Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Той мяне ўб’е, Шкуру абдзярэ, Мяса парубе, Сабакам аддасць.
— Ты, каза, устань. Нізка пакланісь.
Хазяін ідзе, Мех грэчкі нясе, Мерачку жыта, Што б каза сыта, Мерачку аўса, Зверху каўбаса. Дзе каза топ-топ, Там сена сем коп! Дзе каза рогам, Там сена стогам. Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
561. О-ГО-ГО, КАЗА
О-го-го, каза, О-го-го, шэрая!
Нядаўна з Масквы
3 доўгімі касьмі. Касамі звяжу, Рагамі скалю. Выскачыў заяц, Стаў казу лаяць, Выскачыў ваўчок, За казу — чок, чок!
— Ох ты, казіца, Старая псіца, Сваім дзетушкам He памошніца.
Ухваціла б сярпок — Па полю скок, скок! Нажала б снапок, Пашла б на тачок, Абмалаціла.
Абмалаціла, Сваіх дзетушак I накарміла, I напаіла, Спаць палажыла. He йдзі ж, козухна, He йдзі, любухна, Пад тое сяльцо, Пад Міхайлаўку. А ў Міхайлаўцы — Чатыры стральцы, Яны цябе ўб’юць, I цябе праб’юць. 3 левага вушка Пацякла юшка. Мы казе ў жыла, Штоб каза жыла, А не надзьмецца, Так і спражэцца.
I хазяіну, і хазяйцы пакланіся!
562. ГЭЙ, ГЭЙ, ГЭЙ, КАЗА, ГЭЙ. ШЭРАЯ
Гэй, гэй, гэй, каза, гэй, шэрая, Дзе рогі падзела?
— На соль праела.
Соль дарагая, мера скупая. Пашла каза пад тое сяло, Пад Журовічы, пад Буловічы. А ў тым сяле жылі тры стральцы, Стрэлілі казе ў левае вуха.
Бах! Каза лажыцца і не шавяліцца, Алі спаць лажыцца.
— Гаспадынечка, весялінечка, Запалі свечачку да пайдзі ў клетачку. Зірні на бачок, там стаіць мачок, Зірні на паліцу, вазьмі каўбасіцу I тры кускі сала, каб каза ўстала, I мерку аўса, каб каза расла, I мерку жыта, каб каза была сыта.
563. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, серая, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Мера скупая. Ох ты, казіца, Старая псіца.
Ня йдзі ў то сяльцо, Там жывуць стральцы, Козіньку уб’юць, Кожыньку здзяруць.
Ідзі ў то сяльцо, У вялікае, I к хадзяіну, I к багатаму.
Наша козінька Павалілася, Павалілася Да й забілася.
Хадзяін ідзе, Каляду нясе. Хадзяечка йдзе, Каўбасу нясе,
Каўбасу нясе
I кусок сала,
I кусок сала, Каб каза ўстала.
Мерачку жыта, Каб каза сыта, Мерачку аўса, Каб каза расла.
Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
564. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, сера, Дзе рогі дзела? — На соль праела. Соль дарагая, Мера скупая.
А ў том сяльцы Усе людзі стральцы, Сабіраліся, Рыхтаваліся Козаньку ўбіці, Славу нажыці.
Ударылі казу У левае вуха, Пацякла з казы Крывава юха.
Пуц, каза ўпала, Здохла, прапала.
Дай казе сала, Штоб каза ўстала, Патанцавала. Рэшата аўса, Наверх каўбаса. Рэшата пшаніцы, Наверх паляніцы, Рэшата бобу, Казе хваробу, Рэшата грэчкі, Штоб вялісь авечкі.
565. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра. Дзе рожкі дзела? — На соль праела.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Лезь, каза, на печ, Пакажы чапец,
Го-го-го, каза,
Го-го-го, шэра, Лезь, каза, на кут, Пакажы хамут.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Лезь, каза, на пол, Пакажы хахол.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, На печы авёс Вялікі парос.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, На палу жыта Нагамі збіта.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, А ў тым жыце Перапёлачка.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Вывела дзеці, Міла глядзеці.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Дзе каза нагой, Там жыта капой.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, А дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
566. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе рогі дзела? — На соль праела, Соль дарагая, Мера скупая.
