Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Без навуковага падзелу 24 калядныя і шчадроўскія песні, запісаныя ў мазырскім Палессі, надрукаваў К. Машынскі ў сваёй працы «Polesie Wschodnie» (1928).
У вядомым зборніку М. Гарэцкага і А. Ягорава «Народныя песні з мелодыямі» (1928) надрукавана 38 піліпаўскіх і калядных песень, запісаных у в. Багацькаўка Мсціслаўскага раёна. Цікава, што ў названай мясцовасці многія з піліпаўскіх песень у роўнай ступені выконваліся і на каляды.
Калядныя песні запісаны і ў беларусаў Латгаліі. С. П. Сахараў у сваім зборніку «Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў» (1940) прывёў пяць узораў калядных песень з напевамі. У канцы зборніка аўтар падае алфавітны спіс песень, паказальнік мясцовасцей і асоб, ад якіх зроблены запісы. У гэтым жа (1940) годзе выйшаў I том «Песень беларускага народа», складзены М. Я. Грынблатам. У то.ме надрукаваны чатыры калядныя песні з шырокім каментарыем да іх.
3 найбольш важных зборнікаў беларускай песеннай творчасці пасляваеннага часу, куды ўвайшлі калядныя і шчадроўскія песні, варта адзначыць «Песні беларускага народа» (1959) і «Анталогію беларускай народнай песні» (1968) Г. I. Цітовіча, у якія складальнік уключыў разам з напевамі 14 калядак і шчадровак.
Самая багатая публікацыя калядных песень у пасляваенныя гады належыць Р. Р. Шырму. Толькі ў трэцім томе свайго чатырохто.мнага выдання «Беларускія народныя песні» (1962) ён змясціў каля 30 тэкстаў калядных песень з напевамі. Пасляваенныя выданні тым і вызначаюцца, што песні часцей публікаваліся разам з нотнымі запісамі напеваў. Аднак усе песні падзяляліся толькі па жанрах. Ніхто са збіральнікаў нават не
спрабаваў зрабіць унутрыжанравую класіфікацыю па тэматычных групах, функцыях, прымеркаванне да ходу абрада і г. д. Такі падыход да падачы фальклорнага матэрыялу з глыбокім і ўсебаковым вывучэннем кожнага фальклорнага жанру, з навуковай класіфікацыяй і сістэматызацыяй, з усімі неабходнымі паказальнікамі да кожнага асобнага тома акрэсліўся толькі цяпер пры выданні сектарам фальклору АН БССР шматтомніка беларускай народнай творчасці (БНТ).
3 тэарэтычных прац, прысвечаных беларускім калядным і шчадроўскім песням, у першую чаргу неабходна назваць раздзел «Колядскне обряды н песнн» ў фундаментальнай манаграфіі Я. Ф. Карскага «Белорусы» ', дзе аўтар спрабуе растлумачыць паходжанне назвы «каляда», коратка спыняецца на ўзнікненні некаторых песень у розныя гістарычныя перыяды і ўпершыню дае агляд іх асноўнай тэматыкі. Увагі заслугоўвае таксама разбор каляднай абраднасці, зроблены П. Бяссонавым2. П. Шэйн3 і Е. Раманаў 4 даволі падрабязна разглядаюць калядную абраднасць, калядныя звычаі, прыкметы і варажбу ў розных мясцовасцях Беларусі.
Некаторыя пытанні беларускай каляднай абраднасці разглядаліся і на старонках перыядычнага друку. Да найбольш важных артыкулаў можна аднесці «Кбляда»5, «Святочные девнчыі гаданья в Могнлевской губернпн6, «Кбляда» 7 (невядомых аўтараў), «Рождественскне святкн у крестьян Мозырского уезда» А. Васільевай ®, «Местные народные обычап в рождественскне праздннкн» М. Г.9, «Васнльев день н святкн» 10 (невядомага аўтара), «Коляды в Сенненском уезде» К. А. 11 і інш.
