Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ
апавядалні
MJUck / / 2Q1;M
Paval Kasciukievid
Belarus National
Minor Sports Team
short stonts
*>19
on1)! mnat
D"twn O'UDO ‘DJU1
O'xcp ont9V
© Касцюкевіч П. C., 2011
© Выдавец Логвінаў I. П., 2011
ISBN 978-985-6991-51-9
Бацьку
Замова ад страху
Фёдар Іванавіч Чорналоб трыццаць год пад ветразем хадзіў па марох. Пётр Сямёнавіч Салагуб трыццаць год жалеза плавіў у чыгунох. Валерка Кузьміч Гучныдзьмух трыццаць год вагоны грузіў па начох. Першы мой страх — тапіў, другі — паліў, трэці — страх мой у Кітай вагонамі адпраўляў. Таму смелы я як мае быць.
Hi смерці, ні пакутаў я не баюся. Нават амінь не скажу ў канцы, Багародзіца за мяне будзе прасіць.
Айчына кантрабанда
Ашмянскія цёткі ніколі не спяць. Пасля чаўночнага рэйса ў Вільню, ужо ў роднай Ашмяне, яны выцягваюць мужа з шафы, кормяць яго, здзьмухваюць пыл, мяняюць шкарпэткі і вешаюць назад, пад цэлафанавы чахол. Потым ідуць на працу, сядаюць за стол пад партрэтам, налічваюць квартальную прагрэсіўку ўсяму калектыву і — назад, на лінію фронту.
Ашмянскія цёткі зневажаюць законы прыроды: з электрычнай лычкі яны выцягваюць цэлую торбу мухаляпак, падчас асабістага дагляду сілай волі ўжыўляюць сабе пад скуру схаваны пад майку аполак сала, а віно ператвараюць у ваду.
— Марыечка, а ты ў гарадзенскім пасольсгве (гэтак яны называюць літоўскае консульства ў Горадні) даўно была? — пытаецца ашмянская цётка, прайшоўшы скрозь сценку
купэ на квадратных вачах двух студэнтаў ЕГУ. Кажучы гэта, яна з ног да галавы ўвешваецца кабанасам ашмянскага мясакамбіната (як добра, што ў Ашмяне няма «Белшыны»!).
Марыечка, што матэрыялізавалася ў Barone крыху пазней, не адказвае, бо занятая: пашахідску абмотваецца дваццацікілаграмовым патранташам з хітом сезона, апошняй бомбай: «Балет», крэм для твару.
I атрад спецыяльна навучаных сабак-шукаек таксама разводзіць рукамі: не бачылі, гаўгаў, не чулі, не ўнюхалі.
«Акропаліс», «літы», «чэндж», «акцыя» — мова ашмянскіх цётак точыцца словамі старажытных друідаў, якія на злосць шматвекавым захопнікам выжылі і цяпер, схіліўшыся над плацкартным сталом, занятыя неспасцігальным рытуалам пакецікамачання.
За мяжой жыццё ашмянскіх цётак мінае ў раскошы літоўскіх супермаркетаў і гуртовых магазінаў, дзе да нябёсаў узносяцца сырныя горы, парванымі кабелямі гойдаецца «кракаўская», а мінералка ўсяго за 2.65, і ўсё-ўсё-ўсё... Хрыстос прызямліўся ў Вільні.
I дзівосныя паўліны пяюць у мясных аддзелах. Малако мяшаецца з мёдам, на пластыкавай пальме спеляцца сапраўдныя фінікі. Гронкі бананаў сыплюцца з усіх амерык свету, а плады ківі калядная версія бульбы сценкай караскаюцца ў неба.
А хто там ідзе? Даначка, Марыечка, Тарэсачка і Айка. Берагі Вяллі расцвітаюць цудоўнымі садамі Радзімы — пры падыходзе да касаў прозвішчы на бэйджыках касірак лагаднеюць, раднеюць. Мацкевіч, Зубарэвіч, Касцюкевіч, Лабуцька і Качуня.
Ашмянскія цёткі жывуць згодна з прынцыпам: «купляйце (і адразу ж прадавайце) беларускае». Па дарозе назад снедаюць чырвонай рыбай, закусваючы літоўскім «грыльяжам». Patria о muerte? Я выбіраю смерць, бо на чорта такое жыццё, дзе будзе толькі прадукцыя фабрыкі «Камунарка».
