• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    696.	Ой, ДА ЛЮЛІ, УСТАВАЙЦЕ, БАЯРЫ
    Ой, да люлі, Уставайце, баяры,
    Ой, да люлі!2
    I бярыце тапары, А пойдзем у пушчу, А высечам хату На чатыры углы. А на першым угле, Да пасеем мяту, А на другім угле Да пасеем руту, А на трэцім угле Да пасеем рожу, На чацвёртым угле Да пасеем рэдзьку. Ай, да Стаську — мята, Туды едзіць — пахніць, Адтуль едзіць — пахніць. А Янаку — руту, Туды едзіць — зялёна, Адтуль едзіць — зялёна. А Адамку — рожа, Туды едзіць — чырвона, Адтуль едзіць — чырвона.
    1	Кожны радок паўтараецца двойчы.
    2	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А Язэпку — рэдзька, Туды едзіць — горка, Адтуль едзіць — з жонкай.
    697.	Ой, НАД НАШЫМ СЯЛОМ ДА ТРЫ 30PK1 УЗЫЙШЛО
    Ой, над нашым сялом да тры зоркі ўзыйшло: Ой, первая зорка — Хведаркова жонка, А другая зорка— Васількова жонка, А трэцяя зорка — Андрэйкава жонка. Ой, Хведарка едзе і цароўну вязе, А цароўна плача: на цароўства хоча.
    А Васілька едзе — каралёўну вязе, Каралёўна плача: на кралёўства хоча. А Андрэйка едзе і папоўну вязе, Папоўна плача: на папоўства хоча.
    Яе коскі бразь, бразь! 3 яе слёзкі кап, кап!
    698.	НА ВУЛІЦЫ ДЗІВА
    На вуліцы дзіва, На шырокай жа дзіва: Наварыў чарнец піва, Наварыў зелянога, Без аўса, без ячменю, Без ярага хмелю.
    Уступіла хмялінка
    У маю буйну галоўку: Вой, няльзя мне сагнуцца, Вой, няльзя здрыгануцца, Чарнец мой, чарнец, Чарнец маладой!
    На вуліцы дзіва, На шырокай жа дзіва: Наварыў чарнец піва, Наварыў зелянога, Без аўса, без ячменю, Без ярага хмелю.
    Уступіла хмялінка У маю серадзінку:
    Вой, няльзя мне сагнуцца, Вой,няльзя здрыгануцца, Чарнец мой,чарнец, Чарнец маладой!
    699.	НАВАРЫУ ЧАРНЕЦ ПІВА
    Наварыў чарнец піва, Без аўса, без ячменю, Чарнец мой, чарнец, Чарнец маладой!
    Без аўса, без ячменю, Без ярага хмелю. Я хмель разлівала, Хмяліну разлучала. Ударыла хмялінка Мяне ў серадзінку — Няльзя шавяльнуцца, Няльзя здрыгануцца, А я шавяльнуся, А я здрыгануся.
    700.	ДА ПАСЕЯУ ДА КАЗЁЛ ЖЫТА
    Да пасеяў да казёл жыта На нямецкаму полі.
    — Ой, козле, мой козле, Да хто тваё жыта пажне, Чы баран, чы авечка, чы красная дзеўка?
    — He баран, не авечка, не красная дзеўка, Есць у мяне матка блізка I пажне жыта нізка, Да і ў копачкі складзе, I ў гуменца звязе.
    Да ўжо козла ўбіта, Чаравічкі пашыта. — Да аб чом ані дарагія? — Па чатыры залатыя.
    701.	У ПАПА, У ПАПА
    У папа,у папа Стаяла вярба, коляда!1
    А на той вярбе Дзікая каза.
    Прышоў да яе Сівы ваўчышча,
    Сівы ваўчышча, Доўгі хвасцішча.
    — Ой мы, козанька, Апытаймася з табою.
    Апытаўшыся, Пажанемася са мною.