У навейшых даследаваннях савецкіх аўтар-аў беларускія калядкі і шчадроўкі разглядаюцца ў «Нарысах» К. П. Кабашнікава 12, у раздзел? «Абрадавая паэзія» (аўтар П. П. Ахрыменка) вучэбнага дапаможніка для
1 Е. Карскнй. Белорусы, т. III, ч. 1. М., 1916, стар. 97—141.
2 П. Бессонов. Белорусскне песнм, с подробнымн об’ьясненпямн нх творчества н языка, с очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М„ 1871, стар. 87—138.
3 П. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. I, ч. 1. СПб, 1887, стар. 37—56.
4 Е. Романов. Белорусскнй сборннк, вып. VIII. Внльно, 1912, стар. 68—142.
0 «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1852, к № 4, стар. 77—79.
6 Т а м ж а, к № 8, стар. 133—135.
7 «Внленскне губернскне ведомостн», 1852, ч. неофнпнальная, к № 14, стар. 53—55.
8 «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 5, стар. 74—75.
9 «Гродненскне губернскне ведомостн», 1892, № 2, стар. 2—-3.
10 «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1893, № 6, стар. 23.
11 «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1898, ч. неофнцнальная, № 103—104, стар. 451—452.
12 К. П. К а б а ш н і к а ў. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963, стар. 40—53.
філалагічных факультэтаў пад рэдакцыяй М. Р. Ларчанкі13, у раздзеле «Каляндарна-абрадавая паэзія» (аўтар М. Я. Грынблат) калектыўнага гісторыка-тэарэтычнага даследавання аб беларускай вуснапаэтычнай творчасці 14 і інш.
У гадавым кругу народных каляндарных абрадаў і святкаванняў мінулага першае месца па парадку займалі каляды. Тэрмін «каляда», на думку многіх вучоных, паходзіць ад лацінскага calendae, calendae januavii. У старажытных рымлян першы дзень кожнага мёсяца называўся «календа». 5се календы святкаваліся, а асаблівай урачыстасцю адзначаліся календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі: ва ўсходніх славян — каляда, у палякаў — kolgda, у чэхаў — koleda, у балгар — kolada, у сербаў— koleda, у румын — colinda, албанцаў — kolendre і г. д.
У кожнага народа святкаванне каляд праводзілася радасна і весела. Лічылася, што калі весела правесці пачатак Новага года, то ўвесь год будзе вясёлым і шчаслівым. Святочная абраднасць суправаджалася пераадзяваннем у звяроў і хатніх жывёл. Пераадзяванне, звычай вадзіць «казу», «мядзведзя», «каня» ці «кабылу», «жорава» і г. д.— сляды тых язычніцкіх святкаванняў, якія праследаваліся царквой. Так, у летапісцаў можна знайсці наступнае: «Нецін памятн того беса Коляды н доселе не перестают обновлятн, наченше от самаго рождества Хрнстова, по вся святыя днн собнраюшеся на богомерзскія нгралніца, песнн поют, н в ннх аше о рождестве Хрнстовом воспомннают, но зде же беззаконно н Коляду, ветхую прелесть дьявольскую, много повторяюіце прксовокупляют...» 13
Ва ўсходнеславянскіх народаў назва «каляды» (рус. святкн) замацавалася за перыядам — з 24 снежня па 6 студзеня (па ст. ст.). На працягу гэтых двух тыдняў забараняліся некаторыя работы (гнуць, віць і інш.). Дазвалялася рабіць самае неабходнае па гаспадарцы. Вечары ж усе называліся святымі.
Да каляд сяляне пачыналі рыхтавацца з піліпаўкі. К святу кожная сям'я старалася забяспечыць сябе патрэбнымі прадуктамі харчавання.
На Беларусі вячэра ў першы дзень каляд насіла агульную назву — «куцця», таму што ў гэты дзень абавязкова варылася «куцця» (каша з ячных круп). На працягу ўсіх каляд спраўляліся тры куцці. Паколькі першая куцця служыла пачаткам каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, то і атрымала назву «вялікай куцці». Яна яшчэ называлася «поснай», таму што стравы гатаваліся без жывёльнага тлушчу.
