Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
паступіць гэтак, а не інакш. Але ж, перайшоўшы на гэты тарыф, не забывай, што мы робімся такія самыя — вольныя! Вольныя мышы вылазяць з нораў сваіх, свабодныя прусакі выбрыдаюць з гнёздаў сваіх, і ўсе яны па добрай волі і пры поўнай памяці патрапляюць у твой кампот. Пераскокнуўшы на «Вольны», не здзіўляйся катлетцы з цаглінай — гэта самохаць камяні вылазяць з падзем’яў сваіх.
Адным словам, як па-людску, Цукерачка, дык, як не круці, а Ціханаўне прыплаці. 3 Ціханаўнай жа заўсёды можна дамовіцца. У нас жа як: ёсць чалавек — няма праблемы. Хоць, шкада, і незаменных па-ранейшаму няма — вось мяне перад пенсіяй табою замянілі. Што паробіш, у іх там таксама ратацьія: быў Цанава — стаў Берман, быў НКВД — зрабіўся МГБ. Майго бацьку...
4.	Каханне падчас НКВД
...Коцікава Ціхана Лаўрэнцевіча, 1913 г. нараджэння, не расстралялі (перадумалі), а пасадзілі надоўга. Усё гэта за тое, што ў мінскім падполлі няправільна вёў барацьбу з нем-
цамі. Забралі яшчэ ў акупацыю: у партызанскі лес прыляцеў самалёт і разам з дзедам Талашом адымчаў тату на Вялікую Зямлю. Дзеду — ордэн, а тату — ордэр. Там спярша тату давялі, як правільна змагацца трэба было, — дужа моцна білі, кажа, потым адправілі проці ліха на ўзгорак у Сібір, камлі валіць. Першая жонка і сын адмовіліся ад яго, бо такімі тады, Цукерачка, былі каханне і любоў. Як ён з лагера вызваляўся — як цяпер уваччу стаіць, я яшчэ зусім малая была — мне тады мінус пяць годзікаў было, і з маёй мамаю ён яшчэ пазнаёміцца не паспеў, але я ўсё памятаю ясненька. Май. Красны Бераг. I вось мой тата пасля трынаццацігадовага лагера вяртаецца дадому. Крысо яго крэмавага плашча развіваецца не раўнуючы як крылы пасівелага крумкача. Куплёнка, ягоны новы шэры капялюх, — як у амерыканскіх фільмах. У руцэ такі ж навюткі, з голай фанеры чамаданец. Ветрык у твар, і тата хоча яму нешта рэкнуць, адкрывае рот —ды я бачу: зубоў у таты няма, павывальваліся ад турэмнае цынгі. Боты таты — квадратныя і здара-
везныя, як цяпер у бронзавага Коласа, — спрактыкавана пляжаць зямлю. Праз краснабярэжскі праспекттата шыбуе, вуліцай Чыгуначнай, а пылішчы — Божа, злітуйся: лезе ў нос, садзіцца на плашч, робіць з крэму каву з малаком. Вось ён, тата мой, шэствуе: ужо беспартыйны, безсямейны, без ні хера, запылены, здаровы і моцны, як ніколі, і магутным голасам трубіць па-над дамамі вуліцы: «Суч’ё, гадаўё, яйцакруты! Так затрынаццаць гадоў асфальту і не паклалі!»
I гэтак Ціханаўна казала і казала, а маладая стажорка слухала. Прытуліўшыся спінаю да пафарбаванай у невылечна зялёны колер сценкі, знерухомелая Цукерачка лавіла і запашвала ў сваіх галаўных рэзервуарах кожнае слова строгай настаўніцы. Чопы з гарнірамі — капуста і рыс — таксама як застыглі, стварыўшы нейкае падабенства чалавечага шыхту. Нам няма на каго абаперціся, толькі на нашых дзядоў, якія на небе. I яны глядзяць на нас, бачаць нас, усё пра нас ведаюць — кожнае малое зрушэнне валаска, пасміхаюцца.
Бетэльгейзіянскія хронікі
7. Робат-міліцэйскі
У вітрыне крамы «Тавары для дома» стаяў міліцыянер. Вядома ж, то быў робат, бо жывыя хатнія міліцыянеры ў нашу кібер-эпоху ўжо даўно зрабіліся анахранізмам.
— Возьмем крэдьгг і купім, га? — умольна прапанавала Таня, гледзячы на новую ўніформу робата. — Ці, можа, разаб’ем на плацяжы?
Толік адказаў насупленым маўчаннем.
