• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Вобразна-сэнсавы змест разглядаемых напеваў — непасрэднае выказванне радасці з прычычы наступлення святочнай каляднай пары або прамое «закліканне» да гаспадара:
    Ці ты, дзядзька, спіш, не чуеш, Ці ты дома не начуеш?!
    20	Па характару гэта^ той жа тып асцінатнага напеву (у шматлікіх узорах прадстаўленага ва ўкраінскім каляндарна-абрадавым фальклоры), які набыў усеагульную вядомасць дзякуючы тонкай і маляўнічай апрацоўцы Н. Леантовічам «Шчэдрыка».
    21	He выпадкова сярод беларускіх калядак у сферы ўвагі Ф. Рубцова ў першую чаргу аказаліся іменна калядкі дадзенай тыповай групы, даволі поўна прадстаўленыя ў рукапісных матэрыялах (з Магілёўшчыны) М. Зубава. (Аддзел фальклору Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) AH СССР, Ленінград).
    Інтанацыя вокліча ў напевах гэтых калядак гучыць амаль на грані ўсклікання моўнага.
    Трэцяя разнавіднасць напеваў — Рэч.— 3 (№ 118—119) характарызуецца таксама квінтавай папеўкай, але найгалоўнейшай інтанацыяй тут становіцца скорагаворкавая. Напевы гэтай разнавіднасці прадстаўляюць сабой своеасаблівыя прыпеўкі-прыгаворкі, скорагавсркава-ігравая інтанацыя якіх спалучаецца з рытмікай танцавальнага характару.
    Другая і трэцяя разнавіднасці рэчытатыўных напеваў з’яўляюцца калядкавымі і пашыраны па ўсёй Беларусі, але пераважна на Магілёўшчыне і Віцебшчыне.
    3	гульнёвых калядак у Беларусі найбольшае значэнне і пашырэнне набылі два тыпы напеваў з мноствам прымацаваных да іх гульнёвых тэкстаў. Гэта песенна-тэкставыя тыпы напеваў «Каза» і «Цярэшка», якія нельга аддзяліць ад калядных гульняў «Вадзіць казу» і «Жаніць Цярэшку».
    Асноўная зона пашырэння гульнёвых калядак «Каза» (№ 120—1 31)— паўднёвыя раёны Беларусі з захопам цэнтральных раёнаў прыкладна да лініі Мінск — Магілёў. Тэрыторыя, размешчаная на поўнач ад гэтай лініі (найбольш заходняя яе палавіна), — зона «Цярэшкі».
    Рытмічная структура напеваў «Каза» заснавана на паўтарэнні (вядомага нам па напевах тыпу А) «калядкавага пяціскладовіка» без рэфрэну. Іх ладава-меладычная аснова, як правіла, мажорны пентахорд (часам тэтрахорд), але сустракаюцца і напевы больш шырокага дыяпазону, заснаваныя на двух счэпленых меладычных ячэйках з танічным устоем пасярэдзіне.
    Тыпалагічнай адзнакай напеваў «Каза» э’яўляецца завяршэнне меладычных фраз 2-й ступенню, якая патрабуе развіцця і стварае ў цэлым кальцавую, «незамкнутую» (паводле вызначэння Ф. Калесы) 22 форму напеву, нібы бясконцы меладычны круг, што вельмі арганічна адпавядае гульнёваму прызначэнню песні. Заканчэнне меладычнай фразы на танічным гуку для напеваў «Каза» менш тыповае. (Падобныя напевьі сустракаюцца галоўным чынам у цэнтральных раёнах Беларусі).
    Гульнёвае прызначэнне гэтых калядак ярка адлюстравана і ў іх паэтычных тэкстах, якія ў розных варыянтах і адценнях прадстаўляюць нам галоўны «калядны персанаж» «казу» з усімі яе карнавальна-«ма^ічнымі» дзеяннямі. У гэтую ж гульнёвую сферу нярэдка ўцягваюцца і іншыя тэксты жартоўнага зместу, якія замацоўваюцца за тыповым напевам «Каза» (№ 132—135). Перш за ўсё гэта рознага роду жартоўныя «неверагоднасці» («кабылку украў, пад печку схаваў»), асабліва характэрныя для каляднакарнавальнай атмасферы традыцыйнага народнага свята.
    Калядна-гульнёвы тып «Цярэшка» (№ 136—151) таксама мае свае ўстойлівыя тыпалагічныя адзнакі, музычныя і паэтычныя. Вызначаючай
    22 Незамкнутую форму Ф. Калеса адзначаў у калыханках і песнях, якія выконваліся «пры хаджэнні з казой». Гл. яго нарыс «Народна музнка на Поліссі». (Ф. М. К о л е с с а. Музнкознавчі праці. Кнів, 1970).