У гэты дзень з самай раніцы кожная гаспадыня спачатку вымывала ўсё ў хаце, а пасля пачынала рыхтаваць вячэру, якая павінна была скла-
13 Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 1966, стар. 71—85.
14 Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Гісторыка-тэарэтычнае даследаванне. Мінск, 1967, стар. 61—77.
15 Цыт. па: Е. Карскнй. Белорусы, т. III, ч. 1. М., 1916, стар. 101.
дацца прыкладна з такіх страў: селядзец з алеем ці рыба, квас з грыбамі, бліны з макам, аўсяны кісель і, нарэшце, куцця. На ўсе тры куцці Kama варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараная куцця перад заходам сонца ставілася на покуць. Каштаваць яе забаранялася не толькі да вячэры, але і ў час гатавання. Як толькі пачынала цямнець і зоркі з’яўляліся на небе, на стол клалі сена і засцілалі абрусам. Уся сям’я к гэтаму часу павінна была быць дома. Быў такі звычай, што маладыя жанчыны ў першы год свайго замужжа прыходзілі на куццю дамоў, каб павячэраць у роднай сям’і. Гаспадар, месца якога было на покуці, садзіўся за стол першым, пасля па старшынству садзіліся каля яго сыны. Па другі бок стала сядзела гаспадыня з астатнімі дзецьмі. Кожны павінен быў пакаштаваць ад усіх страў. Апошняй стравай абрадавай вячэры была куцця.
3 першай куццёй было звязана ў народзе многа прыкмет, звычаяў, варожбаў. Так, падсохлы верх куцці за вячэрай здымалі і аддавалі курам, «каб добра яйкі неслі». Зачэрпнуўшы першую лыжку куцці, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз «ісці куццю есці», каб не марозіў ячмень, пшаніцу, гарох, грэчку і да т. п., а гаспадыня зазывала мароз на куццю, каб не марозіў расаду, гуркі, гарбузы, моркву, буракі і інш.
На куццю ў час вячэры за сталом адбываліся і такія «прадстаўленні»: жонка, седзячы насупраць свайго мужа, пыталася ў яго:
— Ці бачыш ты мяне?
— He бачу!
— Каб жа ты не бачыў за стагамі, за копамі, за вазамі, за снапамі свету!
Тады, як бы ў адказ, гаспадар пытаўся ў сваёй жонкі:
— А ці бачыш ты мяне?
— He бачу!
— Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!
У канцы такога дыялогу гаспадыня брала качаргу і асцярожна дакраналася да свайго мужа, які павінен быў хутка паваліцца на лаўку і адказаць:
— Каб твае снапы так хутка падалі на ніве! 16
У гэты ж вечар варажылі аб будучым ураджаі льну: выцягвалі з-пад абруса сяніну. Калі выцягвалася доўгая, то лён будзе высокі. Добра звараная куцця служыла прыкметай багатага ўраджаю ячменю; калі ноччу на небе многа зорак — летам будзе многа грыбоў або калі з паўдня пасыплецца град, то будзе ўмалотны гарох, калі снег — будуць раіцца пчолы.
На першы дзень каляд гаспадар лыжкай лавіў бурбалкі ў кіпячай вадзе і гэтым варам паліваў авёс. Раніцай ён аддаваў яго коням, каб былі
16 П. Ш е й н. Матерналы..., т. I, ч. 1, стар. 47.
такія ж гладкія і так шпарка бегалі, як гэтыя бурбалкі. Свінням сыпалі ў вочы снег, каб летам не глядзелі ў поле, на гарод і не бегалі ў шкоду. Каб авечкі не адбіваліся ад дому і прыходзілі ў свой двор, пасля вячэры не мылі лыжкі, звязвалі іх шарсцянай ніткай і пакідалі на стале. Сена. якое было разаслана пад абрусам, аддавалі каровам і авечкам.
Як бачым, у час каляд усе клопаты селяніна былі скіраваны на тое, каб з дапамогай розных магічных дзеянняў, традыцыйных для каляднага абраду, забяспечыць будучы ўраджай у новым годзе, ад якога цалкам залежаў дабрабыт сялянскай сям’і.