    To я зубкамі Дравец насяку,
    Я й ушыцамі Вады прынясу,
    А я хвосцікам Печку вымету,
    А я язычком Папечку ўсаджу,
    А я,козанька, Табе дагаджу.
    702.	У ЧЫСТЫМ ПОЛІ ВЯРБА СТАІЦЬ
    У чыстым полі вярба стаіць, Коляда, коляда! 2
    1 Другі радок кожнай страфы з прыпевам «Коляда» паўтараецца двойчы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А на вярбе каза сядзіць, А пад вярбой ваўчок стаіць. — А злезь, каза, Размовімся, разгаворымся. — А што ж у цябе, воўча, хвост бахматы? — Я ў караля печ вымятаў.
    — А што ў цябе, воўча, ножкі-качарыжкі? — Я ў караля жар заграбаў.
    — А што ў цябе, воўча, язык, як лапата? — Я ў караля пірагі садзіў.
    — А што ў цябе, воўча, вочы блішчаць? — Я ў каралая грошы шчытаў.
    703.	А ВОУК ПАД ЛАЗУ, A КАЗА НА ЛАЗУ
    А воўк пад лазу, а каза на лазу,
    Каляда, к.аляда! 1
    — Тыкозанька, ты шэрая, ты злезь з лазы, . He бойся мяне, не з’ем цябе.
    — Далоў не палезу, ты, воўча, з’ясі мяне.
    Зачым у цябе, воўча, лапы шырокія?
    — Я ў караля быў, жар заграбаў.
    — Што ў цябе, воўча, хвост, як памяло?
    — Я ў караля быў, печы мёў.
    — Што ў цябе, воўча, язык шырок?
    — Я ў караля быў, пірагі пёк.
    —■ Што ў цябе, воўча, вочы ясны?
    — Я ў караля быў, свечы паліў.
    Ты злезь, каза, з лазы далоў.
    — He палезу, воўча, з’ясі мяне.
    704.	ЧАМУ У ЦЯБЕ, ВАУЧОК, ЛАПКІ ДОУГІ?
    — Чаму у цябе, ваўчок, лапкі доўгі?
    Каляда, каляда! 1
    — У караля служыў, дровы насіў.
    — Чаму ў цябе, ваўчок, язычок тонак?
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    — У караля служыў, паўміскі мыў!
    — Чаму ў цябе, ваўчок, хвасток доўгі? — У караля служыў, пакоі мёў, Пакоі мёў, палы падмятаў.
    705.	У КАНЦЫ БОРУ ВЯРБА СТАІЦЬ
    У канцы бору вярба стаіць, Каляда, каляда! 1
    На той вярбе кот сядзіць.
    Прышоў да яго шэры воўча.
    — Злазь, кошка, патанцуем трошка.
    — He палезу, воўча, Твае жарты нялюдскі.
    706.	ЗА МХОМ, ЗА МХОМ НА ПОЖАНКІ
    За мхом, за мхом на пожанкі,
    Коляда, коляда! 1
    Зялёная жабка кросны ткала.
    Прышоў жа к ёй чорны а рачак.
    — Ды й спех табе, зялёная жабка.
    — Спасіба табе, чорны а рачак.
    — Што ж у цябе, жабка, нітачкі рвуцца?
    — Што ж у цябе, рачак, вусікі дмуцца? — Што ж у цябе, жабка, ножкі кароткі? — Што ж у цябе, рачак, вочкі іззаду? Зялёнаю жабку калясом сатруць, Чорнага рачка рыбакі з’ядуць.
    707.	ЗА МХОМ, ЗА МХОМ, ЗА БАЛОЦЕЧКАМ
    За мхом, за мхом, за балоцечкам, Каляда! 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожінага радка.
    Зялёная жабка кросны ткала. А прышоў к ёй чорны а рачык. — Бог помач, табе, зялёная жабка! — Дзякуй табе, чорны а рачык! — Цябе, зялёная жабка калёсамі затруць. — А цябе, чорны а рачык, папы з’ядуць, На тарэлачках, на відэлечках разнясуць.
