Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
вельмі, але працуе. Яго ж для чалавецтва вынаходзілі двойчы: расіец Папоў і італьянец Марконі, і таму прынамсі ў гэтым плане касманаўту пашэнціла. Касманаўт дасі.ілае на Зямлю паведамленне: так і так, дастаўце, калі ласка, на Месяц паліва і скафандр...
Ці варта казаць, што адпраўшчыкі ракеты на Зямлі ў недалікатнай манеры, уласцівай гэтай недасканалай версіі быцця, адпраўляюць касманаўта яшчэ далей і прыпячатваюць, што другога касмічнага карабля няма і гадоў -наццаць не будзе, бо абсалготна ўсе сілы чалавецтва былі кінутыя на гэты першы. Больш за тое: ім абсалютна не яспа, як касманаўт увогуле дапяў да Месяца, бо праз недасканалыя дасягненні нашай цывілізацыі ад яго чакалі ігу, максімум, пару віткоў вакол Зямлі і якога траўматычнага звароту напаследак. Што да скафандра — як высвятляецца, яны ўвогуле не ў курсе, пгго значыць гэтае слова.
I пе ведаем, ці варта дабіваць касманаўта звесткамі пра адсутнасць флікераў. У крыху горшым свеце апошнія хвіліны касманаўта будуць азмрочаныя ў простым сэнсе гэтага
слова: ён будзе пазбаўлены нават гэтай дробнай асалоды — у сваёй нікчэмнай бляшанцыкараблі любавацца адлюстраваным бляскам зорак.
I вось для мяне і цябе, якія ўчэпіста ўперыліся адно ў аднаго позіркамі на нью-ёркскай вуліцы, наспявае час размінуцца, як усякім міжсобку незнаёмым людзям. I ў самую гэтую хвілю старэчы голас з усходнееўрапейскім акцэнтам гучна прапануе нам купіць расаду для кактусаў. Я запавольваю крок: на хісткім століку вулічнага дзівака стракаціць усё-ўсялякае: тэлефонныя слухаўкі з уштукаванымі ў іх невялічкімі тэлевізійнымі экранамі, мініяцюрныя рускія печкі, што паляцца шчэпкамі і могуць змясціць усярэдзіне дробныя бутэрброды ці невялікую талерку катлетаў. Ты таксама падышла і пасміхаешся, гатовая рассмяяцца. Мы зноў побач. Я ліхаманкава шукаю вачыма, за што б зачапіцца на дзядоўскім стале, каб разгаварыцца, але нічога такога, пра што можна спытаць. «Божа, хоць што-небудзь!» — прашу я ў думках. Але адзінае, што
мне ўдаецца прыдумаць, гэта ўдавана гучным, разлічаным на публіку тонам спытацца: «А, можа, у вас яшчэ, дзеду, і бензапіла для пазногцяў ёсць?» «Ну так, якраз на днях вынайшаў!» — адказвае ўсходнееўрапейскі дзядок і да майго здзіўлення і радасці выграбае са свайго зборнага майна мініяцюрную скрыначку, якая чымсьці нагадвае гільяціну для пальцаў. Твае вочы шырока расплюшчваюцца, як у дзяўчынкі, якая толькі што ўбачыла фокус. Ты шчыра рагочаш і нават нечакана па-сяброўску ляпаеш мяне па плячы. Мы нарэшце пазіраем твар у твар, вочы ў вочы, а ты падаеш руку і сур’ёзна кажаш: «Воля».
Тым часам касманаўт пры поўным парадзе — без скафандра, але ў блакітнай лётчыцкай пілотцы і трыко, з голым торсам і кансаровым нажом у кішэні — робіць свой першы, яўна не самы дасканалы, крок па Месяцы.
Вечнасць ды іншыя часы
Вользе Такарчук
Бярнардзе Бярнардаўне Дзям’янчык сніцца кіраўнік савецкай Беларусі Пётр Машэраў і вельмі просіць прынесці яму на магілу кропу.
«Аднаго пука хопіць», — разважае кабета пасля надзвычайнага сну, лежачы ў пасцелі. Аднак ейны дзень мінае ў даўкіх клопатах, якія ніякім чынам не звязаныя з выкананнем просьбы саснёнага нябожчыка.
На наступную ноч такі самы чалавечны і беларускі, як пры жыцці, Машэраў зноў прыходзіць у сон кабеты і просіць тое самае: «Пук кропу — магіла — мне».
