Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
А сыночкам — па канёчку, А служачкам — па хустачцы.
— Уставай, пан гаспадар, Суха трыся, Бела ўмыйся, Боцікі казловыя, Шапачку пуховую.
Уставай,
Сцялі кладку, Сцялі кладку, Пусці ў хатку. Ручкі млеюць, Ножкі мерзнуць. Бутылка з бажніцы, Пірог з паліцы, Кілбаска з печы, Кішка з клеці.
212. ІШЛІ-ПАЙШЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
Ішлі-пайшлі калядоўшчыкі, Коляда! 1
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Дарогаю шырокаю I вуліцай мяцёнаю. Да прыйшлі ж яны на багаты двор, Багаты двор, жалезны тын, Пад акошка крышталовая.
— Ці спіш, ляжыш, сам гаспадар, Калі не спіш, устань рана, Устань рана, ідзі ў стайню, Вазьмі каня, што найлучшага, Да едзь жа ты к сіняму мору, Да й закіньце шалкоў невад, Да ўлавіце золат персцень. He ўлавілі золат персцень, Да ўлавілі тры рыбінкі, Тры рыбінкі-краснакрылачкі. Да прынёс жа ён да хаткі, Палажыў жа на століку, Сам жа сеў ён за столік Тым рыбінкам цану даваць.
Адна рыбінка — да тры тысячы, А другая — цаны нету, А трэцяя — малой дачцэ.
Тры тысячы — мне самому, Цаны нету — жане маёй, Малой дачцэ — да пасагу.
213. ІШЛІ Ж, ПАЙШЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
Ішлі ж, пайшлі калядоўшчыкі, коляда.1 Ішлі яны дарогаю 2, Дарогаю шырокаю.
Узышлі ж яны на багаты двор, Двор багаты, двор мяцёны, Падыйшлі ж яны пад акошачка. — Зашчэпачкі, адшчапіцеся, Завесачкі, адчыніцеся.
Сам гаспадар ці ёсць дома, Калі спіш, дык прачніся, Устань рана, мыйся бела,
1 Прыпеў паўтараецца ў канцы кожнага радка.
2 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Мыйся бела, трыся суха, Палі свечку, бяры ўздэчку, Ідзі ў стайню, братай каня Маладога, варанога Да й паедзем у чыста поле, У чыста поле зайцаў страляць. Настрэліў зайцаў сабе на шубу. Ножкай цісне, парася пісне, Ручкай махне, сабачка брахне, Галоўкай махне, цяля раўне.
214. Ой, ДЗЕ Ж МЫ ХОДЗІМ, ДЗЕ ПАХАДЖУЕМ
Ой, дзе ж мы ходзім, Дзе пахаджуем?
Святы вечар!1
Мы на гэты двор Да й захаджуем.
На гэтым двары Агні гарэлі.
Агні гарэлі, Свечы палалі.
Свечы палалі, Сталы стаялі.
За тымі сталамі
Суддзя сядзела.
Суддзя сядзела, Суды судзіла.
Ой, каго ж няма Да судоў судзіць?
А няма, няма, Да святога Іллі.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Святога Іллі Судоў судзіці.
Ой, каго ж паслаць
Да Іллю шукаць?
Паслаць святога Пятра Да Іллю шукаць.
Ішоў святы Пятро Да Іллю не знайшоў.
Пятро ў вароты — А Ілля ў другія.
— Дзе ж ты быў, Ілля, Дзе пахаджываў?
— Я па полю пахадзіў, Жыта парадзіў.
Жыта, пшаніцу, Усякаю пашніцу.
Па кашарах пахадзіў, Скот парадзіў.
Што ў тых кашарах Валы да каровы.
Валы да каровы Вараныя коні.
У полі ядро, У доме сцябло.
У доме сцябло, На кашарах пладно.
Мы ж цябе, пан Іван, He зневажаем.
А з святым васіллем Праздраўляем.
Бывай жа здароў I з сваёй жаной.
I з усёй сям’ёй, I з дзетачкамі.
А за нашы прыпеўкі — Гарнець гарэлкі.
А за нашы прыказкі — Кілбас тры вязкі!
215. ПАНЕ ДЯДЗЬКУ ГАСПАДАРУ
Пане дзядзьку Г аспадару, Святы вечар!1
Я твайго двара He мінаю.
А чы ты спіш, Чы так ляжыш?
Калі ты спіш, Гасподзь з табою.
Калі так ляжыш, Прачыні акно.
Прачыні акно, Што б відно было.
Прачыняй сені, Штоб пчолкі селі.
Прачыняй дзверы, Штоб села двое.
Насцілай сталы Цесавыя.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Налівай кубкі Залатыя.
Ясен месячык
Па небу хадзіў,
Па небу хадзіў
Да зоркі лічыў.
— Ох, зоркі, зоркі, Хадзема за мною,
Хадзема за мною Бога шукаці.
