Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
КСА: He зусім там. Як бы гэта вам сказаць, каб нічога не сказаць... Ну, вы самі ўсё цудоўна разумееце... Ен на іншым узроўні... У іншых вымярэннях Божыя дарогі нязведныя і вядуць углыб. Чакры і мантры, усё ахутана цемраю і акультнымі паходнямі. I ў дадатак ніхто з нашых пацаноў, ну хоць страляй, не разумее па-крацінаму, разумееце?.. Адным словам, допыт мы яму рабілі так бы мовіць... э-э, невербальна... э-э, дыстанцыйна... Наўслеп ідучы па лабірынтах крацінага мозга... Дэдуктыўную фантазію і крыміналісцкі вымысел ставілі ў галаву следства. Адным словам, мы патушылі ў канторы святло, запалілі свечку, ўсёй аператыўнай групай селі ў кола, узяліся за рукі, сказалі модлы, і дапыталі ягоны дух.
Вось жа: падагнаўшы бабе Мані ў больніцу апельсіны, а дыктатару ў рэзідэнцыю невялічкае радовішча нафты, у жоўтай шапачцы лідара, у брыльянтавых sunglasses ад Армані, сука-крот няспешна сплаўляецца па Леце ў бок цэнтра зямлі. Без натугі той цэнтр мінае — і вуньдзе ён: злавесным антыподам набліжаецца да Аўстраліі. Трохі запыняецца на зямной паверхні і расце. Сука-крот ўвышкі з ранча, шматаавярховік, сіднэйскую тэлевежу. Дамарослым кінг-конгам паглядае на ўсё гэта і на ўсіх нас чыста рэальна зверху ўніз. I толькі тады стартуе ў неба: як тузік грэлку рве зямное прыцягненне, прастае лапакрылы і самавітымі ўзмахамі кіруе да зор, каб прасвідраваць у космасе дасканалую чорную дзірку, якая ўсіх нас і ўрое.
Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту
Сёння — лапта, заўтра — кёрлінг. Там, у алімпійскім камітэце, палічылі, што трэніровачныя базы і спартоўцы па ўсіх відах — немэтазгодна. Кракет, пола, даміно, гарадкі. Так, іпчырая праўда: для начальнікаў краіны месца на п’едэстале — не раўнуючы пераможны бліцкрыг супраць Малдовы, аднак як мудра пастанавіў камітэт, для ўсіх гэтых нязначных відаў адной каманды — у самы раз.
Мы — зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту. Адна каманда, адзін трэнер, адна халера: кракет ці чукбол. Выязная спортбрыгада. 20-25 плячыстых на жывот і касцістых на язык барбудас, з фіналам еўрабачання замест эякуляцыі, гаражньім сэксам з «аўдзюшкай» замест выходных. Звычайная васьмігадзінная піздзячка з працоўнай кніжкай і паўторкавымі запоямі. Спартовыя роз-
нарабочыя, мы ніколі не ведаем, што будзе сёння.
— Тэк, зборнічкі, разабралі па клюшцы і акваланіу — і марш у аўтобус: сёння на Цнянцы чэмпіянат свету па падводным хакеі.
— А канькі ?
— На чорта?
— Ну, дык хакей усё ж...
— Так, канькі... Дай гляну... Неа, у правілах канькоў няма: даеш нырца з чыгуннай клюшкай і закідаеш алюмініевую шайбу (Госпадзе, хто гэткія гульні прыдумляе?!) у плавучую браму...
— Лёнчык плаваць не ўмее.
— Заўтра ён будзе збіты і пазбыты заробку невядомым мужчынам перадпенсійных гадоў у чорнай масцы і трэніках нацыянальных колераў.
— Лёнчык па паскораным курсе ўжо навучыўся... А па гэтым, падводным, мы якое Meena ў сусветным рэйтынгу?
— Якая вам розніца? 154-ае. Галоўнае, хлопцы, я тут глянуў, выйсці з падгрупы: разбамбіць абсалютных хакейных аматараў —
сахарцаў. Зацяць дыхалку — але адужаць нічыйку з крэпкім сярэднячком Ватыканам. A гранды — кубінцы — лічы, у нашай торбе: тыдзень таму іх першы склад «негалоўкі» разам з клюшкамі, шайбамі і плавучымі брамамі — для баласту — па дне акіяна ў Фларыду рвануў. 3 імі можна змагацца: памятаеце, мы аж чатыры галы ім забілі, калі гулялі ў баскетбол. Усё, до трындоліць — марш у аўтобус!