He дыбай, каза, Крывыя ногі, He станавіся
Пасрадзі дарогі: Будзе ехаць пан, Казу разаб’е.
На табе ляску У залёты йці, У залёты йці Папіраціся. Чорт цябе бяры Із залётамі, Е ў мяне конь За варотамі.
У даліне каза 3 казянятамі, За гарою воўк 3 ваўчанятамі.
Як прыбег ваўчок, За козку, да ўцёк, А ваўчанята — За казянята.
Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе не бывае, Там вылягае, Дзе козачка ступіць, Там яно кусціць.
567. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе рогі дзела? — На соль праела, Соль дарагая, Мера скупая.
Ой, чок, чок, Пад гарой ваўчок 3 ваўчанятамі, За гарой каза 3 казлянятамі.
Як прышоў ваўчок, За козачку — чок, А ваўчанята — За казлянята.
Прыбег заяц, Стаў казу лаяць: — Ох ты, казіца, Старая псіца, Узяла б ты сярпок, Пашла б ты ў лясок, Нажала б травіцы снапок, У хлявушку б дзяржала, Па трошку давала.
На печы авёс Высока парос, На палу жыта Нагамі збіта. Што ў тым жыце? Перапяліца вывела дзяцей. Старшыя, большыя Проч паляцелі, Сялядоршыя — Засірацелі.
He хадзі, каза, He блудзі, каза, Пад тое сяльцо, Пад Журавічы, Там людзі — стральцы, мікалаеўцы I змаўляюцца козаньку біць, Шкуру злупіць, боты пашыць, Боты, халявы з боку дзіравы.
Ну-тка, козанька, расхадзіся-тка, Пану гаспадару пакланіся-тка.
568. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, сера, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Каза залатая.
Пуц, каза ўпала, Здохла, прапала. Устань, козанька, Падвесяліся. На печы авёс Вялікі парос, На прыпечку жыта, Нагамі збіта.
Што й у том жыце Перапяліца Вывела дзеці, Люба глядзеці. Старшыя, младшыя Да й паляцелі, Серадольшыя — Засірацелі.
569. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, сера, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Мера скупая.
Ой, пайдзі, козанька, Пад тое сяльцо.
А ў том сяльцы Ліхія стральцы Сабіраліся
I змаўляліся,
Сабіраліся
I змаўляліся Козаньку біці Да ў левае вушка.
Козаньку біці Да ў левае вушка, Пацякла з козанькі Чорная юшка.
Гаспадар ідзе, Каляду нясе, I калядзіцу Шчэ й каўбасіцу,
I калядзіцу Шчэ й каўбасіцу, Два кускі сала, Каб каза ўстала.
Устала козанька
Да расхадзілася Па ўсяму двару Да гаспадарскаму.
Ой ты, гаспадынька, Знай сваё дзялцо, Вазьмі свечачку, Пайдзі ў клетачку.
Вазьмі свечачку, Пайдзі ў клетачку, Зірні на бачок, Там стаіць мачок.
Ой, вазьмі мачку На талерачку.
Свайму козлічку На гарэлачку.
570. ВО-ГО-ГО, КАЗА
Во-го-го, каза, Во-го, шэрая, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Мера скупая. На печы авёс Вялікі парос, На палу жыта Цэпам пабіта.
Што ў тым жыцечку Перапёлачкі, Большыя паляцелі, Меншыя асталісь.
571. О-ГО-ГО, КАЗА
О-го-го, каза, О-го-го, сера, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Мера скупая. Наша козачка Уся залатая.
На печы гаршок Повен з вадою, Наша козачка Усё й з барадою.
572. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Дзе рогі дзела? — На соль праела. Наша соль дарагая, Мая козачка Уся залатая.
He хадзі, каза, Па таму сяльцу: Там стральцы Козку ўб’юць, Шкурку здзяруць, Боты пашыюць.
573. ГО-ГО, КАЗЕЛ
Го-го, казёл, Го-го, серы, Дзе рогі падзеў? — На соль праеў.
Соль дарагая, А мера скупая. А ты, гаспадынька, He будзь такая.
Набяры мачку На талерачку, Нашаму казлу На гарэлачку.
Нашаму казлу Нямножка трэба: Сем печ перапеч, Торбу пшаніцы, Рэшата аўса, Наверх каўбаса.
574. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая, Дзе рогі дзела? — На соль праела.