Да знайшлі бога У слаўнага пана,
У слаўнага пана Пана Грыгора.
Сам гасподзь сядзіць Да на покуці.
А Пятро з Паўлам Па застоллейку.
А каляднічкі Па заслоннейку.
Аглядзеліся,
Што няма,
Што няма
Святога Ілля.
Каго паслаць Іллю шукаць?
Трэба паслаць Святога Пятра,
Святога Пятра Іллю шукапь.
Ox, выйшаў Пятро За вароцечка,
Аж ідзе Ілля
I з бору дадому.
— Ох, Ілля, Ілля,
Дзе ты хадзіў,
Зарасіўшыся, Замачыўшыся?
— Я па полю хадзіў, Пашаньку радзіў.
Што ступлю ступою, Стаяць снапкі капою.
Як перайду гоні, To стаяць стогі.
Кладзеце стожкі На чатыры рожкі.
А пятага
На пірожкі.
— Ох, Ілля, Ілля! Дзе ты хадзіў,
Зарасіўшыся, Замачыўшыся?
— Па бару хадзіў Да пчолкі радзіў.
На адной хвоі Па пчолак двоі.
Ох, на хвоінцы Да па троінцы.
Ох, на вяліцы
Да па пятніцы.
Дай, божа, за рок даждаці, Новага року дачакаці Да яшчэ закалядаваці.
216. АКОЛА ДВОРА ЗЯЛЕЗНЫ ТЫН
Акола двора зялезны тын, Зялезны тын, медзяныя вароты, Падваротнічкі — з рыб яй костачкі. А сярод двара стаіць столічак, А ў тым столічку да тры празнічкі: Адзін празнічак — святога Юр я, Другі празнічак — святога Міколы, Трэці празнічак — святога Іллі.
Святы Ілля ў полі арэць, Святы Юр я яр засяваець, Яр засяваець да белы гарох, Белы гарох і ячмень-шасцярын, Ячмень-шасцярын, авёс-барадач, Авёс-барадач, грачуху чарну, Грачуху чарну, сачыўку драбну. Пашоў гаспадар у поле глядзець, А сустрэч яму сам Ілля ідзець, Сам Ілля ідзець, урасіўшыся, Урасіўшыся, умачыўшыся.
— Гдзе Ілля была?—За гарой была, За гарой была, снапы лічыла.
Гдзе была гара — там жытца капа, А гдзе быў лажок — там сенца стажок.
217. А У НАШАГА ПАНА ГАСПАДАРА
А ў нашага пана гаспадара Стаіць світэлка Пасярод двара, А ў той світэлцы
Усе святыя, Адно няма святога Іллі. Ой, пайшоў у поле Жыта радзіці,
Жыты, пшаніцы, Усякай пашніцы.
Што з каласочка — To жыта бочка,
Што з каласіцы — Бочка пшаніцы, Што з каласеню — Бочка ячменю, Што валаточка — To аўса бочка.
Табе, пане, шчадрэц, А нам каўбасы канец. Прыстаў страмінку Да лезь па саланінку, Мала, невялічка, Адрэж па сама лычка.
218. ІШЛІ ХЛОПЦЫ. УДАЛЫЯ МАЛОЙЦЫ!
Ішлі хлопцы, удалыя малойцы, Ішлі ж яны гукаючы, Багатага двора пытаючы, Багатага двора да чэснага пана. — Ці спіш, ляжыш, пане гаспадару? Калі не спіш, адзавіся, Адзавіся, бела ўмыйся,
Бела ўмыйся, гладка прычашыся, У казловыя боты да ўсё прыбярыся. Потым таго, пане гаспадару, Глянь у аконца, глянь у другое.
На тваім дварышчы сіні туманішча, Сіні туманішча —■ зялёнае жыта.
Потым таго, пане гаспадару, Рабі сярпы сталёвыя, Сталёвыя да ўсё вострыя. Твае жнейкі да ўсё маладыя Разок махнуць — снапок нажнуць, Другі махнуць — капу нажнуць. Потым таго, пане гаспадару, Твая жонка бардзо гжэчна Дась нам гарэлкі
I сыр на талерку, Сорак яек на паўміску. Тыя яйкі мы палічым, Тваю жонку павялічым.
