• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Што гарача, то то вам, Што халодна, то то нам. Залезь, дзедка, на драбінку Ды адрэж нам саланінку. А ты, бабка, не пытай Ды добру каўбаску дай. Вазьмі нажа вострага, Адрэж сала тоўстага.
    512.	ШЧАДРОВАЧКА ШЧАДРАВАЛА
    Шчадровачка шчадравала, Пад акенца прыбягала: Што ты, цётка, напякла, Прынясі нам да вакна, Бо ў нас дзяўчынка маленька, У яе спаднічка красненька, Чаботкі храмовы.
    Будзьце з празнічкам Здаровы'
    513.	ШЧАДРОВАЧКА ШЧАДРАВАЛА
    Шчадровачка шчадравала, Пад акенца падбяжала: — Што ты, цётка, наварыла? Што ты, цётка, напякла?
    Нясі хутчэй да акна!
    514.	ШЧОДРЫК, ШЧОДРЫК
    Шчодрык, шчодрык, Добры вечар, Адкажы мне, чалавеча: Ці ісці, ці сесці, Ці каўбасу з’есці?
    515.	ШЧОДРЫ, ШЧОДРЫ
    Шчодры, шчодры, Вечар добры.
    Дайце каўбасу, Занясу Міхасю.
    Дайце пышку, Занясу Рыжку.
    Дайце скварку, Занясу Міхалку.
    516.	ШЧЭДРЫК-ПЕТРЫК, ДАЙ ВАРЭНІК
    Шчэдрык-петрык, дай варэнік, Нямнога кашкі, наверх каўбаскі. Нуце, дарыце, нас не барыце, Кароткі світкі, памерзлі лыткі. Бацька сварыўся, каб не барыўся, Маці казала, каб кусок сала.
    Добры вечар!
    517.	ШЧЭДРЫК-ВЕДРЫК, ДАЙ ВАРЭНІК
    Шчэдрык-ведрык, дай варэнік, Грудачку кашкі, кальцо каўбаскі, Дайце другую, шчэ пашчадрую.
    518.	ШЧАДРУЮ, ШЧАДРУЮ
    Шчадрую, шчадрую, Каўбаскі чую,
    Святы вечар Добрым людзям! 1
    Дайце каўбасу, Я ў двор панясу.
    Дайце другую, Я пашчадрую.
    Дарыце, не барыце, Кароткі світкі, Памерзлі лыткі.
    519.	ШЧАДРУЮ, ШЧАДРУЮ
    Шчадрую, шчадрую, Пад акном шчадрую, Шчадрую, шчадрую, Каўбасу чую.
    Дайце ж каўбасу, Я дадому панясу, Шчадрую, шчадрую, Я дадому панясу.
    Дайце ж крупянку, Я ўкіну ў ямку, Шчадрую, шчадрую, Крупянку чую.
    520.	ШЧАДРУЮ, БАДРУЮ
    Шчадрую, бадрую, Каўбасу чую.
    Дайце ж каўбаску, Я дадому панясу, А крупянку Падкіну пад лаўку.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую, Дайце каўбасу, дамоў панясу, Дайце крывянку, падкіну пад лаўку, Дайце трэцюю, хоць і авечую.
    522.	КАЛЯДКІ БЛІЗКА, КАУБАСКІ НІЗКА
    Калядкі блізка, каўбаскі нізка, Святы вечар добрым людзям.1 Дайце каўбасу, я дадому панясу, Дайце крывянку, я падкіну пад лаўку.
    523.	ШЧАДРУЮ, ШЧАДРУЮ, КАЛЯДУ ЧУЮ
    Шчадрую, шчадрую, каляду чую, Дайце каляды, яшчэ пашчадрую, Святы вечар, святы вечар!
    Шчодзер, бодзер, бацька злодзей,
    Курэй пакраў, пад печ пахаваў, А Марыля ўзнала, курэй павыпускала, Святы вечар, святы вечар!
