• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    У першым кубку — Зеляно віно.
    У другім кубку	 Кудрава піва.
    У трэцім кубку — Саладок мядок.
    Зеляно віно — Ля самога яго.
    Кудрава піва — To дзеткам яго.
    Саладок мядок — To жане яго.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    274.	ХОДЗІЦЬ, ПАХОДЗІЦЬ МЕСЯЦ ПА НЕБУ
    Ходзіць, паходзіць месяц па небу,
    Шчодры вечар, месяц па небу, Шчодры вечар, святы васіллё! 1
    Кліча, пакліча зору з сабою. — Ой, зору, зору, хадзі са мною.
    Хадзі са мною, дзе гасподзь жыве, Дзе гасподзь жыве, ў нашага пана.
    У пана Івана за сталом сядзіць, За сталом сядзіць, тры кубкі
    дзяржыць.
    У першым кубачку — віно зеляно, У другім кубачку — мядок саладок, У трэцім кубачку — шчасце да й доля. Віно зеляно — для хазяіна, Мядок саладок — для хазяюшкі, Шчасце да й доля — для іх дзетачак.
    275.	ХАДЗІУ, ПАХАДЗІУ МЕСЯЦ ПА НЕБУ
    Хадзіў, пахадзіў Месяц па небу, Ой, зваў, перазваў Зоры з сабою:
    — Зоры, зараніцы, Mae сястрыцы, Хадзіце са мною Бога шукаці.
    Ой, нашлі бога
    У Сцяпана за сталом.
    За сталом сядзіць, Тры кубкі дзяржыць.
    1 Прыпеў «Шчодры вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка, а затым — «Шчодры вечар, святы васіллё!»
    У адным кубачку — Віно зеляно, У другім кубачку — Мядок саладок.
    Віно зеляно — Ля самога яго.
    Мядок саладок — Ля яго дзетак.
    Мы ж цябе, гаспадару, He зневажаем, Да з Новым годам Паздраўляем!
    276.	Ой, ХОДЗІЦЬ, ХОДЗІЦЬ МЕСЯЦ ПА НЕБУ
    Ой, ходзіць, ходзіць месяц па небу, Шчодры вечар, святы вечар! 1
    Зоры склікаець, бога шукаець.
    Вот знайшлі бога у Лужскам сяле, У пана Сцяпана за сталом сядзіць, За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыпь. У першым кубачку — гарэлка-п’янка, Гарэлка-п’янка для гаспадарка.
    У другім кубачку — віно зеляно, Віно зеляно — для жаны яго.
    У трэцім кубачку — мядок саладок, Мядок саладок для яго дзяток.
    277.	Ой, У ДВАРКУ, У ДВАРКУ
    Ой, ў дварку, ў дварку Так, як у вянку.
    Тры агні гарыць, Тры катлы кіпіць.
    Што ў первым катле — Пшанічна мука,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А ў другім катле — Зялёна ж віно.
    А ў трэйцім катле — Салодкі мядок.
    Пшанічна ж мука — Для яго жаны, Зялёна ж віно — Самому ж пану, Салодкі мядок — Для яго ж дзетак. Начынайнічку — Паўзалатога, А для музыкі	 Кварта гарэлкі, А механошы — Чатыры ж грошы!
    278.	У НАШАГА ПАНА ІВАНА ДВОР ГАРАЖОНЫ
    У нашага пана Івана двор гаражоны, Двор гаражоны жалезным тынам. На том жа двары тры агні гараць, Тры агні гараць, тры катлы кіпяць. А ў першым катле — пшанічна віно, У другім катле — чырвона піва, А ў трэцім катле — саладкі мядкі. Пшанічна віно — то хазяіну, Чырвона піва •— то жане яго, Саладкі мядкі — то дзеткам яго.
    279.	У НАШАГА ПАНА ДВОР ГАРАДЖОНЫ
    У нашага пана двор гараджоны, [Двор гараджоны], явар саджоны.
    На тым явары сіў сокал сядзіць, На мора глядзіць, ён дзіва бачыць.
    Ен дзіва бачыць, караблі плывуць, На тых караблях па сто малайцоў.
    Тыя ж малайцы дорага плацяць, Дорага плацяць, па сто чырвонцаў.
    [Па сто чырвонцаў], па яснай ветцы, Па яснай ветцы, па краснай дзеўцы.
    — Купім жа, братцы, залаты чоўнік, Залаты чоўнік, срэбна весельца.
    Спусцімся, братцы, да таго пана Івана, Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму.
    280.	ПАНЕ ГАСПАДАР, БОГ ЦЯБЕ ЗАВЕ
    Пане гаспадар, бог цябе заве, Святы вечар!1
    Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, валы паруе, Паруе валы, усё палавыя, Усё палавыя, ўсё вараныя.
