Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
He так ворагі, як няродная маці, Лажысь, сірата, не вячэраўшы, спаці.
He вячэрала, не буду абедаць, Пусціце ж мяне да роду, радзіны адведаць.
Бягу я лугамі — лугі рассцілаюцца, Бягу я садамі — сады расцвітаюцца.
Бягу я садамі — сады расцвітаюцца, Бягу я сялом — ворагі ўцяшаюцца.
— He ўцяшайцеся, пракляты варожанькі, Што я не найду да дому дарожанькі.
Ой, я не знаю, як ворагам гадзіці, Ці ў белым, ці ў чорным хадзіці?
Хадзі ў белым, скажуць — хваслівая, Хадзі ў чорным, скажуць — драмлівая.
Бягу я поле, бягу й другое, На трэццім полі села аддыхаць,
Аж там брацікі коней пасуць.
Старшы брат меншага пасылае:
— Бяжы, брацец, то наша сястрыца, — To не сястрыца, то чуж-чужаніца.
— Ой, божа, божа! Якава я стала, Што мая радзіна мяне не спазнала.
78. НАШЧЫПАЛІ ДВА БРАТЫ ХМЕЛЮ ЯРАГА
Нашчыпалі два браты хмелю ярага, Наварылі два браты хмелю п’янага. Як зазвалі два браты сваіх сясцёр у госці: Па багатую сястру шасцёрку коні заклалі, Па худую-бедную праз людзі наказалі. А багатую сястру ў варотах сустракаюць, А худую-бедную на парозе не знаюць. А багатую сястру на куце пасадзілі, А худую-бедную на прыпечку пасадзілі. А багатую сястру віном, мёдам угашчаюць, А худую-бедную а ўсё горкай гарэлкай. А багатую сястру а ў пярыны спаць паклалі, А худую-бедную скрозь ноч двору паслалі. — Ах, ідзі, сястра, двору: твае дзетухны плачуць, Твае дзетухны плачуць, яны есцюхны просяць. Пашла яна, заплакаўшы, дарожухны не бачыўшы, Села яна пад лазою, аблілася слязою.
— Сабірайцеся, ваўкі, мясухна есці,
Сабірайцеся, пціцы, вы мае крыві піці.
Як зачула багачка, а ў пярынах лежучы:
— Ты, мой брацінька родны, запрагай пару коні, Запрагай пару ксні — мы паедзім у дагоны:
Ці не нашу сястрыцу серыя ваўкі спаймалі?
79. I НАВАРЫЛІ ДВА БРАТЫ ПШАНІЧНАГА ПІВА
I наварылі два браты пшанічнага піва
I зазвалі два браты да ўсю радзіну сваю.
Па багатую сястру ды па тры паслы пасылаюць, А па худую, бядную чэраз людзі наказываюць. А багатая сястра на шасцёрачкі едзіць, А худая, бядная — яна пяшочкам з мяшочкам.
А багатую сястру на тры начы унімаюць, А худую, бядную скрозь ноч пасылаюць. Як пашла ж то худая, як пашла ж то бядная Скрозь ноч у чыстае поле.
Як завыла ж то худая, як завыла ж то бядная
Сярод чыстага поля:
— Сабірайцеся, звяр’ё, сабірайцеся, лютэя, На маё цела бела.
Разарвіце ж, звяр’ё, разарвіце ж, лютэя, Вы маё цела бела!
Як зачула ж то сястра, як зачула ж то родная, Яна на куце седзючы, у вакошка гледзючы: — Ох вы, братцы мае, запрагайце вы шасцёрачку маю, Ох, вы едзьце, вы братцы родныя, вы ўдагон за сястрою, Вы пасодзьце, братцы родныя, павыша за мяне, Вы частуйце ж, братцы родныя, палучшы за мяне. Багатую сястру віном, мёдам частуюць, А худую, бядную — горкаю гарэлкаю.
80. ЯК ЖЫЛІ Ж TO БЫЛІ ДА ДВА БРАХНЕНЬКІ РОДНЫХ
Як жылі ж то былі да два брахненькі родных, Яны піва наварылі і гасцей пазазвалі.
Па багатую сястру коней паслалі, А худую ж. бядную да людзечкі наказалі.
А багатую сястру на тры ночы ўнімаюць, А худую, бядную за скрозь ноч пасылаюць, — Ты ідзі-ка, сястрыца, ты ідзі-ка, бядная, А скрозь ночаньку двору, Твае дзетушкі плачуць, піці-есцінькі хочуць. Як пашла ж то сястрыца, як пашла ж то худая Да скрозь ночаньку двору,
Як крыкнула, гукнула тонкім, громкім голасам, Маладзёнькім посвістам:
— Ох вы, серыя воўкі, раздрыгайце ж вы мяне А па чыстаму полю, па шырокай даліне!
