Зборная РБ па негалоўных відах спорту  Павел Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
16.41 МБ
Ці ні хера не павінны, 6о той Генік — гэта я! О, Божа, які кашмар! Ааааа!
Арэна, бык, я. Адчуваю, што жыцця маю секунд сем-восем. Яшчэ трохі — і шал гідкай плеўкай залепіць вочы. Зацыклены ў суцяшальную паўтаралку: «Мама-што-я-тут-раблюмама?» Пацею як снегавік у фрытурніцы.
I вось на 3.54 секунды свайго васьмісекундавага існавання, за колькі імгненняў да смерцяноснага рыўка, ЯГО рыўка на МЯНЕ, даю крок уперад і ніцма валюся перад быком у глухой паганскай малітве. Залаты цялок, садом і гамора — што заўгодна, абы жыць! А па калашынах бяжыць хваля гарачыні.
I тут бляск бычынага вока робіцца бялейшы. Гэта ўжо не крывавы Марс — гэта нязыркая бліскаўка Альдэбаран, мяшанка срэбра і ртуці, бель праўдзівага золата, увадначассе лагодны і сляпучы іузік. I дыхавічны голас:
— Ну, што, Вадаліў, напусціў ужо ў порткі?..
Бачу — пашча быка ненатуральна, але ста-
ранна растульваецца і сашчапляецца, вымаўляючы людскія словы. Ен дадае:
— Нашто ж так пераймацца? Нашто, Вадаліве, твае турботы і неспакой, твая крыўда і слёзы? Ты што, не ведаеш, смаркач, што літаральна ўсе мы зроблены з зор?
Я скручваю голаў і бачу, што мая левая рука неяк так без болю адлучаецца ад пляча і імкліва ляціць у неба. Шматкроць расце і шпарка аддаляецца ўвадначассе. Разумею, што ніколі яе больш не пабачу, нават калі буду брысці па яе ў патрэбным кірунку ўсё жыццё. Правая рука таксама адлятаецца, але крыху пад іншым вуглом. I тудысама — у зорнае бязмежжа. Потым чарга ног — яны,узнятыя ўгору, бязгучна стартуюць наўздым не раўнуючы як «Васток-1» і «Васток-2». Тым жа часам тая самая прыгода налучыла і быка: вясёлы выбух неўсцеражонай шампані — і яго цела крышьіцца, дзеліцца на вялікія шматкі, што разлятаюцца ўгору шчаслівым каляровым феерверкам
Хто я цяпер? Гэта цяжка сказаць. Ці чалавек я? Ой, пэўна не. Mae канцавіны гэтак ша-
лёна няблізка адна ад адной, а паміж імі — зорная бездань на мільярды светлавых эпох. Так, мае ногі, рукі і цела — зоркі. Няўежнае згусце матэрыі, тоны галактычнага пылу, урану, крэмню, марганцу ды іншай касмічнай дрэні. He, дакладна: чалавекам тут не пахне.
А бык тутсама, у небе. Але цяпер у нас з ім няма варожы, няма больш забойцы, няма ахвяры. I ў прынцыпе, мы адзін аднаму — ніхто. Маўклівыя згуртаванні зорак, якім у роўнай меры займае мову перад манархавым абліччам касмічнай моўчы. Сузор’е Быка і сузор’е Вадаліва.
Дык я, значыцца, ёсць сузор’ем?
Сузор’ем?! Тым вымысленым задзіночаннем сонцаў, якое існуе толькі ў выяўленні чалавека і складаецца з нічым не звязаных у рэчаісным свеце нябесных цел?.. Чорт яго ведае...
Я ёсць, але мяне не існуе. I гэтак я — абсалютна вымысленая сутнасць — кручуся, лунаю, гушкаюся, ці як там называецца дзеянне, якое я раблю ў гэтай бясконцай прасторы, дзе імгненне за год. А пада мною, сярод выдмаў і барханаў Зямлі, загрузаючы па калена ў пяс-
ку, аблізваючы губы ад саракагадовага гарадзенскага перапою, брыдзе вядомая ваўкалакам Францавічам зборная Беларусі па негалоўных відах спорту.
Першынство на прызы Майсея па спартыўным арыентаванні у сінайскай пустэльні.
Змест
1.	Айчына кантрабанда	5
2.	Доктару Хаўзу ад беларускага народа	 16
3.	Я кахаю цябе, Юлія!	22
4.	Шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць вечароў	28
5.	Дзень дэсантніка	32
6.	Вайна з дзьмухаўцамі	40
7.	Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут	55
8.	Амаль	67
9.	Вечнасць ды іншыя часы	78
10.	Крыху рэкламы не зашкодзіць	84
11.	Генная інжынерыя	89
12.	Бетэльгейзіянскія хронікі 	 101
13.	Сука-крот	 114
14.3борная Беларусі па негалоўных відах спорту	 122
Касцюкевіч, П. С.
К28 Зборная РБ па негалоўных відах спорту : апавяданні / Павал Касцюкевіч. Мінск : Логвінаў, 2011,138 с.
ISBN 978-985-6991-51-9.
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.
УДК 821.161.1-3
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Касцюкевіч Павал
Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Апавяданні
Рэдактарка Марыя Мартысевіч
Карэктарка Марына Салавей Дызайнер Віталь Сыч Фатограф Сяргей Ждановіч
Падпісана ў друк 15.08.2011 г. Фармат 60x84 '/32.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 4,025. Ул.-выд. арк. 4,1.
Наклад 500 асоб. Замова Ns 345.
Выдавец I. П. Логвінаў.
ЛН 02330/0494468 ад 8.04.2009. logvinovpress@mail.ru
Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск.
Надрукавана на капіравальна-памнажальнай тэхніцы ІП Логвінава.
пачатак кніжных дарог Бсларусі
кнггарня\
Л О Г В 1 Н A
сучасная мастацкая літаратура беларускіх і замежных аўтараў
кнігі па мастацтве, гісторыі, паліталогіі і філасофіі
правядзенне імпрэз, сустрэч з пісьменнікамі, мініканцэртаў і лекцый
выдавецкія паслугі
+ 375 17 290 63 06
+ 375 44 723 65 74
lohvinau.livejournal.com
Працуем штодня з 10:00 да 22:00 (у суботу-нядзелю з 11:00)
ПЛОШЧА ПЁРАМОП
пр. Незалежнасці 37А
(у дварах за домам “подзвіг народу”, што на пл. Перамогі)
негалоуных
vdauvx
VHtfV
ЗБОРНАЯі
ЗВоНА^НАЯ ВАСьМіГАЛЗІННАЯ ЗВІЗДЗЯЧКА
ПАЎТОРКАВЫМІ
-
«ж
3 ПРАЦОУНАН КНІЖКАЙ СПАРТОВЫЯ РОЗНАРДЙЧЫЯ