Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
чыся, гатовыя залрадаць нават родную матулю (хоць тых матуль у кожнага з іх усяго сем).
I таму ўжо праз якія дваццаць пяць хвілінаў пры выхадзе са знакамітых бетэльгейзіянскіх гаражоў Толік трымаў пад аброць адным духам на яго аформленага белага «мерына».
Хто вінен аддаць павінен. Асланяючы вусны рукой і зіркаючы некуды ў бок усюдыіснага неба (там у вышынях раскудлаціла сваю грыву Туманнасць Конская Галава) Толік нахіліўся і як на споведзі прашаптаў у трохкутную вушную адтуліну бетэльгейзіянца ўсю праўду пра лёс іншамарак на Беларусі.
Аёй жа! Учуўшы Толікавы прызнанні, ашаломлены, бетэльгейзіянец умольна стаў шукаць на твары беларуса абвяржэнняў. He знайшоў — і з капылля далоў: раптам збялеў, захістаўся, прамармытаў пгго найбольш нагадвала ці то праклён, ці то малітву, неяк нетрывала пахіліўся, заплюшчыў усе свае трыццаць восем вачэй, затуліў хвост паміж ног ды ўрэшце ляпнуўся на зямлю не раўнуючы як пераспелы персікавун.
Назіраючы, як праз чарнільныя прасторы адкрытага космасу за ім паслухмяна імчыць табун з сарака патрыманых «Аўдзі», Толік пасміхнуўся сам сабе ў мерседэсаўскае люстра задняга агляду. Як вядома, моцнае, даведзенае да клінічных памераў, здзіўленне ўганяе прадстаўнікоў бетэльгейзіянскай расы ў стан незваротнага анабіёзу. Праз якія дватры месяцы, не прыходзячы да памяці і вычарпаўшы ўсе ўнутраныя рэзервы арганізма, той іншапланетны аўтадылер — а ў Толіка на гэты конт не было ані найменшых сумневаў — склеіць дошчачкі, гэтак забраўшы пачутую таямніцу з сабой у магілу. Касмічны ветрык біў у ілюмінатар, а ў радыё прарваўся голас паплечніка, алжырца Мішаньчьіка:
— А ці не зрабіць нам прывал на Месяцы?
Кавалькада перагоншчыкаў збочыла ў бок неўрадлівай камлыгі беларускага спадарожніка. Мішаньчык, вядома, ужо меў планы:
— Давай гэты джып, — зноў пачулася ў радыё ягоная прапанова.
Перагоншчыкі развярнуліся і хапатліва прыпусцілі наўздагон адной з «Аўдзюшак».
Патрыманы джып стаў быў уцякаць, віхляючы і кружляючы. Яго намагаліся ўтаймаваць жэзлам даішніка і чырвонымі выблісковымі маячкамі, але на шматразовыя заўвагі джып не зважаў — адно шалёным дзіком працягваў свае ўпірыстыя, але безнадзейныя ўцёкі. «Ну, сучына вымя!» — чужым голасам зароў Толік, і, дастаўшы лазерны кольт, пачаў смаляць па колах. Джып перакуліўся, потым яшчэ раз, трохі загарэўся (выбухаюць іншамаркі толькі ў кіно) і, патухлы, спыніўся пасярод месяцовага плато. 3 капота паваліла пара.
Толік падляцеў першы — атамнай нажоўкай адрэзаў кавалак ад дымлівых яшчэ шынаў. Чорная гума крыху апякала рот, і, па шчырасці, смак быў паскудны: з пылам, пяском, але ж гэтак смакавала ягоная паляўнічая перамога. Працягваючы жаваць, Толік запусціў руку ў кішкі джыпа і выняў адтуль яшчэ трапяткі прывадны пас. Перапэцкаўшыся ў счарнелую аліву, накруціў пас на палец —
на манер таго, як накручваюць спагеці на відэлец — і таксама выправіў услед за кавалкам шыны. Гэтым разам было цалкам уежна.
Мішаньчык падскочыў неўзабаве, падстаўляючы рот пад мяшанку антыфрызу і кіпеню, пгго хвастала з днішча капота. Крыху апаліўшы тонкія вусны і смуглявыя шчокі, ап’янелы, алжырабеларус заплюшчыў вочы. На закуску лазерным мачэтэ вырубіў лапік абшыўкі з пярэдніх дзвярэй. Яшчэ дымлівы па краях ліст са скрыгатам знік у Мішаньчыкавай глотцы, выклікаўшы на твары ўсмешку праставатай задаволенасці. Мішаньчык зазначыў:
— He люблю новыя іншамаркі — сала нагуляць не паспяваюць.