...Ішлі 89-я суткі візы. Нечаканае і ад таго зыркае сонца засляпіла вочы: мяжа! Пад’ём: перад кантролем ашмянскія цёткі па доўгу службы падфарбоўваюць вусны або наадварот — змятаюць з твару ўсе сляды жаноц-
касці (у кожнай свая мятода). Па савецкім яшчэ самавучыцелі «Таемная зброя пентагонаўскай прапаганды» фліртуюць з літоўскімі мытнікамі і памежнікамі, што, змакрэўшы, лічаць бясконцыя штампікі ў іх пашпартах.
— Сколько раз за эту візу вы пріблізітэльно, пожалуйста, пересекалі граніцу?
— Сорак сем.
— А что, пожалуйста, везётэ?
— Хну.
— Что, пожалуйста?
— Хну.
— Кто?
-Я.
— Вы?
— А то хто! Цяпер мая чарга: хто вы па знаку задыяка?
— Понятно, понятно. Можетэ, пожалуйста, не открывать...
— I ўсё-ткі?
— Баран, пожалуйста, Овэн.
— А я — Дзева. I, калі ласачка, пастаўце мне штампік на дваццаць шостую странічку...
Ашмянскія цёткі ненавідзяць студэнтаўегэуіпнікаў, 6о як можна галасаваць супраць, вучыцца супраць, калі наўкола такая радасць і сынок Жэнечка ў Менску, на трэцім курсе нархозу.
— Жэнечка, сыночак, шосты вагон, прыгожая такая правадніца, —кажа Айка ў мабільны, па-змоўніцку падміргваючы згаданай вышэй правадніцы. — Ага, вантрабянку перадала і мегаснікерс у асобным чамадане. Забярэш. Стаянка ў Менску дваццаць хвілін.
Айка пакідае прыгожай правадніцы вантрабянку і наладаваны чамадан ды выходзіць у Ашмяне. Але яшчэ ў Смаргоні да прыгожай правадніцы завітвае сяброўка з суседняга вагона: яны выпіваюць па сто каньяку на вішні і закусваюць пальцам пханай вантрабянкай. I таму ў Менску сын Айкі атрымлівае ссохлае нешта-нейкае, няўежную куплёнку. Падмена выкрываецца: тады наступным разам Айка ў перадаваную вантрабянку кладзе гайку. Тады правадніца, якая праз выламаны сяброўчын зуб мудрасці страціла субутэльніцу, наступным разам робіць кропкавую наводку. I элі-
тнае аддзяленне мытні па пошуку памежных далікатэсаў хутка і лёгка выбаўляе са страўніка Айкі прамысловыя колькасці атруты ад мышэй ды сто ўпаковак віцебскага валідолу і выводзіць Айку на перон, пагаварыць. Тады жывая і палягчэлая ў выніку размовы на дзве столітавыя купюры Айка наступным разам пры пасадцы ў вагон падкладае ў купэ прыгожай правадніцы шыферны цвік. Тады, страціўшы навыкі сядзення, правадніца наступным разам бярэ і... Але пра ўсё па парадку...
Начны разбой, здрада, забойства, рабунак — усе гэтыя з’явы адбываюцца ў рэальнасці і таму адлюстраваныя ў мове. Учынку ж прыгожай правадніцы нават не знаходзіцца назвы, бо гэты ўчынак горшы нават за Чыкацілавы. Прыгожая правадніца запрадала святы абшчак, стуканула на ўсю дзявочую арцель разам. Паказала мьггнікам схованку на дзвесце бутэлечак кантрабанднага шампуню. А сама ж, сучка, у долю ўвайшоўшы была! «Там, там, таварыш капітан, далібог, на столі, за вентыляцыяй, за краткамі, толькі за якімі — дык не скажу. He я хавала».
I вось яны перад абліччам святой інквізіцыі стаяць: Марыечка, Даначка, Тарэсачка і Айка. На каторую ні глянь — усе пагалоўна сумленне нацыі, а маўчанне іх глыбокае, як возера Шо. Мытнікі зганяюць пасажыраў з наседжаных месцаў і, пераможна сцяўшы зубы, адкручваюць вентыляцыйныя краткі. I ў гэтай цішыні, дзе чуваць, як аб задушлівае паветра вагона б’юцца анёльскія крылы ашмянскіх цётак, здрадніцкі жывот Тарэсачкі з’едліва буркоча: «А вось у Шчорсах украінскія мытнікі адкручваюць прадухі за восем секундаў».
Мытнік з адкруткай на верхняй паліцы перастае пачувацца бравым тэхнікам «Формулы-1», які пайшоў на рэкорд па хуткаснай змене шынаў. Яго толькі што прынізілі да статусу ідыёта-пераростка, што на вачах аднагодкаў-падлеткаў калупаецца пластмасавым шуфлікам у пясочніцы. Мытнік мае вочы зацкаванай панды, якой няма чаго страчваць. Ой, Тарэсачка, што ж ты нарабіла...
