• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Калі ў слых — дары гасцей, Дары гасцей, не баў, бардзей. Мы госці нечастыя.
    Калядныя, угодныя. Нашы дары невялікія, Яны ў дзверы не палезуць, Праз вакошка падайце. Па полю ветры веюць, Калядоўшчыкам ногі млеюць, Іване, слаўны пане!
    Масці кладку, прасі гасцей у хатку.
    202.	ДЗЕ ХАДЗІЛІ, ГУЛЯЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Дзе хадзілі, гулялі калядоўшчыкі, Каляда, каляда! 1
    Пыталіся ды багатага двара. Багаты двор, жалезны тын булаўчасты, Вароцікі цясовыя, Падваротнічка — рыб я костачка, Зашчэпачкі залатыя.
    Каля таго тыну ўсё травушка-муравушка, На той траўцы ўсё цвяточкі, На цвяточках па пташачцы, Усё пташачкі, усё дробныя, Пяюць песні ўсё розныя, Пяюць песні ўгалосныя, раштоўскія. Яны пяюць, паўшчабётываюць, Маладога (Іваньку) пабуджываюць: — Ці спіш, ляжыш (з маладой жаной), 3 маладой жаной, з сваімі дзеткамі? Калі спіш, ляжыш — спі здароў, He спіш, не ляжыш — моў са мной. Адчыні вакно, паглядзі ў вакно, Што на тваім двары дзеецца: На тваім двары сам бог ходзіць, Сам бог ходзіць, церамы строіць. Адзін цяром — красны верх на ём, Другі цяром — сіні верх на ём, Трэці цяром — жоўты верх на ём.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    У адным цераме — ясён месяц, красна сонца, У другім цераме — буйны ветры, Буйны ветры, ясны зоры, У трэцім цераме -— дробны звёзды. Ясён месяц — сам хазяін, Красна сонца — жана яго, Буйны ветры — сынкі яго, Дробны звёзды — дачушкі яго, Ясны зоры — нявестачкі, А цёмна ночка — сям’я яго.
    —Ці спіш, ляжыш сам хазяін? Калі спіш, ляжыш — спі здароў. Адклікнулася маладая жана. — Гаспадара дома нетуці, Ен паехаў у сталён-горад, Сталён-горад суды судзіць.
    За суд бярэ па сто рублёў, За перасуд — па дзве тысячы. Яго там цар пажалаваў, Золат персцень падараваў, Золат персцень на правую ручку, На мязіны палец.
    Жане яго — кунню шубу, Куння шуба па пятушкі, А баброў каўнер па плечушкі. Сынкам яго — па коніку, Па коніку па вараным, Па сядзельцу па залаценькім. Нявестачкам — па чэпчыку, Па чэпчыку па шаўковаму. Дачушкам — па венчыку, Па венчыку па пярловаму. Задумаў ён дамоў ехаць.
    Уз’ехаў ён на сіне мора, Яго конік утупіўся, Утупіўся, упудзіўся, А ён махнуў правай рукой, Правай рукой, шаўковай хустай, Ды зваліўся золат персцень 3 правай ручкі, з мязінага пальца, Утануў жа ў сіне мора.
    Яго жана разумная была,
    Завідзела з высока церама, Нанімала трох малойцаў. — Вы, малойцы маладыя, Вашы невады шаўкавыя, Ды паймайце золат персцень. He паймалі золат персцень, Ды паймалі тры рыбанькі, Тры рыбанькі, тры акунёчкі. Адзін акунь — на сто рублёў, Другі акунь — на тысячы, Трэцяму акуню — цаны нетуці, Яго цана ва Іванюткі, Ва Іванюткі на століку, На століку на цясовым, На скацерці на бялёвай, На талерачцы, на блюдачку.
    А ты бардзей, не баў гасцей. Твае дары невялікія, У дзверы не лезуць, А ў вакно — як шыюць. Ад яго коні — бочка солі, Ад кароўкі — чвёртка палоўкі, Ад авечкі — чвёртка грэчкі, Ад яго кошкі — гарох у лукошкі, Ад яго свінкі — пуд саланінкі, Ад сабакі — нюх табакі.
    Пачынальнічку — чарку гарэлкі I каўбасу на талерцы.
    Падхватнічку — чацвярык аўса I наверх каўбаса.
    Механошу — капу грошай. Дудару — чырвон злоты.
    203.	ДЗЕ ХАДЗІЛІ, ДЗЕ ГУЛЯЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Дзе хадзілі, дзе гулялі калядоўшчыкі, Коляда! 1
    Пыталіся, дзе багаты двор,
    Дзе багаты двор, дзе жалезны тын,
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Вароцечкі дубовыя, Падварошнічкі — рыб’і костачкі. — Ты, хазяін, ці ёсць дома? Адтварыся, адчыніся, Запалі свечку, вынь кішэчку, Бутылку з бажніцы, кілбасу з паліцы, Ты, хазяін, не скупіся, А з калядою расплаціся.