Як зачула сястрыца, ды й на ложы лежучы: — Уставайці-тка, братцы, вы сядлайце-ка коней; Ета ж нашую сястрыцу серыя воўкі з’елі Па чыстаму полю. па шыоокай даліне.
81. НАВАРЫЛІ ДВА БРАТЫ ПШАНІЧНАГА ПІВА
Наварылі два браты пшанічнага піва, Як зазвалі да два браты ўсю радзіну сваю. За багатаю сястрою на шасцёрычкі едуць, За худою, бядною цераз людзі наказалі.
А багатую сястру на дарозе сустрэлі, А худую, бядную на парозе не ўвайзналі. А багатую сястру на куце пасадзілі, А худую, бядную проці печкі на запечкі. А багатую сястру півам-мёдам частуюць, А худэй, бядной горкай гарэлкі нет.
— Бывай, брацец, ка мне ў госці: Буду, брацец, хлеб-соль зарабляці, Цябе, брацец, угашчаці.
82. БАГАТАЯ СЯСТРА У БРАТА НА КУЦЕ СЯДЗІЦЬ
Багатая сястра ў брата не куце сядзіць,1 А бедная худобачка ў парозе стаіць.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Пастаяла, паплакала ды й дадому пайшла. Агледзеўся родны татулька, што дочкі няма. — Садзіся, мой сыночак, на варанога каня, Даганяй, даганяй сваю сястрыцу ды хоць ля двара. Едзе поле і другое, а сястрыцы няма, Наганяе сваю сястрыцу ды ён ля двара.
— На каго, на каго, мая сястрыца, ты разгневалася, Ці на мяне, ці жонку маю, ці на дзетак маіх?
— He на цябе, мой братулька, не на жонку тваю, Разгневалася, мой братулька, я на долю сваю.
83. ВЯРБА Ў ВАРОТАХ КАЛЫХАЛАСЯ
Вярба ў варотах калыхалася, Ай, рана-рана, калыхалася.1
Сірата к брату сабіралася, Калінкаю ўмывалася, Шырынкаю выціралася, Чужым бацюхнам выхвалялася. Калінка мая не беліць мяне, Шырынка мая не красіць мяне, Чужы бацюхна не жалеець мяне. Як сабралася, дык паехала, Пад’язджаю я пад вароцейкі, А ўбачыў брацік, ля вакна стоячы, — Уставай, жана, прымай хлеб з стала, Едзе мая худоба-сястра.
— Стой, брацік, ты не ўлякайся, 3 хлебам-соллю ты не хавайся. Я й не ехала твой хлеб-соль есці, Я й прыехала цябе адведаці. Прыедзь, брацік, ты ў маю буду, Хоць жа я, брацік, жабраваць буду, Я ж цябе, брацік, частаваць буду.
1 Прыпеў «Ай, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
84. ЯРКА, ЯРКА СОНЦА КОЦІЦЦА
Ярка, ярка сонца коціцца,1 Сястры к брату ў госці хочацца. Як задумала, так і паехала.
Як убачыў брат — сястра едзе.
— Жана, жана, не пужайся ж ты, А хлеб з стала да прымай жа ты. He вялікі госць — сястра родная, Яшчэ к таму, яна й бедная.
Калі бедная, то і дрэнная.
А я, молада, пад аконцам стаю, Пад аконцам стаю, усё гэта чую.
— Брацец, брацец, не пужайся ж ты, 3 хлебам-соллю не хавайся ж ты, Я ж к табе, брацец, не на абед еду, Я ж к табе, брацец, у правед еду.
А прыедзь жа, брацец, ка мне ў госці, Хоць жа я, брацец, жабраваць буду, Але ж цябе, брацец, частаваць буду. Прыедзь, брацец, заўтра раненька, Цябе частаваць буду ладненька, Табой буду дужа радзенька.
85. У МАЙГО БРАТА НОВАЯ ХАТА
У майго брата новая хата,1 А сенечкі — на памосце, Ідзе сястра к брату ў госці. Ідзе яна бяздольная, Бяздольная, галодная.
Як брацец усё завідзеў:
— Прымай, жана, хлеб са стала, Ідзе сястра ка мне ў госці.
Гэта сястра ўсё зачула.
— А стой, брацец, не ўлякайся, 3 хлебам-соллю не хавайся.
А я гэта як ведала, Што дома паабедала. А я гэта як знала,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Што з сабой хлеб-сала брала. Жыві, брацец, за гарою, А я к табе ні нагою.
Пасей, брацец, жоўты пясочак, Як пясочку не ўсхадзіці, Так сястры к брату не хадзіці.
