• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    У калядных песнях, якія належаць да класічнай спадчыны беларускага абрадавага фальклору, выдатна праявілася багацце мастацкіх прыёмаў песеннай паэзіі. У кампазіцыйнай будове калядак-ушанаванняў звычайна вылучаюцца тры часткі: запеў у форме звароту або эмацыянальнага воклічу, які перадае святочны настрой; асноўная частка песні, у якой заключаны песенны сюжэт і якая перадае дзеянне ў форме апавядання ад трэцяй асобы або ў форме маналога ці дыялога, і канцоўка — зычэнне або жартоўнае выпрошванне пачастунку.
    Запеў:
    Ой, добры вечар, пане гаспадару!
    Святы вечар!
    Ці спіш, ці ляжыш,
    Ці паціху сядзіш...
    Асноўная частка:
    А ці дома, дома сам гаспадар?
    А няма ў доме, сядзіць пры дварэ, Ен усё сядзіць, да суды судзіць...
    Іване, слаўны пане!
    У тваім двару, як у вянку, Пяць церамоў з прыцяромкамі...
    — Коню, коню, прадам цябе
    За трыста злотых, за тры чырвоных!
    — Пане, пане, не прадавай мяне...
    Канцоўкі:
    Дай божа, за рок даждаці, Новага року дачакаці Да яшчэ закалядаваці.
    Мы не варагі, Бяром хлеб і пірагі, Каўбасу — для запасу I барана за рагі...
    Як і ў іншых традыцыйных народных песнях, у калядках і шчадроўках няма правільнага чаргавання рыфмы. Некалькі радкоў падрад могуць зусім не рыфмавацца, а наступныя 2—4 радкі звязваюцца згушчэннем рыфмы:
    Ці ты спіш-ляжыш, Ці нас не чуеш? Пане Ляксею, дары каляду! Калі не дасі бочкі пшаніцы, Бочкі пшаніцы, другой ярыцы...
    Замест рыфмы часцей знаходзім асанансы і кансанансы:
    Адчыні хлявы, Каб валы раўлі... Адчыні сені, Каб людзі селі...
    Многія калядкі, як і іншыя абрадавыя народныя песні, не маюць выразнай страфічнай будовы. Рытмічная будова песні вызначаецца ў асноўвым яе мелодыяй.
    Улюбёнымі мастацкімі прыёмамі калядных песень з’яўляюцца паўторы, трохкратнасць, паралелізмы:
    Вы калядачкі, бліны-ладачкі, Ай, люлі-люлі, бліны-ладачкі...
    ...А на самым двары Стаяць тры церамы, А ў першым цераму— ясна сонейка, У другім цераму — свецел месяц, А ў трэцім цераму — часты зорушкі...
    Ля калодзежа, ля сцюдзёнага, А ўсе галубы пазляталіся, На галубку паспіраліся.
    — А каму ты, галубка, ўсё й застанешся, Ай, ці сізаму, ай, ці беламу?
    — А я застануся аднаму галубку...
    А ў Іванкіных у вароціках Добры молайцы ўсё паз ехаліся, На адну Кацю паспіраліся,
    — А каму ты, Каця, усё й застанешся, Ай, ці сельскаму, ай, ці меснаму?
    — Ай, застануся добру молайцу...
    Для калядных песень асабліва характэрна гіпербала, якая выклікана самой абрадавай функцыяй калядак:
    А ў лузе, лузе каліна красна, Ой, ясней-красней, Ганна, у татачкі, Па двары хадзіла, увесь двор красіла, У сені ўвайшла—сені заззялі...
    Шырока скарыстана і алегорыя:
    Едуць, едуць калядкі, Вязуць бліны і аладкі, А на шэранькім канёчку...
    Вобразная сімволіка калядак блізкая да сімволікі традыцыйнай народнай лірыкі і асабліва вясельнай паэзіі. У калядках сімвалам маладой дзяўчыны часта з'яўляецца белы лебедзь, молайца •— ясны сокал, маладых мужа і жонкі — селезень, вутачка, іх дзяцей — вуцянятачкі:
    Плавала вутачка Да й па рэчачцы...
    Сера вутачка
    3 вуцяняткамі...
    3 селязенечкам. Сера вутачка — To Сахвеечка, Селязенечка — To сам Хомачка, Вуцянятачкі — To іх дзетачкі.
