Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
Энергічны голас за кадрам: I гэта яшчэ не ўсё! Акрамя двух шкарпэткавых асобнікаў на любы памер і колер абсалютна задарма мы
вышлем на Ваш адрас глянцаваную кардонку, якую прыемна разрываць, калі Вам захочацца ўпершыню атрымаць асалоду ад Вашага набора «Аднолькавыя шкарпэткі»©. Адваротны бок кардонкі можна выкарыстаць таксама ў якасці кардонкі-для-напісання-чаго-небудзь-на-ёй. I гэта яшчэ не ўсё: мы дашлем Вам стопрацэнтную капронавую нітку, якая трывалым чынам злучае два шкарпэткавыя асобнікі разам...
I нават гэта яшчэ не ўсё! Калі Вам захочацца чагосьці нязведанага, Вы можаце абсалютна лёгка і хутка памяняць шкарпэткі з нагі на нагу, бо нашыя шкарпэткавыя асобнікі выштукаваныя цалкам узаемазамяняльнымі і дасканала прымаюць форму любога ступака, на які насоўваюцца.
Мужчына ў гавайскай кашулі і аранжавых шкарпэтках: Здурнець можна!
Спажыўчыха: Раней мой муж з жахам чакаў канца прання, каб зноў не далічыцца некалькіх сваіх упадабанак. Але цяпер, калі я набыла пяцьдзясят выдатных набораў «Аднолькавыя шкарпэткі»©, муж больш не тур-
буецца: хай сабе колькі знікла ў чэраве машыны — усё адно маем яшчэ шмат абсалютна аднолькавых асобнікаў. Цяпер назіраць за машынным праннем зрабілася для мужа асалодай. У яго заўсёды добры настрой і на дваццацігоддзе нашага шлюбу ён нават падарыў мне карбюратар.
Энергічны голас за кадрам: Дасылайце на наш адрас усяго толькі 50 у.а. — і мы адымчым вам на дом фантастычны набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©, плюс шматмэтавую кардонку, плюс стопрацэнтную капронавую нітку. I ў дадатак: абсалютна дармовы каталог нашых тавараў, сярод якіх:
Электрычны чайнік, які ПРА-ЦУ-Е;
Набор сталовага посуду, які ЧЫ-СТЫ;
і хіт сезона:
аўтамабіль, які ЕСЦЬ (абсалютна любой маркі!).
Генная інжынерыя
7. Ціханаўна
7x7=77. 3+8=38. 5099 акругляем да 6 тысячаў. Дзень добры! Салацік «Нясвіжскі» і боршчык «Сібірскі» па другім разе палічыла непгга рука цыкліцца стала: відаць, перамена надвор’я. Ага, хлеб толькі адзін, болын браць не будзеце, адназначна? Тады 10 хлябоў, то бок 1+0. Акругляем тысячай, каб усе лічбы зусім аднолькавыя былі, — 17 тысячаў 777. Разлічвалі на 5? Што паробіш — порцыі растуць. Чэк хочаце паглядзець? Гляньце: боршчык «Пельменскі», салацік «Нясвежы», адзін плюс адзін раз... Так, на гэты пункт чэка не глядзіце, гэта ён не вам. I гэта таксама з іншага чэка адціснулася само. Чай тры разы прабіла? Ну, ведаеце, пасля рэзання цыбулі ў вачах крыху траіцца, і гэта яшчэ па-людску —вось у канцьі месяца ад перапрацоўкі бывае ў мазгах пецярыцца. А ў астатнім усё правільна. Бачыце, Ціханаўнаніколі не памы-
ляецца ў нехарошы бок. Так што, даставайце заначку: я не рэнгенолаг, але бачу: ёсць. Вуньдзе, за фатаграфіямі дзяцей. Якія яны ў вас ужо дарослыя — глядзяць так і ўсё разумеюць, што маму выручаць трэба. Ад Ціханаўны грошы ў кашальку не ўтоіш. Спасіба, агульначалавечы вам спасіба...
А ты, Цукерачка, слухай бацьку, то бок Ціханаўну: усё проста — сядзіш, нікога не чапаеш і за харчовыя паслугі бярэш грошы. Людзей хоць і многа ў сталоўку прыходзе, але, памятай, чэк адзін. Як жыццё. Вось мне ўнукаў падымаць трэба, і на фальксваген зяціку. Таму перад зменай рабі, Цукерачка, сабе ўстаноўку на добрае —думай пра доўгі і шчаслівы чэк. Маладая ты яшчэ, але навучышся...
Добры дзень! Салацік, булачка... Што гэта ў вас у баршчы — дзве смятаны? He? Ну, неяк мне падалося, смятанная плямка неяк так небюджэтна падваяецца — Леапольдаўна з лыжкай пагарачылася. Трэба якую піпетку. А што гэта пад пюрэ — эсхалоп схаваўся? Ды канечне, з кім не бывае! Неслі, рукі трусіліся, вось
эсхалоп пюрэшкай і заваліла. 3 вас дзевятнаццаць дзевяноста...
