Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
Імя свіце — вараннё.
Чорнае птаства з драпежнай дзелавітасцю лунае па-над горадам. Ад Панікоўкі і Купалаўскага сквера аж да плошчы Якуба Коласа. Зграя пацукоў з прыробленымі крыламі, менска-мінскія птушкапціцы. Пасля нябачнай адмашкі гуртом зрываюцца з вершалінаў дрэваў і, перакрыжаваўшы небасхіл, крыляюць. Кружляюць. Гергечуць і пачвараць.
To пазбіраюцца ў адну купу, то крыху разлятуцца, размяркуюцца па абшары, сябе прыпадобніўшы да вузельчыкаў, а неба да браканьерскай сеткі, каторая штохвіліны пагражае абрынуцца і ўблытаць нас усіх.
Бамжы, найболып сталыя насельнікі вулак, згледзеўшы чорную армаду, прадбачліва хаваюцца пад казыркі грамадскіх тэлефонаў.
Карэнныя менчукі, скамянелыя пасярод праспекта, не зважаючы на белую дрэнь, што валіцца на штрыфелі іх гарнітураў, адно стурбавана сочаць, каб на тле адвячоркавага неба чорныя гмахі птушак не пачалі перарабляць на свой лад столькі гадоў рупліва маляваны гарадскі рысагляд.
Дзяўчына, з усіх бакоў абнятая байцом белпалка, учуўшы масіраванае карканне, ніякавее, позірк блякне. Робіць выгляд, быццам нічога не змянілася, але прысуд вынесены сёння ў іх нічога не будзе. Паглядаючы ў розныя бакі, дзяўчына і баец япічэ каторы часы абдымаюцца на выцягнутых руках. Дзяўчына, паспяхова скроіўшы міну асобы з нягэтага свету, думае пра кальцый у арганізме. Сам
баец думае пра бясплённую самаволку, што хутка павінна скончыцца, пра змарнаваныя бутэльку «Змовы манахаў» ды букет гваздзікоў. He тое што сённяшнім вечарам, на другім спатканні, у яго было многа шанцаў, але цяпер іх — абнулены нуль.
Менскі гопнік, што нешта палка даводзіў быў таварышу, цяпер таксама чуе вараннёвы клёкат: ягоная лаянка гусцее, ён намагаецца перакрьгчаць птушак, і твар ягоны выцягваецца ў доўгую дзюбу. Ад аральнай напругі губы абяскроўліваюцца, бялеюць, шчокі ж наадварот пакрываюцца чырвонымі плямамі, і твар гопніка робіцца падобным да негатыву галавы бусла. Бутэлька піва ў чэпкіх птуніыных пальцах раздражняльна пустая.
Дзве студэнткі, найлепшыя сяброўкі, ужо не ідуць за ручку, а напалохана ціснуцца адна да адной бокам, ад бёдраў да плячэй, усё роўна як раней раз’яднаныя, а цяпер зноў сфастрыгаваныя па шве сіямскія блізнючкі. Уперыліся кожная ў свой экранчык мабільніка і ўпотай адна ад адной доўгімі, надта доўгімі
пазногцямі пішуць любоўныя эсэмэсы аднаму і таму ж аднагрупніку.
Цяпер паселае на высозныя таполі Купалаўскага сквера вараннё ператвараецца ў чорныя парэчкі. Зрабіўшы гэты вокамгненны скачок з фаўны ў флору, парэчкаўё пагрозлівым тонам прапануе сябе ў якасці пачастунку.
Але лепей ужо так. Лепей, што ўсё гэта і ўсе яны у маім горадзе і ў маёй галаве, бо сёння я, ушчэнт захоплены гэтай навалай, Ha­nada, першы раз пасля таго растання, першы вечар за шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць вечароў не думаю пра Свету.
Дзень дэсантніка
7. Сонечнае прыцьженне
Яны злятаюцца з недасяжных вышыняў, з тых сляпучых узвышшаў, якіх не сягаюць арлы і снягі. Мама, мама, глядзі: яны лятуць, асланяючы сонца на 10, 20, 30 адсоткаў! Нецвярозымі анёламі імкнуць да нас, неспасцігальныя, як прыбамбасы Бэтмэна, і, прызямліўшыся на пакрытыя керамінаўскай кафляй ганкі дамарослых супермаркетаў, дзіравяць грэшнае паветра гарадоў пяццю нябеснымі зыкамі:
Сла-Ва-Вэ-Дэ-Вэ!
