• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Каляда,
    А Васілёву каляду, Г эй,каляду.
    Каляда,
    Да пад покуццю пасаджу, Гэй,каляду.
    Каляда,
    Да за бараду павяду, Гэй, каляду.
    127.	ДА ПЫТАУСЯ ДЗЕДКА У БАБКІ
    Да пытаўся дзедка ў бабкі, Калі будуць калядкі.
    А ты, дзеду, да не пытайся Да к калядкам сабірайся.
    А калядкі — добрыя святкі, Пад’еў — ды на палаткі.
    128.	УЖО, ДЗЕВАЧКІ, КАЛЯДКІ
    Ўжо, дзевачкі, калядкі, Кідайце грабяні пад градкі, А пячыце бліны ды й ладкі.
    129.	Ой, СТУК, МАТКА, СТУК
    — Ой, стук, матка, стук, Што-та яно тут:
    Чы хто стрэху разрывае, Чы хатаньку верне?
    — Ціха, сынку, мароз стучыць, Каляданьку галосіць, Будуць блінцы і каўбасы, Гарэлачка з мёдам.
    Пойдзеш, сынку, да суседа Песеньку спяваці, Ой, у той час ты забудзеш, Што стучэла ў хаце.
    — Чы той мароз, мая матка, У суседа не бывае?
    To я цяпер да пабягу Песеньку спяваці.
    — Няхай, сынку, пачакаем Беленькага свету, У той час будзе пара спяваць, Што бог нарадзіўся, А ты, бедны да мой сынку, У той дзень адгавеўся.
    130.	ПАЙШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ
    Пайшла каляда калядуючы.
    Эй, каляда!1
    А за ёю дзеўкі шчадруючы. Пайшла каляда ў адну хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла каляда ў трэцюю хату, А ў трэцяй хаце сала шыпіць. Пайшла каляда ў чацвертую хату, I ў гэтай хаце сала шыпіць.
    Пайшла каляда ў пятую хату, А ў пятай хаце золата блішчыць. Пайшла каляда ў шостую хату, А ў шостай хаце каўбасу пякуць. Каўбасу пякуць да і нам дадуць Хоць па маленечкаму кусочку, Каб любілі хлопцы вашу дочку.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ішла каляда калядуючы,
    Коляда, калядзіца.1
    Ішла дзярэўняй да й жабруючы. Дары, Манічка, дары, малада, Бочку пшаніцы, бочку ярыцы, Рэшата аўса, наверх каўбаса.
    132.	БЕГЛА КАЛЯДКА ПЯШКОМ-ПЯШКОМ
    Каляда, Бегла калядка пяшком-пяшком.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Несла піражкі мяшком-мяшком.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Пашла каляда да Івана.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Пане Іване, зрабі ласку.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Зрабі ласку, злезь на баляску.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Злезь на баляску, ўкрой каўбаску.
    Гэй, каляда.
    Каляда, Пашла калядка да Дзям’яна.
    Гэй,каляда.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляда,
    Ад Дзям яна вышла п'яна.
    Гэй, каляда.
    (У канцы крычаць):
    Які гэта піражок, каб гэтакі каласок, А з таго каласочка — жыта бочка!
    А за гэты кусок сала, каб свіння дзверы выстаўляла!
    133.	БЕГЛА КАЛЯДКА ПЯШКОМ-ПЯШКОМ
    Каляда, Бегла калядка пяшком-пяшком. Гэй, каляда.
    Каляда,
    Несла піражкі мяшком-мяшком.
    Г эй,каляда.
    Каляда,
    Ды забегла да Івана.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    Ад Івана да Сцяпана.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    А ў Івана кунцю таўкуць.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    А ў Сцяпана пірагі пякуць.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    Ад Івана вышла п’яна.
    Г эй,каляда.
    Каляда,
    Ад Дзяніса вышла лыса.
    Гэй, каляда.
    134.	БЕГЛА СВІНКА ПА ЛЯДУ
    Бегла свінка па ляду Да згубіла каляду. Да біў дзед свінку To ў лоб, то ў лысінку. — He кажыце, дзеўкі, бабцы, Дам вам па кілбасцы.
    А дзеўкі ўзялі Ды бабцы сказалі. Дак дзеда звязалі, Пад печ пасадзілі, Пад печ пасадзілі, Ступай зазмаздзілі.
    135.	ІШЛА КАЛЯДА
    Ішла каляда Упярод ражства.
    Коляда, коляда.1
    Несла кішок Парцяны мяшок.
    Ішла свіння па ляду, Рассыпала каляду.
    — Ідзі, Мішка, пабірай, Будзе табе каравай.
    Хоць ярычнае, Да пшанічнае.
    Хоць чорнае, Да пшоннае.
    ’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    136.	ІШЛА СВІННЯ ДА й ПА ЛЯДУ
    Ішла свіння да й па ляду,
    Коляда, коляда.1
    Рассыпала да й каляду. Ідзе Маня да й пабіраіць, Ванька просіць, Манька носіць. — Кідай прасіць, цяжка насіць.
