• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Ачапок з ножак He спускала. А за тым словам Да святкуй здароў, Слаўны пане, Пане Васіль.
    He сам з сабою, А з сваім айцом I панею маткай, Да і з братамі,
    Да і з сёстрамі,
    Да і з дзядзямі, і з цёткамі, I з дзядамі, і з бабамі, I з суседамі акалічнымі, I з добрымі людзьмі Прыталічнымі.
    А шчыпальнічку — Да чырвон злоты, А певальнічкам — Да і двух мала, А механошу — Чатыры грошы I пірог харошы.
    433.	ХАДЗІЛА ПАВА КАЛЯ ПАПЛАВА
    Хадзіла пава каля паплава, Святы вечар, свят! 1
    Ходзіць, ходзіць, пер’ечка роніць. Вышла, выбегла красна панначка, Тое пер’ечка падбірала, У вяночак укладала.
    Ой, пад лесам, пад высокім, Ой, там ходзіць каней стада, А ў тым стадзе конь гаворыць: — Ой, хто ж мяне да паймае, Той мяне да й асядлае. Паймае мяне да малады жанішок, Да паймае, да й асядлае.
    Пайду ў поле паляваці, лісаў страляці, Да забіў жа я да дзевяць лісоў, Дзевяць лісоў, а дзесятую куну, Матцы на шубу, а бацьку на шапку. Да не гневайся, мая мілая, Да не ты ж мяне нарадзіла, Цёмную ночку да недаспала, Чэпак з ножак не спускала.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    434.	Ой, ПАД ЛЕСАМ ДА ПАД ВЫСОКІМ
    Ой, пад лесам да пад высокім, Ой, там ходзіць стада коней,
    Добры вечар, шчодры вечар! 1
    А ў том стадзе конь гаворыць:
    — Ніхто мяне не паймае, не асядлае. Адазваўся малады малойчык:
    — Я й таго каня паймаю, я й асядлаю. Ой, паеду ў чыста поле, Выпалюю дзевяць лісаў, Дзевяць лісаў, дзесятую кунку Да сваёй мамачцы на шубку.
    Як пачула гэта, загневалася Ой, да яго міленькая.
    — Ох, не гневайся, мая міла, Ці ты ж мяне гадавала?
    Гадавала мяне родна матанька, Цёмнай ночы не даспаўшы, Яснай свечы не тушыўшы, Ачэпак з ножак не спушчаўшы.
    435.	Ой, ПАД ЛЕСАМ, ПАД ВЫСОКІМ
    Ой, пад лесам, пад высокім, Шчодры вечар, добры вечар! 2
    Ой, там коней стада ходзіць, А ў тым стадзе конь гаворыць:
    — Ніхто ж мяне не спаймае, не асядлае. Адазваўся малады Януська:
    — Я ж таго каня спаймаю і асядлаю, I паеду ў чыста поле на паляванне, I выпалюю дзевяць лісаў, Дзевяць лісаў, дзесятую кунку, Дзесятую кунку — мацеры на шубку. Загневалася яго мілая.
    — Ой, не гневайся, мая міла!
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ты ж мяне не гадавала, Гадавала мяне мая матанька. Як у ночы, так і ў дзень, Яе ножка стружона, Усё ў маёй калыскі была зачаплёна.
    436.	Ой, ПАД ЛЕСАМ, ПАД ВЫСОКІМ
    Ой, пад лесам, пад высокім,
    Шчодры вечар, добры вечар.1
    Ой, там коней стада ходзіць. А ў тым стадзе конь гаворыць: — Ніхто ж мяне не зыймае, [Ніхто ж мяне] не сядлае. Адазваўся малады Янушка: — Я ж таго каня зыймаю, [Я ж таго каня] і асядлаю, I паеду ў чыстае поле на паляванне, I выпалюю дзевяць лісаў, Дзесятую кунку — матцы на шубку. Загневалася яго мілая.
    — Ой, не гневайся, мая мілая! Тыж мяне не гадавала.
    Гадавала мяне мая матанька, Цёмнай ночы недасыпала, Яснай свечы не патушала, Ачэпак з ножак не спушчала.
    437.	ПАД МУРАВАМ, ПАД ГАРАДОЧКАМ
    Пад Муравам,
    Пад гарадочкам, Ой, там ходзіць Вараное стада.
    А ў том стадзі Неімушчы конь.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ой, хто яго паймае Да і асядлае?
    Да і абазваўся Слышны паніч, Паніч Іванька. Он яго паймае Да і асядлае.
    438.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ
    Добры вечар таму, Хто ў етым даму, Святы вечар, хто ў етым даму.1
    Да й няма ж яго дома,
    Паехаў на лова,
    Паехаў на лова Куначкі лавіць,
    Куначкі лавіць, Шчодрыкаў дарыць.