    708.	ІШЛА-ПАЙШЛА СІВАЯ СВІННЯ
    Ішла-пайшла сівая свіння,
    Кугі-кугі, сівая свіння. 1
    Аж пад дубы, у жалуды. Спаткалася з шэдзінькім ваўком. — Куды ідзеш, сівая свіння? — Іду пад дубы, у жалуды. — I я ж табе за таварыша. — А божа ж мой, не хочацца, Быць маёй шэрсці рассыпанай, Быць маёй крыві разлітаю, Быць маім дзеткам сіротачкамі.
    709.	ІШЛА-ПАШЛА СІВАЯ СВІННЯ
    Ішла-пашла сівая свіння, Кугі-кугі, сівая свіння.1
    Аж пад дубы, у жалуды. Спаткалася з шэдзінькім ваўком. — Куды ідзеш, сівая свіння?
    — Іду пад дубы, у жалуды.
    — I я ж табе за таварыша.
    — А божа ж мой, не хочацца. Быць маёй шэрсці рассыпанай, Быць маёй крыві разлітаю, Быць маім дзеткам сіротачкамі. Ішла-пашла млада Ганулька,
    1 Прыпеў «Кугі-кугі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Люлі-люлі, млада Ганулька.1 На высок цяром касу часаць. Спаткалася з маладым Міколкам. — Куды ідзеш, млада Ганулька? — А я іду на высок церамок, На высок церамок касу часаць. — I я ж табе за таварыша. — Ай, божа ж мой, не хочацца. Быць майму ліцу заплаканаму, Быць маёй косцы растрэпанай, Па белых плечках папушчанай.
    710.	ІШЛА-ПАШЛА СІВАЯ СВІННЯ
    Ішла-пашла сівая свіння, Кугі-кугі, сівая свіння.2
    Спаткалася з шэдзінькім ваўчком. — Куды пойдзеш, сівая свіння? — Пайду, пайду ў зялёны луга. — А я табе за таварыша.
    — Ой, божа ж мой, не хочацца. — А й быць табе, сівой свінні, Із шорстачкі растрэсенай, Із костачкі разнесенай. Ішла-пашла млода Анічка, Люлі-люлі, млода Анічка.3 Спаткалася да й із Пецінькам. — Куды пойдзеш, млода Анічка? — Пайду-пайду ў высокі цяром, У высокі цяром косаньку часаць. — Ой, я з табою за таварыша. — Ой, божа ж мой, не хочацца. — А й быць табе, млода Анічка, А й быць табе да й заплаканай, Русай касе да й растропанай.
    1 Прыпеў «Люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    2 Прыпеў «Кугі-кугі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    3 Прыпеў «Люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    711.	ВЫХОДЗІЎ У ГОРАДЗЕ УКАЗ
    Выходзіў у горадзе ўказ,
    Люлі-люлі, у горадзе ўказ.1
    Выходзіла каза ў красным сарафане, Выносіла ўказ у кармане.
    Хто ўказ той прачытаець?
    Прачытаў жа пан Ерамея. Ен чытаць указ не ўмее.
    Стары бабы пілі — старыкоў прапілі. Маладзіцы пілі — малайцоў прапілі. Красны дзеўкі пілі — красату прапілі. Пападзя піла — папа прапіла.
    Дзячыха піла — дзяка прапіла. Панамарыха піла — панамара прапіла.
    712.	ДЗЕДКА СВІНУШКУ УБІУ
    Дзедка свінушку ўбіў, Дзедка беленькую, Спінку пегінькую. Ай да бож’я каляда, Прылятай к нам звысака, Раз у жаланны год, Палюбуйся часок. Мы каўбаскі чынім, Верацёнцам сверлім, Рыльца лычкам напром, А туда мяском наб’ём. Ай, ёх, каляда, Ляці швыдча звысака, Да марозам не трасі, Баслоўя к нам нясі!