    204.	ДЗЕ ХАДЗІЛІ, ДЗЕ ГУЛЯЛІ КАЛЯДОУШЧАЧКІ
    Дзе хадзілі, дзе гулялі калядоўшчачкі, Коліда, коліда! 1
    Прышлі ж яны к Віцюткі на двор. К Віцюткі на двор, пад акошачка. — Ці спіш, ляжыш, Віцютка-пан? Калі спіш, ляжыш, дык і спі здароў, А не спіш, не ляжыш—падыйдзі пад акно. А што ж на тваім двары дзеецца, Што дзеецца, што паводзіцца: Стаіць цяром вышэй усіх харом, А ў тым цяроме да чатыры ўглы.
    Чатыры ўглы, чатыры акны, Вярэечкі тачоныя, А закрутачкі пазлачоныя. У адным акне — ясён месяц, У другім акне — ясна зара, У трэцім акне — дробныя звёзды, А ў чацвёртым акне — цёмная ночка. Ясён месяц — Віцютка-пан, Ясна зара — яго жана, Дробны звёзды — яго дзеткі, Цёмная ночка — яго сям я.
    205.	ХАДЗІЛІ ДЫ ГУЛЯЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Хадзілі ды гулялі калядоўшчыкі, Каляда, каляда! 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Багаты двор, жалезны тын, Жалезны тын, медзяныя варатцы, Зашчэпачка точаная, пазалочаная. Як стук-пастук пад вакошачка Івану: — Ці спіш, ці ляжыш, пане Іване? Калі ж ты спіш, дык спі здароў, А не спіш жа — паглядзі ў вакно, Што на тваім двары дзеецца?
    Стаіць цяром вышэй харом, Ды ў тым цераме тры вакошачкі, I ры вакошачкі сцекляныя.
    У першым вакне — ясны месяц, У другім вакне — ясна сонца, У трэцім вакне — дробны звёзды. Ясен месяц — пан Іван.
    Краснае сонца — яго жана. Дробны звёзды — яго дзеткі. Іванічка дома нету, Паехаў ён у Сібір-горад.
    У Сібір-горадзе суды судзіць, Суды судзіць, перасужываець. Ад суду бярэць па сто рублёў, Ад прысуду — па тысячы. Прыехаў ён у Сібір-горад, Пакупляў жа ён гасцінчыкі. Купіў сабе залаты персцень, Золат персцень на праву руку, На праву руку, на мезен пальчык. А жане купіў кунню шубу, Кунню шубу, баброў каўнер, Кунню шубу па пятухны, Баброў каўнер па плечыхны.
    А сыночкам — па коніку, Па коніку вараненькаму.
    А дачушкам—па венчыку па пярловаму, А нявесткам па чэпчыку па шаўковаму. Прыехаў ён к сіняму мору.
    Для сіняга мора няма пераезду, Няма пераезду, няма пераходу. Шагнуў, махнуў правай ручкай, Зраніў ён золат персцень.
    — Рыбалоўшчыкі мае мілыя, Закіньце шоўкаў невад,
    Паймайце ж мой золат персцень. Закінулі яны шоўкаў невад, He злавілі яны золат персцень, Ды паймалі яны тры рыбінкі, Тры рыбінкі, тры акунёчкі.
    Адзін акунь — па сто рублёў, Другі акунь — па тысячы, Трэцяму акуню — цаны няма. Яму цана на талерачцы, На талерачпы, на блюдачку.
    — А ну, барджэй, не баў гасцей. Механошу — копу грошы, Падхватнічкам — чарка гарэлкі, Чарка гарэлкі, кілбаса на тарэлкі. Пачынальнічку — чырвон злоты Ад кошачкі — сала трошачкі, Ад кароўкі — чвэрць палоўкі, Ад коніка — бочка солі, Ад авечкі — рэшата грэчкі, Ад свінкі — шрот саланінкі.
    206.	ІШЛІ Ж, ПАЙШЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Ішлі ж, пайшлі калядоўшчыкі, Коляда! 1
    Дарогаю шырокаю.
    Узышлі ж яны на багаты двор. Двор багаты, тын жалезны, А вароцікі цесавыя, Падваротнічкі — рыб’і костачкі, А замочкі залатыя, А ключычкі пазлачоныя.
    — Ці спіш, ляжыш, сам гаспадар, Глянь у ваконца на ўсход сонца, Што дзеецца-паводзіцца на вуліцы. Масці кладку, заві ў хатку.