    — Ой, дарыце, дарыце,
    Да й нас не пазніце,
    Бо кароткі світкі
    Да памерзлі лыткі.
    439.	ДЫ ЕХАУ Я, ЕХАУ
    Ды ехаў я, ехаў, Каляда! 2
    Міма гай зялёны, Міма сад вішнёвы, Ды бачыў тут яблыньку,
    1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другім радком кожнай страфы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зеляненька цвіла Ды белым цветам, Ды шырокім лісцем. Я ж яе не зачапаў, За галінку не браў, Дачакаў я вясны Ды цёплага лецечка, Каб яна сазрэла Ды мне, малойцу, паспела. Ды ехаў я, ехаў Міма цесця двара, Ды бачыў я дзеваньку, Як кралечка прыбрана. Я ж яе не зачапаў I за ручку не браў, Каб яна падрасла Ды за мяне пайшла.
    440.	ДА СТАІЦЬ БЯРОЗА, ТОНКА, ВЫСОКА
    Да стаіць бяроза, тонка, высока, Шчодры вечор! 1
    Тонка, высока, лісцем шырока. А на той бярозе кара залатая. Адкуль узяўся слічны панічак, Слічны панічак, панічак Іванька. Ён тую кару да й падзяўбаў жа, Ен падзяўбаў жа, ў рукавец клаў жа. Да й паехаў у Мір-зямлю, Да жаніцеся, весяліцеся.
    441.	ІШОУ ПАУЛІЧАК БЕРАЖЫНАЮ
    Ішоў Паўлічак Беражынаю,
    Святы вечар! 2
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2	Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Найшоў ветачку Пад ружынаю.
    To не ветачка, Вінаградачка,
    Яго Анечка Ненаглядачка.
    Ен яе шукаў, У ладачкі пляскаў.
    Ен яе найшоў, У прысядкі пайшоў.
    — Мы цябе, Паўлічак, He зневажаем,
    Да з Новым годам Паздраўляем...
    Ражаство прыйшло, Радасць прынясло,
    Васілле прышло — Развесяліла...
    442.	ОЙ, У ЛЯСКУ, ЛЯСКУ НА ЖОУТЫМ ПЯСКУ
    Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску, Святы вечар!1
    Іскарка ўпала, цэркаўка стала. У адно ваконца ўсходзіць сонца, У другое ваконца заходзіць сонца, У трэцяе ваконца рэчачкі цякуць. Па тых рэчачках чаўнакі плывуць, А ў тых чаўночках Мішачка сядзіць, Мішачка сядзіць, стружачку стружа, Стружачку стружа, у рэчку пускае. — Плыві, стружачка, к маёй Валечцы.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    443.	У КАНЦЫ СЯЛЯ СТАЯЛА ГАРА
    У канцы сяла стаяла гара, Святы вечар!1
    А на той гарэ — шаўкова трава, А ў той траве галубы гудуць, Галубы гудуць — цэркаў будуюць, 3 трыма вярхамі, з чатырма вокнамі. Першае ваконца — яснае сонца, Другое ваконца — ясны месячык, А трэцяе ваконца — ясна зорка.
    У чацвёрта ваконца салавей уляцеў, Салавей уляцеў, на прастоле сеў, На прастоле сеў, слёзку ўраніў. На стале слёзкі пацяклі ракой, А на той рацэ чаўначок плаваў, А ў том чаўначку Марцінка сядзіць, Марцінка сядзіць, стружачкі стружа, Стружачкі стружа і яшчэ малюе, Яшчэ малюе і ў пучочкі вяжа, У пучочкі вяжа, на Дунай пускае: — Плывіце, стрэлачкі, да мае дзевачкі.
    444.	А У ЧЫІХ ГЭТА У ВАРОЦЕЙКАХ
    А ў чыіх гэта ў вароцейках,
    Люлі-люлі, у вароцейках.2
    Стаіць яблынька зеляненькая, На той яблыньцы вінны яблычкі.
    Як наляцелі дробны пташачкі, Як сталі кляваць вінны яблычкі. Вышаў моладзец усё й на ганачак, Махнуў шапкаю ён на птушачак. — Ай. шугі ў лугі, дробны птушачкі, Ай, не клюйце вы маіх вінных яблычак,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2 Прыпеў «Люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    А мне, молайцу, многа трэба іх, А ўсім дзевачкам усё й па яблычку, Сваёй дзевачцы поўну шапачку.
    445.	TAM ЗА РЭЧКАЮ, TAM ЗА БЫСТРАЮ
    Там за рэчкаю, там за быстраю, каляда.
    Там за быстраю, каляда!
    Ой, там Іванька стружа стрэланькі, каляда, Стружа стрэланькі, каляда!
    Стружа, малюе, на Дунай пускае, каляда, На Дунай пускае, каляда!