Гэта Францавіч. Два гады да пенсіі. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па негалоўных відах спорту. Колісь масажор у моладзевай зборнай па сапраўдным хакеі. Што ў яго ад мінулага — дык гэта памасажаваць цябе па рэбрах і хрыбціне, а потым спрытна накласці шыну з клюшак і ўмела патэлефанаваць у «хуткую». Што ад будучыні — дык нашае ўсё.
— Сёння, хлопцы, не дамо пудла: усё ж спаборніцтва па нашым нацыянальным відзе спорту...
— Скокі з шэстам праз балота? Спартовае жабраванне?
— Акадэмічны перагон іншамарак. Першынство Еўропы. Суперфінал; мы і літоўцы.
Кожнаму выдаецца па сто еўра і стратэгічная мапа Нямеччыны.
— Па сто?
— Убазарылі, па пяцьдзясят.
— Лёнчык кіраваць не ўмее.
— Хай прыгоніць матацыкл для майго ўнука. Толькі не «мінскач». «Мінскач» з Нямеччыны — не па-спартоваму. А па дарозе ўдарыце па прыўкрасных польскіх гарадках.
— Па польскіх гарадках? I «шэнгенку» дадуць? Супер, Лёнчык кажа, што ўжо ўзяў экстранныя курсы па кіраванні.
— Цудоўна, але Лёнчык зараз са здзіўленнем высветліць, што польскія гарадкі — гэта такі спорт. На чэмпіянаце свету вы там сярод галоўных прэтэндэнтаў. Бо адзіныя ўдзельнікі. Палякі ўвогуле адмовіліся гуляць у гэта, хоць самі тыя гарадкі і вынайшлі. Польскія гарадкі — вельмі займальны від спорту: ў ім нешта ад чараў гарызантальнага скалалазання і троху — ад прывабаў унітазакідання. Вам дастаткова толькі прыбыць у Гродна, які адзіны ва ўсім свеце не адмовіўся праводзіць гэтае спартовае мерапрыемства, і проста атрымаць
там кубак. I, дарэчы, трафей застаецца ў вас навечна, 6о стваральнікі гульні парываліся пераплавіць той кубак на алюмініевыя чушкі і закапаць у зямлю. Іх урад ужо вылучыў два мільёны злотых на сціранне гэтага віду спорту з калектыўнай памяці і гістарычных крыніцаў. Сённяшнім капітанам зборнай прызначаю Лёнчыка — у яго апошні працоўны дзень.
Увечары мы, чэмпіёны свету па польскіх гарадках, ачумелыя ад двайной змены, у рыгалаўцы на ўскрайку Горадні святкуем праводзіны Лёнчыка:
— Лёнчык, дык што за новая праца?
— Хлопцы, я цяпер легіянер.
— Клас: зайздросцім, але шчыра. Куды, у прафесіянальны?
— He, двайніком да Бэн Ладэна. Усё як мае быць: поўны сацыяльны пакет, дваццаць восем дзён адпачьінку на год, медстрахоўка і бясплатныя масты і каронкі.
— Лёня, якія масты, якія каронкі?! Там пасля аднаго працадня будзеш рэбры жалезнымі скобамі змацоўваць!
— He трэба Лёнчыка мець за ідыёта — у кантракце ўсё прапісана: ніякай ваеншчыны. Бэна я замяняю толькі на парадах-нарадах, ну, максімум — на негалоўных тэлезваротах з пагрозамі чалавецтву.
Дарэчы, пра чалавецтва: яго ашчасцілі дзвюма зборнымі Беларусі па негалоўных відах спорту. Першая зборная — для гульняў на выездзе. Гатэлі, еўрасутачныя і агні вялікіх гарадоў. Мы не яна. Мы зборная Беларусі па негалоўных відах спорту для хатніх гульняў. Стылая дзвюхпакаёўка разам з ці то жонкай, ці то цешчай, з якой суткі за двое, і агні канфоркі.
— Патрабуецца дзевяць цягавітых беларусаў для фіналу еўралігі па класічных баданнях з танкам.
— Францавіч, не губі!
— Спакуха, хлопцы. Як там у паэзіі: «Беларусу — чалавеку і трактару»? Запыт перанакіравалі на МТЗ — хай чухаюць патыліцу яны. Але цяпер смехі набок: у Гішпаніі — чэмпіянат свету па баі быкоў, ад нашай краіны трэба два тарэадоры.
— Я не магу — у мяне месячныя.
— Хлопцы, не выдурняйцеся, тут жа галоўнае не перамога, а ўдзел. Чысга для птушачкі: пастаялі трохі на арэне, папрыручалі быка. A я за гэта зверху падчас паездкі дазволю не трымацца спартовага рэжыму: гішпанскае чарніла за мой кошт. Толькі перад карыдай просьба на грудзі не браць, a то будзе, як у мінулы раз, калі зборная Украіны праходзіла ўсю карыду на рагах. Дык што, хто едзе?