Іх не было тут цэлую вечнасць, адзін зямны год, яны шмат чаго не ведаюць пра нас, пра ўтомную зіму і стагнацыю. Яны, нетутэйшыя, па-ранейшаму песцяць аблудную на-
дзею, што зямныя дочкі будуць біцца галавой у гістэрыцы і рваць валасы на галовах, як толькі змецяць у сваім полі зроку вузкую палоску бірузовага берэту. Яны яшчэ ў вочы не бачылі новага дызайну бутэлькі «АліварыяАйс». Таму і купілі пяць скрыняў. Нетрывала ступаюць неакрэплымі анёльскімі нагамі па зямлі. Зрэнкамі блакітнага аж выліваецца! колеру зазіраюць мінакам у вочы са спіны. Трохі смешныя. Спажываюць гарэлку як ваду, а чарніла як паветра. Хісткай хеўрай ловяць замест таксоўкі аўтобус. Ставяць акардэонныя акорды на гітарным грыфе. Перакананыя на ўсе сто, што чалавек найлепшы сябар дэсантніка.
Дзень ВДВ свята сямейнае, таму ў гэты дзень трэба сядзець дома і нікуды не выходзіць. А ноччу будзь ласкавы пастаў свечку і літровы слоік «ёршыка» на падваконне. Гэта для заблукалых берэтаў. I не важна, што ў цябе сёмы паверх. Стропы ў іх доўгія дацягнуцца.
А ты служыў у войску? I ў нас усё неяк не атрымлівалася знаеш, сям’я, саўна штопят-
ніцу, аўстрыйскія партнёры, праблемы на фірме і пад уласнай чарапной каробкай. У нашым класе з пятнаццаці здаравіл адслужыў толькі адзін хлопец. Хоць і не ў дэсантуры.
2.Аднакласнік
Перастрэць на вуліцы аднакласніка і, пачуўшьі пра ягонае жыццё, пераканацца, што не такі ўжо кепскі для цябе расклад на гэтым свеце. Тэорыя адноснасці ў дзеянні. Пасля першай радасці, калі ўсё яшчэ цешышся, што ты па-ранейшаму маеш сякія-такія шанцы падмяць усё пад сябе, пачынаеш звяртаць увагу і на самога аднакласніка. Змячаеш, што разам з ягонымі такімі чужымі няўдачамі і злыбедамі і ўсё астатняе ягонае жыццё таксама іншае, усё не так, як у цябе. He так і не так, а вось гэтак. I паралельна з трыумфальна вернутымі ў галаву думкамі парваць гэты свет на андрэеўскі сцяг, душу ахінае якісь няўцямны сплін. Позіркам абглодваеш суразмоўцу і табе трошачкі хочацца ягонага, нармальнага: паслужыць у войску, спусціцца ў салігорскую шахту, паслухаць апошні unplugged «Славян-
скага базару». Каб стаць як усе, спадзеючыся, што так ты, можа быць, пазбудзешся гэтага пачуцця калі часам здаецца, што твае мазгі, як выпушчаны галактычны дэсант, раскідала па ўсім Сусвеце.
Мой аднакласнік, Слава Вэдэвэ.
З	.Антаніна, я твой мужчына
I да таго ж гэтыя іх цяльняшкі. Няйначай вышэйшая, нечалавечая, фантазія прыдумала іх. У беспрасветнай імгле колеру хакі і сярод плямістага хаосу стылю «мілітары», пэўна, вярхоўнае вэдэвэшнае божышча выпрадукавала, выламаўшы з уласнага калена, гэтае блакітна-белае чаргаванне, двухколерныя промнікі святла ў цёмным царстве.
Божышча было абкуранае, з’едліва скажа маладое крыло. Можа быць. Хаця, думаю, нешта-нейкае ўсё ж ёсць у гэтым дні. Штосьці ад моцы і немачы бразільскага карнавалу-аднадзёнкі. Штосьці ад бесшабашнай пагулянкі казакоў у «запарожцы». Штосьці ад колішняга неспадзяванага прыезду шатландскіх фут-
больных заўзятараў у кілтах у Менск. I яшчэ трошкі ад зборнай Харватыі.
Зборнай Харватыі? Ну, гэтая іх адметная клятчастая форма. Рэч у тым, што калі Харватыя атрымала незалежнасць, то на кірмашы фарбаў астатнія краіны збольшага ўжо разабралі ўсе каляровыя камбінацыі. Датаго ж дзяды падкінулі харватам у спадчыну чырвона-бела-сіні сцяг. Банальную палітру, якой трымаецца ці не ўвесь славянскі свет з прымкнулымі да яго французамі і галандцамі. I тады, у гэтыя змрочныя часы сумневаў і цяжкіх роздумаў, камусьці з харвацкіх дызайнераў прыйшоў да галавы ход канём: форма ў чырвоныя і белыя краткі. I, значыць, звоніць мне неяк летнім дзяньком адна Антаніна: «Паша, прыязджай, у мяне зноў праблемы ў асабістым жыцці, трэба параіцца, любоўная дылема: футбаліст або таксіст. I абодва харошыя хлопцы». I я імчуся да Антаніны. Першай справай здзіраю сваю недарэчную кашулю, што замінае і асланяе футбольную маечку ў краткі, і потым, як след прадэманстраваўшы свае нацельныя ша-
шачкі, крычу на ўсе застаўкі: «Антаніна! He яны, а я, Я -твой мужчына! Два ў адным... не тры ў адным. Ты можаш разлічваць на мяне, нават калі табе раптам удумаецца ўзбуйніць гэты твой любоўны, футбольнатаксісцкі, трохкутнік яшчэ і шахматыстам».