Кабета наважваецца схадзіць, але для смеласці цягне з сабою супрацоўніцу. He тое што цягне, але так атрымліваецца, пгго пасля другой «машэраўскай» ночы, не ў змозе маўчаць,
яна распавядае пра сон першай-лепшай паўзнаёмай жанчыне, якая таксама прыйшла на працу зарана — на выходных забылася перавесці гадзіннік. Дагэтуль яны разам, крыху прыспаныя, нудзіліся па розных кутах пустой аграмаднай канторы. Як выявілася, бабка той жанчыны была вядзьмарка, і таму яна змалку не баіцца «ўсяго такога».
Заўтрашнім світанкам — каб паспець да працы — дзве кабеты прыязджаюць на станцыю метро «Барысаўскі тракт» і скіроўваюцца ў бок Маскоўскага пагоста. Подбегам мінаюць могілкавую браму, у якую ўбудаваны пост міліцыі.
Малады міліцыянер уважліва праводзіць кабетаў вачыма. Штосьці падазронае. Але што? Можа, шосгая гадзіна, а якой заявіліся кабеты на могілкі? Ці ссохлая лістота, што вясёла адгукаецца пад нагамі ў гэтай невялічкай дэлегацыі жывых людзей, якія так дзелавіта спяшаюцца адведаць абсалютна нежывых, моцна сціснуўшы пры гэтым у руцэ букет кропу? Прадаюць яны яго там мёртвым, ці што...
Над галавой у міліцыянера на манер німба ўзносіцца новая, з амаль вертыкальным пад’ёмам, фуражка.
Бярнардзе Бярнардаўне масіўны авал шапкі разам з залатымі кантамі і кукардай на чырвоным аколышку больш нагадвае штучны вянок з кутасікамі ды іншымі нядбаліцамі, што ўсякія афіцыйныя асобы гэтак любяць ускладаць да афіцыйньіх помнікаў. I з нейкай невядомай прычыны гэты міліцыянерык начапіў такі вянок на галаву. Мінуўшы браму, яна нават недалікатна рассмяялася.
Сцежкамі нябьггу, пагоставымі алеямі, малады міліцыянер пакрысе пускаецца ў лёгкую пагоню. Але ж міліцыянеру — хай сабе маладому — даволі цяжка ўпаляваць дзвюх кабетаў. Асабліва калі ты маскіруешся: удаеш, што не даганяеш, а проста так сабе крочыш па справах, пакуль самі кабеты, падсцёбнутыя імаверным спазненнем на працу і наяўным міліцэйскім пераследам, лятуць з поўнае моцы, даюць шчырага дзерака. А пагатоў калі нечакана пахіснулася твая ідэалагічная ўстойлівасць: табе раптоўна, без дай
прычыны, тут і цяпер зрабілася няўцям, чаму ты ўвесь час мусіш даганяць людзей, а яны — уцякаць. I калі ў даважак на скрыжаванні No 23 дзве ўцякачкі разбягаюцца ад цябе па розных дарожках.
Урэшце малады міліцыянер, які хвіліну таму жыва ўяўляў, як усмешлівых спекулянтак на чужым горы хутка і лёгка насцігне правасуддзе, цяпер запавольвае хаду, бо, бязладна даганяючы супрацоўніцу Бярнарды Бярнардаўны, па сутнасці, страціў абедзвюх кабетаў.
Магілы. Позіркі людзей, якіх няма. Фуражка маладога міліцыянера зляцела на братнюю магілу экіпажа «Як-40», ахвяраў страшнай авіякатастрофы 1979 года. Прычына падзення фуражкі: міліцыянер імкліва адхапіўся назад, згледзеўшы, што ўсе пяць 6юстаў на помніку — два лётчыкі і тры сцюардэсы — на адзін твар.
Падымаючы фуражку, што на якія секунды ўсё ж ператварылася ў вянок афіцыйнай асобы, міліцыянер узважвае: «Што, тыя два хлопцы разам паступілі ў лётніцкае, а потым
пацягнулі ў прафесію траіх сясцёр-блізнючак?.. Ці, можа, бюсты ляпіў мастак з Сярэдняй Азіі, для якога ўсе еўрапейцы — аднакія з твару?.. I калі праўда — першы варыянт, дык ці магчымае ўвогуле нараджэнне пяці блізнятак?»
He, папросту помнік загінуламу экіпажу шрайбалі на казённыя грошы. He ведаючы гэтай акалічнасці, міліцыянер зусім спыніўся, збіты з панталыку і маладой пыхі. У одуме садзіцца наўпрост на халодную зямлю ля аэрафлотаўскай магілы: крыху пасталелы і рашуча не гатовы да далейшае пагоні.
