Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
На ўрачыстым адкрыцці з’езду гадаванкі паказалі нумар «Сувораўскі вальс», прычым сувораўцы былі сапраўдныя падлеткі, апранутыя ў чорную, як смоль, форму. Выявілася, некалькі курсантаў наведвае тут гурток баль-
нага танцу. На адкрыцці выступіла таксама дырэктарка каледжа: па-дзявочы худзенькая былая прыма-балерына. На правах гаспадыні, запінаючыся (як бы прыслухоўвалася да ўнутранага метранома), дырэктарка сказала: «Вітаем вас, і раз і два, мы радыя бачыць вас на нашым з’ездзе беларусі-сі-стаў, і раз і два, работайце пладатворна».
Мы разышліся па класах каледжа звычайных школьных класах. Наша габрэйская секцыя мела абмеркаваць менскае гета і Марка Шагала.
I раптам:
Вайна, вайна!
Гэта нема раве дзяўчынка-асістэнтка: паружавела неяк нездароўча, і, здаецца, вось-вось бразнецца ў паўпрытоме.
Усё прыходзіць у рух: балерынкі бязважка перабіраюць белымі ножкамі прафесійна гойсаюць па фае, як па сцэне, дырэктарка харэаграфічнага каледжа заціскае ў абдоймах скіпелы самавар, замежныя прафесары, знаўцы трох падзелаў Рэчы Паспалітай, ашаломлена садзяцца проста на падлогу, спецы-
ялісткі па паўстанні 1863 года ўзбуджана паскокваюць да столі. Вайна, якая шчэ вайна?! Каму мы трэба?
Нібы спраўджваючы ліхую вестку, па небе грымотна шугае рэактыўны вынішчальнік.
«Зараз будзе зварот кіраўніка дзяржавы», гучыць праз дзверы класа чыйсьці голас.
Уключаем тэлевізар. На экране столькі гадоў бачаны намі твар, да якога чаго хаваць мы збольшага адчувалі непрьіязнасць, аднак цяпер, у святле апошніх навінаў, ён нават крыху параднеў ды набыў рысы: напоўніўся зморшчынкамі, адметнымі пагоркамі і ямінкамі. Мала не бацькоўскія цяпер вочы выпраменьваюць зычлівасць, і мілыя цяпер губы вымаўляюць: «Браты і сёстры! Нам капец...»
Дыспазіцыя: на нашу краіну наваліліся орды дзьмухаўцоў. Ой-вэй, хто б мог думаць: жоўта-белыя, аксамітна-пухнатыя паскуднікі топчуць дол тваёй краіны. Ратунку няма ані. Дзьмухаўцы займаюць тэрыторыю, пратачаюцца праз асфальт, каласяцца на кожным найменшым лапіку, лезуць напралом. Мільярды палёвых шчупальцаў, іігго шалёна праг-
нуць аднаго людскіх сэрцаў. He вытруціш. Спрабавалі скасіць жоўтая атрута з націння пырскае, выядае вочы і мозг касцоў, a на месцы панішчаных кветак вокамгненна расквітае ўтрая большая колькасць звышновых сонцаў.
Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі нашу краіну і цяпер шукаюць наш горад.
Горадні і Пружанаў ужо няма патанулі ў дзьмухаўцовай навале, жоўтым моры; хіба на балотах Палесся і Віцебшчыны справы ў ворага ідуць марудней. Спрабавалі супрацьстаяць? А як жа! Тактыка вьіпаленай зямлі плёну не дала. Зямлі вунь яе колькі, паліва ж непараўнальна менш. Стратэгія вытаптанай зямлі нават не разглядаецца, паколькі ўсе, хто мог таптаць, зашыліся ў дамы: з вышыні сваіх сховішчаў назіраюць за павольным захопам тэрыторыі. Бо інструкцыя па выжыванні гучыць адназначна: барані вас Божа, куме, высунуцца за парог, адзін крок
па зямлі умомант дасць вам зразумець, што вы труп. Зжарэць, накрыець сваімі драпежнымі хвалямі бязлітаснае мора дзьмухаўцоў.
Міністр абароны з усім сваім штабам здаўся ворагу пры першай сутычцы, галава Нацбанку на «тушцы» з цэльназалатога каркаса зляцеў у Вену. У сталіцы бардак і здрада. I кветнік. Праўда, пакуль не такі дасканалы, як пра тое мроілі ў сваіх эратычных снах камунальнікі-маньякі але, як зазначаюць яны цяпер у сваім прынагодным звароце з блага прыхаванай радасцю, кветнік той «ужо самы вялікі ў Еўропе».
