Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Ой, вазьмі мачку На тарэлачку, Нашаму казлу На гарэлачку. А вазьмі крупіц На кашку зварыць, Рэшата аўса, Паверх каўбаса.
597. АЙ, НУ, НУ, КАЗЁЛ
Ай, ну, ну, казёл, Ай, ну, ну, нябож, Паварочвайся, He зазірайся, Hi ў бачок, Hi ў той бачок, Hi на рожачкі, Hi на ножачкі, На капыцікі залаценькія, На капыцікі даражэнькія.
Дзе казёл нагою, Там жыта капою, Дзе казёл рогам, Там жыта стогам. Дзе казёл хвастом, Там жыта кустом.
Зірні ў бачок, Там стаіць мачок.
Зірні ў другі, Там стаяць крупы.
Зірні пад небяса, Вісіць каўбаса.
А ты, гаспадынька, He будзь такава, Як тая была.
Нашага казла He падарыла.
Нашаму казлу Нямножка трэба: Сем печ перапеч, Рэшата аўса, Наверх каўбаса.
Ты, гаспадынька, He стой ля печы, Пайдзі да клеці, Адарві лычко каўбас, Мы пойдзем ад вас. Скарэй дарыце, Нас не марыце.
Кароткі світкі, Памерзлі лыткі.
(Як доўга не даюць, то спяваюць):
Каб у вашых свінак Хвасты, як бічы, Каб было за што браць Да за плот валачы.
598. ПАВАРОЧВАПСЯ, КАЗЕЛ
Паварочвайся,казёл, На капыцікі, На срэбраныя, На ўсе крутыя.
Дзе казёл ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе пабягае, Там вылягае.
Дзе казёл рогам, Там жыта стогам, Дзе казёл хвастом, Там жыта кустом, Дзе казёл нагою, Там жыта капою.
Да пайшоў казёл Па ўсіх старанах, Да знайшоў казёл Караля ў зямлі 3 караліхаю, 3 гаспадынькаю.
Да ты, гаспадынька, He будзь такая, Як барабаніха тая. Барабаніха нашага казла He ударыла, не ударыла. Толькі смех учыніла.
Скамароху — Бочку гароху, А скамарыцы — Бочку пшаніцы. За гэту свечачку Пайдзі ў клетачку Да зірні ў бачок, Дзе стаіць мачок, Да зірні ў другі, Дзе стаяць крупы, Да зірні ў трэці, Дзе вісяць лейцы.
599. ДА ПАШОУ НАШ КАЗЁЛ
Да пашоў наш казёл Да на рожачках, Да на ножачках, Да на капыціках, Да на залаценькіх У чыстае поле, Да сямі каралей, Караля шукаці.
Да зарадзі, божа, Да нашаму каралю Жыта каласіста Да ядраніста, Ячмень каласён I гарох замашон. Да пасі, божа, Да каровачкі Да малочлівыя, Да цялятачкі Няўрочлівыя.
600. НО-НО-НО, КАЗЁЛ
Но-но-но, казёл, Но-но-но, нябож, Паварачвайся, He забывайся.
To на той бачок, To на той бачок, To на рожачкі, To на ножачкі.
[To на ножачкі], На капыцікі На залатыя, На срабраныя.
Пайшоў наш казёл Па ўсіх гарадах,
[Па ўсіх гарадах], Па ўсіх старанах.
Найшоў наш казёл Караля ў зямлі 3 караліхаю, 3 бараніхаю.
Нашага казла He надарылі, 3 нашага казла Смех састроілі.
Нашаму казлу Нямножка трэба: Сем печ перапеч, Рэшата аўса I наверх калбаса. Запалю я свечачку Да пайду я ў клетачку, Зірну ў адзін бачок, Там стаіць мачок. Зірну ў другі, Там стаяць крупы. Давай, баба, калбасу, A то хату разнясу.
601. ОЙ, НУ, НУ, КАЗЁЛ
Ой, ну, ну, казёл, Ой, ну, ну, нябож.1
Паварочайся, He саромейся.
Нашаму казлу Нямножка трэба:
Сем печ перапеч Рэшата аўса,
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
Рэшата аўса, Наверх каўбаса,
А шчэ ж аладкі, Каб бокі гладкі,
Гладыш малака, Каб поўны бака.
Ты ж, хаджаечка, He будзь такая.
Зажгі свечачку, Пайдзі ў клетачку,
Зірні ж на бачок, Дзе стаіць мачок.
Нашаму казлу Нямножка трэба.
Дзе казёл топ-топ, Там жыта сем коп.
Дзе казёл рогам, Там жыта стогам.
Дзе казёл нагой, Там жыта капой.
602. ГО-ГО-ГО, КАЗЕЛ
Го-го-го, казёл, Го-го-го, серы,
Стань, расхадзіся, Развесяліся. 1
Па ўсяму двару, Усё па панскаму.
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
Усё па панскаму, Г аспадарскаму.
