• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    — Чаго, дочка, так жаласна плача?
    Ці твой свёкар дужа ненавісны, Ці твая свякроўка дужа ліхая? — А татулька ж ты мой, салавейка, Мой жа свёкар, як родны татка, А свякроўка, як родная матка.
    А татулька ж ты мой, салавейка, Мой жа мужык дужа ненавісны: У карчму ідзець — як мак расцвітаець, А з карчмы ідзець — як ліст ападаець, Дамоў прыдзець — сям ю разганяець: — Вары, матка, смашную вячэру, Сцялі, жонка, мяккую пасцелю, Хадзі, жонка, са мною вячэраць.
    — Лучшай буду горкі палын есці, Чым з табой вячэраці сесці.
    — Хадзі, жонка, ночку начаваці.
    — Лучшай буду асінку гладаці, Чым з табою ночку начаваці.
    2.	ДОУГА, ДОУГА ЗВЯЧОРА СЯДЗЕЛА
    Доўга, доўга звячора сядзела, Тонкі я, белы кужалёчак я прала,
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Часта я, часта праз ваконца паглядала. Адкуль, адкуль ясны месяц узойдзець, Адтуль, адтуль мой татулька прыедзець. Кіну я пралку пад белую лаўку, Сама пайду татку пераймаць.
    Правай ручкай татульку вітаю, Левай ручкай слёзкі выціраю. — Чаго, чаго, мая дзіцяці, плачыш? Ці табе свякроўка ліхая!?
    — Мне свякроўка, як родна матулька.
    — Ці табе свёкарочак ліх?
    — Мне свёкарочак, як родны татулька.
    — Ці табе дзевярочкі ліхія?
    — Мне дзевярочкі, як родныя браточкі.
    — Ці табе зальвіцы ліхія?
    — Мне зальвіцы, як родны сястрыцы.
    — Ці табе міленькі ліхі?
    — Згадаў, згадаў, мой татулька родненькі: Ціха іду — як свіння паўзу я, Скора іду — як каза скачу я, Бела нашу — то жана хвасліва, Чорна нашу — то жана ляніва.
    3.	Ой, ПОЗНА, ПОЗНА Я ЗВЕЧАРУ СЯДЖУ
    Ой, позна, позна я звечару сяджу, Ой, тонка, звонка белы кужаль праду, Ой, праду, праду, ў ваконца гляджу. А пад ваконцам быстра рэчка цячэць, А па той рэчцы шэра вутка плывець. Ой, там не вутка, родная матулька. О, кіну, кіну я пражу пад лаўку, А сама пайду з мамачкай вітацца. — Мая мамачка! Нічым не ўгадзіла: Ані ахвоткай, ані сваёй работкай, Ані я ежай, ні белай адзежай.
    Як не іду есці — кажуць гняўлівая, А як пайду есці — кажуць жарлівая, Як не мыюся — кажуць лянівая,
    А як памыюся — кажуць хваслівая, Як пайду скора — кажуць каза дзіка, Як пайду ціха — кажуць свіння біта.
    4.	ДОУГА, ДОУГА Я ЗВЕЧАРА СЯДЖУ
    Доўга, доўга я звечара сяджу, Тонкі белы кужалёк праду, Часта, часта праз аконачка гляжу.
    Я думала: ясен месяц усходзіць, Ажно мой міленькі каля аконца ходзіць...
    5.	ПРАДУ Я, ПРАДУ, СПАТАНЬКІ ХАЧУ
    Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не паляжу.
    Свёкарка ідзець, мяне судзячы: — Санлівая, драмлівая, На работу лянівая.
    Толькі ёй ўсё спаць, Толькі ёй ўсё драмаць. Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду ж я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не задрамлю.
    Свякроўка ідзець, мяне судзячы: — Санлівая, драмлівая, На работу лянівая.
    Толькі ёй ўсё спаць, Толькі ёй ўсё драмаць. Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не паляжу.
    Мамачка ідзець, мяне жалеець: — Дзіця ж маё дарагое Пашло замуж маладое, Дзеткі абнялі, спаткі не далі.
    6.	ПРАДУ, САКОЧУ
    Праду, сакочу, Спацечкі хочу. Палажу я галовачку На свёкраву падушачку, Ці не падрамлю.
    Свёкар ідзець, Як бура гудзець: — Санлівая, драмлівая, На работу лянівая Нявестачка наша.
    Праду, сакочу, Спацечкі хочу. Палажу я галовачку На свякрусіну падушачку, Ці не падрамлю.
    Свякруха бяжыць.
    Як каршун ляціць: — Санлівая, драмлівая, На работу лянівая Нявестачка наша.
    Праду, сакочу, Спацечкі хочу. Палажу я галовачку На дзевераву падушачку, Ці не падрамлю.
    Дзевер шуміць, Як сокал ляціць: — Вясёлая, харошая Нявестачка наша.