    — Ляціце, стрэлкі, да маёй дзеўкі, каляда, Да маёй дзеўкі, каляда!
    Няхай гатуе тонкі падаркі, каляда, Тонкі падаркі, каляда!
    Тонкі падаркі для маёй маткі, каляда, Для маёй маткі, каляда!
    Майму татулю — тонку кашулю, каляда, Тонку кашулю, каляда!
    Мне, маладому,— з руты вяночак, каляда, 3 руты вяночак, каляда!
    446.	ОЙ, ЯК ПА МОРУ ДА ПА ДУНАЮ
    Ой, як па мору да па Дунаю, саколе, Саколе ясен, малойчык красен, Іване.1
    Ен стружа стрэлачкі, да ўсё з каліначкі, саколе, Ен стружа, стружа, на Дунай пускае.саколе. саколе. — Плывіце, стрэлачкі, да маёй дзевачкі, Няхай мая дзевачка дары гатуе, саколе, Мамцы — тонак серпанок, саколе, А татку — каня варанога, саколе,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Майму брату — шаўковы платок, саколе, Маёй сястрыцы — золат персцянёк, саколе. А мне, маладому,— дзеўка-паненка, саколе.
    447.	МАЛАДЫ ІВАНАЧКА РОЖУ ССЯКАЕ
    Малады Іваначка рожу ссякае, Ой, дай яму, божа, шчасцяздароўя ў яго двары! 1
    У хатачку ўносіць, у мамачкі просіць: — Парадзь жа мне, мамачка, усе парадачкі, Каму шырына, каму хусціна.
    Маёй мамачцы — тонак серпанок,
    Маім братачкам — па шырыначцы, Маім сястрыцам — па кітаячцы, Майму татачку — варанога каня, Мне, маладому,— дзеўка паненка.
    448.	Ой, PAHA, РАНА
    Ой, рана, рана Пеўні папелі. Шчэ й раней таго Міколка ўстаў, Па двару пахадзіў, Званком пазваніў, Братцаў пабудзіў.
    Святы вечар добрым людзям! 2
    — Уставайце, брацця, Сядлайце коні, Едзьце ў дубровы Зялёныя, Сякіце масты Калінавыя, Будуць іціць тры празнікі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Первы празнічак — Святое ражство, Другі празнічак — Святое васілле, Трэці празнічак — Святое храшчэнне. На ражство — Разгаўляннейка, На васілле — Г уляннейка, На храшчэнне — Раз’язджаннейка.
    449.	ОЙ, КУРЫ, КУРЫ
    Ой, куры, куры, He пейце рана, Святы вечар! 1
    He пейце рана, He будзіце пана.
    Пан сам устане,
    Па сенях паходзіць,
    Па сенях паходзіць,
    Званком пазвоніць,
    Званком пазвоніць, Браткаў пабудзіць.
    — Уставайце, браткі, абувайцеся, У дарожачку сабірайцеся.
    450.	Ой, КУРЫ, КУРЫ, HE ПЕЙЦЕ РАНА
    Ой, куры, куры, не пейце рана, Святы вечар! 2
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    He пейце рана, не будзіце пана, He будзіце пана, сам пан устане, Сам пан устане, па двору паходзіць, Па двору паходзіць, братцаў пабудзіць: — Братцы, ўставайце, коні сядлайце, Коні сядлайце, на коні сядайце, На коні сядайце, у чыста поле ўязджайце, У чыста полейка на паляванне, На паляванне, на пагулянне.
    451.	Ой, TAM НА ГАРЫ ПЕУНІЧАК ПЯЕ
    Ой, там на гары пеўнічак пяе, Святы вечар!1
    Пеўнічак пяе, Іванка ўстае, Іванка ўстае, да стаенькі ідзе, Да стаенькі ідзе, коніка вядзе, Коніка вядзе, служачкі будзіць. — Уставайце, служкі да й маладыя, Сядлайце коні да й вараныя. Ой, паедзем да й у чыстае поле, У чыстае поле на паляванне, На паляванне, на пагулянне. Выпалявалі чатыры бабры, Чатыры бабры, пятую кунку, Пятую кунку — мамцы на шубку. — Табе ж, мамка, за гадаванне, За гадаванне, за калыханне.
    Ой, з гэтым словам да бывай здарова, Да бывай здарова, да святкуй здарова, Да святкуй здарова, да з сямейкаю, Да з сямейкаю, з весяленькаю.
    452.	ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры папелі, Шчодры вечар, святы васілле. 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А шчэ наранней Сымонка устаў, Сымонка устаў, па сеньках хадзіў, Па сеньках хадзіў, званочкам званіў, Званочкам званіў, братцаў пабудзіў. — Ставайце, братцы, коні сядлаці, Да паедама на паляванне, На паляванне, на пагулянне.