— Толік! — працягвала наступаць Таня. — Мы ж з табою гэта ўжо абмяркоўвалі!
I каторы раз паўтарыла правераную гадамі жыццёвую мудрасць:
— Прыватная машына — новая ступень свабоды, а хатні міліцыянер — новая ступень парадку.
Прадавачка, хмурная не раўнуючы як Толік, разгавелася толькі дзякуючы гэтаму кра-
нальнаму відовішчу — з’яўленню маладой пары, што робіць у сямейнай гаспадарцы свае першыя нерашучыя крокі:
— Ну, на свайго першага міліцыянта мы з мужам назбіралі, калі нам было па дваццаць пяць, — разгаварылася яна, і яе твар нечакана аквеціла ўсмешка. — У нас тады нават кватэры не было: жылі ў дзвюх прыгнаных з Бетэльгейзэ іншамарках — ставілі ўпрытык адна да адной. А міліцыянер нам харошы трапіўся — уяўляеце, сам насіў у ДАІ квітанцыі нашых штрафаў.
На яе вочы мройнай пялёнкай нагарнуліся ўспаміны.
— Праўда, мы без кватэры і цяпер, — дадала прадавачка. — Хаця іншамарак ужо шэсць: мы іх паставілі ў тры паверхі. Ламінат у салоне наслалі і мэбляй абставілі.
Расчуленая прадаваччынай споведдзю, Таня трохі так тэатральна выгукнула:
— Жывуць жа людзі!
I потым больш прадметна дадала:
— Толік, чорт з той заначкай — хачу жыць па-чалавечы!
3 даражэзнай пакупкай давялося змірыцца. Перад сыходам з крамы Толік набыў яшчэ запасныя батарэйкі і летняе абмундзіраванне — для свайго новага свойскага жандара.
Дома, толькі яго ўключылі, робат-міліцэйскі адразу ж пачаў шчыраваць: разагнаў электрашокерам несанкцыянаваную алкаголь-вечарынку, якую ў адсутнасць дзяцей ладзіў са сваімі сабутэльнікамі цесць Толіка. Потым разблытаў справу-«глухара»: куды губляюцца ўсе шкарпэткі пасля машыннага прання (падрабязнасці справы — аператыўная таямніца). Паралельна пры ператрусе робат знайшоў згубленыя колісь Таняй акуляры, a ў цешчы — порначасопісы на продаж. Наступным крокам робат-міліцэйскі пералавіў усіх мышэй і пацукоў і, начапіўшы ім флікеры, адпусціў на волю. Сям’я не магла нарадавацца новаму парадку.
Потым, за лужыну ў вітальні, пасадзіў на суткі Джэка. Сядзеў Джэк у імправізаваным КПЗ на антрэсолях, і Кацечка насіла (а дакладней шпурляла) туды Джэку перадачы: кілбаскі і «Беламор». Кілбаскі Джэк з’еў, а да
пачка «Беламору» не дакрануўся: яго падзялілі міжсобку сукамернікі Джэка — суседка цётка Лізавета, што была запхнутая сюды за тое, што пастаўляла Толікавай цешчы на рэалізацыю порначасопісы, а таксама Кацеччына сяброўка па дзетсадзе Леначка, якая падчас гасцявання скрала ў Кацечкі Барбі.
Уначы з крыкам: «Устаць! 3 рэчмі на выхад!» робат выцягнуў Толіка з нагрэтага ложка. Таня збянтэжана праводзіла мужа прыспанымі вачыма. Робат-міліцэйскі завёў Толіка на кухню і пад святлом зыркай лямпы загарлаў зноўку:
— Адкуль марыхуана, гаспадару?
— Я не разумею, пра што ты.
— Так, гаспадару, я з табой дудукацца не буду, — узяў быка за рогі робат. — Кацечка і цесць ужо былі на допыце — гэта не іх рук справа. Так што мне засталося сказаць Тані, і тады табе гамон — жонка цябе поедам з’есць!.. Але паколькі ты мой гаспадар, — галасавы мадулятар робата дадаў у словы панібрацкіх інтанацыяў, — дык прапаную гешэфт: я адкалупваю рубільнік у сябе на панэлі, і
стуль ніколі не буду больш выключацца, a наўзамен следства па справе «Пакупка і ўжыванне наркотыкаў» спыняецца.
Па вяртанні ў спальню Толік паклаўся і з палёгкай прытуліўся да цёплай жонкі, што праз сон замармытала штосьці няўцямнае. Раптам ступакамі Толік адчуў нешта не тое.
— Таня, а чаму ты спіш у ботах? — спытаў ён.