    137.	БЕГЛА СВІНКА ПА ЛЯДУ
    Бегла свінка па ляду, Рассыпала каляду.
    А вы, дзевачкі, не гуляйце, Да каляду пазбірайце.
    А вы, хлопчыкі, круціцеся К чорту дамоў.
    138.	ІШЛА КАЛЯДА УПЯРОД РАЖСТВА
    Ішла каляда ўпярод ражства,
    Коляда, коляда.1
    Каўбаса з клеці, а кішка з печы. Ішла свіння па ляду, Рассыпала каляду.
    — А вы, дзеўкі, не гуляйце, Йдзіце каляду пабірайце.
    139.	ІШЛА КАЛЯДА ПА ЛЯДУ
    Ішла каляда па ляду,
    Коляда!1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Рассыпала каляду.
    А вы, малойцы, не гуляйце, Ідзіце каляду пазбірайце, Кот з падпечку за кішэчку.
    140.	ПАШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ
    Пашла каляда калядуючы, Да за ёю хлопчыкі жабруючы, каляда.
    Пашла каляда па ляду, Рассыпала каляду, [каляда].
    А вы, дзевачкі, не гуляйце, Да йдзіце каляду пабірайце, каляда.
    141.	ЕХАЛА КАЛЯДА У ЧЫРВОНЫМ ВАЗОЧКУ
    Ехала каляда ў чырвоным вазочку.
    Каляда, каляда!1
    У чырвоным вазочку, на сівым канёчку Вазіла кілбасы ў рэшаце.
    Ішла свіння па ляду, па ляду, Рассыпала каляду,каляду. А вы, дзетачкі, не гуляйце, Кілбасы падбірайце.
    142.	ПАШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ
    Пашла каляда калядуючы, За ёй дзеўкі жабруючы. Адна просіць, другая носіць. Пакінь прасіць, цяжка насіць. Перайшла сяльцо — дастала яйцо. Перайшла другое — згубіла і тое, Перайшла трэцяе — згінула сама, От і каляда!
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    143.	ІШЛА БАБА ПА ІЛЬДУ
    Ішла баба па ільду, Рассыпала каляду. Выбег зайка з лесу, Пачаў мяне лаяць. Я села на ката, Паехала да папа. — Ох ты, бацюшка-папок! Рассудзі маю бяду: Ішла па ільду — Рассыпала каляду.
    144.	ЕХАЛА КАЛЯДА 3 ПОЛАЦКУ
    Ехала каляда з Полацку Да на сівенькім конічку. Прывезла рэшата бліноў, Паставіла на стале, А раштво пасадзіла на куце, Павесіла галку за градку: — Вісі, вісі, мая галка, да новага году, На новы год будзем разбіраць, Людзям кішкі раздаваць.
    145.	ЕХАЛА КАЛЯДА 3 ПОЛАЦКА
    Ехала каляда з Полацка У маляваненькім вазочку, На вараненькім канёчку, Заехала к Васілю на двор. — Васіль, падары каляду! — Ці пшаніцай? — He хачу, Хачу вечнага падарка — дзевачкі!
    146.	ЕХАЛА КАЛЯДА 3 ПОЛАЦКУ, 3 ПОЛАЦКУ
    Ехала каляда з Полацку, з Полацку На сівенькім конічку, конічку, На маляваным вазочку, вазочку.
    Заехала каляда к Ванічку, к Ванічку.
    — Чым будзеш, Ванічка, дарыці, дарыці, А ці жонкаю, а ці пшонкаю, Ці маладою Манічкай, Манічкай?
    147.	ДЫ ІДУЦЬ-ЕДУЦЬ КАЛЯДКІ
    Ды ідуць-едуць калядкі, Ды і на вараным канёчку, Ды і вязуць дудак рэшата. Ды і паставілі дудкі на стаўпе, А самі селі на куце.
    А вы, дудачкі, іграйце, А вы, дзевачкі, танцуйце.
    148.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА НА СІВЫМ КОНІКУ
    Прыехала каляда на сівым коніку, Паставіла коніка ў адрынцы, Сама села на куце ў пярынцы, Пастаўляла дудачкі на стаўпе: Грайце, дудачкі, голасна, Скачыце, дзевачкі, хораша.
    149.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА ЗВЕЧАРА, ЗВЕЧАРА
    Прыехала каляда звечара, звечара, Да прывезла дудак рэшата, рэшата, Да паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама села на куце, на куце. А вы, дудачкі, іграйце, іграйце, А вы, дзевачкі, гуляйце, гуляйце, А вы, хлопчыкі, свісціце, свісціце, А вы, бабачкі, пляшыце, пляшыце.
