Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
•ЗІМОВЫЯ UECHI*
БЕЛАРУСКАЯ
НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
ЗІМОВЫЯ ПЕСНІ
КАЛЯДКІ I ШЧЛДРОУКІ
*
С(Бел)Ф 362
Рэдакцыйная калегія:
В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік. В. I. Ялатаў
Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі
A. I. Гурскага
Укладанне, сістэматызацыя, характарыстыка і рэдагаванне напеваў
3. Я. Мажэйкі
Рэдактар тома
М. Я. Грынблат
Рэцэнзенты:
Кандыдат гістарычных навук У. М. Іваноў, кандыдат філалагічных навук I. У. Саламевіч
362 Зімовыя песні. Рэд. М. Я. Грынблат. Мн., «Навука і тэхніка», 1975.
736 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). У перапл.
У томе сабраны лепшыя беларускія калядныя і шчадроўскія песні, якія асобнай кнігай выдаюцца ўпершыню. Творы класіфікаваны і сістэматызаваны ў раздзелах па функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу. Шмат якія ўзоры гэтага выдатнага жанру беларускай народнай песеннай творчасці друкуюцца разам з напевамі. Значная частка запісаў публікуецца ўпершыню. Том забяспечаны шырокай характарыстыкай зімовых песень і іх мелодый, суправаджаецца навуковым каментарыем.
70700-049
3 45-75
М316-75
С(Бел)Ф
«Навука і тэхніка», 1975.
БЕЛАРУСКІЯ ЗІМОВЫЯ ПЕСНІ
Сярод безлічы беларускіх каляндарна-абрадавых песень асобна вылучаюцца калядныя (калядкі і шчадроўкі), якія ў багатым песенвым фальклоры беларусаў займаюць вельмі прыкметнае месца і належаць да адметных асаблівасцей старажытнага зімовага абрадавага цыклу.
Спецыяльных фальклорных зборнікаў, дзе былі б змешчаны толькі беларускія зімовыя песні, да гэтага часу не выдавалася. Публікаваліся яны разам з іншымі песеннымі жанрамі беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці.
Да зімовых могуць быць аднесены і так званыя піліпаўскія песні, якія спяваліся не толькі ў піліпаўку, у час перадкаляднага посту, але і на каляды. Таму яны таксама ўвайшлі ў дадзены том. Паколькі большую частку тома складаюць калядныя і шчадроўскія песні, то мы і спынім сваю ўвагу на іх разглядзе.
Найбольш раннія запісы беларускіх калядных песень знаходзім мы ў публікацыях А. Рыпінскага, які ўжо ў 20—30-я гады XIX ст. займаўся збіраннем народнай паэзіі. Калядкі і шчадроўкі ён змясціў у сваёй кнізе «Bialorus», выдадзенай у Парыжы ў 1840 г. У гэтай кнізе А. Рыпінскі не толькі прыводзіць тэксты народных песень, але і выказвае свае меркаванні пра звычаі беларускага народа і характар яго песень, у некаторых выпадках адзначае, калі выконвалася тая ці іншая песня, падкрэслівае блізкасць беларускіх песень да песень іншых славянскіх народаў і г. д. Услед за А. Рыпінскім друкуе беларускія калядкі і Я Чачот у зборніку «Piosnki wiesniacze z-nad Niemna i Dzwiny» (1846), дзе побач з песнямі іншых жанраў змясціў 8 калядных. Р. Зянькевіч у часопісе «Radegast» (1843, т. I) надрукаваў беларускую песню з Піншчыны, якую спявалі пры абходзе з «казой», а на старонках часопіса «Athenaeum» (1847, т. IV) — яшчэ 9 калядак. У зборніку «Piosenki gminne ludu Pinskiego» (1851) Зянькевіч змясціў 15 беларускіх калядных песснь. Ім жа ў часопісе «Biblioteka Warszawska» (1852, т. IV) надрукаваны артыкул пра звычай калядавання на Піншчыне.
