусаў, ад жыдабальшавізму ды ў дадзены момант як мага хутчэй выконвае сваю бескарысьлівую задачу. Вельмі хутка плёнам надзвычайнай шчырасьці Адольфа дзеля беларускіх сялянаў станецца ліквідацыя ненавісных калгасаў. Кожны, хто здольны й хоча працаваць, будзе надзелены зямлёй.