Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
Няма тут М-16, што тут незразумела?! Вось арэхавы прыклад, вось баёк наладаваў, націснуў курок, наладаваў зноў. I калі трэба, памрэш, сабака, за беларускую літаратуру.
-There is nothing to die for!
-You told me!1
Ha вэрхал, круцячы пагрозлівым вокам Сарумана (двума) завітвае дырэктарка харэаграфічнага каледжа:
Чаго, яўрэйская секцыя, усхадзіліся?!
Таварыш вярхоўны камандзір, ну, мы тут... дзелімся ўражаннямі... Бо што тут яшчэ рабіць?
Маліцца!
Я дурэю, колькі ў Вольфа ўсялякіх яўрэйскіх штучак, юдэйскага сувенірнага барахла: менора-адкрывалка, Сцяна Плачу-запальнічка, бюст Ягвэ, і вось калі ласка бел-чырво-
1	Тут няма за што паміраць!
Ды ведаю я! (анг.)
на-белая ярмолка. I, значыцца, Вольф, і атэіст я, і аўтар ідыш-беларускага слоўніка Алесь Астравух, які ўвогуле хрысціянін, пачынаем малітоўны напеў. I «Шма Ісраэль», малітва, якая ў мінулым ужо не выратавала не адну тысячу чалавек, зноў лунае на манер заспакаяльнай мантры: «шма ісраэль гаспод наш бог, гаспод адзін ёсць, дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш паверх, цяпер шукаюць наш пакой...»
Дырэктарка харэаграфічнага каледжа няспешна, з веданнем справы, вьіцягвае з-за пазухі імянны агнямёт.
Італійцы набываюць кватэры на Карла Маркса. Фарбуюць сценыў белы колер.
Улетку выстаўляюць на падваконні
вазоны з кветкамі.
Узімку садзяць на іх сваіх высачэзных каханак.
I калі якая прасядзіцьусю зіліу,
яны дораць ёй пярсцёнак з дыяліенталі.
1 каліякая прасядзіць yew зйіу, яны вязуць яеў Італію адпачыць на моры.
I калі якая прасядзіць yew зіму, яны вязуць яеў Італію знаёлііцца з ліаліаю.
/ калі якая прасядзіць yew зіліу, яны бяруць з ёй шлюб.
Аўлетку італійцы сядаюцьу свае ліашыны 1 едуць дарогамі Беларусі. Бясконцымі, як стужкі Мёбіуса.
/ нідзе яны не бачаць белага колеру.
Толькі залатое жыта, толькі зллёная бульба і толькі шэрыя полінікі Леніну.
Вось такую гісторьт распавёў ліне будаўнік, Які фарбаваў сцсныў ліаім пакоі.
Еп хацеў пафарбаваць іх белылі. 'Галіу і расказаў лше пра італіііцаў2.
2 Урывак з всрша Андрэя Адамовіча “ІталійцьГ
Мой франтавы таварыш Курт Вонегут
У дзяцінстве кожны вечар перад сном я марыў, як забіваю свайго найлепшага сябра. Во як. 3 цягам часу мае начныя ўявы запоўнілі аголеныя жанчыны, але ж ад васьмі да трынаццаці гадоў я, вечар пры вечары, метадычна і мэтаскіравана забіваў свайго найлепшага сябра Андрэя Кузьменку. Я забіваў яго стрэламі з ггісталета, няспешна ды канчаткова, з кіслым смакам шкадобы ў роце, які напоўніцу кампенсаваўся слодыччу выкананага абавязку, што расцякалася недзе ў сярэдзіне жывата...
Трэцяя сусветная падгрэбла да свайго лагічнага завяршэння: мы іх сцёрлі ў кіслы яблык. У маіх думках усё збольшага выглядала, як тое прапаноўваў фільм «Тэрмінатар»: лазеры, бластэры, пакарабачаныя кібаргі і непераможаныя мы. Я ўжо паспеў добра паваяваць, і калі ўсе пераканаліся ў маёй адвазе,
пасярэдзіне вайны мяне прызначылі быць контрвыведнікам. Мой жа найлепшы сябра пацёгся крывой дарожкай запраданца.
Чаму дзеля гэтай нехлямяжай ролі я абраў менавіта яго? Па-першае, я быў пэўны, што толькі мой найлепшы сябра, які ўсё разумее і амаль усё ўмее, дасць рады гэткай складанай ды пакручастай ролі.