— Але тут самы цымус не перабольшыць, — заўважыў Толік, у якога на зубах хіжа храбусцелі заднія фары. — Калі пачне ржавець корпус, дьік трэба як хутчэй на зарэз. Бо паўгода марудзіш — іржа змятае ўвесь каркас, і тады адзінае месца, куды можна затуліць іншамарку — да ваўкавыскага мясакамбіната на аўтатушонку.
— Ага, пускаць y ежу заржавелыя іншамаркі — гэта ўсё адно, што з галадухі набіць лантух прычэпам «Зубраня», — сказаў Мішаньчык і нястрымана зарагатаў.
Па-над імі, займаючы ледзьве не палову зорнага неба гіганцкай запаскай, навісала родная Беларусь. Толік прымружыўся, гатовы зуб даць, што амаль бачыць, як на яе пабітых меліярацыяй міжземнаморскіх прэрыях пры святле фараў гуртуюцца купкі такіх самых, як і яны, абцёрханых перагонамі і качавой жыткай, мужчын. У падзёртых скуранках, уцепленых клятчастых кашулях і залапленых джынсах каўбоі-перагоншчыкі самавіта служаць усяночную ля прыдарожных вогнішчаў. Вогнішчы шугаюць і кідаюць свае дагістарычныя блікі на мужчынскія твары, а на ражне, сцякаючы машынным тлушчам, накручвае кіламетраж асвежаваная туша «Фольксваген Гольфа».
Сука-крот
Нават дыктатар не можа нічога парабіць з кратом. Гэтая сука (у сэнсе, крот) — проста чарнявая шэльма!
Насупраць пагорка, прыведзенага перад парадам у стан баявога кургана, на трыбуне туліцца гарант канстытуцыі, якога абляпілі: лампасы, народныя масы, паветраныя асы, фізкульт-папуасы. Усе як на шпільках — нават ветрык перад праходам танкаў баіцца падзьмуць неяк не так.
I раптам — ні стуль ні ссюль, пасярод акту нацыянальнага кучкавання — хто гэта так выкшталцона вынырвае з-пад зямлі, лянотна выпускаючы фантанчык нашага неўрадлівага суглінку? Увесь такі ў чорнай шапачцы і ў блішчастым ныральным строі з натуральных матэрыялаў? Ну, вось той, пгго паблажліва аглядае свет сонечнымі акулярамі гузікаўвачэй? Як клічуць гэтага андэграунднага nep-
санажа, што пакідае сярод дасканалага смарагду пафарбаванай травы на пагорку раз, два, пяць, сто чорных воспін непарадку і непрыхаванага выкліку? Хто, халера яго не возьме, гэты кайфаломшчьік?
А свята тым часам ужо незваротна сапсаванае: народныя масы замест каб сузіраць парадную веліч захапляюцца карцінным краціным нырцаваннем у дзёран. Паветраныя асы, пралятаючы па-над курганам, б’юцца аб заклад аб колькасці кучак на траве, і як вынік — б’юць на паваротах баявыя машыны. А здзеклівая жывёліна прыпускае далей — адпальвае па-мастацку: піруэты, па, нават патройныя сальты. Занураецца, вынырвае, таньчыць брэйк-дэнс, спалучаючы сінхроннае плаванне з фігурным коўзаннем. Сука-крот!
Лампасы ліхаманкава аналізуюць усе краціныя рухі, па-за шырмаю непрадказальнага паказальнага выступу шукаюць схаваны сэнс. Можа, гэтымі чорнымі партызанскімі вогнішчамі сука-крот пазначае іншаземным дэсантнікам пасоўнае месца для прызямлення? Ці, пры дапамозе зашыфраванага малюнка ку-
чак, злівае касмічным акупантам каардынаты нашай Зямелькі ?
Сука-крот — гэта табе не калабаранцкая мошка, памяркоўны каларадзец або бесхрыбетная тля. Яго не возьмеш голымі апыленнямі. Вынырвае там, дзе не чакалі, дае нырца туды, дзе не зловіш. Ведаеце што? Сукакрот нават горшы за суку-кляшча, бо вупыр шматгадовы.
I шырокапрофільны. Ссе ўсё запар: палеткі, працоўны час, нервы, спрадвечны гуманізм нашага народа.
