• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    — Ой, рада б я, ой, рада б я
    3 табою мовіць,
    Усё й нялюбы, усё й нялюбы Пры баку ляжыць.
    Дзіцятачка, дзіцятачка
    Ля другога,
    А войстра шабелька, а войстра шабелька Угаловачках.
    — Я ж табе, мілка, я ж табе, мілка, Разгадаю.
    Нялюбаму сон, нялюбаму сон
    Мы пакінем,
    Дзіцятачка, дзіцятачка
    У калысачку,
    Войстру шабельку, войстру шабельку На сіне мора.
    Мы з табою, мілка, мы з табою, мілка, Пагаворым.
    А пагаварыўшы, а пагаварыўшы, Мы паедзем.
    738.	ТЫ ЧЫРВОНАЯ КАЛІНА
    — Ты чырвоная каліна, Ах, і што цябе зламіла?
    — Зламілі мяне буйныя ветры Са лютымі марозамі.
    — Ах, і беленькі малойчык Ах, і што цябе ссушыла?
    — Ссушыла мяне тая дзяўчына, Што з чорнымі брывамі.
    Хаджу я за табою
    Стаю я пад канвою
    — Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, рыбчына, Пагаварым з табою.
    — Ах, і рада б я выйці Ды з табою гаварыці. Ляжыць нялюбы на правай руцэ, He магу я адкаціцца.
    — Дзяўчоначка, мая люба, Адкаціся ад нялюба.
    Буду страляці, буду лучаці
    3-за зялёнага дуба,
    Буду страляці, буду лучаці
    3-за зялёнага дуба, Заб’ю нялюба з тугога лука, Як сізога галуба.
    — А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Толькі з нялюбым разлучыш. Засядлай каня, саязджай з двара: Ты не мой, я не твая.
    Мілы коніка сядлаець
    I з конікам размаўляець:
    — Бяжы, мой косю, бяжы, вароны, Ты да ціхага Дунаю.
    Дунай-рэчка возьмець крушу, А ангелы — маю душу.
    Ты ж мая рэчка, ты ж мая быстра, Вынесь косці на сушу.
    739.	ЗІМУШКА-ЗІМА МАРАЗЯНАЯ
    Зімушка-зіма маразяная,1 Прашу я цябе — не марозь мяне, He так ты мяне, як дружка майго, Полем ідучы, зброю несучы, Зброю несучы, песню пеючы, Што жана мужа да й пацешыла, Павяла ў сад да й павесіла, А сама пайшла на вулку гуляць. Гуляй, пагуляй — нагулялася, Дамоўкі прыйшла — задумалася: Худа жыць з мужам, горай без мужа. Вот пайшла ў сад прыпяваючы, Свайго мілага прабуджаючы: — Уставай, мілы, з долу, Пойдзем, мілы, дадому, Ці ты кветачак не нанюхаўся, Ці салавейкі не наслухаўся?
    740.	ЗІМНЯ РОСА
    Зімня роса,
    Зімня роса ды й мароз будзе, Дзе мой мілы начаваць будзе.
    Ці ў дарозе,
    Ці ў дарозе, ці ў абозе, Ці на роўнай сенажаці,
    Ці на роўнай,
    Ці на роўнай сенажаці, Ці ў дзяўчыны ў караваці.
    Пабуджала, Пабуджала мяне маці На дуброву валы гнаці.
    Валы ганю,
    Валы ганю, лянок бяру, Валы пасу, лянок чашу,
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Лянок чашу,
    Лянок чашу бялюсенькі, Пушчу голас цянюсенькі.
    Учуў мілы,
    Учуў мілы ў каморы, Чый там голас у дуброве?
    — Ці то дзеўкі,
    Ці то дзеўкі, ці то ўдоўкі, Ці то маей роднай жонкі?