Соль дарагая, Мера скупая.
Проша доваць, He жаловаць, Каб было за што дзеньковаць. Нам не многа трэба, Паўбочкі грэчкі На перапечкі, Рэшата аўса, Наверх каўбаса I кусок сала, Каб каза ўстала.
575. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Дзе ты хадзіла, Дзе ты брадзіла?
На печы авёс Вялікі парос, На палу жыта Нагамі збіта.
Што б ты, козачка, Добрая была, Пану хазяіну Паклаяілася б.
А ты, хазяінка наш, Падары ты нас.
Рэшата аўса, Наверх каўбаса.
Добры вечар, Добраму хазяіну!
576. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, серая!
Дзе каза пахадзіла, Там жыта зарадзіла, Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Дзе каза мызай, Там жыта з грызай.
Го-го-го, каза, Го-го-го, серая! Дзе рогі дзела? — На соль праела,
Соль дарагая, Мера скупая. На гарэ каза 3 казянятамі, Пад гарой ваўчок 3 ваўчанятамі. Ваўчок — за казу, А ваўчанята — За казянята.
Чок, чок, чок, Тут каза ўпала, Ссохла, прапала. Дай казе сала, Што б каза ўстала.
577. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, сера. Дзе рогі дзела? — На соль праела. Соль дарагая, Мера скупая, Наша козачка Уся залатая.
На гарэ каза 3 казлянятамі, А ў даліне воўк 3 ваўчанятамі. Выскачыў ваўчок, Казу — за бачок. А ваўчанята — За казянята.
Выскачыў заяц, Стаў казу лаяць: —Ох ты, казіца, Старая псіца, He ўмела гадаваць Сваіх дзетачак.
Хазяін ідзе, Каляду нясе.
— Дай калядзіцу, Дай кусок сала, Штоб каза ўстала. Рэшата жыта, Штоб каза сыта. Рэшата аўса, Наверх каўбаса, Рэшата грэчкі, Наверх яечкі.
578. Ой, НУ, НУ, КАЗА
Ой, ну, ну, каза, Ой, ну, ну, шэра! Паварачайся, He забывайся, To на сей бачок, To на той бачок, To на рожачкі, На капыцікі, На залатыя, На дарагія.
Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Дзе каза нагою, Там жыта капою, Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
Ой, пашла каза У цёмныя лясы, У вішнёвыя сады. Ой, у том саду Хлопцы-малайцы. Хлопцы-малайцы Хочуць казу біць, Хочуць аблупіць, Машы шубу шыць.
Тая козанька Забаялася, За ніцыя лозы Захавалася. Ой, прыбег ваўчок Да за козаньку, А ваўчанята — За казянята. Ой, прыбег заяц, Стаў казу лаяць: — Ой ты, казіца, Старая псіца. He хадзіць было У цёмныя лясы, У вішнёвыя сады, He зведаць было Да й вінаграду. Узяла б сярпок, Пашла б ты ў сцялок, Нажала б снапок Да змалаціла, Свае казяняткі Да й накарміла.
(Каза падае. Спяваюць далей):
Буць, каза ўпала, Здохла, прапала. Гаспадар ідзе, Каляду нясе, А гаспадыня йдзе, Каўбасу нясе. А на рожанькі — Два пірожанькі, А на хвасточак — Сала кусочак. Ой ты, казіца, Да й не ляніся, Па ўсяму двару Да й расхадзіся!
(Каза ўстае і пачынае кланяцца.
Прыступіся блізка, Укланіся нізка, Хазяіну так, Так, як пану, Гаспадыні так, Так, як малінцы.
Тыя вуліцы Разлягаюцца, Хазяін дочкай Набіваецца. — Вазьмі, казача, Няхай не плача, Дам пару сабак, Пойдзеш і так, Вязку саломы, Едзьце дадому.
579. ДОБРЫ ВЕЧАР ВАМ
Добры вечар вам, Чэсным гаспадарам!
Мы не самі ідзём, Мы казу вядзём.
Казе паскакаць, А нам паспяваць.
— Скачы, баране! — He ўмею, пане, Ой, пане Іване.
Відзім мы пса, На гарэ каза, 3 казляняткамі.
А ў даліне воўк 3 ваўчаняткамі.
Як прыбег ваўчок, За казу — чок-чок, А ваўчаняты — За казляняты,