У дзевяностыя, Цукерачка, людзі былі
2. Клятыя 1990-я
... абазлённыя: грошы на абед давалі без рэшты — дома самі рэжуць салаты і лепяць катлеты з каніны. Касіру не разгуляцца. I калі касір, скажам, прыязджае ў вёску, дык і на сваіх бацькоў накрычаць можа, а тыя ўжо на калгаснай скаціне спаганяюцца. Ад гэтага куры мяса давалі абазлённае, а таму ежа ў сталоўках рабілася несмачнейшай і несмачнейшай. I вопытныя людзі казалі, што Чарнобыль не ў восемдзесят шостым, а значна пазней, у дзевяностыя ляснуў. Проста людзям манілі некалькі гадоў, каб самыя слабыя з нас не вытрымалі і хуценька паўміралі, і тады можна было ўсё спісваць на васмідзясятыя і СССР. Адным словам, адчай такі, разруха. I ўсё неяк, Цукерачка, крыва выходзіць: захочаш малака папіць, падыдзеш да халадзільніка, дастанеш пірамідку з малаком — і абавязкова нешта ў цябе наўскасяк пойдзе: пакетам
да крыві распаласуешся, потым грудзі абальеш. У дадатак на падлогу трапіць: паслізнешся — і лабацінай аб рог стала. Сядзіш ў ружовай лужыне крыві з малаком, плачаш. I так усе дзесяць гадоў. Працоўныя суботьі піянінамі «Беларусь» валяцца на галаву. Авіялайнеры «Белавія» ў нябёсах не вытрымліваюць: садзіцца сабе самалёт на ўзлётную паласу, механікі падышлі: бач — а ён ужо ўсмятку і крылаў няма. Яшчэ раскажу табе, Цукерачка, пра два прыкрыя моманты. Вуглы ў дамоў абкусаныя былі, 6о людзі, ідучы на працу ці яшчэ куды, ад голаду зубы ў сцены ванзалі, a метро хадзіла без прыпынкаў. He верыш, Цукерачка? Правільна, апошняе —чыстая выдумка, а першае — непрыемная, але праўда.
I нараджаліся тады сектанты-зомбі. Дакладней, з’явілася ў Мінску секта, якая верыла, што пекла месціцца не ў глыбінях, а тут, на зямным абліччы, то бок усе мы ўжо патрапілі ў геену вогненную ды існуем якраз у ёй. Адным словам, празамбіравалі людзям мозгі, а тыя сабе яшчэ ў галовы ўвагналі, што катлы таго зямнога пекла — там, дзе грэшныя душы
павінны варыцца, — стаяць якраз у кухні нашага харчовага камбіната. I насталі тады для камбіната прэчорныя дзянькі. Было, што заходзіць такі чалавек: нармальна ўсё — салат «Світанак», кефір сабе на паднос ставіць, ніякіх выбрыкаў, чын-чынаром. А вось як з катламі параўнаўся, дык у момант вока — плюх усім сваім целам у кацёл з баршчом кіпячым. I ляжыць там роўненька, нават не гыркне, хоць і апёчна, бо мяркуе, што за сваё грахаводства пакутьі прыняў. I хадзілі яны, і зрыналіся ў боршч: як маслам ім у нас памазалі — проста нейкі кацёл адпушчэння!.. I была ў нас там адна Аксана... He ведаю, як там яе па бацьку. Адным словам, гэтая Аксана пастаянна ўсё тлумачыць кліентам: «Тое філе, а сёе — паштэт, катлету не бярьіце, бо надта хлебная сёння». Перадкуецца перад людзьмі. Мы ж яе прама з Леапольдаўнай папярэдзілі: «Што ты з імі дудукаешся? To ж не людзі, а сектанты-зомбі. Прынамсі, ладная іх частка». А яна ўсё: «Жадаеце, што жадаеце... А філе, а рыбка...» Дык вось, у той злашчасны для Аксаны дзень на першае давалі ха-
ладнік і гарохавьі суп. Адзін з кліентаў, выявіўшыся сектантам-зомбі, дайшоў па катлоў ды па сваёй гнюсотнай завядзёнцы штурмануўся ў чан з халадніком. I тут жа, як ашпараны, выскоквае назад: ён жа думаў у пякельныя катлы трапіць. Але ж у пекле не можа быць гэтак холадна; яму стала ясна: пераблытаў кацёл. Вылез ён з халадніку: сам чырвоны, увесь у бурачыных кудзерках — чыста ўкраінскі біс, — падумаў-падумаў — і даў нырца ўжо ў чан з гарачым гарохавым супам. Людзі і персанал — у шоку. А бач тьі, ударніца-даўбаАьніца Аксана замест таго, каб здурнець разам з усімі, спакойненька так крычыць сектанту-зомбі над катлом: «А што на другое вы хочаце: курыцу або катлетку?» Тады з гарохавага супу вылезла рука і пачуўся булькаючы голас: «Вас!» I потым — Божа, зьлітуйся! — схапіла тая рука Аксану за халат і пацягнула за сабою, у кацёл. Крыку было!.. Я паклікала на помач Леапольдаўну, а тая — яшчэ і Францаўну, цягнем-пацягнем за валасы, ратуем нашу Аксанаўну... Але што можна зрабіць з маньякам, які заўзята верыць, што
ваш кацёл з гарохавым супам — праход у апраметную?! Дык вось, сектант-зомбі па-д’ябальску зацягнуў гаротніцу на самае дно. Ясна: той выпадак з Аксанаўнай стаў апошняй кропляй, якая перапоўніла кацёл нашага цярпення. Увечары Леапольдаўна вытачыла асінавы чарпак і назаўтрашнім абедзе надавала тым чарпаком па лбе першаму ж зомбі. Зомбі — з капылоў, і больш яны нас не трывожылі... Але ж Аксанаўну не вернеш.