    структурна-рытмічнан яго прыкметай з’яўляецца сямі-, васьміскладовая структура верша, якой у напеве адпавядае рытмаформула з роўных рытмічных працягласцей з зацягнутым гукам на пятым і апошнім складзе (пры сяміскладовай структуры верша) або толькі на апошнім (пры васьміскладовай):
    Для «Цярэшкі» амаль у роўнай меры характэрны напевы квінтавыя і «двух'ярусныя» (з танічным устоем пасярэдзіне) напевы больш шырокага дыяпазону (септымавага, актаўнага) з супастаўленнем фраз, сказаў або болыц разгорнутых частак у парадку пытання — адказу. Як правіла, усе гэтыя напевы мажорнага накланення. Але час ад часу сярод іх трапляюцца і напевы мінорныя, якія тонка адцяняюць характар гумарыстычнага эмяшчэння «важных» вясельных слаўленняў «жаніцьбы Цярэшкі» (гл. напеў № 150):
    — He ровен, дзядулька, ты мне: Ты росту вышэйшага, Гонару важнейшага.
    Як і напеў «Каза», гульнёвы тып напеву «Цярэшка» канцэнтруе вакол сябе значную колькасць песень, прымеркаваных да каляд і маючых у сваёй аснове па-розна.му вар’іруемую «цярэшкаўскаю» рытмаформулу (Ns 152—156).
    Апрача ўстаноўленых намі вышэйапісаных тыпаў калядак (кожны з якіх ахоплівае больш або менш шырокую тэрытарыяльную зону), у розных этнаграфічных раёнах Беларусі існуе яшчэ нямала іх музычна-стылявых разнавіднасцей, якія прадстаўляюць сабой тыповыя калядкавыя напевы лакальнага значэння. Аднак з-за невялікай ко/^ькасці запісаў гэтых напеваў улічыць іх у цяперашні час даволі цяжка. Некалькі разнавіднасцей такіх лакальных песенна-тэкставых тыпаў прыводзіцца ў дадзеным томе:
    1.	«Ішла каляда калядуючы» (№ 157, 158) — цэнтральная Віцебшчына і прылягаючыя да яе раёны.
    2.	«Ішла-пайшла сівая свіння» (Ns 159—162) — паўночна-заходнія раёны Віцебшчыны.
    3.	«Нс кур, не вей, мяцеліца, каліда» (Ns 163, 164) — паўночна-заходнія раёны Беларусі.
    4.	«Ясен месяц, каліда» (№ 165, 166)—паўночна-заходнія раёны Беларусі.
    5.	«Ой ішла калядка калядуючы праз сяло» (№ 167, 168) — паўднёвазаходнія раёны Беларусі.
    6.	«Дзе мы хадзілі, дзе мы гулялі» (№ 169, 170)—Ляхавіцкі раён (паўночнае Палессе).
    У канцы першага раздзела музычнай часткі зборніка прыводзяцца прыклады народных напеваў на хрысціянска-біблейскія сюжэты, якія асіміляваліся ў сялянскім асяроддзі і набылі паўбытавую, паўлегендарную паэтычную афарбоўку. Сярод іх вылучаюцца тры сюжэтна-тэматычныя групы, кожнай з якіх адпавядаюць свае тыповыя напевы: «Новая навіна» (№ 171); «А ўчора з вячора» (№ 172—173); «А ў Ярдані ціха вода стаяла» (№ 174—176).
    Другі раздзел музычнай часткі зборніка склалі рознага роду напевы, якія прымяркоўваюцца да каляднага перыяду. Сюды ўваходзяць, па-першае, напсвы дастасаваных да каляд гульняў і карагодаў (№ 177—198), а таксама жартоўных «гульнёвых» і бяседных «пірушачных» песень (J\a 199—223); па-другое, мелодыі песень «піліпаўскіх» («пасядзелачных» і «на попрадках», № 224—250).
    Для азначэння ўсіх гэтых напеваў найбольш вядомы наступныя тэрміны: ражстоўскія (паўночна-заходнія раёны Віцебшчыны), калядныя, каляднія, піліпаўскія, зімовыя (розныя этнаграфічныя раёны Беларусі).