    Як і ў іншых жанрах народнай песеннай паэзіі, мы знаходзім у калядных песнях дэталізацыю апавядання:
    У вароцечках зелен явар стаіць, На тым явары сіў сокал сядзіць, Сіў сокал сядзіць, далёка глядзіць, Ой, як далёка на сіняе мора. На сінім моры карабель плыве, А ў тым караблі да й два молайцы...
    Багата прадстаўлены і такія традыцыйныя элементы народнай песеннай паэтыкі, як сталыя эпітэты:
    Зажурылася крутая гара, Што не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ўрадзіла зеляно віно;
    інверсія:
    ...Яго жана дасужа была,
    Закінула тры невады, тры шаўковых...
    Улавіла яна трох акунёў златаперанькіх Златаперанькіх, златакрыленькіх;
    параўнанне:
    Высока клён дзераўца, высока,
    Зелен явар — яшчэ вышэй,
    Сасоначка над усімі;
    метафара:
    Засцілайце сталы, кладзіце пірагі,
    К вам наедуць любыя госці: Першы госць — ясен месяц, Другі госць — жаркае сонейка, Трэці госць— дробен дожджык.
    Гукавую выразнасць песеннай мовы ўзмацняе алітэрацыя:
    Трахнуў-махнуў правай рукой, Зраніў, званіў залот персцень...
    Як бачым, паэтыка народнай песні вельмі багатая і разнастайная. Яна невычарпальная, як невычарпальная сама крыніца вуснапаэтычнай творчасці народа.
    Нельга не адзначыць асаблівую блізкасць паміж беларускімі і ўкраінскімі каляднымі і шчадроўскімі песнямі. Тлумачыцца гэта цеснымі і даўнімі гістарычнымі, эканамічнымі і культурнымі ўзаемасувязямі двух братніх народаў. Такое падабенства песень было заўважана яшчэ дарэвалюцыйнымі збіральнікамі народнай вуснапаэтычнай творчасці. Вось некалькі прыкладаў.
    У беларускіх калядках:
    Да ці дома, дома сам пан гаспадар?
    Да самі ж мы знаем, што ён дома,
    Сядзіць на ўслонцы, лічыць чырвонцы.
    Пайдзём да яго, ізвясцім яго,
    Ці не дасць жа нам хоць па чырвонцу?..
    У пана Івана вумная жана...
    Сенечкі мяла, шэляжок знайшла.
    Закупіла яна да тры гарады: Першы горад — усё з панамі, Другі горад — усё э казакамі, Трэці горад — усё з мужыкамі...
    Го-го-го, козанька,
    Го-го-го, шэра, Го-го-го, бела.
    Ой, расхадзіся, Развесяліся, Па ўсяму даму, Па вясёламу!..
    Ва ўкраінскіх калядках:
    Чн дома, дома хазяін дома?
    Ой вже він дома, нам не сказалн.
    Ой шо він робнть? — Червінці лічнть.
    Ой чн не дасть нам хоч по червінцю?..21
    У пана Івана умная жена, Умная жена сінечкн мела, Сінечкн мела, шажок ізнайшла. Закупнла вона да трн города: Ш° первнй город, то все з панамн, А друі нй город — із козакамн, А третій город — із мужнкамн... 22
    Го-го-го, коза сірая, Го-го, сірая, го-го, білая. Ой розходнся, розвеселнся, По сьому дому, по веселому!.. 23
    Такіх прыкладаў можна прывесці шмат. Гэта лішні раз паказвае, што Ў вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа ёсць нямала калядак і шчадровак, якія, набыўшы самабытныя рысы, Маюць агульнаўсходнеславянскую аснову.
    Прызначэннем каляднай абраднасці ў даўнія часы было жаданне хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла (згодна з народным выразам, ад каляд «сонца паварочвала на лета») і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў. 3 цягам часу функцыі каляднай абраднасці змянілі сваё прызначэнне. Некаторыя элементы каляднага абраду адышлі ў мінулае, а разам і звязаныя з імі звычаі (заклінанне мароза, варажба і інш.). Тыя ж рэшткі каляднага абраду (ваджэнне «казы», калядныя гульні), якія захоўваюцца яшчэ з замацаванымі да іх песнямі ў некаторых мясцовасцях Беларусі, набылі зусім новае адценне, ператварыўшыся ў вясёлую забаву. Сяляне палескай вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна пра цяперашняе калядаванне і шчадраванне гавораць так: «Нельга закрываць гэту моду, яна павялася з колішнега (здаўна). Гэта ж не то, што хлеба ў нас няма, а спяваем та-
    21 Колядкн та іцедрівкн. О. I. Дея. Кнів, 1965, стар. 80.