219. А У НЯДЗЕЛЮ РАНЮСЕНЬКА
А ў нядзелю ранюсенька Ішлі хлопцы, удалыя малойцы, Ішлі ж яны гукаючы, Багатага двору пытаючы, Багатага двору, да чэснага пана. А ў нашага пана зялезны тын, Зялезны тын, медзяныя вароты, Падваротнічкі — з рыб’яй костачкі. — Пане гаспадару, адчыні аконца, Адчыні аконца, глянь у роўна польца. Панскае поле зрана туманіста, Зрана туманіста, жыта каласіста. Запрагайце коні да ўсё вараныя, Пасаджайце жнейкі да ўсё маладыя. Да паедзем у поле жыта зажынаці, Як раз разнём — капу нажнём,
Другі разнём — сто коп нажнём. А ў нашага пана сталы засціланы, Сталы засціланы, кубкі наліваны. У адным кубку — то віно зеляно, У другім кубку — яравое піва, У трэцім кубку — то мядок саладок. Зеляное віно — для самога пана, Яравое піва — для жаны яго, To мядок саладок — для дзетак яго. — Ці й слых табе, пане гаспадару? Калі й слых, даруй гасцей, He баў, бардзей!
Чырвень злоты — нам на боты, Саракоўку — на падкоўку, Гарнец водкі — для паходкі.
Ото ж табе, пане гаспадару, Песня спета напроць лета.
Той рок правадзіці, Другога дачакаці У радасці, весялосці. Каб багат быў, Да нас не забыў.
220. ХАДЗІЛА-БЛУДЗІЛА СЕМСОТ МАЛАЙЦОУ
Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў, Святы вечар. 1
Семсот малайцоў да й каляднічкаў. Прыблудзіліся к новаму двару, К новаму двару, к пану Івану.
— Ох, пазволь, пане, поле змераці, Поле змераці, стада зганіці, Стада зганіці на калінаў мост.
А калінаў мост да й уламіўся, Вараное стада да й затанула. Ох, не жаль жа мне варанога стада, Толькі жаль жа мне сіўца-варанца, Сіўца-варанца, белага капытца. Ен капыцечкам зямліцу сячэ, Ен хвасцічачкам слядкі замяце, А грывенкаю ўсё поле ўкрые, А вушыцамі ўсю роду шчуе, А вочыцамі ўсё войска згляне.
Усё войска згляне, свайго пана знае, Свайго пана знае, з войска выбаўляе.
221. ХАДЗІЛІ-БЛУДЗІЛІ
Хадзілі-блудзілі Семсот малайцоў, Святы вечар.2
Семсот малайцоў Да й каляднічкаў.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Прыблудзіліся
К новаму двару.
К новаму двару, К пану Івану.
— Ой, пазволь, пане, Поле змераці.
Поле змераці, Стада згоняці.
Поле змераці На шыр шырокі.
Стада згоняці — На глыб глыбокі.
Мы ж твайго двара
He мінаема.
3 святым раждзяством Велічаема.
У тваёй хаце
Усё сталы стаяць.
Усё сталы стаяць Пазасціланы.
А кубкі стаяць Паналіваны.
222. ХАДЗІЛА-БЛУДЗІЛА СЕМСОТ МАЛАЙЦОУ
Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў, Святы вечар! 1
Семсот малайцоў, сем гарных хлапцоў. Да прыблудзілі к цёмнаму лесу, К цёмнаму лесу, к новаму двару,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
К новаму двару, к слаўнаму пану, К слаўнаму пану, пану гаспадару.
— Ой, устань, не спі, слаўненькі пане, Зажыгай свечкі ды бяры ў ручкі.
Выйдзі, паслухай, што ў небе гудзе, Што ў небе гудзе — прачыстая йдзе. Прачыстая йдзе жыта радзіці, Жыта радзіці, стадку пладзіці.
223. ДЗЕ МЫ ХАДЗІЛІ
Дзе мы хадзілі, Дзе мы бывалі. 1
Шумела ёлка, Елка зялёна. 2
Такога дзіва Мы не відалі,
Як у нашага Слаўнага пана.
Плоты-вароты Пазачыняны.
Шаўкоў паўрозы Пазавярзаны.
Дзесь ўзяліся Нашыя брацця.
Плоты-вароты Паадчынялі.
Шаўкоў паўрозы Паадвярзалі.
У слаўны горад Дабіліся.
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Слаўнага пана Дабудзіліся.
— Ці дома, дома, Пан гаспадару?
— Ой, няма дома, Да ў чыстым полі.
Да ў чыстым полі
Да жыта сее.
Да жыта сее, Да бога просіць.
Зарадзі, божа, Буйное жыта.
Буйное жыта На нова лета.
А сы споду Карчыстае.
Пасярэдзіне
Сцяблістае.
3 самага верху Каласістае.
А з каласочка
Ды жыта бочка.
3 аднае жменькі Жыта тры меркі.
224. ПАЙДЗЕМ, БРАТЦЫ, УДОЛЬ ВУЛІЦЫ
Пайдзём, братцы, удоль вуліцы, Явор-дубор зялёны.1
Зайдзём, братцы, у хазяйскай двор, Па чым пазнаць хазяйскі двор?
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Хазяйскі двор на сем стаўбоў. — Хазяюшка, наш бацюшка, Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? Устань з ложку, абуй ножку, Ступай часцей, дары гасцей.
А мы госці нячастыя, У гадочку — адну ночку.