    524.	Ой, ШЧОДЗЕР, ШЧОДЗЕР
    Ой, шчодзер, шчодзер, Твой бацька злодзей, Украў кабылку, Схаваў ў адрынку. Адрынка ліхая, Кабылка здыхае. Дзеці сказалі, Бацьку звязалі...
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    525.	ДА Й ШЧОДЗЕР, ШЧОДЗЕР
    Да й шчодзер, шчодзер, Твой бацька злодзей, Кабылку ўкраў, Пад печ ісхаваў.1
    Кабылку забіў, Яе й аблупіў, Да й яе аблупіў, Боцічкі пашыў.
    Да й яе аблупіў, Боцічкі пашыў, Боцічкі пашыў, Каб ты не знасіў.
    526.	ШЧОДЗЕР-БОДЗЕР
    Шчодзер-бодзер, Рыгорка злодзей, Украў у Хімкі Жыта паўасмінкі, А ў Маланкі Мукі на абаранкі. Вяршу, вяршу, Пане гаспадару, Хрыстом ражаством. Судзі, божа, чакаці, Да васілля прыждаці, Па васіллю — крашчэнне. Па крашчэнні — Укарысці і радасці I добрым здароўі.
    А ты, маці, He стой ля печы, Да ідзі да клеці. Адарві лычка каўбас Да падай да нас, To мы пойдзем ад вас.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    527.	КАЛЯДУЮ, КАЛЯДУЮ, КАУБАСУ ЧУЮ
    Калядую, калядую, Каўбасу чую, Святы вечар!1
    Калядкі-святкі, Дайце аладкі.
    He дала сала, Штоб свіння не ўстала.
    He далі млінца, Штоб здохла аўца.
    He дала шкуркі, Штоб падохлі куркі.
    He дала каўбасы, Павесь на насы.
    У нашай дзядны Пад акном ямка.
    Дзядзька скруціўся, У ямку ўваліўся.
    Дзядна прыпала, За ім упала.
    528.	СКАРЭЙ ДАРЫЦЕ
    Скарэй дарыце, Нас не барыце, Кароткі світкі, Памерзлі лыткі, Кароткі кажушкі, Павылазяць душкі.
    Добры вечар!
    Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    529.	Ой, СУДЗІ, БОЖА, ПАДАЦІ
    Ой, судзі, божа, падаці
    Да рок даждаці,
    Да нам, каляднічкам, калядаваці, Вам, добрым людзям, да й загадваць. Скарэй дарыце, нас не барыце, Кароткі світкі, памерзлі лыткі.
    530.	ВАРОТЫ СКРЫПЯЦЬ — МАРОЗЫ ЧУЮЦЬ
    Вароты скрыпяць — марозы чуюць,
    Святы вечар!1
    А ў нашага Івана кажушка няма.
    Нашто яму кажушок, калі ў яго Ганна-душок.
    He далі сала, штоб ваша свінка не ўстала.
    He далі скуркі, каб вашы падохлі куркі.
    Як дасце каўбасу, павешу на насу.
    Кароткія світкі, памерзлі лыткі.
    531.	ВАЗЬМІ НАЖА ВОСТРАГА
    Вазьмі нажа вострага, Укрой сала тоўстага. А ўзлезь на драбінкі, Укрой саланінкі.
    А ўзлезь на баляскі, Укрой каўбаскі.
    Давай, баба, каўбасу, Бо я хату растрасу!
    532.	ГУ, ГУ
    Г у, jy,
    Дайце то, што на рагу: Кішкі, каўбаскі, Лыжачку кашкі.
    533.	А Ў ЛЕСІКУ НА ЖОУТЫМ ПЯСОЧКУ
    А ў лесіку на жоўтым пясочку
    Сава скугіча, дзед бабу кліча: — Ідзі, баба, дамоў, напячы бліноў, Напражы каўбас да й пазаві нас.
    534.	У ГЭТАЙ ХАЦЕ ЕСЦЬ ШТО ДАЦІ
    У гэтай хаце ёсць што даці Сам пан ходзіць, жыта родзіць I пшаніцу харошую, Нам дзяўчыну маладую. Сядзіць дочка ў акенечку, Просіць у бацькі накладачку.
