• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    За гэты прыпеўкі — кварта гарэлкі, За гэты галасок — ды й сала кусок.
    358.	У ПАНА ДЗЯДЗЬКА ХАРОША ДАЧКА
    У пана дзядзька хароша дачка,
    Святы вячор! 1
    Ой, харошая да й нарадная. Нарадзілася у тры нарады: Перша нарада — ютла суканька, Друга нарада — барвін вяночак, Трэця нарада — кован паясок. Ютла суканька след замятала, Барвін вяночак галоўку кланіў, Кован паясок костанькі ламіў.
    Зайшла ў хатаньку — хатанька ззяе, Зайшла ў каморку — каморка ззяе. Пан Янка кажа — кралеўна ідзе.
    To ж не кралеўна, то ж мая дачка, To ж мая дачка, панна Манечка.
    359.	ШТО й У ВАРОЦЕЧКАХ
    Што й у вароцечках Стаяла дрэвачка Купарыснае.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Пад тым дрэвачкам Пава хадзіла, Пер’е раняла,
    Святы вечар, добрым людзям! 1
    Дзевачка хадзіла, Пер’ечка збірала, Вяночак пляла, На галоўку клала, Да цэрквы ішла.
    Паны й каралі
    Дзіваваліся: — Ці ета царэўна, Ці каралеўна?
    — Я не царэўна, He каралеўна, Я Ганна Іванаўна Да й Кужалёва.
    360.	ХАДЗІЛА ПАВА КАЛА ПАПЛАВА
    Хадзіла пава кала паплава, Кала паплава пер’е раняла ж. Маладая Лідка пер'е збірала, Пер’е збірала ў рукавец клала. 3 рукаўца ж брала да ў вянок віла, А звіўшы ж вянка, да цэрквы пашла. Што ў цэркву йшла яснаю зарою, А з цэрквы вышла злічнай паннай. Да паны ж не зналі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі да яе ж пыталі: — Чы ж ты папоўна, чы ж каралёўна? — Я ж не папоўна, не каралёўна, Маладая Лідка, злічная панна.
    Як пашла ж яна лужком-беражком, Усхадзіліся буйныя ветры, Збурылі яе павінага вянка, Павінага вянка, злотнага пярсцёнка.
    1 Прыпеў гтаўтараецца пасля кожнай страфы.
    — Ой вы ж, рыбалоўцы, малады хлопцы, Чы не паймаеце ж павінага вянка, Павіна ж вянка, злотнага пярсцёнка ж? Перваму ж будзе павінага вянка, Да другому ж будзе злотнага пярсцёнка, Трэйцему ж будзе сама ж малада, Сама малада, от як ягада.
    361.	У ПОЛЕ, У ПОЛЕ СТАЯЛА ІВА
    У поле, у поле стаяла іва, Да на той жа іве ж залатая кара. Скуль узяліся рускія пташкі, Залату ж кару паабівалі, Паабівалі, паакалачывалі.
    Скуль узялася красна-хараша,
    Да красна-хараша маладая Манечка, Залату кару да й пазбірала, Да й пазбірала, злотнічкам дала. — Ой вы ж, злотнічкі, ой вы, ключнічкі. Скуйце ж мне тры надубачкі: Первой надубак — пярловы вянок, Другі надубак — залатой пярсцёнак, Трэйці надубак — дарагая сукня.
    Чэраз места шла — места заз’яла ж, Места ж заз’яла — панове ж стала, Панове ж стала і ёй ж пытала: — Чы ж ты папоўна, чы ж каралёўна? — Я жне папоўна, не каралёўна, Малада Манечка — злічная панна.
    362.	СВЯТ ВЕЧАР, СВЯТ
    Свят вечар, свят. Пасярод двара Высока гара, А на той гарэ Стаіць бяроза.
    Стаіць бяроза. Як бель бяленька,
    Тонка, высока, Каласіста.
    А на той бярозе Залатая кара, Залатая кара, Жэнска раса.
    Дзе ж узяліся Райскія пташкі. Райскія пташкі Як налынулі,
    Да тую кару Паабівалі, Жэнску расу Патапталі.
    Як выбегла Красная панна, Красная панна Панна Палажка,
    Да тую кару Пазбірала, Да тую расіцу Пазмятала.
    Пашла яна
    Да злотнічкаў, Да злотнічкаў, Да рамеслічкаў.
    — Mae ж вы
    Да тры злотнічкі, Тры злотнічкі, Тры рамеслічкі.
    Іскуйце мне Тры карыстанькі. Адна карыстанька — Да кован пояс.
    Другая карыстанька — Залаты персцянец.
    Трэйця карыстанька — Пярлоў венчык.
    Трэйця карыстанька —
    Пярлоў венчык, А з станочку Да на тканочку.