    Сярод напеваў першай групы найбольш моцна замацаваны за калядамі мелодыі спецыфічных калядных гульняў: «Яшчур» (№ 177, 178), «Халімон» (№ 180), «Зязюля» (№ 181), «Гусары» (№ 183), да якіх прымыкаюць рознага роду танцавальныя мелодыі. 3 карагодных на першым плане таксама напевы з ярка выражаным гульнёвым пачаткам (№ 182, 184, 185, 188, 189, 190).
    Піліпаўскі цыкл прадстаўлены ў сістэме народнай каляндарнай творчасці перш за ўсё напевамі апавядальнага характару. (Нярэдка ў гэтых песнях на пярэдні план выступаюць баладныя матывы.) Але сустракаюцца тут і лірычныя напевы з ярка выражанай адзіночнай традыцыяй свабоднага распявання, якія змыкаюцца па характару з песнямі асенняга цыклу. У калядны цыкл яны звычайна ўцягваюцца цераз пабочныя лірычныя асацыяцыі (паэтычныя вобразы «мяцеліцы», «халоднай зімы», «цёмнага вечара», «піліпаўскай ночкі» і г. д.).
    Прымеркаваныя разам з уласна каляднымі песнямі да аднаго і таго ж каляндарнага часу, піліпаўскія песні з’явіліся свайго роду «лабараторыяй» стабілізацыі тыповых калядных напеваў (у гэтым сэнсе вельмі характэрныя напевы песні «I вароты рыпяць і марозы чуюць», № 224—226), прадстаўляючы разам з тым больш шырокую карціну напеваў зімовага каляндарна-земляробчага круга ў аспекце не толькі ўжо каляднага жанру, колькі рэпертуару.
    * * *
    Музычная частка гэтага тома ўключае 250 мелодый песень зімовага цыклу, адабраных намі з друкаваных і рукапісных крыніц. Першы раздзел — напевы ўласна калядныя (№ 1—176); другі раэдзел — напевы, якія прымеркаваны да каляд (Xs 177—250).
    Унутры першага раздзела напевы сістэматызаваны па калядных тыпах. (Прымыкаючыя да таго ці іншага песеннага тыпу калядкавыя мелодыі пададзены ў канцы адпаведных падраздзелаў тыповых калядак.) Унутры другога раздзела — па жанрава-тэматычных групах і далей па ступені прыстасавання і мелодыка-тэкставых варыянтах.
    Парадкавыя нумары напеваў прастаўлены з левага боку нотнага прыкладу; парадкавыя нумары паэтычных тэкстаў (аднаго або некалькіх) да дадзенага напеву—з правага боку.
    У тых выпадках, калі паэтычны тэкст да таго ці іншага напеву ў гэтым томе не публікуецца (адсутнічае поўны запіс, заменены больш мастацкапаўнацэнным паэтычным варыянтам), у падтэкстоўках да мелодыі даюцца толькі яго першапачатковыя радкі (без адсылкі да поўнага тэкставага варыянта). У невялікай групе напеваў (№ 171—176) мелодыі даюцца без падтэкстоўкі.
    У падтэкстоўках да напеваў захоўваюцца ўсе лексічныя, а таксама некаторыя фанетычныя асаблівасці мясцовай гаворкі (калі яны адзначаны былі аўтарам запісу).
    Парадкавыя нумары напеваў, якія ўжо публікаваліся раней, адзначаны зорачкамі.
    Пры рэдагаванні напеваў, што публікаваліся раней (часткова і рукапісных), мы імкнуліся захаваць іх аўтарскую тактыроўку, прапануючы ў асобных выпадках свой варыянт у выглядзе дадатковага абазначэння над натаносцам размеру і тактавых рыс.
    У сучасных натыроўках мелодый, запісаных у нядаўніх экспедыцыях і публікуемых упершыню, прынцыпы тактыроўкі уніфікаваны: тактавая рыса выкарыстоўваецца ў якасці ўмоўнага раздзельнага энака, які ўказвае на рытмічную перыядызацыю напеву.
    У тых выпадках, калі мелодыя зімовых песень запісана адным збіральнікам (на магнітафонную стужку), а натавана другім, яе натыроўшчык указваецца разам з аўтарам запісу ў звестках пра запісы напеваў.
    3. МАЖЭПКА
    ПІЛІПАЎСКІЯ ПЕСНІ
    1.	ПОЗНА, ПОЗНА ЗВЕЧАРА СЯДЗЕЛА
    Позна, позна звечара сядзела,1 Тонка, тонка белы кужаль прала, Часта, часта ў акно паглядала, — Адкуль, адкуль ды й месяц узойдзець, Адтуль, адтуль мой татухна прыдзець. Правай ручкай вароты адчыняла.