86. СЕНІ У БРАТА НА ПАМОСЦІ
Сені ў брата на памосці,1 А ідзець сястра к брату ў госці. А брат сядзіць, у вакно глядзіць: — Прымай, жана, хлеб-соль зстала, Ідзець сястра галодная.
Сястра тое дый зачула:
— Стой, мой брацец, не хавайся, А я гэта як ведала,
А я ў дварэ паабедала, Дзетак сваіх накарміла. Цяпер, брацец, прашу ў госці, Хоць я буду жабраваці, Дык я буду частаваці.
87. Ой, ЕЛЬ МАЯ ЗЯЛЕНАЯ
Ой, ель мая зялёная, Старана мая невясёлая. He магу цябе забыць, Hi ў дзень ходзючы, Hi ноччу сплючы.
Як выйду за новыя вароты, Зірну-гляну ў тую сваю старану, Усё й на быстраю раку: Трава з травой савіваецца, Вада з вадой саліваецца, Братка з сястрой разлучаецца. — Ці нас, братка, поле насеяна, Ці нас садочкі насаджаны? Галубочкаў толькі парачка,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Нас з табой, братка, Толькі двоечка.
He бімася, не сварымася, Па-харошаму разайдзімася.
88. ЯК Я МОЛАДА БЫЛА
Як я молада была.1 Дык я рана ўставала.
Дык я рана ўставала, Я кавёр вышывала.
Я кавёр вышывала Свайму большаму брату.
Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.
У каўнярочку вышыла А й я жаркае сонца.
У рукавочку вышыла А я ясен месячык.
У падалочку вышыла А я дробныя звёзды.
Ад сонейка, брацец, Табе цёпленька будзець.
Ад месячка, брацец, Табе відненька будзець.
Ад звёздачак, брацец, Табе весела будзець.
Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.
1 Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
Заблудзіў бел-малойчык
А ў цёмненькім лесе.
Прыблудзіўся малойчык
А к зялёнаму дубу.
А на дубе зязюля, А яна кукавала.
—Ты, зязюлька-сястрыца, Ты вякуеш — кукуеш.
Паверх лесу лятаеш, Усе дарожанькі знаеш.
Усе дарожачкі-пуці,
Куды молайцу прайці.
— Я вякую — кукую, Паверх лесу лятаю.
Паверх лесу лятаю
I дарожак не знаю.
Толькі знаю ’дну сцежку —
К сцюдзёнаму калодзежу.
Малайцамі абрублен, Галавамі надмошчан.
Калі ж то туды пойдзеш,
I табою надрубюць,
I табою надрубюць, Галавою надмосцюць.
89. У САДУ ПРЫ ДАЛІНУШКІ СТАЯЛА ВЯРБІНЕНЬКА
У саду пры далінушкі стаяла вярбіненька.
Ай лю, ай люлёшанькі, стаяла вярбіненька.1
1 Прыпеў «Ай лю, ай люлёшанькі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
На той вярбіненькі — два галубца сізенькіх.
Два галубца сізенькіх, два брацетка родненькіх.
Адзін жа паляцеў на імхі, на балоценькі.
А другі жа паляцеў к атцу, роднай матанькі,
— А маці мая, матушка, маці мая сударыня, Ці ты ж мяне тут жані, ці на вайну радзі.
— А сынка ж мой, сынушка, а сынка мой родненькі, Нячым цябе тут жаніць, лучша на вайну радзіць.
— А скуй жа мне, маменька, тры трубы жасцяненькіх, Тры трубы жасцяненькіх, чацвёрту мядзяненьку.
У адну ж я затрублю, з двару саязджаючы.
А ў другую затрублю, поле пераязджаючы.
А ў трэцюю затрублю, пад войска пад'язджаючы.
У чацвёртую затрублю, сярод войск стоячы, шабельку выймаючы.
Баліць, баліць галава ад крыку, ад гоману.
Баляць, баляць ножанькі ад бальшой дарожанькі.
Баляць, баляць ручанькі, шабелькам кіруючы.
Баляць, баляць вочанькі ад пылі, ад полымі.
90. ТЫ ДУБРОВА, ДУБРОВА
Ты дуброва, дуброва, Дубровачка зялёная.1
Ах, і што ж ты, дуброва, А не родзіш нічога?
He зрадзіла дуброва А ні хмелю, ні ячменю,
А зрадзіла дуброва Густы ельнік ды бярэзнік.
Каб жа там, па ельнічку, Ды два брацінькі гулялі.
Ды два брацінькі гулялі, Яны бруссейка цясалі.
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
Яны бруссейка цясалі, Святлічаньку будавалі.
Яны думалі — святліца, Ажно цёмная цямніца.