    Кован пояс —
    Залаціцца.
    Залаты персцень — Мяняціся.
    Залаты персцень — Мяняціся.
    Пярлоў вянок — Вянчаціся,
    Пярлоў вянок — Вянчаціся.
    А ў тканочцы — Жыці-быці, Да й век каратаці.
    А за тым словам
    Да бывай здарова, Да святкуй вясёла.
    363.	СТАЯЛА БЯРОЗКА ТОНКАЯ, ВЫСОКАЯ
    Стаяла бярозка тонкая, высокая.
    На той бярозцы кара залатая. Выйшла, выбегла красна панна Да тую кару падбірала, Да да злотнічка адымчала.
    — Да мае мілы тры злотнічкі, Да скуйце мне тры надобанькі: Першая надобка — кован пояс, А другая надобка — павін вяночак,
    А трэця надобка — залаты персцень. Кован пояс — то да пасагу, Павін вяночак — то да вянчання, А залаты персцень — то да мяняння.
    364.	Ой, У ПЕРАВОЗА СТАЯЛА БЯРОЗА
    Ой, у перавоза стаяла бяроза, На той бярозе залатая кара. Да наляцела розных птушак Да тую кару да паабівалі.
    Да вышла, выбегла красная панна, Да тую кару пасабірала, Да ў рукавец склала, Да й занесла да злотнічка.
    — Ой, злотнічку, да й кавальчыку, Скуй жа мне тры надобанькі: Адна надобка — залаты венчык, Другая надобка — залаты пояс, Трэцяя надобка — залаты персцепь. Да ў венчыку — звянчаціся, Персцянёк — памяняціся, А паясок — падперазаціся.
    365.	У ПЕРАВОЗА СТАІЦЬ БЯРОЗА
    У перавоза Стаіць бяроза.
    А на той бярозе Злотая кара.
    Злотая кара, Шоўкава вецце.
    Да наленулі Райскія пташкі.
    Злоту кару Паабівалі.
    Шоўкава вецце Паабламвалі.
    Вышла-выбегла Красная панна.
    Да і спляснула Да і ручанькамі:
    — Шугі ў лугі, Райскія пташкі!
    Да тую кару
    Да і пазбірала.
    Шоўкава вецце
    У пучкі павязала.
    У хустку паскладала, Да і панесла
    Да злотнічка, Рамеснічка:
    — Ты злотнічку,
    Рамеснічку,
    Іскуй мне
    Злоты пояс,
    Із акравочак Пярсцянёчак,
    А із вецейка — To вяночак.
    У поясе — Красавацца,
    У пярсцёнку — Заляцацца,
    А ў вяночку — Ізвянчацца.
    366.	А Ў САДУ, У САДУ
    А ў саду, у саду Стаіць бяроза, А на той бярозе Залата кара.
    Прыляцелі Райскі пташкі Да тую кару Ашчыкаталі.
    Ой, да вышла Красная панна, Красная панна, Панна Наталка.
    Красная панна, Панна Наталка, Ой, да тую кару У хвартух пазбірала.
    У хвартух пазбірала, У една пазлівала, Ой, да панесла Да пана злотнічка.
    Ой, зрабі мне
    Да тры падарункі: Першы падарунак — To залаты кубак.
    Другі падарунак — Залаты перстнічак.
    Трэці падарунак — Залаты рушнічак.
    У залатым кубку —Вінайка піці, А ў перстнічку — Палец палажыці.
    А на рушнічку — На шлюбайку стаці. А за сім словам Да бывай здарова.
    367.	ДЗЕ МЫ БЫЛІ, ДА HE БЫВАЛІ
    Дзе мы былі, да не бывалі, 1 акога дзіва да не відалі.
    Шумелі сады сей зялёныя *.
    Як у нашага добрага пана Пасярод двара стаяла вярба.
    Пасярод двара стаяла вярба, А на той вярбе залатая кара.
    Адкуль узяліся марскія пташкі Да тую кару ашчыпалі.
    Вышла, выцекла слічная пані Да тую кару да падабрала.
    Да тую кару да падабрала, Да рамеснічкам да адаслала:
    — Мой рамеснічку, вылі надобак. [Вылі надобак] — залаты кубак,
    Другі надобак — залаты персцень, 7 рэці надобак — руцвяны венчык.
    Залаты кубак — на співанне, Залаты персцень — з ручак мяняцісь.
    Залаты персцень — з ручак мяняці, Руцвяны венчык — пад шлюб стаці.
    368.	Ой, СЯРОД СЯЛА СТАЯЛА ГАРА
    Ой, сярод сяла стаяла гара, Святы вечар!2
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ой, на той гарэ стаяла вярба, На той вярбе срэбрана кара, Срэбрана кара, залатая раса. ’Дкуль ўзяліся русыя пташкі, Ой, тую кару паабівалі, Ой, тую расу паабкалацілі. ’Дкуль ўзялася маладая панна, [Маладая панна], да й дзеўка Ганна, Ой, тую кару пазбірала, Тую расу падмятала.