    535.	ЦІ ТЫ, ДЗЯДЗЬКА, СПІШ, HE ЧУЕШ
    — Ці ты, дзядзька, спіш, не чуеш, Ці ты дома не начуеш?
    — Ой, я дома сплю, начую, Каляднічкаў заўжды чую.
    — Просім, дзядзька, не бавіці, Бо далёка нам хадзіці.
    Цёмна ночка, невідная, А дарога далякая.
    Прахадзілі лясы, боры, He знайшлі мы шчасця-долі.
    Прахадзілі зеляненькі, Мы, хлопчыкі маладзенькі.
    3 гэтым словам бывай здароў, Аставайся з жаной маладою I з дзеткамі маленькімі.
    Шчодры вечар, Добры вечар! Святы васілля Па полю ходзіць, Жыта-пшаніцу родзіць.
    Зарадзілі жыта На новае лета, Зыспаду караніста, Зверху каласіста.
    Ваш шчадрэц, А мне млынец I пару яец, I каўбасы канец.
    Малыя дзеткі Шчыпалі кветкі, На градзе стаялі, Пана віталі.
    Вітайце, вітайце, А нам падарунак дайце.
    537.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар! Святы Васіль па полю ходзіць. Па полю ходзіць, жыта родзіць, Жыта-пшаніцу, усякую пашніцу. Вам шчадрэц, а мне блінец, Каўбасы канец і пару яец.
    538.	Я МАЛЕНЬКІ ЖАЧАК
    Я маленькі жачак, Божы рыбачак Дылячку тачу, Яечка хачу.
    Я маленькі жачак Паўзу, як рачак, Скачу, як жабка, Дай кока, бабка!
    He дасі кока — Вылезе вока!
    539.	Я МАЛЫ ХЛОПЧЫК
    Я малы хлопчык Узлез на стопчык У дудачку йграці, Хрыста забаўляці. Дзеці селі есці, А мне нейдзе сесці. Я хоп за пірог, Уцёк за парог.
    Мяне дзеці дагналі, У хахол надралі I пірог адабралі.
    Я ўсім паном Руку паднашу I ўсіх паноў Каляды прашу.
    540.	HA НОВА ЛЕТА
    На нова лета Хай родзіцца жыта. Шчодры вечар, багаты вечар! Жыта, пшаніца, Усякая пашніца!
    Жадаем табе, Слаўны гаспадару, Піва варыці, Сынкоў жаніці, Пасаг збіраці, Дочак выдаваці.
    Залезь на баляску, Дастань каўбаску,
    Стань на драбінку, Дастань саланінку, Кошычак маку Да таго прысмаку.
    Шчодры вечар, багаты вечар!
    541.	HA НОВАЕ ЛЕТА
    На новае лета Радзі, божа, жыта, Жыта, пшаніцу, Гарох, сачавіцу. Дай табе, божа, Сыноў ажаніці, Дачок пааддаці, Піва наварыці.
    542.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ
    Добры вечар таму,1 Хто ў гэтаму даму.
    Мы самі з сабою, 3 дзецьмі і з жаною.
    Сталы засцілаем, Рожджаство спраўляем.
    А па гэтай мове Будзьма ўсе здаровы.
    А па гэтай казцы Жыві, хазяін, у ласцы.
    543.	Ой, ДЗЯКУЙ ТАМУ, ХТО У ГЭТЫМ ДАМУ
    Ой, дзякуй таму, хто ў гэтым даму. Гаспадарочку, як сакалочку, Гаспадынечцы, як паненачцы.
    ‘ Кожны радок паўтараецца двойчы.
    544.	БУДЗЬ, ВАША, ЗДАРОУ
    Будзь, ваша, здароў Як рыжок бароў! Май торбу грошы, Жыві ў раскошы! Май усяго даволі, А бяды ніколі!