Па-другое, мая падсвядомасць неяк так зветрыла, што гераічныя мары, здзяйснення якіх прагнула ўсё маё нутро, вымагалі годнай ахвяры, а чалавек, уганараваны меншым паводле значнасці тытулам, чым «Найлепшы сябра», іх мог задаволіць наўрад.
Фінальная сцэна разгортвалася на лётнішчы еўрапейскага аэрапорта. У маёй галаве старэнькая сядзібка «Менска-1» загрыміравалася пад штосьці васальна-малюпацкае, зласліва-варожае: пад галандскае або заходненямецкае прадмесце. Мой найлепшы сябра скраў сгратэгічную мапу Гомельскай вобласці і цяпер мерыўся пераможна адымчаць яе ў Нью-Ерк. Перад вылетам ён да такой ступені разняволіўся, што яшчэ ў салоне мерседэса
апрануў скураны плашч цэрэушнага афіцэра. Здраднік горшы за ворага, таму са словамі: «Ты мне быў сябрам!» — я смаляў Андрэю ў жывот, і той ляцеў носам у хмызы (адкуль яны там, на лётнішчы?). Мроячы гэта, я цалкам разумеў, што лепшага сябра ў мяне не будзе давеку, аднак я без ваганняў паўтараў забойства кожную наступную ноч.
Mae мроі забіць найлепшага сябра былі крышталёва чыстымі, як гаўняшкі немаўляці. Я забіваў сябра гэтак часта, што адшліфаваў уяву да звінячай дасканаласці: дастаткова было легчы і заплюшчыць вочы, як стужка майго фільма закручвалася самохаць і ва ўсіх ранейшых дэтальках пачынала наноў разыгрывацца ідэальна дапасаваная трагедыя. Я засынаў з усмешкай на твары.
ккк
Аднак забойства не было апафеозам маіх фільмамараў. Да таго ж гэта быў цэлы серыял. Вось ён я, на амерыканскай зямлі са сваёй баявой сяброўкай (відаць, прамацеркай
усіх тых аголеных дяўчат, якія потым у падлеткаўстве напакуюцца ў мае мроі): нам па дваццаць аднаму, і мы, яшчэ нават не паспеўшы пераапрануцца ў цывільнае, у шараговай нью-ёркскай школе на бездакорнай ангельскай вучым амерыканскую дзятву расійскай мове. Дарэчы, у сваім школьніцтве я не сумняваўся, што самі мы вучым ангельскую якраз для ваенных і да іх падобных мэтаў — інакш начорта ўсе гэтыя выдыганні з: «Pass me your money please! Can I have your watch?» — нашто нам словы, якія ніколі не давядзецца прамаўляць, калі яны не будуць гучаць у загадным рытме, якому, не раўнуючы як настаўніцкая ўказка, дапамагае калашнікавая руля?
Я лічыў, што выкладаць амерыканятам расійскую мову ў першыя пасля перамогі дні — звышважна. Дзеці ж ні ў чым не вінаватыя і прагнуць сапраўдных ведаў: праўдзівай матэматыкі, праўдзівай біялогіі і такой сама хіміі. Праўда возьме сваё, нягледзячы на тое, што раней ім дзяўблі, што добрае — гэта дрэннае і наадварот. Я думаў, што амерыканскім дзецям трэба адно як след усё патлу-
мачыць, зрабіўшы гэта на самай правільнай мове свету — расійскай. Пасля гэтай уявы мне таксама спалася соладка.
***
У 1960-1980-я гады ў СССР была такая завядзёнка: на святы школьнікі дасылалі паштоўку з віншавальнымі словамі якому-небудзь былому франтавіку з іншай рэспублікі. Майму дзеду, які прайшоў Сталінград, такую паштоўку даслаў адзін школьнік з Уфы. Віншаванне пачыналася словамі: «Вітаю цябе, мой франтавы таварыш!». Дзеда гэты зварот моцна развесяліў, і гісторьпо з лістом башкірскага хлопчыка ён распавядаў потым шмат каму. Мяркуючы па частаце яе паўтарэнняў і па ягоным заўсёдным смеху, гэтая гісторыя апынулася сярод тых нямногіх ударных жартаў, якія цешаць і мацуюць чалавека праз усё жыццё, ды якіх за ўсё тое жыццё будзе штук дзесяць-дваццаць, не больш. У мяне самога назапашана колькі такіх хвацкіх показак, напрыклад, пра аднакласніка Юру Лібмана, які на загад фізрука прыйсці ў школу з лы-
жамі — прывалок санкі, а стоячы з імі пры пастраенні, апраўдваўся, што папросту на лыжах не ўмее.