Аднак большасць публікацый гэтага жанру прыходзіцца на другую палавіну XIX і пачатак XX ст. Так, у 1871 г. П. Бяссонаў уключыў у свой зборнік «Белорусскне песнн...» 34 тэксты калядных і шчадроўскіх песень, запісаных галоўным чынам на Піншчыне і часткова ў Магілёўскай,
Мінскай і Смаленскай губернях. Без спробы класіфікаваць складальнік у раздзеле «Калядкі, песні калядны, кбляды, каляда» падаў 17 агульна-калядных і віншавальна-калядных песень, адзначаючы, каму яны адрасаваны, даў тлумачэнне незразумелых слоў, зрабіў паясненне да некаторых тэкстаў і звярнуў увагу на падабенства віншавальна-велічальных калядак і шчадровак да песень валачобных. У гэты ж раздзел П. Бяссонаў уключыў і адзін верш народнага зместу, агаварваючы, што падобныя творы хоць і не мелі ніякага дачынення да калядных свят, аднак даволі часта выконваліся «каляднікамі» замест рацэяў пры абходзе са «звяздою» і ў час. прадстаўлення «Батлейкі». 16 песень, змешчаных П. Бяссонавым у канцы раздзела, суправаджалі калядныя гульні.
У 1872 г. выйшаў у свет трэці том «Трудов этнографпческо-статпстпческой экспеднцнн в Западно-Русскнй край, снаряженной РІРГО» П. П. Чубінскага. Са 176 апублікаваных калядных і 64 шчадроўскіх песень прыкладна 10 запісаны на Беларусі (у Пінскім, Мазырскім і Кобрынскім паветах). Да некаторых з іх дадзены нотныя запісы. П. Чубінскі дакладна ўказвае, дзе запісаны песні, адзначае вядомыя варыянты іх. Значную колькасць беларускіх калядных і шчадроўскіх песень надрукаваў I. I. Насовіч у «Запнсках ЙРГО по отделенню этнографян» (1873). Пазней гэтыя песні выйшлі асобным выданнем «Белорусскне песнн, собранные й. й. Носовнчем» (1874).
Звыш 30 калядных песень і 19 рацэяў надрукаваў П. В. Шэйн у зборніку «Белорусскне народные песнн...» (1874). Запісы, зробленыя ў Лепельскім, часткова ў Дзісенскім і Быхаўскім паветах, вызначаюцца сваёй тыповасцю і паўнатой. Але найбольшую колькасць беларускіх калядак і шчадровак П. Шэйн апублікаваў у «Матерналах для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края» (т. I, ч. 1, 1887). Разам з варыянтамі ў томе надрукавана 64 песні, не лічачы песень, звязаных з каляднымі гульнямі: «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур» і інш. (яны ўвайшлі ў том «Народная драма»), Спасылаючыся на публікацыі П. Чубінскага, П. Шэйн указвае на блізкасць беларускіх калядак да ўкраінскіх.
Беларускія песні мы знаходзім і ў польскіх антрапалагічных выданнях. Так, у кн. «Zbior wiadomosci do Antropologii krajowej...» (т. II, 1878) П. Быкоўскім былі ўключаны «Piesni obrzfdowe ludu ruskiego z okolic Pinska», сярод якіх знайшлі сваё месца і беларускія калядкі.
У «Внленском Вестняке» за 1881 г. A. М. Булгакоў змясціў беларускія калядныя і шчадроўскія песні, сабраныя ім у Мінскай губерні. Некалькі беларускіх калядак апублікаваў М. А. Янчук у «йзвестнях обіцества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографпн» (LXI, 1882).
46 кдлядных і наогул зімовых песень надрукаваны ў «Опыте опнсання Могнлевской губерннн...» (кн. I, 1882) A. С. Дэмбавецкага. Песні, запісаныя ў Чэрыкаўскім, Быхаўскім, Чавускім і іншых паветах Магілёўскай губерні, пададзены, як і ў папярэдніх зборніках, бессістэмна, толькі пранума-
раваныя, нават без указання, ад каго запісаны. Самі ж песні вельмі поўныя і добрыя па ідэйнаму зместу і мастацкіх якасцях.
Рад калядных песень запісаў у Навагрудскім і Трокскім паветах Я. CD. Карскі, змясціўшы іх на старонках «Русского фплологнческого вестннка» (тт. 12, 13, 21; 1884, 1885, 1889).