    Пашла да пана каваля:
    — Пане кавале, скуй мне вяночак, Скуй вяночак на галованьку, Скуй мне паясок на святы дзянёк, Скуй мне персцянёк на маю белую ручку.
    369.	TAM ЗА САДАМІ ТРАВА-МУРАВА
    Там за садамі трава-мурава, Шчодры вячор, багаты вячор.1
    На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцерусілі залаты росы.
    — Ідзі, Ганначка, пазбірай росы
    I купі сабе трое надоб’е:
    Перша надоб’е — медзяны кубак, Друге надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку.
    370.	СВЯТЫ ВЕЧАР, СВЯТ
    Святы вечар, свят.
    Усе лугі да вылетала,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Святы вечар, свят.
    Раба заўзуленька, Невялічанька.
    Ой, у аднаму лузе Да не бывала.
    Ой, у тым лузе Павы хадзілі, Павы хадзілі, Пер’е ранілі. А за павамі — Красная панна. Красная панна — Панна Мар’я. Пер’е збірала, У рукавец клала. 3 рукаўца брала, Вяночак віла.
    Звіўшы вянок, Пашла ў танок. Завілі
    Да буйныя ветры.
    — Закідайце Шоўкавы невад, А здымайце Павін вяночак. Mae міле госці, Тры каляднічкі! Што ж мне вам Да за дар даці? Аднаму даром Да павін вяночак, А другому — Залаты персцянёчак, А трэцёму — Сама маладая, Сама маладая, Сама харошая.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    371.	ШЫЛА СОНЕЧКА, ШЫЛА ШАРОНКУ
    Шыла Сонечка, Шыла шаронку, Сонечка.
    Сонечка-пані,
    Гавары з намі сціхенька.1
    Ой, у падолі
    Ясныя зоры, Сонечка.
    Шыла-ўшывала, Зоры ўкладала, Сонечка.
    Ой, у падолі Ясныя зоры, Сонечка.
    А на рукаўцах — Ясен месячка, Сонечка.
    372.	ШЫЛА ВАЛЕЧКА ТРЫ ШЫРЫНАЧКІ
    Шыла Валечка тры шырыначкі.
    Валечка-пані, гавары з намі сціхеньку.2
    Першую шыла чорненькім шоўкам, Другую шыла красненькім шоўкам, Трэцюю шыла золатам-срэбрам.
    Прышлі к Валечцы трое сватоў. Першы сват — залаты персцень, Другі сват — шаўковы платок, Трэці сват — сама маладая.
    373.	ШЫЛА АНЮТКА ТРЫ ШЫРЫНАЧКІ
    Шыла Анютка тры шырыначкі, Анютка-пані, гавары з намі
    сціхеньку.2
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    2	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Першую шыла чорненькім шоўкам, Другую шыла красненькім шоўкам, Трэцю шыла золатам-серабром.
    Што чорненькім шоўкам — то для мамачкі, А красненькім шоўкам — то для татачкі, А золатам-серабром — то для мілага.
    374.	А У ЛЕСЕ, У ЛЕСЕ
    А ў лесе, ў лесе Стаяла святланка арэхавая, Святы вечар! 1
    А ў той святланцы — дзеўка Алёнка. Дзеўка Алёнка шыла шырынку.
    Першую сшыла красненькім шоўкам. Другую сшыла беленькім шоўкам, А трэцюю сшыла чорненькім шоўкам. Што белым шыла — татку аддала, А красным шыла — мацеры дала, А чорным шыла — то брату дала, Золатам рубіла — то другу дала.
    375.	МАЛАДАЯ ВАЛЕЧКА, РАСЦІ СКОРАНЬКА
    Маладая Валечка, расці скоранька, Святы вечар добрым людзям! 1 Расці скоранька, будзь разумненька. Прыедзе к табе кароль у сваты, Прывязе табе грошай багата, Грошай багата і многа шаўкоў, I многа шаўкоў, і шаўковых платкоў.
    I шаўковых платкоў, і скрыню й пярыну, I прыбярэ цябе, як княгіню.
    376.	НА ГАРЭ КАМОРА
    На гарэ камора,
    Ель мая зялёная.1 	. „ । 1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А ў каморы Настулька Русу косу часала, Бела ліцо ўмывала. Прыйшоў да яе Татулька яе.
    — Адчыніся, Настулька, Адчыніся, дзіцятка.
    — He адчынюся, татулька, He адчынюся радненькі,— Вецер коску развеець, Слонца ліца загрэець.