    Пане гаспадар, бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, коні стайлуе, Стайлуе коні на тры стайненькі, А вараныя ды й на чатыры.
    Пане гаспадар, бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, стажкі шаруе, Шаруе стажкі у тры шарачкі, А пшанічныя да й у чатыры.
    Пане гаспадар, бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, сям ю роўнюю, Сям’ю роўнюю, усё маладую, Усё маладую, ўсё пакорную.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ужо ж мы песеньку да й даспявалі, Святыя празнічкі да й праважалі. Адзін празнічак—свято раждзяство, Другі празнічак — новы гадочак, Трэці празнічак — свято хрышчэнне. Свято раждзяство развесяліла, У новы гадочак ўсіх панавіла, Свято хрышчэнне ўсіх пахрысціла.
    281.	ПАНЕ ГАСПАДАРУ, ЦІ СПІШ, ЦІ ЛЯЖЫШ?
    Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш?
    Святы вечар!1
    Ці спіш, ці ляжыш, што з намі не гаворыш?
    Пане гаспадару, бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Твайго дамочку азіраючы, Шчасцем, здароўем надзяляючы. Адчыні сені, штоб пчолы селі, Адчыні акно, штоб даў бог дабро. Пане гаспадару, ўжо з усім словам, Ужо з усім словам да й жыві з богам. He сам з сабою — са сваёй сям ёю, 3 сваёй сям’ёю да й із усёю, 3 сваімі дзеткамі дай маленькімі, 3 усімі намі — з каляднічкамі. Ой, судзі, божа, зорак даждаці, Нам, каляднічкам, калядаваці, Вам, добрым людзям, да й загадваці.
    282.	Ай, У ПАНА У ІВАНА
    Ай, у пана ў Івана
    Бог даў вумную жану, Вумную жану да й ў яго даму.1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Закупіла да тры гарады: Першы горад — з панамі, Другі горад — з купцамі, Трэйці горад — з мужыкамі.
    3 панамі буду панаваць, А з купцамі буду купчаваць, А з мужыкамі поле пахаць, Поле пахаць, ячмень сеяць, Ячмень сеяць — піва варыць, Піва варыць — сына жаніць.
    283.	А У НАШАГА ПАНА СЦЯПАНА ВУМНАЯ ЖАНА
    А ў нашага пана Сцяпана вумная жана,
    Бог яму даў вумную жану ў яго даму. 1
    Закупіла яна яму тры гарады:
    Першы горад — з панамі, Другі горад — з купцамі, Трэці горад — з мужыкамі. Што з панамі — дак пануюць, Што з купцамі — дак таргуюць, Што з мужыкамі — хлеб сеюць.
    284.	У ПАНА ІВАНА РАЗУМНАЯ ЖАНА
    У пана Івана разумная жана,
    Бог яму даў разумную жану ў яго даму, Ды й разумную.1
    Сенечкі мяла, шаляжок знайшла.
    Закупіла яна да тры гарады: Першы горад — ўсё з панамі, Другі горад — ўсё з казакамі, Трэцігорад — ўсё з мужыкамі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Што з панамі — да й панаваці, Што з казакамі — ваяваці, Што з мужыкамі — поле пахаці. Поле пахаці, ячмень сеяці, Ячмень сеяці — піва варыці, Піва варыці — гасцей паіці.
    285.	А У ПАНА, ПАНА, У ПАНА ВАСІЛЯ ДВОР ГАРАДЖОНЫ
    А ў пана, пана, ў пана Васіля Двор гараджоны, Бог яму даў вумную жану Арынку.1
    Двор гараджоны, садам саджоны.
    Закупіла яна да тры гарады: А першы горад — ўсё з мужыкамі, А другі горад — ўсё з панамі, А трэці горад — усё з казакамі. А з мужыкамі — поле пахаці, А з панамі — суды судзіці, А з казакамі — вайну чыніці.
    286.	У ПАНА ЛЯВОНА РАЗУМНАЯ ЖАНА
    У пана Лявона разумная жана, Бог даў яму вумную жану да ў яго даму.1
    Да й яна закупіла тры гарады:
    У першым горадзе — да ўсё мужыкі,
    У другім горадзе — да ўсё панічы, У трэцім горадзе — да ўсё казакі. А з мужыкамі — да поле пахаці, А з панічамі — суды судзіці, А з казакамі — на вайну іці.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    287.	У ПАНА, ПАНА ВУМНАЯ ЖАНА
    У пана, пана вумная жана, Да й закупіла да тры гарады: Першы горад — да ўсё з панамі, Другі горад — да ўсё з казакамі, Трэці горад — да ўсё з мужыкамі. А й з панамі — суды судзіці, А з казакамі — піва варыці, А з мужыкамі — поле араці, Поле араці, ячмень сеяці, Ячмень сеяці — піва варыці, Піва варыці — паноў паіці.