    22 Там жа, стар. 129.
    23 Там жа, стар. 568.
    Упорядкування, передмова
    прнміткн
    му, што без каляды ўся зіма сумная»24. А вось як разважаюць жыхары іншых палескіх вёсак (Букча, Глушкавічы, Клетная, Сямігосцевічы): «Калядуем таму, што нам трэба за што-небудзь зачапіцца, каб пагуляць» 25. «Цяпер каляндарныя святы,— піша вядомы савецкі вучоны-этнограф С. А. Токараў,—там, дзе яны яшчэ захаваліся,— гэта перш за ўсё традыцыйная форма адпачынку, забаў, гульняў, масавых відовішчаў. Іх прымеркаванне да пэўных каляндарных тэрмінаў... зусім не выпадкова: яно абумоўлена агульным рытмам жыцця прыроды і рытмам гаспадарчай дзейнасці чалавека; у першую чаргу гэта адносіцца да вясковага насельніцтва і ўскосна да гарадскога.
    У апошнія гады ў многіх краінах наглядаецца вельмі важная справа: узбагачэнне традыцыйных абрадаў, прымеркаваных да старых дат, але часам ужо і без дакладнага прытрымлівання іх,— узбагачэнне іх дэманстрацыяй скарбаў народнага мастацтва (танцы, песні, музыка, артыстычныя спаборніцтвы, нацыянальныя касцюмы, іншы раз спартыўныя гульні і выступленні). Падобнага роду ф е с т ы в а л і нацыянальнага мастацтва за апошнія паўтара-два дзесяцігоддзі (і, відаць, у сувязі з агульным ажыўленнем цікавасці да народнай культуры) набываюць год ад году ўсё больш шырокі размах. Яны вядомы ў Францыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Балгарыі і ў іншых краінах. Гэтыя фестывалі, якія дэманструюць лепшыя бакі нацыянальнай культуры, служаць цудоўнай формай узаемнаіга культурнага абмену і ўзаемнага ўзбагачэння людзей розных краін. Калі яны і не заўсёды прама звязаны з датамі старога абрадавага календара, то па сутнасці яны арганічна прадаўжаюць і развіваюць тую ж векавую традыцыю, але ўжо на новым, больш высокім узроўні» 26.
    Такім чынам, захаваўшы сваю традыцыйную форму і атрымаўшы новае асэнсаванне, сапраўдныя ўзоры беларускай каляднай абраднасці, як і ўзоры іншых народных абрадаў, незалежна ад часу іх узнікнення працягваюць сваё самастойнае існаванне і бытуюць яшчэ ў сучасным жыцці.
    A. I. ГУРСКІ
    24 3. Я. М о ж е й к о. Коляда в белорусском полесском селе. «Советская этнографня», 1969, № 3, стар. 127.
    25 Там жа.
    26 С. A. Т о к а р е в. Народные обычан календарного цнкла в странах зарубежной Европы. «Советская этнографня», 1973, № 6, стар. 28.
    НАПЕВЫ ЗІМОВЫХ ПЕСЕНЬ
    (Сучасны стан; тыпы калядных напеваў і раёны іх пашырэння)
    Напевы зімовых песень складаюць неад’емную і ў многіх адносінах адметную рысу старажытнага каляднага абраду. Разам з усім працэсам калядавання яны зліліся ў народным уяўленні ў адно паняцце «каляды» якое ахоплівае традыцыйныя святы зімовага сонцазвароту. Гэты перыяд калядных святкаванняў спрадвеку ўсталяваўся ў побыце народа як перыяд найбольш яркага, моцнага і канцэнтраванага праяўлення ігравой карнавальнай народнай культуры, стыхія якой ідзе яшчэ ад старажытнарымскіх сатурналій. Маляўнічасць гульняў, вынаходніцтва пераапранутых, трапнасць слова, віхор танца, песенныя «пераклічкі» — усё гэта стварала сваю асобную, «калядную» атмасферу, пры якой усё, гаворачы словамі М. Бахціна, амбівалентна
    У сучасным быце беларускага сяла калядныя звычаі разам з прымеркаванымі да іх і замацаванымі за імі песнямі захаваліся нераўнамерна. Само сабой зразумела таксама, што многае ў гэтых звычаях змянілася, пераасэнсавалася і набыло новыя сучасныя адценні.