    741.	НА ДВАРЭ СНЯЖОК ВЕСЬ БЯЛЮСЕНЬКІ
    На дварэ сняжок весь бялюсенькі Разліўся вадой,
    Ты ж мой міленькі, чарнабрывенькі, Разлука з табой.
    А куды ж лозы пахінуліся — Адтуль ветры веюць, А куды ж вочы наглядзеліся — Адтуль мілы едзець.
    Веялі ветры, веялі ветры, Ды ўжо перасталі, Глядзелі вочы,глядзелі вочы, Ды ўжо плакаць сталі.
    А ў гародзе ялушачка, За гародам сосна, А я пяю, весялюся, На маём сэрцы тошна,
    Што я, млода, заўдавела, Дзеткі пасірацелі.
    Дзеткі мае —сіротачкі, Яшчо ж яны не ўзрашчоны.
    А лугі мае — зялёны, Яшчо ж яны не кашоны, Поле маё — шырокае, Яшчо яно не ўзарона.
    Слугі мае верненькія, Запражыце пару коні, Пару коні вараненькіх, Я й паеду к свайму татку.
    [Я паеду к свайму татку], К свайму татку на параду: — Парай, парай, мой татулька, Як на свеце жыць?
    Парай, парай, мой татулька, Як на свеце жыці, Што я, млода, заўдавела, Дзеткі пасірацелі.
    Лугі мае — зялёны, Яшчо ж яны не кашоны, Поле маё — шырокае, Яшчо ж яно не ўзарона.
    — Гаруй, дзіця, гаруй, дзіця, Гаруй, дарагое, Лугі твае зялёны, Будуць яны пакашоны,
    Поле тваё шырокае, Будзець ўзарона, Дзеткі твае сіротачкі, Будуць яны ўзрашчоны.
    742.	КАЛЫШЫЦЕ, БРАЦІТКІ, КАЛЫШЫЦЕ
    Калышыце, браціткі, Калышыце, калышыце.
    На мяне, маладзеньку, He глядзіце, не глядзіце.
    Бо я ўжо, маладзенька, Заручона, заручона.
    За далёкага мужа, Аддадзёна, аддадзёна.
    Ой, за лесам, за лесам, За цямненькім, за цямненькім.
    Ой, за мужам, за мужам, За п яненькім, за п’яненькім.
    743.	У ГАРОДЗЕ — ЧЫРВОНА Й РОЖА
    У гародзе — чырвона й рожа, He буду хваліцца дужа, Што бог даў добрага мужа: Як стану работку рабіць, Тады ён весел глядзіць, Як стану, малада, стагнаць, Каб цябе гэткаю не знаць!
    744.	САСЕНКА МАЯ ЗЯЛЕНАЯ
    Сасёнка мая зялёная, На табе кара дубовая, На табе лісця пярловыя. Малодка мая маладая, Людзі гавораць: твой муж не п ець, Ён не п’ець і з карчмы не йдзець. Ён прапіў каня варанога, Дамоў ідзець па другога.
    — Жоначка мая, люблю цябе, Вазьмі ключы залатыя, Адкрый скрыню грашовую, Вазьмі рубля залатога, Выкупі каня варанога.
    Выкупіш — дамоў вядзі, He выкупіш — сама не ідзі.
    — He раз, не два выкупляла, Шаўковы платкі застаўляла, Косамі карчму вымятала, Плечкамі сцены выцірала, Лбом дзверы адкрывала.
    745.	ТОЙ БЯСШЧАСНЫ ЧАЛАВЕК
    Той бясшчасны чалавек, Што ў карчомцы водку п’ець. Пасылала мяне маці Свайго сына шукаці, Ці ў лозе, ці ў дарозе, Ці ў шынкаркі на парозе. А ні ў лозе, ні ў дарозе, А ў шынкаркі на парозе. Я й не біла, не браніла, Толькі слова згаварыла: — А прапою, мой прапою, Прапала я за табою.