Найболыпую колькасць беларускіх калядных песень (90 тэкстаў, з іх тры з напевамі) надрукаваў Е. Р. Раманаў у «Белорусском сборннке» (вып. 1—2, 7 і 8; 1886, 1910, 1912). У восьмым выпуску акрамя песень дадзены апісанні калядных абрадаў і звычаяў. Песні ж змешчаны пэўнымі тэматычна-функцыянальнымі групамі. Спачатку Е. Раманаў вылучыў песні, што спяваюцца ў час абходу з «казой», затым велічальна-віншавальныя гаспадару, гаспадыні, дачцэ, сыну, пасля песні пры калядных гульнях («Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур») і, нарэшце, агульна-калядныя. Тут ужо назіраецца спроба сістэматызаваць калядкі, хаця ў межах раздзелаў яны пададзены без усякай паслядоўнасці. Яшчэ 13 запісаў калядных песень Е. Раманаў апублікаваў у другім сваім выданні — «Матерналы по этнографпп Гродненской губерннн» (вып. I, 1911). Ен падзяліў іх на тыпова калядныя, шчадроўскія і іншыя песні, якія спяваліся ў час каляд. Як бачым, з дарэвалюцыйных выданняў самы багаты збор і публікацыя беларускіх калядных песень належыць выдатнаму фалькларысту і этнографу Е. Р. Раманаву. Усяго разам з варыянтамі ім надрукавана звыш 100 беларускіх калядак і шчадровак.
У зборніку 3. Радчанкі «Гомельскне народные песнн» (1888) змешчана 33 запісы калядак і шчадровак з крайняга паўднёвага ўсходу Беларусі. Параўноўваючы гэтыя запісы з запісамі Е. Раманава і П. Шэйна, 3. Радчанка выявіла іх блізкае падабенства.
Цікавую калекцыю калядных песень сабраў Д. Г. Булгакоўскі. У сваім этнаграфічным зборніку «Пннчукн» (1890) ён надрукаваў 34 тэксты, якія па свайму зместу і эпічнаму складу, бадай, не маюць сабе роўных. Гэта сапраўдныя ўзоры мастацтва ў каляднай паэзіі. Д. Булгакоўскі падкрэсліваў асаблівую блізкасць сваіх запісаў беларускіх калядак і шчадровак да ўкраінскіх і да песенных тэкстаў П. Шэйна і 3. Радчанкі. Песні, сабраныя Д. Булгакоўскім у Пінскім павеце Мінскай губерні, добра захоўваюць моўныя асаблівасці, характэрныя для гэтага самабытнага кутка Палесся.
19 калядак з Вішнёўскай воласці Свянцянскага павета апублікаваны А. Гурыновічам у кнізе «Zbior wiadomosci do Antropologii krajowej...» (t. XVII, dz. II, 1893). У XVIII томе гэтай жа кнігі (1895) разам з напевамі змясціў беларускія калядкі А. Чэрны, назваўшы іх «Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnienskiego, gubernii Wilenskiej». Зборам i публікацыяй беларускіх калядных песень займаўся і М. Доўнар-Запольскі — «Белорусское Полесье. Сборннк этнографпческнх матерналов. Вып. I. Песнн пннчуков» (1895).
Шмат калядак і шчадровак запісаў У. М. Дабравольскі на Смаленшчыне. Сярод 113 калядных песень, надрукаваных у «Смоленском этнографнческом сборннке» (ч. IV, 1903), значную частку складаюць беларускія. Акрамя асноўных тэкстаў Дабравольскі падаў шэраг варыянтаў, згрупаваўшы іх у гнёзды пад літарамі ў алфавітным парадку. Пры запісванні народных твораў ён стараўся захоўваць моўныя асаблівасці мясцовых гаворак.
Па адной-дзве беларускія калядныя песні мы знаходзім у С. Малевіча «Белорусскне народные песнн» (1907); А. Грыневіча «Bielaruskije piesni z notami» (t. I, 1910 i t. II, 1912); I. Бычко-Машко «Сборннк народных песень» (1911) і інш.
3 паслярэвалюцыйных выданняў трэба перш за ўсё адзначыць «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны» А. Шлюбскага (ч. 1, 1927), у якіх змешчана 18 тэкстаў калядных песень, вельмі дакладна запісаных, са спасылкамі на раней надрукаваныя варыянты. У адрозненне ад папярэднікаў А. Шлюбскі ў канцы свайго зборніка дадае алфавітны і геаграфічны паказальнікі, а таксама паказальнік песенных сюжэтаў, што з'яўляецца важным і неабходным для такога выдання.