— Дьік пасля твайго арыпггу я таксама стала рыхтавацца да выкліку на кухню, — адказала Таня. — Па справе паходжання непрацоўнай заначкі.
— Дурненькая! — Толік яшчэ мацней абняў жонку і ўсміхнуўся ў цемры. — Робат жа не звер: два допыты за адну ноч не агорае. — Ну, нічога, — ён слодычна пазяхнуў, — як разбагацеем, дык купім у дом мадэль з турбанадзіманнем, каб хадзіць на начныя допыты разам.
2.	Нашто беларусам столькі іншаліарак?
Пытанне вымагала годнага адказу. Усе трыццаць восем вачэй бетэльгейзіянца красамоўна глядзелі на Толіка. Ну не тое, што магла cap-
вацца ўгода — бетэльгейзіянцу ж прапанавалі панадную цану: тут была іншая справа, справа гонару. He, далібог, людзі, нашто столькі іншамарак?
Толік, шчыра сказаць, пытання чакаў. I злёту зарадзіў пра тое, як ягоная родная планета колісь насіла назву Зямля, аж пакуль не з’явілася гэтая надрэлігійная, наднацыянальная звыш-ідэя «Чарка, Скварка, Іншамарка», якая прыйшла з маленькай усходнееўрапейскай краіны. Новая добрая вестка несла адказы на ўсе патаемныя пытанні ды, дасканала дапасаваная да руху людскіх душаў, нарэшце адпавядала ўсім глыбінным жаданням чалавецтва. Звыш-ідэя не супярэчыла ніводнаму чалавекалюбнаму вучэнню — адно дарыла яшчэ большае суцяшэнне і ўпырсквала ў галовы сваіх прыхільнікаў слановую дозу душэўнага спакою, ахінаючы кожнага чалавечка ўсеабдымнай літасцю і спагадаю.
Толік працягнуў і патлумачыў, як ЧСІ-ідэя пакрысе захапіла зямную кулю. Рэч у тым, што адэпты новай веры, дарогаю па іншамаркі, абсалютна натуральным чынам раз-
носілі насенне новага вучэння па ўсёй Еўропе — прапаведуючы яго на справе. Цяпер нават немцы імкнуліся пакінуць межы сваёй краіны адно каб далучыцца да гэтай сакральнай працэсіі. Пасля поўнага злыбедаў і адкрыццяў падарожжа яны вярталіся дадому адноўленымі, адухоўленымі, з новай вераю ў галаве і сэрцы. А таксама з новай машынай, перакупленай у сябе саміх. Тое было цалкам новае нязнанае пачуццё: незямная весялосць, змяшаная з глыбінным веданнем сакрэтаў таемных спружын існавання.
Хрысціянскія святары, мусульманскія мулы, юдэйскія рабіны і будысцкія манахі ўдзень яшчэ мусолілі свае літургіі, але ўжо адвячоркам шчыравалі напоўніцу — перабудоўвалі бажніцы пад гаражы.
Да новай звышверы, што змяніла абрысы планеты і перайначыла контуры людскіх душаў, далучаліся ўсё новыя і новыя народы — аж пакуль урэшце планету не перайменавалі ў Беларусь.
Толік ужо не стаў пашырацца пра глабальныя зрушэнні на планеце: адно апісаў, як
людзі завінуліся і зруйнавалі хмарачосы на Уол-стрыце адно дзеля таго, каб адляскаць мега-аграгарадок Новыя Гарлемавічы з двума гаражамі ў кожным дамку, а таксама пра тое, як па Міжземным моры прайшлася масіўная меліярацыя на палескі манер. Дарэчы, сам Толік быў індусам з горада Нью-Мінск (былы Бангалор), а ягоны бацька Раджэш Кутрапалі, сцяміўшы адкуль дзьме вецер, пасля нараджэння спадкаемца абдорыў яго чыста крывіцкім імем.
— Анатоль Раджэшавіч, усё гэта вельмі цікава, але, далібог не лахмаць бабулю — адкажы ўжо на простае пытанне: нашго так шмат іншамарак? — перабіў яго бетэльгейзіянец, знецярпліўлена кусаючы хвост. — Ясцё вы іх, ці што?
Выцягнуты з паўтрансу Толік усміхнуўся:
— Я адкажу табе, чужынец, усю праўду адкрыю, але гэта будзе каштаваць яшчэ адну іншамарку.
Разлік быў дакладны. За, можа быць, самую нашумелую таямніцу гэтага сектара Галактыкі цікаўныя бетэльгейзіянцы, не вагаю-