    7.	ПРАЛА, ПРАЛА КУДЗЕЛЕНЬКУ
    Прала, прала кудзеленьку — Галоўка баліць.
    Пайшла бы да карчомкі, Мне муж не вяліць.
    Пайшоў мой муж поле сеяць,
    Я млада-младзюсенька—ў карчомку гуляць. — А бадай ты, мая жонка, здарова была. Перавяла ж ты мае волы і каровы.
    8.	ПРАЛА Б Я КУДЗЕЛЕЧКУ
    Прала б я кудзелечку — Галоўка баліць.
    Пайшла б я ў карчомачку, Ды мой муж не вяліць.
    Прала-прала кудзелечку, Ды аб зямлю бразь!
    Сама пайшла ў карчомачку, Ды й п яна напілась.
    Прыязджае мой міленькі
    3 поля дамоў
    I пытаецца ў дзетачак — А дзе ваша маць?
    — Ціха, тата, ціха, тата, Няхай мама спіць, А як прыдзе шынкарачка, Дык трэба заплаціць.
    — Устань, міла, устань, міла, Устань, прабудзіся, Вазьмі сабе саракоўку, Ідзі пахмяліся.
    — Ціха, тата, ціха, тата, Няхай мама спіць, А як прыдзе шынкарачка, Дык трэба заплаціць.
    — Устань, міла, устань, міла, Устань, прабудзіся, Вазьмі сабе карбоньчык, Ідзі расплаціся.
    — He паможыць твой карбонец, He памогуць два, Учора піла на карову, Сягоння — на вала.
    — А бадай ты, мая міла, Здарова была, Як ты маю хазяічку Навекі звяла.
    9.	Ой, ПРАЛА Б Я КУДЗЕЛЕНЬКУ
    Ой, прала б я кудзеленьку — Галоўка баліць.
    Ой, пашла б я ў карчомку — Муж мой не вяліць.
    Ой, паехаў мой міленькі Па сена ў стэп, А я сваю кудзеленьку Пад прыпечак гэп!
    Ой, жа мая кудзеленька Начулася,
    А я, маладзенька, Упілася.
    Ой, прыехаў мой міленькі Са стэпу дадому, Пытаецца ў малых дзетак, Ці мама ў дому?
    — Наша мама маладая
    П е, гуляе
    I прыходзіць на дыване Аддыхае.
    — Ціха, дзеці, не крычыце, Няхай мама спіць, Бо ей, маладзенькай, Галоўка баліць.
    — Уставай, мая міла, Прахадзіся.
    Дам табе я карбаванец — Пахмяліся.
    — Мне не значыць карбаванец, Мне не значыць два, Учора піла на карову, Сёння — на вала.
    — О, бадай жа, мая міла, Здарова была, Як ты мяне, маладога, 3 гаспадаркі звяла.
    10.	ПРАЛА Б Я КУДЗЕЛЕЧКУ
    Прала б я кудзелечку — Галоўка баліць.
    Піла б я гарэлачку — Муж не вяліць.
    Я тую кудзеліцу Аб зямліцу гоп.
    А сама малада-маладзенька Да карчомкі гоц.
    А як першы кур запяе, Я ў карчомцы п’ю, А як другі кур запяе, Я ні аб чым не дбаю.
    А як другі кур запяе, Я ні аб чым не дбаю, А як трэці кур запяе, Я з карчомкі йду.
    Сустрэў мяне дзеверка У вішнёвым саду.
    — Братавая, залатая, Я шкадую це.
    Братавая, залатая, Я шкадую це.
    Нагатовіў твой міленькі Нагайку на це.
    — Дзеверка-саколік, Барані мяне.
    Ёсць у мяне шолкаў пояс, Дару я цябе.
    -— Я твой шолкаў пояс Сам знашу, А табе плечы нагайкай, Як нажом, спішу.
    11.	КІНУ ТОНКУ, КІНУ ПРАЖУ
    Кіну тонку, кіну пражу, Сама пайду, на печ ляжу. Буду на печанькі ляжаць, Сяроданькі ажыдаць.
    А ў сераду з паўначы Да паедуць таргачы, Яны будуць таргаваць, А я буду кукаваць.
    Пакуплю сабе платок, Пакуплю сабе другой.
    Трэці — шоўкавы куплю I да мілага пашлю.
    Мілы шоўку не бярэць, Мне атвету не даець.
    Hi атвету, ні прывету, Еслі яго дома нету.
    Ходзе мілы па двару, Усю спавіўшы галаву.
    — От прыдзі ка мне пад чай, Я пастаўлю самавар, Прыдзі ка мне вечарком, Напаю цябе чайком.
    12.	ПРАДУ, ПРАДУ ТОНКА, ПАГУЧЫВАЮ ЗВОНКА
    Праду, праду тонка, пагучываю звонка. Гэй, каліна, маліна мая! 1
    Пастаўлю кросенцы ў новай святліцы.