Пакрыўдзілася Антаніна. Але каму спадабаецца, калі цябе, мужчыну, перарабляюць на жанчыну з правам дарадчага голасу.
Дарэчы, яшчэ адна дата праляцела над намі, як фанера над Парыжам, Дзень шахматаў, дваццатага ліпеня! У наступным годзе абавязкова святкуйце і так, каб чэрці вылі. Уяўляю орды крыважэрных людзей у прыталеным гарнітуры і клятчастым, а-ля клоўн Папоў, капялюшы, якія чэпяцца на вуліцы да вартых жалю хлопчыкаў у бірузовых шапачках: «Чаму, е-два-е-чатыры тваю за нагу, без акуляраў?», «Чаму цельнік не ў клетачку?»
4	.Носік вышэй!
Лета хутка скончыцца. Гэта навукова даведзены факт. I як лета маленькае жыццё, дык у верасні нас чакаюць маленькая смерць
і маленькі страшны суд. He схавацца. I дзень дэсантніка, які выпадкова (невыпадкова?!) супадае з днём грымотнага Іллі-прарока першы званочак. Жнівень гэта слухаць у аўтобусе, як напалеонаўскія планы пра трыумфальны захоп турэцкага берага пакрысе з’язджаюць на старэчае буркатанне, што ад чалавека ў гэтым свеце нічога не залежыць, a пагатоў выкананне ягоных планаў на лета, і што ўсе мы, па сутнасці, у далонях Івана Купалы, гэтага змрочнага летняга бажка, які тры месяцы навылёт прымушае нас паліць чорныя шыны недаробленых за зіму справаў ды скакаць праз вогнішчы скоразвялых раманаў, пасля чаго мы робімся п’яныя і дурныя, забываючыся пра самае элементарнае пра Крым.
Класіка жанру. Лета, мікрараён, дзе прэвалюе сена на асфальце ў другім пакаленні (зрэшты, так можна сказаць пра ўсе менскія мікрараёны). Ля гастранома ідзе невысоканькая, гжэчна апранутая бабулька, якая крыху так выбіваецца з агульнай моды. Раптам чуецца трохі звераваты крык: «Носік вышэй!
Носік, ё..., вышэй!» Hoc кабеты міжволі ўздымаецца. Але голас не задаволіўся і гне сваё: «Яшчэ вышэй!» Бабчын нос заложна лезе ўгору. Але на трэцім выкрыку, схамянуўшыся: «Што ж гэта я?» яна апускае голаў і азіраецца. На лужку перад гастраномам мужчына косіць траву касой. А на ганку магазіна згуртавалася ладная талака, якая сочыць за рухамі касца і, дзе трэба, папраўляе яго словам. Гэтым летам людзям ёсць што сказаць.
Так іпто хапайце, хапайце высалапленым языком гэтыя летнія перліны. Бо неўзабаве, праз які месяц, свет скурчыцца да невялічкай амбразуры, адкуль мы будзем атрымліваць адно канверты ад працадаўцы і радасці скупыя тэлеграмы ад жыцця, апантана смолячы ў адказ па псіхічнай атацы белых.
Вайна з дзьмухаўцамі
З’езд беларусісгаў свету адбываўся сярод лабірынтаў і містэрыяў менскага харэаграфічнага каледжа. Ішлі замежныя прафесары, знаўцы трох падзелаў Рэчы Паспалітай, з партфелямі і ноўтбукамі, крочылі шаноўныя спецыялісткі па паўстанні 1863 года, з фрызурамі і педыкюрам. Падчас іх шэсця бясконцымі калідорамі трапляліся ім бязгучныя дзяўчат-здані ў пуантах і пухкіх белых спаднічках. Гадаванкі каледжа абдорвалі кожнага навукоўца глыбокім кніксэнам. Лебядзіныя шыйкі як на загад згіналіся ў пашанотным нахіле, а ў вялікіх, на ўсю сценку, люстэрках дрыгацелі іх сарамлівыя посмешкі.