• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    — Станьма мы, братцы, у вяліку раду, Пастройма мы, братцы, залаты човен, Леньма-паленьма да сваго пана.
    А наш бо пан — слаўны багатыр, Слаўны багатыр, дорага плаціў, На месяц плаціў па сто чарвоных, Па сто чарвоных, па вараным кані. На тым кані залатое сядло, А на тым кані залата грыва.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Залата грыва, персцень укрыла. На тым сядле пышнае дзіця, Пышнае дзіця — малады Іванка.
    413.	У ПОЛЕ ПАД ШАТРОМ СТАСЮНЬКА 3 КАНЁМ
    У поле пад шатром Стасюнька з канём, На вараном кане, на залатом сядле, У гусленькі іграе, злічна спявае.
    Прышла ж да яго маменька яго: — Ой, сынку ж, сынку, малады Стасюньку, Хто ж цябе наўчыў у гусленькі граці, У гусленькі граці, злічна спяваці?
    — Да была ж у караля да адна дачка, Да тая ж наўчыла ў гусленькі граці, У гусленькі граці, злічна спяваці.
    — Мы ж цябе, Стасюньку, не зневажаем, Да святым ражаством паздраўляем...
    414.	А У ПОЛІ, У ПОЛІ
    А ў полі, у полі,
    У полі пад шчадром,
    Ой, грай, мора, Радуйся, зямля!1
    Ой, там пад шчадром Васілька з канём,
    На вараном кане, На залатом сядле,
    У мусленькі йграе, Слічна спявае.
    — Хто ж цябе навучыў
    У мусленькі йграці,
    У мусленькі йграці, Слічна спяваці?
    — Была ў караля, Да й адна дачка.
    Тая наўчыла
    У мусленькі йграці,
    У мусленькі йграці, Слічна спяваці.
    415.	НА РЭЧЦЫ, НА РЭЧЦЫ
    На рэчцы, на рэчцы, Святы вечар! 1
    Там кладачка ляжыць, На той кладачцы конічак стаіць, На тым конічку Іванечка сядзіць, Хваліцца канём перад каралём. — Такога каня няма ў караля. Хваліцца чабатамі перад каралямі. — Такіх чабатоў няма ў каралёў. Хваліцца стрэлкамі перад дзеўкамі. — Такіх стрэлачак няма ў дзевачак, А ў мяне, маладога, усё дарагое. Святы вечар! Добры вечар!
    416.	Ой. ЗА СЕНЯМІ, ДА й ЗА НОВЫМІ
    Ой, за сенямі, да й за новымі.
    Святы вечар, да й за новымі! 2
    Там стаяў явар тонкі, высокі.
    Над тым яварам Лукашка з канём.
    Прад каралём хваліцца канём.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Няма ў караля такога каня.
    Конік скочыў, мора пераскочыў, Мора пераскочыў, капыцікі не замочы
    417.	СЛАУНОЕ ПАНЯ
    Слаўное паня Хваліўся канём Перад каралём.
    — Жэ у цябе, караля, А няма такога каня: Залатая грыва, Срэбраны капытца, Шаўковы хвосцік. Шаўковы хвосцік Свет замятае, Срэбраны капытца Камень сякуць, Залатая грыўка Ад сонца гляне.
    А такі ён ад’язджае У чыстае поле На палёванне.
    I ўпалёваў дзевяць лісаў, А дзесятую кунку — Матцы на шубку.
    418.	СЛАУНАЕ ПАНЯ
    Слаўнае паня Хваліўся канём Перад каралём,
    Святы вечар,свят! 1
    Што ў цябе, караля, А няма такога каня, Як у мяне.
    А ў маго каня Залатая грыва. Залатая грыва, Срэбраны капытца.
    [Срэбраны капытца], Шоўкавы хвосцік. Шоўкавы хвосцік Свет замятае,
    Срэбраны капытца Камень сякуць, Залатая грыўка Ад сонца гляне.
    А такі ён ад'яжжае У чыстае поле На паляванне, На пагулянне.
    I ўпаляваў Дзевяць лісаў, [Дзевяць лісаў], А дзесятую кунку, [А дзесятую кунку] Матцы на шубку.
    419.	У ПАНА ІВАНА ЯВАР НА ДВАРЭ
    У пана Івана явар на дварэ, Святы вечар! 1
    Вышаў Іван арлоў страляць.
    — He страляй арлоў, едзь да каралёў, Дасць табе кароль варана каня, Каралеўна — з-пад залот персцень.
    Хваліцца лічком перад гайдучком. Няма ў дзевачак такіх стрэлачак, Няма ў гайдучка такога лічка.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    420.	МАЛАДЫ ІВАНКА ВОКНЫ ВЫМАЕ
    Малады Іванка вокны вымае, Вокны вымае, арла страляе, Святы вечар!1
    — He страляй ты арла, Едзь да караля.