Гаспадынька вутка, Паварочвайся хутка.
Запалі скепачку, Пайдзі ў клетачку,
Ды зірні ў бачок, Дзе стаіць мачок.
Ды вазьмі мачку На тарэлачку.
Нашаму козліку Нямножка трэба:
Сем печ перапеч, Рэшата аўса,
Гладыш малака, Наверх каўбаса.
603. ГАСПАДЫНЕЧКА, ВЕСЯЛІНЕЧКА
Г аспадынечка, Весялінечка, Запалі свечачку, Пайдзі ў клетачку, Стукні ў бачок, Гдзе стаіць мачок, Стукні ў другі, Дзе стаяць крупы. Майму казлу Нямнога трэба: Карэц грэчкі На перапечкі I карэц аўса На канец хваста.
Гдзе казёл ходзіць, Там жыта родзіць,
Гдзе казёл ступою, Там жыта капою, Гдзе казёл рогам, Там жыта стогам.
604. А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
А ў ляску, у ляску На жоўтым пяску Стаіць цэркаўка 3 трома вярхамі, 3 трома акнамі. Аднэ аконца — To то соўнейка, Другэ аконца — To то месячык. Трэця аконца — To то зоранькі.
А шчо соўнейка — To то бацюшка, А шчо месячык — To то матушка, А шчо зоранькі — To то дзетанькі.
Запалю свечаньку, Пайду ў клетаньку, Зірну на бачок, Там стаіць мачок, Зірну на другі, Там стаяць крупы, Крупы крупіцы, Нашаму казлу на паляніцы. А мачок, мачок на тарылачку, Нашаму казлу на гарылачку, Бочка пшаніцы на паляніцы, Паўбочкі грэчкі На варэнічкі, Сем печ перапеч, Рэшата аўса, Наверх каўбаса.
ВАСІЛЛЕ
(Навагоднія віншавальныя песні)
605. ПАЗДРАУЛЯЮ 3 НОВЫМ ГОДАМ
Паздраўляю з Новым годам, Аўсяначка, прасяначка!
Зарадзі, божа, Жыта-пшаніцу, Усякую пашніцу: У полі — капамі, У гумне — варахамі, У клеці — карабамі, У печы — пірагамі, На стале — скібачкамі.
606. ПАЗДРАУЛЯЮ 3 НОВЫМ ГОДАМ
Паздраўляю з Новым годам, Святы вечар добрым людзям. 1
3 Новым годам і з усім родам, I з празнічкамі, і з каляднічкамі, Першы празнічак — святое ражаство, Другі празнічак — святое васілле, А трэці празнічак — святое хрышчэнне, Святое хрышчэнне і калядам прашчэнне.
607. У ПАНА ВАСІЛЯ СТАЯЛА БЯРОЗА
У пана Васіля стаяла бяроза, Святы вечар!1
Стаяла бяроза тонка, высока.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Залатая кара — то яго жана, Дробныя ветачкі — то яго дзетачкі, Засцілай, хазяйка, сталы, пячы пірагі, Мы цябе, хазяіна, не зневажаем I з святым Васілём паздраўляем.
608. СЕТА, СЕТА HA НОВА ЛЕТА
Сета, сета На нова лета, Ходзя Ілля, Пад васілля. У яго пужка Да драцяная.
I дзе пужкай махне, Там жыта расце, А йдзе не махае, Там і не бывае. Зарадзі, божа, Жыта, пшаніцу, Усяку пашніцу, У полі ядром, У дварэ дабром.
Ой ты, дзядзечка, Глянь на палічку, Дай палянічку, А ты, бабачка, Глянь на куточак, Дай сала кусочак.
609. СЕТА, СЕТА HA НОВАЕ ЛЕТА
Сета, сета на новае лета! Радзі, божа, жыта, пшаніцу, Усякую пашніцу, У поле — зярно, А ў доме — дабро.
610. СЕЮ, СЕЮ, ЗАСЯВАЮ
Сею, сею, засяваю,
3 Новым годам паздраўляю,
3 Новым годам,
3 новым шчасцем!
Штоб вясёленька жылі Да й па чарачцы пілі.
611. СЕЮ, СЕЮ, ЗАСЯВАЮ
Сею, сею, засяваю,
3 Новым годам паздраўляю! Паздраўляю хазяіна, хазяйку, Усіх вашых дзяцей.
612. ХОДЗІЦЬ ІЛЛЯ КАЛЯ ВАСІЛЯ
Ходзіць Ілля каля Васіля, Носіць пугу драцяную, плецяную. Дзе пугай махне, Там жыта расце,
А пшанічанька ўлягаецца, Красна дзевачка ўдзіўляецца.
613. ХОДЗЕ ІЛЛЯ НА ВАСІЛЯ
Ходзе Ілля на Васіля,
Носе пугу плецяную, драцьвяную, Гдзе пугай махне, Там жыта расце,
Гдзе не бывае, там вылягае.