Як са здзіўленнем высвятляецца, кіраўнік краіны застаўся тут, разам з намі: «Дзе народ, цяжка дыхаючы, быццам пасля выканання мужавых абавязкаў, кажа ён, там і яго павадыр». У поўнай срацы, адным словам.
Хто ж мог падумаць, што Беларусь, родную зямліцу, трэба было забетанаваць? Усю, да апошняга ўзгорачка мілага поля: багны, курганы, лясы? Зафігачыць месівам па самыя вушы. Шчыльненька ўтрамбаваць дол ля кажнюткага камля, палі і маставой апоры.
Хто ж мог здагадацца, што трэба бьіло нанова ўвесці інстытут піянераў-герояў? Гойсалі б сабе сюд-туд за ідэю, каб нічога-нідзе-ніякага, аніводнай жывой шчылінкі, ані найменшага шанца расліне-мутанту. А як што якое дык «102» і самалётаверталёты ўтопяць увесь раён трайным слоем шэрага паратунку.
3 якога боку прыйдзе апакаліпсіс? Прызнаюся, палова з нас грашыла на ўсходнюю суседку: «Гэтыя?! Гэтыя могуць і хочуць захопнікі, імперыя, навалач». А цяпер бачыш наадварот: скідаюць з самалётаў пачкі з гуманітарнымі пельменямі: «Трымайцеся, браткібеларусы!» Другая палова з нас думала на заходнікаў: «Гэтыя могуць, хоць і не хочуць». Але цяпер бач пераправілі пры дапамозе рачнога флоту чалавек 700 нашых на вялікую зямлю. Да канца судаходнага сезона дэкларуюць перавезці яшчэ дзве тысячы.
Трэцяя наша палова, складзеная з паловы першай нашай паловы і з паловы другой нашай паловы, адным словам, з тых нашых людзей, што заўсёды маюць думку ў кішэні, намалявала была ў сваіх галовах карціны
гнюсотнай змовы паміж паўночнымі і паўдзённымі суседзямі. Пры гэтым, прычытаючы, тая наша частка наракала: «Хочуць, халера на іх, хочуць хоць і не могуць». Цяпер высвятляецца: паўночныя і паўдзённыя не толькі не могуць, але і ні ў якую. Карацей, шчыра ім пляваць, свайго хапае.
Яшчэ адна наша палова, ужо чацьвёртая, чакала канца, які смаляне згары, што заакіянскі Госпад абрьіне на нас за грахі серку і агонь з неба. Цяпер ясна памыляліся таксама. Хто ж мог падумаць, што вораг прыйдзе знізу і што ён зусім не будзе мець душы?
Як неразважна і неразумна ўсё, жыццё гэтае... I як жа недарэчна звініць каледжны званок: «Адзін саракахвілінны занятак па страху і чаканні смерці вы прабавілі, перапынак».
Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш горад, цяпер шукаюць нашу вуліцу.
Верталётны полк з Мачулішчаў ратуецца толькі тым, што ніколі не прызямляецца. На
цэнтральных плошчах нашых гарадоў захопнікі развялі вогнішчы і паляць кнігі Рэя Брэдберы, а на гарадскіх могілках урачыста хаваюць гербарыі. Кажуць, у цэнтральны магілёўскі тэлеэфір выйшаў іх галоўнакамандуючы. Што сказаў? Ніхто не зразумеў: калі ўсе пабеглі ўключаць тэлевізар, ён ужо пырскаўся ў экран сокам развітальных банальнасцяў. Нешта пра тое, што дзьмухаўцы таксама зямляне і нават шчэ большыя за людзей.
За што яны менавіта нас? Пытанне ў саменькае вока, але адказу няма ні ў смузе стагоддзяў, ні ў аглядным мінулым. Hi хера няясна. Ні-хе-ра. Вуліца Прытыцкага спусцела, спустошылася, толькі чуваць, як да нас нясцерпна крадзецца ціша.
Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі нашу вуліцу, цяпер шукаюць наш дом.
Сядзім з надкусанымі лакцямі. Як жа мірна ўсё пачыналася: веснавы двор, бязмежная савецкае дзяцінства і кармёжка з нажа.
3 цягам часу мы з гэтым усім неяк так паабвыкліся, паабжыліся. Потым нават злаўчыліся і ўхапілі Бога за бараду, і вось цяпер на пачэснай пасадзе гаспадароў жыцця ўжо самі прызначалі прыёмныя гадзіны для іншых насельнікаў вальера. Нас папярэджвалі: як нарадзіліся, то ўсе адназначна і паўміраеце, але ні слова пра тое, што праміж будзе гэтак пагана. Які запавет пакінуць унукам? «Не стой, унуча, пад стралой»? I што тут успомніш цяпер, калі пад вокнамі ўжо жаўцее смерцяносны палетак?