***
Тады, у дзяцінстве, я выдатна ведаў, што, калі б дых перацяла патрэба, дык я, не вагаючыся, аддаў бы жыццё за двух людзей: за свайго дзеда, а таксама за Леніна, калі б той быў жывы.
***
Дзед быў добрым дзедам і бацькам. А вось мужам ён быў горш не прыдумаеш: здрады з рознымі жанчынамі ды іншыя збытныя прыкрасці і непрыемнасці. Намучыўшыся, бабуля яшчэ ў маладосці развялася з ім, што ў тыя часы лічылася нечувалым скандальным учынкам. Дзед жа да глыбокай старасці — ужо пабраўшыся другім шлюбам — працягваў бурліва ліставацца са шматлікімі каханкамі, дасылаючы ім палкія прызнанні і сякія-
такія грошы. Перад самай смерцю дзед сказаў маёй маці: «Алачка, ведаеш, старасць — такое паскудства! I калі хто пачне цвердзіць, што яна, у параўнанні з маладосцю, мае свае плюсы, — плюнь таму чалавеку ў твар!»
***
А вось ніжэйшае на адзін абзац выслоўе таксама прагучала незадоўга да смерці прамоўцы. Падчас Карыбскага ракетнага крызісу ўсё зямное людства, кажучы метафарычна, з уласнай ініцыятывы пашыхтавалася край Вялікага Каньёна і здранцвела слухала тлумачэнні сусветных лідэраў, якія, тыцкаючы пальцамі адзін у аднаго, навыперадкі палка выкрыквалі, з нядобрай ласкі каго з іх зараз усё людства разам павінна скочыць у бездань. Дык вось, тое выслоўе, якое прамовілася неўзабаве пасля той глабальнай мізансцэны:«Нашы праблемы створаны чалавекам, і, знакам тым, развязаць іх таксама зможа чалавек».
Аўтар — Джон Кенедзі. Ен прамовіў гэтыя словы студэнтам Вашынгтонскага ўніверсітэ-
та за шэсць месяцаў да ўласнай смерці. Ну, я губляюся ў здагадках, на якога чалавека намякаў у гэтым выказванні ананімны Кенедзевы спічрайтэр: можа быць, на самага вядомага ў свеце менчука Лі Харві Освальда?
***
Дзяцінства прамінула ў Менску, ля дзіцячай чыгункі, названай у гонар партызана-падрыўніка, работніка чыгуначнага дэпо Канстанціна Заслонава.
He хаваю, катацца па чыгунцы, якая носіць імя чалавека, чыім заняткам сталася рамантаванне цягнікоў, а потым іх падрыванне, было трывожна. На той чыгунцы пад наглядам дарослых працавалі дзеці: дзеці-машыністы, дзеці-кандуктары, дзеці-праваднікі, а станцыю атачаў парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў — такі сабе дзіцячы лес. Згэтуль я зрабіў выснову, што паміж хваінаў парку знойдуцца таксама дзеці-падрыўнікі, якім дарослыя прачыталі кароткі, але змястоўны курс бомбабудавання і рэйкаразбурэння.
Недалёк ад дзіцячай чыгункі разлеглася кінаімперыя «Беларусьфільм»: павільёны і шырэзныя пляцы былі проста набіткаваныя вайсковай тэхнікай ваенных часоў. Аднойчы падчас чарговай несанкцыянаванай экскурсіі мне, малому га(лава)рэзу, аднаму з усёй пачэснай хеўры, выпала трапіць у прыхапкі вартаўніка.
Я не быў маруднейшым за сваіх сяброў: проста сярод гарматаў, каркасаў танкаў і самалётаў я заўважыў карэту з разьбянымі вокнамі і блазанскай жоўтай афарбоўкай, якая, пэўна, брала ўдзел у здымках якогасьці дзіцячага фільма. I вось замест таго, каб уцякаць ад пагоні, складзенай з пасіпелага ад брэху тузіка і пары адтаптаных — халявы па зямлі — кірзавых ботаў, я сшэрх спасярод гэтага трыумфу бутафорскасці. Мяне схапілі ды некуды павялі: я валачыўся, сцяты ў запясці шурпатай клюшняй і ахутаны парамі амаль адчувальнай на дотык лаянкі. Алс ж мне было на гэта напляваць. Хай забіраіоць, хай міліцыя, хай дзіцячая калонія. Цяпер мне было ўсё роўна, бо ў маіх скронях пульсавала прыкрае адкрыццё: «На гэтай кінастудыі