Цяпер, у нулявыя, дзякуй Богу, людзі разумеюць, што робяць. Слухай, Цукерачка, і запамінай! У нашай сталоўцы кожны кліент павінен выбраць, як яму зручней расплачвацца з Ціханаўнай, бо існуюць чатыры
3. I заўтра будзе тваім ...тарыфныя планы.
Першы тарыф. Тарыф «Чэсны»: цябе аблічваюць — і на шмат, але не кожны дзень. Справядліва ператрахіваюць праз дзень, аднак раз на некалькі дзён пакідаюць цешыцца жытке... Ты ж кроў з малаком — ачуняеш, a нямоглым і Ціханаўне трэба пажытак. Дэвіз
тарыфу — «I заўтра будзе тваім», бо як жа прыемна прачынацца ў дзень, калі на касе цябе аблічваць не будуць! Сонца неўзаметкі падкрадаецца да твайго падбароддзя, ты расплюшчваеш вочы, усцешаны наперад, што сёння з табою абыдуцца, як ты заслужыў. Чуеш, як жыццё спраўнее: галубы на падваконні буркочуць, і ты з пасцелькі наводзіш руку як бы на іх — і гладзіш, гладзіш па галовачцы... I стул у цябе харошы, і думкі светлыя. У гэтай рэспубліцы хочацца жыць і абедаць... Але ёсць, Цукерачка, такія камедыянты, якія, перашоўшы на тарыф «Чэсны», завітваюць да Ціханаўны толькі ў тыя дні, калі іх лічаць па-добраму. Маўляў, «учора, ведаеце, разгуляўся апендыцыт, Нямігу замяло пяском, немаглося, ногі не трымалі...» Хярня гэта ўсё, Цукерачка, — есці хочацца кожны божы дзень! Такіх кловунаў аўтаматычна пераводзіш на тарыф «Незалежны»: моцныя гэтага свету — у сэнсе, я і Леапольдаўна (а тая і Францаўну пакліча) — пачынаем кліента і ў хвост, і ў грыву без усякіх абмежаванняў штодня. Ніякіх: «Але дазволь-
це!» — і: «Вы ж няправільна палічылі!» — як заікнецца — у зямлю аўтарытэтам закапаць і дыпламатычным шляхам усе грошы гвалтам забраць. He падабаецца? — марш у рэстараны і піцэрыі — месца ж ў нас, Цукерачка, стратэгічна-хлебнае: адна народная сталоўка на ўвесь цэнтр. А ўсё, што застаецца гэтаму архараўцу, — дык гэта пазіраваць у позе маленькай, але вельмі незалежнай краіны. Тарыф трэці — тарыф «Родны»: цябе ашукваюць на нейкую дробязь, адно кожньі дзень. Па-роднаму, па-наску. I крыўдаваць тут няма чаго: штодня нашыя грошы ты аддаеш нашым жа людзям. Але зноў з’яўляюцца хітрацы, якія суюць Ціханаўне грошы без рэшты. Маўляў, «мне жонка якраз сем чатырыста ў кішэню паклала, і, бачыце, як усё спраўненька супала: катлетка, супчык і кампот». Такіх альфонсаў пераводзіш на тарыф «Вольны». Дэвіз тарыфу: «Хто што хаціт, той тое і тварыт». Хочаш плаціць роўна — ды калі ласка. He жадаеш нашу краіну спансіраваць у асобе яе найлепшых прадстаўнікоў — не трэба. Воля ж такая рэч: нешта з самай сярэдзіны падмывае цябе