    288.	А У ПАНА ІВАНА УМНАЯ ЖАНА
    А ў пана Івана ўмная жана.
    Бог яму даў умнаю жану ў яго даму.1
    Умная жана сенечкі мяла.
    Сенечкі мяла, шэляжкі знайшла.
    Ды закупіла ды тры гарады.
    Ой, першы горад — славен наш Кіеў. Ой, другі горад — славен Чарнігаў. А трэці горад — славен наш Лоеў. Як Кіеў славен — то ўсё царквамі. Чарнігаў славен — ўсё казакамі, А Лоеў славен — ўсё таргаўцамі. Што ў Кіеў хадзіць — богу маліцца, А ў Чарнігаў — ваяваціся.
    Ой, а ў Лоеў — таргаваціся.
    289.	У ПАНА ФОКІ ДА ТРЫ УЦЕХІ
    У пана Фокі да тры ўцехі,
    Дай яму, божа, усяго добрага яго двару.1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Першая ўцеха — ярыя пчолы, Другая ўцеха — белы гарнастай, Трэцяя ўцеха — чорны саболе. Ярыя пчолы — богу на свечы, Белы гарнастай — жане на шубу, Чорны саболе рые, капае, Рые, капае, грошы шукае.
    290.	ШТО й У ПАНА, У ПАНА
    Што й у пана, у пана Мікалая Васіллевіча Адзін сыночак, як сакалочак, Пан і таго ў войска знараджаў. Каня вывадзіў да й прыказываў: — Едзь, мой сыночак, як сакалочак: Паперад войска не хавайся, Ззадзі войска не аставайся.
    Бацюшкі свайго ён не паслухаў, Папярод войска на кане йграе, Папярод усіх мячом махае.
    Едзе поле, едзе другое, На трэця ўз’язджае, Яго бацюшка не ўгадае. Бацюшка кажа: «То месячка свет», Матушка кажа: «То наш сын едзе», Як заслышаў пра то да рускі кароль: — Калі б я знаў, чый то сын іграў, Я б за яго каралеўну аддаў.
    291.	У НАШАГА МІКАЛАЯ ЯВАР НА ДВАРЭ
    У нашага Мікалая явар на дварэ, Святы вечар! 1
    На тым явары калыбель вісіць, А ў той калыбелі — малое дзіця. Калышуць яго мамкі і нянькі, Калышуць яго прыпяваючы: — Калі жыў будзе, каралём будзе, А каралеўну да замуж возьме.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    292.	ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕ ГАСПАДАРУ
    Добры вечар, пане гаспадару, ой, каляда! 1 Харошыя маеш ты сыночкі.
    Ой, што ж яны ў цябе робяць?
    — У святлічцы золата важаць, Наважылі трыццаць пудоў і чатыры.
    Тыя трыццаць пану гаспадару аддалі, А тыя чатыры нам, каляднічкам, і калядзе.
    293.	Ой, СЛАВЕН, ПЫШОН, МОЛАД ЖАНІШОК
    Ой, славен, пышон, молад жанішок, — Ой, чым жа ён да й аславіўся? Агарадзіў двор шчырым залезам, Зрабіў варотца із шчырага злотца I зрабіў крэселка маляванае.
    На тым крэселку сам паніч сядзіць. Прыйшло да яго тры казачэнькі, Тры казачэнькі, тры рыбачэнькі, Хваляцца ёму, як пану свому: — Ой, пазволь, пане, землю мераці, Землю мераці, масты масціці, Вараное стада да й пераганяці.
    Усхадзіліся ветры буйныя, Да й паламалі зялёны мост, Вараное стада да й патанула.
    — Ой, не жаль жа мне варанога стада, Да як жаль жа мне сіўца-варанца, Сіўца-варанца, белага капытца, Што й капытцам луг прабягае, А хвосцічанькам зямлю замятае, А грыванькаю ўсё поле ўкрывае, А ўшыцамі ўсе слухі слышыць, А за тым словам будзь. пане, здароў.
    ’ Кожны радок з прыпевам «Ой, каляда» паўтараецца двойчы.
    294.	СЯДЗІЦЬ ГАСПАДАР УСЁ НА ПОКУЦЕ
    Сядзіць гаспадар усё на покуце, А на ім світа ўся ў золаце, Сабалямі ўся абложана, На тых сабалях ўсё па шэляжочку, Нам, малойчыкам, па піражочку.
    295.	HA СІНІМ МОРЫ СВЕЧАЧКА ГАРЫЦЬ
    На сінім моры свечачка гарыць,
    Шчодры вечар, свечачка гарыць, Шчодры вечар, святы васіллё! 1