Тым жа часам, адбягаючыся ўсё далей ад капцоў партыйных дзеячаў і вядомых музыкаў, мінаючы праваслаўных і габрэяў, у зацішнай каталіцкай секцыі на адным з помнікаў Бярнарда Бярнардаўна прыкмячае імя свайго палюбоўніка, з якім яна сто год як разышлася, адразу ж згубіўшы з вока. Палюбоўнік, іпто быў уцешны ў любошчах і бязладны ва ўсім астатнім, памёр, як высвятляецца, такой самай залатой восенню трынаццаць гадоў таму — на які тыдзень раней за сённяшнюю
дату. Палюбоўнік хаваў, што мае дзяцей: Pam^c od zony, syna, corki. A яна ж здагадвалася, не — нават выразна ведала, і таму крыху крыўдавала, хоць і сама не казала яму пра мужа. У любым разе, менавіта гэтак яна і ўяўляла ягоную сям’ю: сын і дачка. I жонка. 3 непадораным Машэраву кропам стала перад надмагіллем палюбоўніка. А на агароджы магілы, ля магутнае таполі, пасеў на дзіва жоўты птах. 3 футровай грудкаю, гуллівы і рухавы. Прыўдала так тупае лапкай, апантана нешта спявае, і яго сакаўная, колеру манга, шыйка хапатліва торгаецца ў няспынным танцы: «Нарэшце ты дайшла».
Крыху рэкламы не зашкодзіць
Энергічны голас за кадрам: Вам надакучыла падыходзіць ранкам да паліцы і бачыць на ёй ўсялякія-розныя шкарпэткі, з якіх у ніводнай няма пары?
Вам абрыдла, усё ж пайшоўшы на гешэфт з сумленнем ды нацягнуўшы чорную і чырвоную, мармытаць у гасцях нешта кшталту: «У вас такая ўтульная вітальня, можна, я паем торцік тут?»
I Вам, амаль выпхнутаму ў гасцёўню, абрыдла гістэрычна крычаць гаспадарам: «Паглядзіце ў акно, паглядзіце ў акно — там лятучы Памідораў!» — каб тым часам ліхаманкава скінуць боты і хуткастрэльна ўплішчыцца ў першыя-лепшыя тапкі дваццаць трэцяга памеру?..
Зазірнула сонца і ў Ваша аконца! Мы прапануем Вам рэвалюцыйны прадукт, які прынясе Вам душэўны спакой: гэта абсалютна
фантастычны, унікальны набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©!
У гэтым цалкам неверагодным наборы Вы знойдзеце ідэнтычныя, тоесныя, тыя самыя, — Божачкі, ды называйце як хочаце! — адным словам, дзве абсалютна аднолькавыя шкарпэткі. Толькі падумайце: два шкарпэткавыя асобнікі, якія адмыслова для Вас вынайшлі найвядомейшыя навукоўцы, выкарыстоўваючы найноўшыя фарбавальныя і вымяральныя тэхналогіі; шкарпэткі, якія ніхто не адрозніць ні па колеры, ні па памеры!
Спажывец'. Незямная асалода! Вядома, я і раней падазраваў, што насіць шкарпэткі — кайф: яны так прыемна аблягаюць нагу, у іх гэтак утульна! Але з цягам часу я высветліў, што не ўсе шкарпэткі аднолькавыя. Рэч у тым, што я — піяніст, і ў мяне няма часу глядзець за нагамі. (Бягучы подпіс: Леапольд Швагер, піяніст). He так даўно, выступаючы перад публікай, пачаў заўважаць, што жанчыны адварочваюць ад мяне позірк і нават пасміхаюцца. Я не мог зразумець, у чым праблема: прарэх жа зашпілены, парэзаў ад галення няма.
Я пазбыўся сну, пачаў зазіраць у бутэльку. Пакуль аднойчы сябар не параіў набыць набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©.
Цяпер маё жыццё цудоўна перамянілася: жанчыны на канцэртах зноў пазіраюць у мой бок, а да мяне вярнулася ўпэўненасць. He паверыце: цяпер я нават дазваляю сабе рэзацца пры галенні і не зашпільваць прарэха! Мала таго: часцяком апранаю пад фрак шорты.
Мужчынаў белым халаце з прабіркай у руцэ на тгйе хімічнай лабараторыі.: Мы правялі сацыялагічнае апытанне пяці тысячаў чалавек і пяці тысячаў шымпанзэ ва ўсім свеце. (Бягучы подпіс: Вітольд Швагер, сацыёлаг). I ніхто з іх не адрозніў двух асобнікаў з набору «Аднолкавыя шкарпэткі»©. Ніводная жывая істота! Стопрацэнтны вынік. Гэта фантастыка! Я, як сацыёлаг і ўладальнік дзвюх дарослых ног, раю выкарыстоўваць у якасці шкарпэтак толькі набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©!