    Стары год канчаем, Новы зачынаем, 3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою, 3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым, Ды з прыятным летам, I з грошам пры гэтым, I з восенню яснай, Iз долечкай шчаснай!
    КАЗА
    (Песні пры абходзе з «казой»)
    545.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ
    Шчодры вечар добрым людзям, — Ці дома, дома сам пан гаспадар? — Ой, дома, дома сам пан гаспадар, Сядзіць ён сабе ў канцы стала.
    — Пазвольце нашаму казлу пагуляць. Ну-ну-ну, казёл, паварочайся, Да і на ножачкі, да і на рожачкі, На капыцікі на залатыя.
    — Ты ж, гаспадынька, не будзь такая, Як тая была барабаніха,
    А будзь ласкава, запалі свечачку, Запалі свечачку да пайдзі ў клетачку, Да набяры мачку на талерачку.
    Нашаму казлу не многа трэба: Сем печ перапеч, рэшата аўса, Рэшата аўса, паверх каўбаса. Нарэшце, мачку на талерачку, Было б нам, маладзёнам, на гарэлачку. Судзі табе, божа, сынкі жаніці, Сынкі жаніці, дочкі аддаваці Да й нас, маладых, на вяселле зваці.
    546.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, шэрая. To на рожанькі, To на ножанькі, Пакланіся зграбна, Павярніся складна.
    Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць, Дзе каза топ-топ, Там жыта сем коп. Паварачайся, He забывайся, На капыцікі Залаценькія.
    Скажы, дзе хадзіла, Дзе ты што рабіла? А дзе пагасае, Там павылягае, Дзе каза нагой, Там жыта капой. Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, А дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе каза бывае, Там шчасце вітае, А дзе не бывае, Там яно мінае.
    Ну, каза, сагніся, Нізка пакланіся Гаспадару-пану, Як таму гэтману. Хай будзе здароў, Як рыжык бароў, Жыве ў раскошы, Mae торбу грошы, Збожжа поўны клеці, Павагу на свеце I ўсяго даволі, А бяды ніколі.
    Будзь ваша здароў, Нясі нам дароў, Пажалей нас крыху, He будзе вам ліха. Йшлі ад ваяводы, Стрэлі нас прыгоды: Скочыў з лесу воўк, Я струхлеў і змоўк.
    Выстраліў стралок, Збіў казе хвасток, Каза мая ўпала, Лягла і прапала. Я лякарства зробіў, Казе хвост даробіў, Нацёр бок кійком, Падняў бізуном. Ну, каза, усхапіся, Пані пакланіся Да саменькіх ножак, Няхай дасць пірожак, Ды з каморы пляшку I цялячу ляшку, I збаночак мёду Нам на асалоду. Каза мая ўчона Кіем ахрышчона, Прайшла ўсе навукі, Знаець розны штукі. Ну, закладай рогі, Ды падбірай ногі, 3 хаты выхадзі, Бяду вынасі, Хай ўцячэць хутчэй Ад панскіх вачэй, I ў гэтым доме He шкодзіць нікому.
    547.	ВОТ МЫ К ВАМ ІДЗЕМ
    Вот мы к вам ідзём I казу вядзём.
    Нут-ка, козанька, Расхадзіся-тка I ўсяму двару Пакланіся-тка: Iгаспадару, I гаспадыньцы, Яшчэ краснай Марыньцы, А наш гаспадар, Ен казу жалаў,
    Каляду даваў. Гаспадар ідзець, Каўбасу нясець, Тры кускі сала, Каб каза ўстала, Паўмеркі аўса, Каб каза расла, Чвэртку пшаніцы На паляніцы, Каб наша козанька Да наелася, Пад механошу Павалілася.
    Ну-тка, механош, Дуй казе ў нос. Надзмецца жыла, Будзе каза жыва. Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе ты хадзіла й дзе ты блудзіла? — А я хадзіла, А я блудзіла Па цёмных лясах, Па шырокіх лугах, А ў ляску, ляску На жоўтым пяску Павалілася, Аказілася.