    Дасць табе кароль
    Варанога каня,
    Варанога каня
    I	хустку з-пад злота,
    I хустку з-пад злота, I персцень на руку.
    421.	ДА У ЧЫІМ ДВАРЫ
    Да ў чыім двары,2 Лялі, мой.3 Да явар стаіць Харашусенькі, Зелянюсенькі.
    Што на тым явару Да сакол сядзіць Да сінюсенькі, Харашусенькі.
    Малады малойчык Лук напінае, Стралу набівае Сакала страляці.
    — Да малады малойчык, He страляй ты мяне, Я табе да буду
    У вялікай дарозе, У вялікай прыгодзе.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    2 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    3 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Будзеш ты жаніцца, Будзеш браці панну За ціхім Дунаем, Харашо прыбрану. Я твае конікі Сам перасвішчу, Я тваю паненку. Сам перанясу. Каб твая паненка Сукнаў не зрасіла, Ножкаў не змачыла.
    422.	Ай, У ПАНА СЯМЕНА ДА НА ЯГО ДВАРЭ
    Ай, у пана Сямёна, да на яго дварэ, Шчодры вечар да й добрым людзям!1 Там стаяў явар тонкі і высокі, На тым явары да сядзелі арлы. Выйшаў Іван да арлоў страляці.
    Тыя арлы да й прамовілі:
    — Малады Іванка, да не бі арлоў, Да як будзеш да жаніціся, Да не будзе табе перавозу. Прыедзеш ты к ціхаму Дунаю, Тваю дзевачку Хіму добра знаю, Пасаджу цябе на правым крыле, Тваю дзевачку Хімачку да й каля цябе, А твой поезд на левым крыле, Тваіх музыкантаў на сізым хвасце.
    423.	А У БАРУ, БАРУ
    А ў бару, бару Стаіць цэркаўка,
    Свят вечар, свят!2
    На той цэркаўцы Залатой крыжык.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Ha том крыжыку Сівы галубок.
    Выбег, вышаў Паніч, князіч.
    — Паніч Барыска, Да не стрэль мяне.
    He стрэль [мяне], Да паніч, князіч.
    Я ў бару сяджу, Пшаніцу гляджу.
    424.	А У БАРКУ, БАРКУ
    А ў барку, у барку На жоўтым пяску,
    Святы вечар! 1
    Крыжачак стаіць, Галубок сядзіць,
    Галубок сядзіць, Пшаніцы глядзіць.
    Зрабіў крэселка Маляваная,
    Маляваная, Пазлачаная.
    А ў тым крэселку Да красніч-паніч,
    Да красніч-паніч, Да пан Васілька.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Як пайшоў жа ён Лужком, беражком,
    Да сустрэў жа ён Два казачанькі,
    Два казачанькі, Два рыбачанькі.
    425.	Ой, У ТУРАВЕ
    Ой, у Тураве, Ой, на мураве Стаіць цэркаўка недарублена. На той цэркаўцы Галубок сядзіць
    Да пшаніцу глядзіць: Штоб на гарэ не вывявала, А ў даліне не вымакала. Што на гары, то на вяселле, А ў даліны, то на радзіны. Святы вечар!
    426.	TAM НА ТУРАВЕ, TAM НА МУРАВЕ
    Там на Тураве, там на мураве, Святы вечар! 1
    Стаіць цэркаўка недарублена, Недарублена, недавершана.
    На той цэркаўцы крыжычак стаіць, А на крыжычку галубок сядзіць.
    Як вышаў, выбег молад Іванька Да намерыўся на яго страляці.
    — He страляй мяне, молад Іванька, Я не так сяджу — пшаніцы гляджу. А што на гарэ, то на вяселле, А што ў даліне, то на радзіны.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    427.	У ЧЫСТЫМ ПОЛІ ДА ВЯЛІК АВЕС
    У чыстым полі да вялік авёс,
    А зялёны сад вішнёвы! 1
    Да вялік авёс парос.
    А ў том аўсе белы камень, На тым камні змяя ляжыць, Змяя ляжыць сіпучая.
    — А тыж ба ішоў, слічны паніч, Слічны паніч Кузёмачка.
    Хацеў тую змяю забіць.
    Тая змяя прагаварыла: — Ня бі мяне, слічны паніч, Слічны паніч Кузёмачка! Скажу табе тры радасці, Тры радасці, тры карысці: Первая радасць — цябе бог завець, Другая радасць — цябе кароль завець, Трэцяя радасць — цябе пан завець. Ой, бог завець — долю даець, Кароль завець —дачку даець, Пан завець — каня даець.
    Бог долю даець — шчасліў будзеш, Кароль дочку даець — дык жыць будзеш.