— Я не магу: у мяне, гэта, прабабуля пры смерці, на Чыжоўскіх могілках ляжыць.
— Паўтараю: Гішпанія — два чалавекі, давозка чалавека туды і транспарціроўка цела назад за кошт дзяржавы. Валік, ты як?
— Мяне няма.
— Паўтараю, падлы: Гішпанія — два труп... чалавекі — усё ўключана!
— Францавіч, у нас жа ёсць «замежка»...
— Зборная Беларусі па негалоўных відах для выязных гульняў не зможа паехаць у Гішпанію: яны ў Штатах у французскім рэстаране атруціліся кальмарным соусам на кубку свету па спартыўным шопінгу.
— Курвы!
— Хто сказаў «курвы»? Сашуня і Генік? Выдатна — нецэнзуршчына прыраўноўваецца да паднятай рукі. Значыць, вы абодва марш у гішпанскае консульства па візы, астатнія збіраемся ў Раўбічы: заўтра — адкрыццё чэмпіянату Еўразіі па скачках з трампліна на вярблюдзе. Паказальны выступ.
— Слухай, Францаявіч, як жа гэта магчыма скочыць з трампліна на вярблюдзе?
— Ну, а як жа гэта можа быць немагчымым? Спярша вярблюда крыху прыструніў, ага, так, спусціўся да самага трампліна, раўнавагу трымаеш, нервы — у кулаку, і так сабе няспешна, далікатна, раўнамерна, па-нашаму бачком так трохі, крок-скок — і паляцеў...
— Францавіч, ты монстр!
Як нараджаецца галоўны герой? I ўвогуле — ці магчымы такі зорка-суперстар, новы-незацяганы, непракручаньі праз мясарубку стагоддзя хх і вір яго напалмавых вечарынак? Наўрад. Тут жа патрэбны чалавечышча, чыя
прага выжыць была 6 маштабнейшая за чэмпіянат Галактыкі па лыжных гонках на асфальце. Тут трэба звяруга, якога падчас выпрабаванняў торкае не менш за фіналіста спаборніцтваў па сумо на сланах. Які здолеў узяць усё гэта і, нахрэн перакуліўшы, здзейсніць першую беларускую рэвалюцыю. Тут і цяпер.
I вось, бачце: у шатні для тарэадораў два члены «негалоўкі», гэтыя нашыя эрбэшныя прэтэндэнты ў героі — Генік і Сашуня, за дзесяць хвілінаў да свайго гладыятарскага выхаду. А праўдападобней ужо адзін Генік, бо сапраўдны герой нараджаецца адно на самоце, так што Сашуня неяк выкруціўся і застаўся ўдома.
Дык вось — Генік цяпер у шатні, дзе шафкі-слупкі як гарызантальны груз-200 з трупамі ўсіх гэтых няўдах, якія былі да апошняга свайго бою перакананыя, што нарадзіліся з богавай барадой у правіцы, і па-дзіцячы верылі, што адораныя найвышэйшым блатам, які ёсць на небе, хай свяціцца імя яго. I перабывае наш прэтэндэнт у паўпрытомным
стане пасярод паху змытай хлоркай крыві, няясна: людской ці бычынай — гэтак, на самоце, пакінуты паразважаць, што за іульня такая — гэтая карыда, і як з яе выкараскацца. Бо што 6 вам ні казалі настаўнікі ў школе камікадзэ, ацалеласць — адзіная неабходная ўмова для існавання ўсіх сапраўдных герояў. I яшчэ ў дадатак наш прэтэндэнт прыгадвае, што ўсе тарэадоры, нават мёртвыя, былі прыроджанымі гішпанцамі і нюхалі бычыную мачу з дзетсаду. А ён жа, Генік Качуня — дзіця балотаў і прапіскі: што ўвогуле ён можа цяміць у баі быкоў?
Або не, ведаеце, не. Ен не ў шатні. Ступакі Геніка, прэтэндэнта ў супермены, ужо парушылі роўнядзь пяску тарэадорскай арэны, a наўкола, злепленае ў адзін няўежны камяк, — палатно з пустых глядацкіх твараў. Перад Генікам — бык. За чырванаватай таніроўкай бычыных вачэй — капітанская рубка з нелюдзем, пазбаўленым літасці і мазгоў. Вось тут, сярод персанальнага халакосту і поўнага капца, як сцвярджаецца, і павінен нарадзіцца сапраўдны герой...