    Яго жана атвячала: — Майго мужа дома нету, Ён паехаў у Піцер-горад,
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    У Піцер-горад суды судзіць, Суды судзіць, перасуджваець. А прыехаў да з паўночы, Закупіўшы гасцінчыкаў. Жане купіў кунню шубу, А дачушкам — па венчыку, Па венчыку па пярловенькім, А сыночкам — па коніку, Па коніку вараненькім, Па сядзельцу пазлаценькім.
    207.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He кур, не вей, мяцеліца, Коляда! 1
    He завявай дарожанькі. Ды там пойдуць калядоўнічкі, Калядоўнічкі-валоўнічкі.
    I падходзяць к таму дому, К таму дому багатаму, Да і стануць пад аконца, Пад аконца на ўсход сонца. Крыкнем-гойкнем, папытаем, Ці ёсць дома сам хазяін? — Хазяіна дома нету, Ен паехаў у Піцер-горад Суды судзіць, перасуджваць. Да й суд стоіць да й сто рублей, А й за раду — да й тысячу.
    208.	HE ВЕЙ, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He вей, не вей, мяцеліца, Коляда, коляда! 1
    He завявай дарожанькі, А там пойдуць колядоўшчыкі Да зайдуцца на багаты двор, Багаты двор, зялезны тын.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Вароціткі цясовыя, Падваротнічка — рыб’я костачка. •— Ці спіш, ляжыш, пан хазяін? Калі спіш жа, бог з табою, А не спіш жа, устань рана, Устань рана, умыйся бела, Умыйся бела, прычашыся. — Хазяіна дома нету.
    Ен паехаў у казён горад, У казён горад суды судзіць, Суды судзіць, правы правіць. Да й купіў жа гасцінчыка —Сваім дачушкам па венчыку, А сыночкам па шапачцы, Маладой жане залатой персцень. Да як ехаў цераз рэчку, Шахнуў-махнуў правай ручкай, Зраніў-зваліў залаты персцень.
    — Рыбалоўнічкі-палоўнічкі, Ды закіньце шаўкоў невад, Да й ўлавіце залаты персцень. Рыбалоўнічкі-палоўнічкі Закінулі шаўкоў невад, He ўлавілі залаты персцень, Да ўлавілі тры рыбінкі, Тры рыбінкі-акунёчкі. Ды панеслі ў святліцу, У святліцу, камяніцу.
    Сталі яны цанаваці, Цану-меру накладаці. Адзін акунь — да й сто рублей, Другі акунь — да й тысячу, А трэццяму — цаны няма.
    209.	МЫ ХАДЗІЛІ, МЫ ГУЛЯЛІ, КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Мы хадзілі, мы гулялі, калядоўшчыкі, Каляда, каляда! 1
    Мы хадзілі да пыталіся Да багатага двара Іванькінага.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А багаты двор на сямі стаўбах, А адсюль стаіць у дзевяці вярстах. Стаўбы точаныя, пазалочаныя, А вароцікі медзяныя, А зашчэпачкі алавяныя.
    А ў тым даму сам хазяін-гаспадар, А хазяюшка — красна барынька! Самаго ж хазяіна дома нетуці, Ен паехаў суды судзіць, Суды судзіць, рады радзіць.
    Ад суда ён бярэць па сто рублёў, Ад рады — дабра аж па тысячы. На чужой старане сабраў многа дабра, Звараціўся ж ён да свайго двара.
    А купіў жа ён тры невады, Тры невады, тры шаўковенькіх, Аблажыў жа ён сіне морушка. Ой, цяні, пацяні, дзень да вечара, А паймаў жа ён трох акунёў. Адзін акунь — ва сто рублёў, А другі акунь — ва цэлу тысячу, А як трэцяму — цаны нетуці! А ягоная цана ў хазяіна ляжыць, У хазяюшкі на стале, на блюдзечку.
    Добр хазяін наш, багаты Іванька! Прынімай гасцей за песеньку, Ну ж, хазяін, паскарэй Падары сваіх гасцей!
    А не хочаш ты дарыць, Ідзі сабак з намі дражніць, Барадой людзей смяшыць.
    210.	А ЧАЛОМ, ЧАЛОМ ПАД АКЕНЕЧКАМ!
    А чалом, чалом пад акенечкам!
    Святы вечар, пад акенечкам.1
    А ці дома, дома сам пан гаспадар, А няма ў доме, сядзіць пры двары.
    1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Ен усё сядзіць да суды судзіць, Усё суды судзіць, перасудзячы.
    Ад суда бярэ па залатому, Ад перасуддзя — па дзесятнічку.
    211.	ЦІ ЕСЦЬ ПАН ГАСПАДАР ДОМА?
    Ці ёсць пан гаспадар дома? Коляда! 1
    Ці ён у дарожцы ў часовай? Туды ехаў сінім морам, Адтуль ехаў лесам-борам, Ды прыехаў ён дадому, Ды прывёз ён і гасцінца.