Удых. I падземная цемра прыспаным космасам праносіцца абапал, пакідаючы галактыкі светлякоў далёка ззаду. У глыбіню: праз парваныя кабелі каранёў, цераз пакручастыя тунэлі і бясконцыя галерэі. Паўз спалоханыя позіркі іншых жыхароў падзем’я. I родзяцца мімохадзь дзёрзкія думкі, бліскавічныя пачуцці: нібыта гуляеш са смерцю на яе тэрыторыі і робішся навочным сведкам, як усё-ўсенькае па страваводзе матухны-Зямлі нясецца ўсё бліжэй да немінучай развязкі. А кіпцясцыя лапы не раўнуючы канцавіны птэрадактыля
правяць гэты бліскучы і цмяны палёт. Нікога не асвятляць, не свяціцца самому, усё пры сабе, сам у сабе, воля.
Выдых. I чорная паласа заканцоўваецца, рассыпаецца ды ў непадрыхтаваныя зрэнкі джыгаюць тысячы сонцаў, пгго крышаць раёк і працінаюць мозг колючым болем. Аднак урэшце атрымліваеш тое, дзеля чаго ты і вяртаўся на паверхню, — не мог не вярнуцца: нагбом выпітая шклянка чыстага паветра.
Няма чалавека, які любіць суку-крата. Нават баба Маня, святая кабета, бабуля з адукацыі і па нараджэнні, якая во і пеўняў літасціва забівае ўдушаючым прыёмам абгорнутага вакол галавы вышытага ручніка, нават яна, згледзеўшы на гародчыку чарнічную кірпу ў атачэнні земляных камякоў, хапае добра заіржэлы тамагаўк, жвава падскоквае да разрытай норкі, і абедзьвюма скурчанымі артрытам і шматвектарнасцю тутэйшай гісторыі рукамі пляжыць, пляжыць ўжо і так знявечаны дол. “Сука, сука, сука!..”
Ці забіла? Скулля!
У суботу-нядзелю, укленчыўшы, баба Маня
засыпае просьбамі нябеснае адміралцейства, каб тое ўрэшце спісала на бераг суку-крата і суку-краціху з Ноевага авіяносца. У панядзелак яе малітвы пачутыя на калгасныя нівы прыязджаюць пажарныя машыны і сорак дзён ды сорак начэй МНСнікі ліюць воду ў гэтыя бяздонныя шахты, у галавакрутныя лабірынты, што спраектаваў злы марыярці айчыннага падполля на, на, на!
Вада сыходзіць, і на свет Божы выплываюць дзесяць трупікаў палёвак і пацукоў, парутройку — Сямёнычаў і Францавічаў, нават адна жаба лопнула ад такога напору. I хоць бы адна су... Стоп-стоп, а што гэта чарнее на траве побач? Гэта нажаль толькі ягоная чорная шапачка і сонечныя акуляры. Такі пазбегнуў праведнай адплаты: растаў як цукар, сука-крот, сплыў, уцёк, змыўся на іншы ўзровень.
Што сядзіць у мазгу гэтага пякельнага выпаўзня:
якая мудрагелістая машына,
якая макабрычная агрэгаціна?
Хто кіруе гэтымі неўтаймаванымі нічым паводзінамі?
Хто грае на генным аргане гэнага арганізма гэтакія пачварныя гімны?
Ад усіх тых шматлікіх пытанняў і вольнадумных тлумачэнняў у дыктатара торгаецца шчака ды з напругі страляюць коркі генералісімускіх эпалетаў. А баба Маня па-простаму, па-рабоча-сялянску, трапляе з інсультам у рэанімацыю.
Карэспандэнт: А зараз дамо слова кіраўніку службы аховы і па сумяшчальніцтве ўнуку бабы Мані. Таварыш службіст-унук, як вам удалося схапіць падземную пачвару?
Кіраўнік службы аховы: На тры-пятнаццаць I што характэрна на допыце ўсіх запрадаў, сука: яўкі, паролі, рыбныя месцы. Нават родны хвост.
Кар.: Што інкрымінуецца гэтаму запраданцу?
7CG4: Вынаходства геены вогненнай, разбурэнне Пампеі, канструяванне калодзежа і ківача, усе забойствы на вуліцы Морг. I яшчэ
заііішыце: баскервільскі сабака закончыў сваю спрынтарскую кар’еру ў грымпенскай дрыгве дзякуючы зламысна спланаванаму дзеянню (ці бяздзеянню) гэтай сукі.
Кар.: Запішам. Дык, дарэчы, дзе цяпер гэты чорны капач, хай тройчы будзе праклятае ягонае імя? У кампетэнтных сутарэннях?