Зарадзі, божа, жыта, пшаніца, Усякая пашніца!
Добры вечар!
614. ХОДЗІЦЬ ІЛЛЯ
Ходзіць Ілля На васілля, Носіць пугу Жыцяную. Дзе замахне — Жыта расце. Дзе не махае, Там не бывае, А ў полі ядром, А ў доме дабром.
615. УЗЫЙДЗІ, ЗОРАЧКА, УЗЫЙДЗІ РАНЕНЬКА
Узыйдзі, зорачка, узыйдзі раненька,
Узыйдзі раненька, пастой маленька. Пакуль волікі напасаюцца, Усе нівачкі засяваюцца.
I туды ражок і сюды ражок, А нам, дзядна, вынесь піражок,
Вынесь піражок, да яшчэ сала кусок.
Добры вечар!
616. ВЫЙДЗІ, ЗОРАЧКА
Выйдзі, зорачка, Выйдзі раненька, Пастой позненька, Пакуль волікі напасуцца, Пакуль ніванькі засяюцца.
617. ЯК ГЭТЫ ПІРАЖОК
Як гэты піражок,
Штоб на той год каласок, А з таго каласка — Поўна бочка жыта нарасла.
КАЛЯДНЫЯ КАРАГОДЫ I ГУЛЬНІ
618. А СВЯТЫ ВЕЧАР ДА й ВАСІЛЛЕЙКА
А святы вечар да й васіллейка! Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлі-люлі, да й таму дабро.
Чыя шапачка, таго й песенька, А святы вечар да й васіллейка!
Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлі-люлі, да й таму дабро.
А чый перснічак, таму й песенька, А святы вечар да й васіллейка!
Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлі-люлі, да й таму дабро.
619. ВЕЧАР ДОБРЫ ТАМУ
Вечар добры таму,1 Хто ў етым даму. Пазвольце гуляці, Пойдам хмелю драці, Пойдам хмелю драці, Да каго ж нам пазваці, Да пазавём жа мы Да Іваньку з жаною, Да Іваньку з жаною, 3 усяёю сям’ёю.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Яны людзі сарамяжныя,
Да й хмелю не дралі, Да й хмелю не дралі, Вінаград паламалі.
Вінаградка — Іванка, А ягадка — Адарка.
620. А КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ
А калядачкі, бліны-ладачкі,
Ой, лі, ой, люлі, бліны-ладачкі.1
А калядныя бліны ладныя.
А ў заінькі да тры сцежачкі.
Перва сцежачка — ў зялён гарод, Друга сцежачка — ў вішнёвы сад, Трэця сцежачка — на крынічаньку. У зялён гарод — усё наесціся, На крынічаньку — ўсё напіціся, У вішнёвы сад — прахадзіціся.
621. А У ЗАІНЬКІ ТРЫ ДУМАНЬКІ
А ў заінькі тры думанькі, Коляда! 2
Перша дума — лесам бегчы, Друга дума — морам плысці, Трэця дума — полем бегчы. Лесам бегчы — ваўкі з’ядуць, Морам плысці — заліешся, Полем бегчы — стральцы заб’юць.
1 Прыпеў «Ой, лі, ой, люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
622. Ай, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
Ай, калядачкі, нашы нежачкі,
Ой, люлі, рана, нашы нежачкі. 1
Пратапталі ды ўсе тры сцежачкі. Перша сцежачка — да й да цэркаўкі, Друга сцежачка — да карчомачкі, Трэця сцежачка — да й да мамачкі. Перша сцежачка — да й маліцца, Друга сцежачка — вады напіцца, [Трэця сцежачка — а да мамачкі], А да мамачкі — нагаварыцца.
623. А КАЛЯДАЧКІ, А ВЯРНІЦЕСЯ
А калядачкі, а вярніцеся,
Ой, люлі-люлі, а вярніцеся.2
У майго татулькі найміцеся. У майго татулькі трое варот, Трое варот, усе на гарод.
У першых варотах — ясен месячык, У другіх варотах — ярка соўнейка, У трэціх варотах — дробныя зорачкі. Ясен месячык — то татулька мой, Ярка соўнейка — то мамулька мая. Дробныя зорачкі — браты, сёстрачкі.
624. ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, ВЫ ВЯРНІЦЕСЯ
Вы, калядачкі, вы вярніцеся,
Ай, люлі-люлі, вы вярніцеся.3
1 Прыпеў «Ой. люлі, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
2 Прыпеў «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
3 Прыпеў «Ай, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
На нас, дзевачак, агляніцеся.
Мы калядачкам наравіць будзем Да на йгрышчыкі мы хадзіць будзем.
625. У КАРАГОДЗЕ БЫЛІ МЫ
У карагодзе былі мы,1 Ой, люлі, былі мы.
А што ж мы там відзелі, Ой, люлі, відзелі?
Мы відалі парачку, Ой, люлі, парачку.
Кавалера й барышню, Ой, люлі, барышню.