Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Павел Касцюкевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2011
I толькі ля самай падлогі, між батарэяй і ложкам адной з баковак, праз усе слаі дэрмаціну і жалеззя, поячы наваколле дзівосным водарам, зіхціць нязгасным рубінавым святлом надзейна забытая «Папараць-кветка», для ўсіх тыпаў валасоў, персанальная Айчына кантрабанда.
Доктару Хаўзу ад беларускага народа ліст
Любы!
Ты Брус Уіліс сёння. Як і яго, цябе можа кінуць жонка, могуць узненавідзець усе сябры, бо ты такі самы казёл, імпатэнт, алкаголік і няўдаха, але на самы апошні бой ты, як і ён, выйдзеш ды ўратуеш людскія душы. Але ж, па справядлівасці, Брус Уіліс бьгў перадапошнім бойскаўтам, а апошні ўсё ж ты, мілы доктару Хаўзе. Проста ты адзін з першых а дакладней, трэці прасёк, што ратаваць свет гэта не прафесія. Першымі гэта сцямілі нашы разумныя мамы і настойліва параілі паступаць на эканамічны. Другімі скемілі небаракі з задымленых вежаў-блізнюкоў, што, дарэмна прачакаўшы Супермэна, ад нявыкруткі скочылі долу. Рэч у тым, што для
паўставання генерацыі свядомых ратавальнікаў свету патрэбныя спецыфічна-цяплічныя ўмовы: кіношны павільён, флюарысцэнт і якасны мантаж. Таму ў часіну, калі чацвёрты Рэмба глядзіцца як пародыя на першых трох, ты ўзяў ды пастуігіў у галівудскі медыцынскі. Пэўна, беручы за аснову тое, што ратуючы чалавека ратуеш цэлы свет. I ўсё ж застаўся сволаччу і паўдуркам.
He вер галоўурачу Кадзі, не спі з падначаленай Кэмеран. Усе дактарыхі сцервы. Галівудзяць налева і фабрыкуюць мроі. Мы ж цудоўна ведаем, што ў цывільным жыцці ты — Х’ю Лоры, ангельскі актор. He як яны янкі. Ты глыбокі, удумлівы брытанскі комік. Наскі, еўрапейскі. Еўрасаюзнік!
Добры доктар Хаўз! Гэтае кубічнае неба колеру таплёнага малака і бурае падножжа з тэкстурай пракіслай аўсянкі... Два мінулыя пакаленні мы толькі і рабілі, што прасілі снегу на Новы год. Сёлета атрымалі. Шчыра? Шчасця гэта не прыносіць. Калі зноў прыадчыняцца нябёсы, дык паспрабуем заказаць два леты. Тое першае вялікае і гнілое, як
Грымпенская дрыгва, такой бяды хай разлягаецца паміж майскімі і дажынскімі. Можа, яно яшчэ схамянецца ды зробіць нам прыемна. А вось паміж лютым і сакавіком хай дадасца яшчэ адно лецейка: невялічкае, але каб выхад да трох мораў і адпускныя ў цвёрдых нафташэкелях з прывязкай да Госпада Бога. Каб нашым разумным мамам не давялося хадзіць-торкацца па абменніках. Ой, дзетачка-доктар, мама ж стары чалавек, хворы... А нездароўчасць гэта па тваёй медчасці.
Чаму менавіта цяпер, пры канцы лютага, пішам да цябе, добры доктар? Ведаеш, гэтай парой у нас абвастраецца поцяг да справядлівасці дьі заканчваюцца боепрыпасы ў падвалах. Першае, кажуць, лечыцца, у другім бедстве навука робіць толькі першыя крокі. Але, ведаем, усё будзе: і тры ўраджаі на год, і бананавыя плантацыі ў дэльце Сожа, і з’езд беларускіх фараонаў у Палацы Рэспублікі.
Мілы Хаўзе! У гэтым месцы хочацца прыгадаць які-небудзь беларускі верш якога-небудзь беларускага паэта, але ўспамінаюцца
неўміручыя словы Някрасава. Такім парадкам, тэрмінова прымі эсэмэску з сімптомамі нашай хваробы:
Ліхаманка Ямінай грудзі Губы бяскроўныя Павекі апалыя Ногі апухлі Каўтун у валасах.
Паводле пералічанага вышэй пастаў нам дыягназ. Дакладны, але харошы. Бессгаронні, але з душою. Каб не горш за суседзяў, але каб, барані Божа, не вытыркацца. Каб з тваім смяротным выракам можна было жыць ажно да самай смерці. Сам бязлітасны, з нас злітуйся. Медзаключэннямі пра агульную млявасць і абыякавасць да жыцця просьба не турбаваць.