    1 Прыпеў «Люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    РОЗНЫЯ
    713.	ПАД ДУБАМ-ДУБАМ
    Пад дубам-дубам Ячмень малачу, Вышай дубочка Саломка ляціць. Пад тым дубочкам Рэчанька цячэць, Па тэй рэчаньцы Чаўначок плывець. А ў тым чаўначку Мой мілы сядзіць. Чэшыць кудзёркі Частым грабушком, Пушчаіць кудзёркі На быстру раку.
    — Плывіце, кудзёркі, К таму беражку, Дзе мая мілая Вадзіцу бярэць. Спытайцеся ў яе, Ці тужыць па мне.
    — Няхай па ім тужыць Камень і вада, Я не буду тужыць Па ім, малада.
    Часаў ён трэскі 3 маіх белых плеч, Віў ён вяроўкі 3 маіх русых кос, Пушчаў ён рэчкі 3 маіх дробных слёз. — Жанухна мая, Няпраўда твая.
    Часаў я трэскі 3 белай бярозы,
    Віў я вяроўкі 3 лёну і з пянькі, Пушчаў я рэчкі 3 моху з балота.
    714.	ПАД ДУБАМ ДУБОЧКАМ
    Пад дубам дубочкам Ячмень малачу.
    Павышай дубочка Саломка ляціць.
    Каля таго дуба Рэчанька бяжыць, А па той ды рэчцы Чаўночак плывець.
    А ў тым чаўночку Маладзец сядзіць, Чэшаць ён кудзёркі Рыб'ім грабінём.
    Пускаець пачоскі На быстру раку, Хай плывуць з вадою К яго берагу.
    Ды спытаюць мілу Як прыдзе к вадзе, Ці баліць ёй сэрца Па ім, маладзе?
    Калі яна тужыць — Кудзёркі чарпнець, А калі не тужыць — Далі адпіхнець.
    — Няхай па ім тужыць Агонь ды вада, He я па ім тужыць Буду малада.
    Часаў жа ты трэскі 3 маіх белых плеч, Віваў ты вяроўкі 3 маіх русых кос.
    Віваў ты вяроўкі 3 маіх русых кос, Спускаў ручаёчкі Маіх дробных слёз.
    — Ой, не ждаў я праўды Ад цябе такой.
    Часаў жа я трэскі 3 бярозкі сухой.
    Віваў я вяроўкі 3 мачонай пянькі, Спускаў ручаёчкі 3 быстрэнькай ракі.
    715.	Ой, 3-ПАД СОСНЫ-СОСНЫ РЭЧАЧКА ІДЗЕЦЬ
    Ой, з-пад сосны-сосны рэчачка ідзець,1 Па той жа рэчачцы чаўначок плывець, А ў тым чаўначку белы маладзец Часаў кудзёркі рыб’ім грабяшком, Пускаў кудзёркі на быстру раку.
    — Плывіце, кудзёркі, к таму берагу, Дзе мая мілая вадзіцу бярэць, Пытайцеся ў яе, ці любіць мяне.
    — Няхай яго любіць камень ды вада, А я не буду любіць малада.
    Часаў ён трэскі з маіх белых плеч, Віў ён вяроўкі з маіх русых кос, Пускаў ён рэчкі з маіх дробных слёз. — Мілая мая, няпраўда твая.
    Часаў я трэскі з белай бярозкі, Віў я вяроўкі з белага лёну, Пускаў я рэчкі з імхоў і балотаў.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    716.	3-ПАД СОСНЫ-СОСНЫ РЭЧАЧКА ЦЯЧЭЦЬ
    3-пад сосны-сосны рэчачка цячэць,1 А па тэй рэчачцы чаўначок плывець, А ў тым чаўначку ўдалы маладзец. Чэшыць галоўку частым грабушком, Пускаець валоскі на чысту ваду: — Плывіце, валоскі, к таму берагу, Дзе мая міла вадзіцу бярэць, Дайдзіце ў яе, ці тужыць па мне.