    428.	У ПОЛІ, У ПОЛІ ТАМ СТАЯУ ЯМ’ЕН
    У полі, ў полі там стаяў ям'ён, Святы вечар!1
    Там стаяў ям'ён, вельмі ён чырвон. Пад тым ям’ёнам Іванко з канём.
    3 канём вараным, з канём гаварыў: — Ой, коню, коню, я цябе прадам, Я цябе прадам за шклянку віна, За шклянку віна, за другу піва.
    — Ой, мужу, мужу, я ж цябе вазіў, Я ж цябе вазіў, нідзе не ўтапіў.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    429.	МАЛАДЫ ІГНАТКА ПА ТАРГУ ХОДЗІЦЬ
    Малады Ігнатка
    Па таргу ходзіць,
    Раю! Раю, мой раю, Радуйся зямля
    Век да веку! 1
    Па таргу ходзіць, Коніка водзіць.
    Коніка водзіць, 3 канём гаворыць:
    — Ой, коню, мой коню, Прадам цябе я,
    За сто чырвонцаў, За бочку віна.
    Ой, той жа коню
    Яму гаворыць:
    — Малады Ігнатка, He прадавай мяне.
    Буду я табе
    У вялікай прыгодзе.
    Будзеш ты жаніціся Да Ганначку браць,
    Намашчу масты
    Усё сталяныя,
    Пастаўлю стаўпы
    Усё медзяныя,
    Павешу шнуры
    Усё шаўковыя,
    Перавязу цябе Чэраз сіня мора.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Стаўпы зазвіняць, Шнуры зашумяць,
    Буду я ехаць I Ганначку везці,
    Ганначку везці, Масты затрашчаць,
    Масты затрашчаць, I я буду рзаць.
    430.	А Ў ЛУЗЕ, У ЛУЗЕ КРАСНА КАЛІНА
    А ў лузе, у лузе красна каліна, Святы вечар! 1
    Пад тою калінаю калодзезь цячэ, Молад Іванька коніка поіць, Коніка поіць, з канём гаворыць: — Ой, коню, коню, запрадам цябе, Запрадам цябе за дзвесце рублёў. — Малады Іванька, не прадавай мяне, [He прадавай мяне], дзяржы ля сябе, Як будзеш ты да жаніціся, памашчу масты, Памашчу масты ўсё калінавыя, Пастаўлю стаўбы да ўсё залатыя, Павешу хусты ўсё шаўковыя.
    Як будзеш ты дзевачку вязці, Забражджаць масты ўсё калінавыя, Заззяюць стаўбы ўсё залатыя, Замашуць хусты ўсё шаўковыя.
    431.	СЛАУНЫ ПАНІЧОК, ПАНЕ ІВАНЬКА
    Слаўны панічок, пане Іванька, Святы вечар!1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    На кане едзе, з канём гаворыць:
    -—■ Ой, коню, коню, я прадам цябе, Я прадам цябе ў чужу старану, У чужу старану, чужому пану.
    — He прадай мяне, ды здумай ты то, Як былі цябе туркі абнялі, Туркі абнялі, шчэ й з татарамі, А я і скочыў ды й пераскочыў, He замачыў я ні ясень сядла, Hi ясень сядла, ні цябе, малайца.
    432.	ГЭЙ, КАЛЯДА
    Г эй,каляда!
    Ой, пелі пеўні Рана-раненька,
    Гэй, каляда! 1
    Да пабуджалі Слаўнага пана,
    Слаўнага пана, Пана Васіля.
    — Ой, устань, не спі, Слаўны пане.
    Слаўны пане, Пане Васіль.
    Запалі сабе
    Да летараньку,
    Да пайдзі сабе
    Да ў стаеньку,
    Выберы коніка, Што нанайлепшага,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Што нанайлепшага, Што найнадваранейшага.
    Спадабаўся яму Сівы конічак,
    Сівы конічак, Мал, невялічак.
    Вялеў служанькам Яго паймаці,
    Хораша ўбраці Да й і асядлаці.
    — Вазьмі хортыкі
    Да на рацязі,
    А саболікі
    На белы ручыкі.
    Да паедзь сабе
    На паляванне,
    На паляванне Да на пагулянне.
    Пусці хортыкі
    У шчырыя бары,
    А саболікі
    У чыстае поле.
    Хортыкі бяжаць,
    Лісіка імчаць,
    Саболі лянуць, Утачку імчаць.
    Лісіча шкура —Маці на шубку,
    Уцяцье мясца — Маці на юшку,
    А пер’ечка — Ha падушку.
    Яго мілая Даведалася,
    Даведалася Да й угневалася.
    — Ой, хоць гневайся, Хоць не гневайся,
    Хоць не гневайся, Мая мілая.
    Да не ты ж мяне Гадавала,
    Цёмнай ночкі Недасыпала.
    Гадавала ж мяне Мая матанька,
    I лілеяла Мая родная,
    Цёмнай ночкі Недасыпала,
    Яснай свечы He згашала,