Метагалактычны авітаміноз?
He!
Міжпланетны скаліёз?
He!
Зборная Уругвая?
He!
Маладзёжная Парагвая?
He!
«Дынама» (Мінск)?
«Тарпеда» (Пінск).
Калі дачка?
Хай будзе Дыяна.
А як што сын?
Тады Даніла.
Сячэш паляну, медафіл?
А цяпер сур’ёзная прапанова. Усе дзевяць мільёнаў з хвосцікам грамадзян РБ купляюць сабе не па шэсць бутэлек піва, а па пяць з паловай, скідаюцца па зэканомленай тысячы і бізнес-класам «Белавіі» ты прыбываеш сюды ды ставіш нам клізму. Увесь такі ў белым і прасветлены пасля «Бхагавад-гіты» і «Рухнамы». Прыязна гутарыш з грамадскімі (пр)адстаўнікамі, малодшаму школьнаму ўзросту падрабязна адказваеш на пытанне, дзе ж былі ўсе дарослыя ў ноч на трыццаць сёмы год, пе-
рад кожным актам куплі-продажу ў ЦУМе цалуеш знерваваных прадавачак у псіхатэрапеўтычных мэтах. А яшчэ разводзіш рукамі інвестыцыйны клімат і разлічваешся з усімі замежнымі гандлярамі людзьмі.
Чаго, ты ўжо тут?! Каторы месяц ідзеш па БТ? Oh-my-God! Яны што там, на Макаёнка 9, усе з глузду паз’язджалі? Што яны маюць паказаць наступным нумарам: мультсерыял пра Садама Хусэйна?
Раз ты ўжо тут, дык, будзь ласкавы, сатры з трэцяга вока кан’юктывіт, пастаў банкі сабе на рогі, наляпі гарчычнікі пад хвост і вэк адсюль! Халера цябе не возьме, докгар Хаўз.
Падпісаліся:
1. Павал Касцюкевіч
2
3
4
5
Я кахаю цябе, Юлія
Заходжу на офісную кухню — там Юля. Як заўжды п’е сваю распушчальную каву.
Я: Прывітанне, Юля, у мяне для цябе гісторыя. Калі ў Юлія Цэзара нарадзілася першая дачка, дык ён назваў яе ў свой гонар Юліяй. Калі ж у яго нарадзілася другая дачка, дык ён назваў яе Як, ты думаеш, ён яе назваў?
Юля: Э-э...
Я: Ен назваў яе Юлілай, што на лаціне значыць «такая ж, як Юлія».
Юля: А-а!
Я: У нашым апавяданні можна было 6 паставіць кропку, калі 6 не адна акалічнасць. Майго дзеда таксама звалі Юліем. Юліем Анатолевічам. Сваю першую і апошнюю дачку, маю маці, мой дзед назваў Алай, у гонар сваёй улюбёніцы, савецкай кінаакторкі Алы
Ларыёнавай. 3 наступных напічадкаў у яго нарадзіўся толькі я, ягоны ўнук. I мой дзед захацеў назваць мяне Толікам — як ты разумееш, у гонар свайго бацькі. Але ж мой іншы дзед, ужо з бацькавага боку, дзед Барыс, захацеў назваць мяне Іллём, у гонар ужо свайго бацькі. Дзяды праз гэта вельмі моцна пасварыліся. Адзін крычаў: «Толікам, Толікам назавіце!» — другі ж: «Толькі Ілюхам!» Мала не пабіліся. На мой жа асабісгы погляд, Ілля і Толік — самыя брыдкія імёны ў гісторыі чалавецтва. Ці, прынамсі, у маім жыцці. Усе мае Ілюшы і Толікі былі найнепрыемнейшыя тыпы. Ілюша Цукерман з садка, у якога былі прышчы на падбароддзі і заўсёдная сопля з носа, ці Толік Беляшчук са школы, які гнюсна хіхікаў і пацеў далонямі. Дзякуй Богу, што мяне не назвалі Толікам ці Іллём. Я вельмі люблю маё імя — Паша. Хоць яно і нарадзілася выпадкова, з кампрамісу. Паводле маёй маці, гэтае імя яны з бацькам выштукавалі спехам, абы збыць з галавы, абы мае дзяды не вызверыліся адзін на аднаго, не раўнуючы як Мантэкі з Капулецямі...
Юля: А-а...
Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. У трагедыі Шэкспіра пра маладых людзей з варожых сем’яў Мантэкаў і Капулецяў, у яе ангельскім арыгінале, няма ніякай «Джульеты». У Шэкспіра дзяўчына Julia, Джулія. На ўсе мовы імя галоўнай гераіні так і перакладаецца — «Джулія» або «Юлія». A вось у пашыраным у Беларусі расійскім перакладзе дык чамусьці «Джульета». Джульета, Жульет — увогуле імя французскае, а не італьянскае, таму зусім няясна, чаму так пераклалі. Але ж гэта не важна. Што я хачу сказаць? Найвялікшая трагедыя пра каханне, яна ж — «аповесць, найсмутнейшая на свеце», была напісаная менавіта пра дзяўчыну, якая насіла такое ж, як і ты, імя Юлія. Вось.
Юля: А-а!
Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Я тут толькі што распавёў табе гэтую гісторьію не проста так. Ты, Юля, была для мяне чымсьці накшталт падвопытнай
Юліі. Рэч у тым, што я цяпер сустракаюся з дзяўчынай, яна мне вельмі-вельмі падабаецца, і яе таксама завуць Юляй. Я прыдумаў гэтую гісторьпо, каб зачараваць ці прынамсі павесяліць яе. Табе ж я распавёў гэтую гісторыю, толькі каб выпрабаваць яе моц, распавёў, каб убачыць, ці падабаецца гэтая гісторыя іншым Юлям... Такім чынам, як табе мая гісторыя?
Юля: Э-э...
Я: Калі ласка, паканкрэтней, Юля.
Юля: Няхілы загруз... Проста супер... Ясна, ты атрымаў ад мяне «дзясятку».
Я: Дзякуй, Юля. На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі 6 не адна акалічнасць. Рэч у тым, што я схлусіў табе. Насамрэч у першы раз гэтую гісторыю я распавёў не табе сёння, а ўчора сваёй каханай Юлі. Проста так атрымалася, што калі я гэтую гісторыю распавёў, мы ў той жа вечар рассталіся, разышліся. I я падумаў, што такой файнай гісторыі не варта прападаць, і сёння вырашыў пацешыць ёй таксама іншых Юляў. I вось пацешыў цябе... I на гэ-
тым, на гэтым я нарэшце стаўлю ў нашым апавяданні кропку.
Юля: А цяпер паслухай мяне, Паша. На гэтым у нашым апавяданні ты мог бы паставіць кропку, калі 6 не адна акалічнасць: ніякай іншай Юліі не існуе і не існавала. Апошнія два месяцы, літаральна да мінулага аўторка, тваёй дзяўчынай была сцерва Яня з трэцяга аддзела, а да яе тры месяцы — лахудра Каця з лагістыкі. I яшчэ пару пырхлівых фліртаў у перапынку паміж імі: Жэня, Наста і Алена, але, заўваж, ніякай Юліі. Адсюль вынікае, што гэтая твая гісторыя, гэты твой загруз, які, дарэчы, хоць і файны, але ж прыдатны выключна для Юляў і не для якіх іншых дзяўчат, ты сапраўды ў першы раз расказаў Юлі — ды вось толькі не сваёй міфічнай дзяўчыне... Хвіліну таму ў першы (але ж і ў апошні) раз ты расказваў гэтую гісторыю мне, маючы на мэце зачараваць менавіта мяне.
Я: Э-э...
Юля: Рэч у тым, Паша, што я паўгоду сачыла за табой і ведаю пра тваіх былых дзяўчат усё.
Я: А-а...
Юля:Удадатак, у апошні месяц, сочачы за табой, я са здзіўленнем заўважыла, што ты сам пачаў сачыць за мной. Адсюль: з тваіх намаганняў зачараваць мяне гісторыяй, а такса ма з прызнанняў, што табе вельмі-вельмі падабаецца дзяўчына з імём Юлія, і ў дадатак з тваіх сачэнняў за мною ў апошні месяц я раблю выснову, што ты ў мяне закахаўся...
Я: Угу...
Юля; На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: я паўгоду сачыла за табой, таму пгго я таксама кахаю цябе, Паша!
Заслона.
P.S. Пра значэнне імя другой дачкі Гая Юлія Цэзара і пра прысутнасць у ангельскім арыгінале Шэкспіра «Юліі» замест «Джульеты» няпраўда.
Шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць вечароў
Шатан у Менску. He відаць яго — хаваецца недзе. Хоць усе добра абазнаныя пра ягоную нябачную прысутнасць, ён усё роўна намысліў выпусціць вонкі світу, якая фалыпыва звястуе ягонае прыйсце.