    Прапіў хату і святліцу, Зжурыў мяне, маладзіцу. Прапіў каня і кароўку, Зжурыў ты маю галоўку. Прапіў штаны і сарочку, А сам сядзіць у куточку. Абабралася кума, Штаны й сарочку дала, Вывела із сарама.
    746.	ШКАДА ДУБУ ЗЯЛЕНАГА
    Шкада дубу зялёнага, Што за сухім лесам?
    Шкада маёй маладосці Што за благім бесам.
    Hi я піла, ні я ела, Hi добра хадзіла,
    Толькі свае маладыя
    Леты патраціла.
    — Ды запрагай, мой брацітка, Коні вараныя,
    1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
    Ды паедзем даганяці Леты маладыя.
    Конікі ж заганялі, Леты не дагналі.
    747.	У АГАРОДЗЕ КАНАПЕЛЬКА
    У агародзе канапелька Зіма-лета зеляненька, Да не даў ёй бог зялёнай пабыці, Да збіў вяршочак Да ў жоўты пясочак, А яе самую — у зямлю сырую.
    748.	ДОЛЯ НАША, ДОЛЯ
    Доля наша, доля, He такая, як людская. Людзі п’юць, гуляюць, Яны хораша ходзюць, А мы не п’ём, не гуляем I нічога не маем.
    749.	ДУМА МАЯ, ДУМА
    Дума мая, дума, Дума над думой.
    I дзетачкі плачуць
    I естачкі хочуць. Дума ж мая, дума, Дума вялікая.
    750.	ДУМА Ж МАЯ НЕВЯЛІКАЯ
    Дума ж мая невялікая, Пайшла жонка проч нябітая.
    У вароцечках абувалася, А мне, молайцу, наругалася.
    751.	НАЛЯЦЕЛІ САКАЛЫ СА СТАРАНЫ
    Наляцелі сакалы са стараны, Селі-палі на домік на двары, Крылушкамі ўвесь двор размялі, Вочанькамі ў святлічаньку свяцілі, Галасочкамі ўдовушку ўзбудзілі: — Устань, устань, удовушка-ўдава, Устань, устань, пабедная галава, Выйдзі, выйдзі за новыя вароты, Прыляж, прыляж да сырой зямлі, Ці шуміць дуброванька зялёна Ці стогне дарожанька шырока? — Ужо едуць казачанькі з вайны, Майго дружка толькі лашадкі вядуць, На кані сядзелюшка шчырая, На сядзельцу рубашачка тонкая, Тонка, бела, уся кроўю ўскіпела. А мне, маладой, у прыказе было, Што б я без вады была вымыта бела, Што б без сонца суха высушана была, Што б без каталкі гладка выкатана была. А я, малада, дагадліва была: Вымыла я гарачымі слязамі, Высушыла кручынаю-пячаллю, Выкатала рацівым сэрцам.
    Вот я цяпер удовушка-ўдава, Удовушка-ўдава, пабедная галава.
    752.	РАЗГАРЭЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Разгарэлася крутая гара, Расплакалася маладая ўдава: — Хто мне, маладой, ды дружок будзець, Хто ж майму дзіцяці татанька будзець, Хто мае лугі касіці будзець, Хто ж маю землю пахаці будзець, Хто ж на маіх конях паязджаць будзець? А зачуў маладзец, а зачуў малады: — He гары, не гары, крутая гара, Ах, не плач, не плач, маладая ўдава:
    Я ж цябе, маладу, я й сам вазьму.
    Я ж табе, маладой, ды дружок буду,
    Я твайму дзіцяці татанька буду,
    Я твае лугі касіці буду,
    Я тваю зямлю пахаці буду,
    Я на тваіх конях паязджаць буду.
    — Баюся, баюся, малады маладзец:
    Ты ж мяне, маладу, забіваць будзеш,
    Ты ж маё дзіця з горніцы выганяць будзеш,
    Ты ж мае зямлі пахаць не будзеш, Ты ж маіх конічкаў прапіваць будзеш.