    150.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА ВЕЧАРАМ, ВЕЧАРАМ
    Прыехала каляда вечарам, вечарам, Напякла пірагоў печыва, печыва,
    Сама села на куце, на куце, А дудачка ў стаўбе, у стаўбе. — Ой ты, дудачка, іграй, іграй, А вы, дзевачкі, скачыце, скачыце, А вы, хлопчыкі, глядзіце, глядзіце, Каторая красіва — бярыце, бярыце, А катора некрасіва — з хаты ганіпе, ганіце.
    151.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА УВЕЧАРА, УВЕЧАРА
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара
    Да напякла булак печыва, печыва.
    Да сама села на куце, на куце, А булачкі на стале, на стале.
    — А вы, дзевачкі, за кудзелячкі і к богу, і к богу, А вы, хлопчыкі, за сякерачкі і к чорту, і к чорту.
    152.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА УВЕЧАРЫ
    Прыехала каляда ўвечары Да прывезла пірагі ў рэшаце, Паставіла пірагі на стаўпе, А сама села на куце.
    А дзеці за пірог, Да пашла каляда за парог.
    153.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА УВЕЧАРА
    Прыехала каляда ўвечара, Прывезла каўбас, рэшата.
    Каўбасы паставіла на стаўпе, Сама ж села на куце
    У беленькім кажушку, У чырвоненькім грабушку.
    154.	ПРЫШЛА КАЛЯДА ДА УВЕЧАРА
    Прышла каляда да ўвечара Да прынесла гарошку ў рэшаце, Сама села на куце,
    Паставіла гарошак на стале. Хто мой гарошак падбярэ, Той мяне да вянца павядзе.
    155.	ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА УВЕЧАРА, УВЕЧАРА
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара Да прывезла гарошку ў рэшаце, у рэшаце, А сама села на куце, на куце, А гарошак паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама пайшла на дворкі, на дворкі, А за ёю гарошак удагонкі, удагонкі.
    А вы, дзевачкі, не гуляйце, не гуляйце, Да й гарошак пазбірайце, пазбірайце.
    156.	А У НАС СЯГОННЯ СХОД КАЛЯД
    А ў нас сягоння сход каляд, Сабірайцеся, дзеўкі, у рад.
    Адну зіму песні пяяць, Будзем іх у рэшаты складаць.
    А паставім іх пад дубам, Нам к налеццю спадобяцца:
    He будзем жыта сяяць, А будзем песні пяяць!
    157.	ІШЛА КАЛЯДА УПЯРОД РАЖСТВА
    Ішла каляда ўпярод ражства, Пыталася, дзе багаты двор. [Багаты двор] ды жалезны тын? Вароцікі ўсе цясовыя, Падваротніца палажоная, Зашчэпачка — рыб’я костачка, Багаты двор ды за сем жа вёрст I з прывёрстачкай.
    158.	КОЛЯДА-КАЛЯДА
    Коляда-каляда,
    Прышла ўперад ражаства, Коляда-каляда.
    Прынесла бліноў рэшата, Коляда-каляда.
    I гаршчок каўбас, Коляда-каляда.
    159.	А КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАНЬКІ
    А калядачкі, нашы нежанькі, А панежылі нашых дзевачак. Убілі дзевачкі чорны сцежачкі, To на йгрышчанька, то з ігрышчанька. А з ігрышчанька — на вяселлейка, А з вяселлейка — па новых сенях, Паціхусеньку, памалюсеньку, А каб не пачуў ліхі свёкар, Каб жа не сказаў сыну свайму, Сыну свайму — мужу майму.
    А мой муж — мяцеліца, Б’ецца за бяздзеліцу.
    160.	ВОЙ, КАЛЯДАЧКІ, MAE й МАМАЧКІ
    Вой, калядачкі, мае й мамачкі,
    Ой, люлі-люлі, мае й мамачкі.1
    Прыкаціцеся, прыбліжыцеся Да нам, дзевачкам, спадабіцеся.
    Пойдзем мы, дзевачкі, да й на йгрышчайка Да сы йгрышчайка — на вяселлейка, Да з вяселлейка — па новых сенях,
    1 Прыпеў «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожінага радка.
    Паціхусеньку, памалюсеньку,
    Да й каб не пачуў да мой свёкарка, Да й каб не сказаў да свайму сыну, Да свайму сыну — да майму мужу, Ай, мой муж жа да й шацеліцца, Ен паб’е мяне за бяздзеллейка.
    161.	Ой, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
    Ой, калядачкі, нашы нежачкі,
    Ай, рана-рана, нашы нежачкі.1
    Патапталі вы цёмны сцежачкі, To й на йгрышчайка, то й з ігрышчайка. — Ой ты, вуліца, ты шырокая, Па табе, вуліца, я й хадзіць буду, Я й хадзіць буду, што ж я выхаджу, Па сабе дружочка я й не выберу.
    162.	ВЫ, КАЛЯДАНЬКІ, MAE НЕЖАНЬКІ
    Вы, каляданькі, мае нежанькі, Да карчоманькі біты сцежанькі.
    Вы каляданькі на дуб, на дуб, А мужык жонцы не люб, не люб.