Пад рулямі казённых калаўротаў ашмянскія цёткі па ўсім вагоне самі адкручваюць вентыляцыйныя краты.
— Бачу, бачу! — крычыць з далёкага канца вагона Айка.
— Шампунь?! — радасна выгуквае мытнік.
Неба!
Злосны, як кракадзіл, мытнік сунецца ў той канец, каб пакараць словалюбную тарбэшніцу. Але паспявае пабачыць толькі яе азадак у палонцы вентыляцыйнай шахты. Ногі Айкі звіваюцца, як вадзяныя змеі. Тулава ж, падуладнае невядомай сіле, пакрысе ўвінчваецца ў адтуліну. Айка, бы тая з анекдота пчала, выгадаваная прагрэсіўнымі бээсэсэраўскімі пчалярамі да памераў слана, «у вулей пішчыць ды лезіць». Мытнік спахопліваецца, але не паспявае ўхапіць, і пяты Айкі спрытна знікаюць у вентыляцыйнай адтуліне.
I вось Айка па той бок акна: крамяная, мажная, у вэлюме цягніковага дыму. Смачна лунае ў паветры літоўскім цэпелінам. Яе ногі вясёла збіваюць вакзальнае паветра на казіны сыр. Айка праз шыбу круціць мытнікам дуліну, на поясе ў яе торба кантрабандных шампуняў.
— Семафорны мост, яна ўчапілася за сема-
форны мост над вагонам! — бурчыць няўрымслівы Тарэсаччын жывот.
Аднак тут па завэдзганым экране акна пралятае грымотны таварняк. Та-тах-тах-тах, татах-тах-тах — сто сценабітных таранаў у кірунку брамы далёкай Брэсцкай крэпасці. Грукат аціхае. Ашмянскім цёткам і гудагайскім мытнікам засціць вочы жалобная ашаломленасць. Няма больш Айкі — над каляінай лунае толькі сузор’е мыльных бурбалак. У іх зіхцяць маленькія тварыкі Айкі, на якіх усмешкай чашырскага ката застыла кплівая грымаса. Вецер ненавязліва так зносіць бурбалкі ў бок літоўскай мяжы.
— Яна паспела залезці на арматурыны маста! — зноў заходзіцца жывот Тарэсачкі.
Седзячы на семафорным мосце, упараная ад міжвольнай гімнастыкі, Айка зноў усміхаецца сяброўкам і памежнікам і непаслухмянымі пальцамі зноў выкручвае дулю. У другой руцэ сутаргава сціскае адзіную ацалелую бутэлечку «Дароў Палесся». Густы як чыгун, зялёны як гуталін, шампунь вылузвае з бутэлечкі, і, не раўнуючы як матылёк з кокана,
ператвараецца выхадзе ў бязважкія бурбалкі. Адзін з мытнікаў траціць прытомнасць.
I тут з глыбіняў космасу прылятае вогненная камета — запозненая рэакцыя Галактычнага Розуму, які ўсё ГЭТА і стварыў, а цяпер чыста па-чалавечы стаміўся. Бо як так можна — столькі стагоддзяў з насельнікамі гэтай планеты было ўсё ў парадку — усясветная туга, мукі душы, усё ў такой манеры. А тут бач ты: праз сценкі вагона людскога прашыліся ашмянскія цёткі і нахабна разгайдалі светабудову. Камета дашчэнту выпальвае Айку з цэлым кавалкам семафорнага моста. Уф, ну, нарэшце...
Развярнуўшыся ў Вільні, асірацелы без ашмянскіх цётак цягнік бяжыць ад літоўскай мяжы праз сібірскія снягі на ўсход, у сэрца нашай Радзімы, Магілёў. У вагоне ціха падае снег. Прыгожая правадніца рыдае каля тытану — выбуховай хваляй камета выбіла шыбу ў яе купэ, і кантрабандны пітон, схаваны пад ложкам, спруцянеў на марозе. На месцах, указаных працаўнікамі саставу, сядзяць выключна ўнутрырэспубліканскія пасажыры. Пра
існаванне замежных краінаў яны чулі адно з бяскроўных вуснаў тэлевядучай. Яны нічога не ведаюць пра вадаспады і фантаны віленскіх гіпермаркетаў, пра мегатруфелі вышынёй з піраміду Хеопса, пра тое, што ёсць на грэшнай зямлі такія Даначка, Марыечка і Тарэсачка і што была такая Айка.