А распрацоўкі былі. Футурыстычныя, фантастычныя. Яшчэ ў 70-ыя. Нейкі генійадзінотнік, просты санітар хуткай дапамогі з Маладэчна, распрацаваў інжынерны план узнясення БССР на неба. Жыць і гадаваць бульбу ды гуркі на лятучых тэрасах са шкла і бетону, нараджацца, жаніцца і засаджваць турнэпсам паветраныя аранжарэі. Яшчэ тады праектнаму воку маладэчанскага празорцы адкрылася Паднябесная Беларусь: адарвацца ад зямлі, не слухаць яе поклічу, стацца свабоднымі. А ўжо ў вольную часіну, у адных
прадэзынфікаваных сланцах і плаўках разам з вечаровай прахалодай спускацца на планету, старую нашу порхаўку, і заміраць у шэзлонгу сярод мройнай цішы яе пустэльняў. Начапляць артапедычныя акуляры з сятчастымі шкельцамі і, закусіўшы свежавырванай рэдзькай-дзічкай, лежачы, слухаць выдмы.
Варта прызнаць, дзьмухаўцовыя карані Ліха вымагалі іншай тактыкі ды іншай зброі. Падземных войскаў (ПЗВ), атамных ліхтарыкаў і дыяментавых рыдлёвак. А ля ног падземнікаў на ланцугах вызвяраюцца адмыслбва навучаныя, забрызганыя белай пенай краты-аўчаркі. Але нічога не здзейснена усё так і засталося на гэтай бездапаможнай паперы. Але, па шчырасці, што тут паробіш? Па вадзе яшчэ сяк-так крочыць можна, вось паспрабуй ісці праз зямлю.
Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш дом, цяпер шукаюць наш паверх.
Габрэйская секцыя, вы як?
Трымаемся. А вы, нямецкая секцыя, што?
Нармалёва.
Як там вугорцы маюцца?
Хто-хто?
Венгры.
Та нармуль.
Гут.
Гут.
У клас заходзіць дырэктарка харэаграфічнага каледжа.
Так, яўрэйская секцыя, перапіс наяўных сілаў... Хто з вас мае вайсковы досвед?
Я бьіў ухілістам у ізраільскім войску, сядзеў два месяцы ў гарнізоннай турме.
Лена, выдай ухілісту ТТ цяпер начальнікам яўрэйскай секцыі будзе ён... Як вас?
Павал то бок, Саўл.
Усім членам секцыі загадваю слухайце Саўла ён ваш камандзір. Лена, раздай яўрэйскай секцыі па «калашы».
Адкуль яны ў вас, дырэктаркі харэаграфічнага каледжа?
Камандзір Саўл, не задавайце дурных недарэчных пытанняў.
Потым яшчэ выдаюць энзэ бляшанку свіной тушаніны з надпісам: «Кашэрна, з дазволу галоўнага рабіна ўсяя Беларусі, рэбе Менскага і Бабруйскага, Сруля Кузлачыка». Але я ўжо маўчу. Сруль Кузлачык гэта галава.
Сядзім, паелыя, у нягеглых хлапечых абдоймах трымаем «калашы». Чакаем дзьмухаўцовай навалы. Прыгадваю аднаго паўзнаёмага маляра, які не любіў зялёнага колеру. Чуючы, што нехта хоча пафарбаваць фасад або плот у зялёны, дужа злаваўся: «Замала вам зялёнага: лясы, трава?! Колькі, ваць машу, можна памнажаць тугу?».
Я не хачу паміраць, я такі малады і таленавіты, у мяне студэнты, навуковы працэс без мяне не пойдзе! раптам крык. Пазнаём голас прафесара, знаўцы слуцкіх паясоў Цімаці Шнайдэра.
Пойдзе, не баісь, цэдзіць у адказ знаўца беларускай літаратуры, прафесар Арнольд Макмілер.
Нашто я пайшоў да беларусістаў?.. Мяне ж запрашалі на з’езд паланістаў ў Літавэл і літуаністаў ў Палангу...
Будзь мужыком, вазьмі «калаш» у рукі, злавесна шэпча знаўца белліту.
Але ў нас іншая зброя М-Іб, надзейная вінтоўка амерыканскай пяхоты... Я хачу М-16!..