    753. ЁСЦЬ У БАРУ СОСНА
    Есць у бару сосна, Пад тэю сасною Ды сядзеў брат з сястрою.
    2 разы
    А седзючы гаварылі:
    — Набяром, брат, ягодак У вадзін кузавочак.
    2 разы
    Панясём прадаваці, Купім сабе маці.
    2 разы
    — Дурна, сястра, дурна, Дурна неразумна.
    А няма ж тых крамак, Што прадаюць мамак.
    754.	ЕСЦЬ У БАРУ СОСНА
    Есць у бару сосна,1 Па ўсяму бору тошна.
    Пад тэю сасною Дваранін каня пасець,
    Дваранін каня пасець I ў гуселькі іграець,
    1	Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    У гуселькі іграець, Дзевак падмаўляець.
    Прасілася дачка ў маці Пад сосну гуляці.
    — Пусці мяне, маці, Пад сосну гуляці.
    He жджы мяне, маці А ні сягодня ўвячора,
    [А ні сягодня ўвячора], А ні заўтра раненька.
    А жджы мяне, маці, Аб зялёным свяце,
    [Аб зялёным свяце],
    3 маладым зяцем,
    3 маладым зяцем
    I з малым дзіцяцем,
    3 маленькім сынам,
    3 беленькім сырам.
    На ж табе, маці, сыра, Калышы майго сына.
    755.	ДА HE МАК-РОЖА ЗАЦВІТАЕ
    Да не мак-рожа зацвітае, Чырвонае войска выступае, Папярод войска сівы конь бяжыць, На том кані жаўнер сядзіць, Пад ім конік цяжка іграе, Цяжка іграе, важка дыша.
    — Да не дышы, конік, пада мною, Ці я табе цяжак, ці сукны мае?
    — Ты мне не важак, ні сукны твае, Цяжка-важка ўперадзе йдучы, Горду б’ючы, казакі сякучы.
    756.	Ой, КОСЮ, КОСЮ
    Ой, косю, косю, Косю вараны, Вывезі, косю, 3 чужой стараны. Дам табе, косю, Сена аброку, Вывезі, косю, 3 чужога боку. Напаю, косю, Вадой ключавой, Накармлю, косю, Травой-муравой. Ой, косю, косю, Косю вараны, Вывезі, косю, 3 чужой стараны.
    757.	Ой, КОСЮ, КОСЮ
    Ой, косю, косю, Косю вараны,1
    Вывезі мяне 3 чужой стараны.
    Дам табе, косю, Сена аброку,
    Вывезі, косю, 3 чужога боку.
    Дам табе, косю, Крынічнай вады,
    Вывезі, косю, 3 вялікай бяды.
    1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
    758.	УДОЛЬ ПА ВУЛІЦЫ СІВЫ КОНЬ БЯЖЫЦЬ
    Удоль па вуліцы сівы конь бяжыць, Ой, люлі, рана, сівы конь бяжыць.1 Сівы конь бяжыць, аж зямля дрыжыць. Яго грывачка разлягаецца.
    — А ты, кося мой, ты сівусенькі, He ўцяшай мяне ўдоль па вуліцы, Ой, пацеш мяне ў цёшчы на двары, Перад дзевачкай, перад цёшчухнай, Перад мамачкай, перад татачкам.
    759.	А ПА ВУЛІЦЫ СІВЫ КОНЬ БЯЖЫЦЬ
    А па вуліцы сівы конь бяжыць,
    Сівы конь бяжыць, аж зямля дрыжыць, Яго грывачка разлягаецца, Яго Колечка ўцяшаецца.
    — Ах ты, косю мой, косю сівенькі,
    Косю сівенькі, белагрывенькі,
    Ай, уцеш мяне на чужой старане, Перад цешчаю, перад стараю, Перад дзеўкаю, перад краснаю.