    Прыдзе муж п’яніца, на кросенцы ўзваліцца, Нітачку парвець, мяне маладу паб’ець, А мілы нітачку звяжыць, са мной радам сядзіць.
    13.	ЯК ПАЙШОУ ЖА КУЖАЛЬ ПА КУТАХ, ПА ЛАУКАХ
    Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках. Каліна, маліна мая! 1
    Па кутах, па лаўках, па дзеўках-красаўках. Ды прышоў жа кужаль ды к нашай Насцінькі. А наша Насцінька — ды тонкая пралля, Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля: Увадзіла ніткі пароўна калена, Пароўна калена, таўсцей за палена. Задумала Насцінька красёнкі ткаці, Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці. Бёрды не дабыла — сабак надражніла, Сабак надражніла, людзей насмяшыла. Параілі людзі па пнёўю снаваці, Па пнёўю снаваці, у ізгароду ткаці, У ізгароду ткаці, калом прыбіваці.
    Ехалі баяры, бог помач давалі:
    — Бог помач, Насцінька, красёнцы ткаці! Красёнцы ткаці, калом прыбіваці, Дочкам—на платочкі, сынам—на парточкі. Павязла Насцінька бялізну бяліці: На рэчку — каламі, а з рэчкі — валамі.
    14.	ЯК ПАЙШОУ ЖА КУЖАЛЬ ПА КУТУ, ПА ЛАУКАХ
    Як пайшоў жа кужаль па куту, па лаўках. Каліна, маліна мая! 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Па куту, па лаўкі к маладой Наталкі, Паставіла кросны за печкай, у куточку. Стой яны тыдзень, стой яны другі, Разыграліся кошкі, паламалі кросны, Разыграліся мышкі, разарвалі ніткі, Прыбегла лісіца, пачала сварыцца, Прыбег заяц, пачаў лаяць:
    — Ты, дзеўка, дурна ды ты неразумна, Ты доўга спала, кросны не ткала.
    15.	ЯК ПРЫШОУ, ЯК ПРЫШОУ КАЗЕЛ ПАД АКОНЦА
    Як прышоў, як прышоў казёл пад аконца.
    Ціпрадуць, ці прадуць дзеўкі валаконца?
    А ўсе дзевачкі прадуць, адна Манька не прадзе.
    Аддадзім мы яе за казла, за казла.
    За каросліва пуза, за крывую за нагу,
    За крывую за нагу, за сівую бараду.1
    А крывою нагою жар заграбаці,
    А сівою барадою комін выціраці.
    А сівою барадою комін выціраці, А карослівым пузам печ засланяці.
    16.	СКАЧЫЦЬ КУЖАЛЁЧАК, СКАЧЫЦЬ КУЖАЛЕЧАК
    Скачыць кужалёчак, скачыць кужалёчак.
    Каліна-маліна.2
    Ды й па белых лаўках, ды й па красных дзеўках.
    Прыйшоў кужалёчак да маладой.
    Яна тонка прала, яна звонка ткала.
    Кроіць кужалёчак сабе на кашульку.
    Сабе на кашульку, Марылькі на другую.
    1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    17.	КАЛІНУШКА ПА РЫНУШКУ ХАДЗІЛА
    Калінушка па рынушку хадзіла, На тры дзенюшкі кудзелюшку купіла, На алтынец верацёнец заплаціла. — Ты ляжы, мая кудзеля, усю нядзелю! У панядзельнік я банюшку тапіла, Ва ўторак я ў банюшку хадзіла, У сераду я са ўгару праляжала, У чацвер буйну голаву часала, А ў пятніцу добрыя жоны не прадалі, А ў суботу радзіцелей памінала, У васкрасенне на вяселлі прагуляла, У панядзельнік стала кудзель прасці. Я напрала два клубочкі, два маточкі, Я нацёрла два крывавых мазалёчкі, Паказала свайму міламу дружочку.
    — Прадзі, мая мілая, не няволься, Саш ю табе сарахванчык-размаханчык. He хадзі, мая мілая, кала тыну: Как завідзюць паповы козы-воўцы, Разарвуць сарахванчык-размаханчык на кусочкі.
    18.	ДУНЯ МАЯ, ДУНЯ, СЕМ НЯДЗЕЛЬ ПРАЛА
    Дуня мая, Дуня, сем нядзель прала, [Сем нядзель прала,] сем праснёў напрала.
    Дуня мая, Дуня, танкапрадзіца была, [Танкапрадзіца была, сем сцен аснавала.]
    Сем сцен аснавала, у згароду ткала, У згароду ткала, калом прыбівала.
    Ехалі баяры, бог помач сказалі:
    — Бог помач,— сказалі,— рагожу снаваці!
    — Глупыя баяры, няпраўду сказалі: Ета не рагожа, ета рагазіна.
    [Ета не рагожа, ета рагазіна.] Пайду к суседу, папрашу я лугу.