• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Сядзіць на куце ў белым кажусе, Да прышла Дунячка, кажа: тут жа і мой, Сядзіць на заслонцы, лічыць чырвонцы. Прышла Аксінка, кажа: тут жа і мой, Сядзіць на прыпечку, грае ў скрыпачку.
    669.	СЯДЗІЦЬ НА КУЦЕ У БЕЛЫМ КАЖУСЕ
    Сядзіць на куце ў белым кажусе, Святы вечар добрым людзям! 1 Прышла Вулечка, кажа: тут і мой, Лезе з-пад куту, цягне ласкуту. Прышла Валечка, кажа: тут і мой, Лезе з-пад мосту, цягне бяросту. Прышла Хвядора, кажа: тут і мой, Лезе з-пад лаўкі, цягне караўкі.
    670.	ДА НУ, ДА НУ, СТАРЫ
    — Да ну, да ну, стары, чаму не жэнішся? Да ну, да ну, стары, не жэнішся, Прыдзе зіма, дзе ты дзенешся?
    Да ну, да ну, дзе ты дзенешся?
    — На печку папруся, у кручок сагнуся.
    Прытулюся да печкі — печка пячэцца,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Прытулюся да котачкі — котачка дзярэцца. Я старой не хачу, малада не пойдзе, Калі яна пойдзе, то любіць не будзе.
    671.	ПАЙДУ Я ЦЯРЭШКУ ЖАНІЦЬ
    Пайду я Цярэшку жаніць, Аж мая галоўка й баліць, Аж мае ручачкі лянуць He магу на дзеда глянуць.
    — Дайся, дзядулька, дайся, На чужых не спадзявайся.
    Як у лузе асінка горка, Так табе чужая жонка.
    672.	ЦЯРЭШКА
    Ай, божа мой, якая бяда — Далі мне старога дзеда.
    У лапцікі абуўшыся, У кручочак сагнуўшыся.
    Ані з ім у пір пайці, Ані з ім дома быці.
    Дома быці — сварыціся, У пір паехаць — пабіціся.
    673.	БОЖА МОЙ, ВЯЛІКА БЯДА
    Божа мой, вяліка бяда, Далі мне старога дзяда: Hi мне яго спавіваці, Hi мне яго калыхаці.
    Як стану спавіваці, Ен мяне абнімаці.
    Як стану калыхаці, Ён мяне цалаваці.
    674.	НА ВУЛІЦЫ СКРЫПКА ІГРАЕЦЬ
    На вуліцы скрыпка іграець, Мяне стары дзед не пускаець.
    Пайду я памалюсеньку, Каля яго паціхусеньку.
    А за мной стары дзед ідзець, У руках вяроўку нясець.
    — He біся, дзедзя, ніколі He пайду без тваёй волі.
    675.	ЦЯРЭШКА
    Цярэшка — святое дзела, Далі мне старога дзеда, He ўмеець Цярэшку жаніць, He ўмеець бабульку лавіць.
    He ўцякай, дзядулечка, He ўцякай, зязюлечка.
    Хоць жа я павалюся, За дзедкам паганюся.
    А хоць жа я ножку зламлю, Я ж сабе дзядульку злаўлю.
    (Як пажэнюйь пару, спяваюць):
    Кацілася калясо з клеці, Ой, жывіце харашо, дзеці.
    676.	МОЙ ДЗЕДЗЬКА ПАПУЦЬ, ПАПУЦЬ
    Мой дзедзька папуць, папуць, Вялікі пархуць, пархуць:
    He ўмеець скоранька хадзіць, He ўмеець бабачкі лавіць.
    — Хоць жа я й павалюся. За бабай паганюся, Хоць жа я ножачку зламлю, А я сваю бабачку злаўлю
    677.	БЕЛА РУТАНЬКА HA АКНЕ
    Бела рутанька на акне
    Ды няровен, дзядулька, ты мне: Ты росту вышэйшага, Гонару важнейшага.
    Ды дайце ж мне рутаньку зняць, Ды ж дайце мне дзядульку абняць.
    678.	HE УЦЯКАЙ, ДЗЕДЗЯ-ЛЯБЕДЗЯ
    He ўцякай, дзедзя-лябедзя, Нап'ёмся піва па абедзе.
    He ўцякай, дзядулечка, Я ж твая бабулечка.
    679.	ЦЯРЭШКА
    — Цярэшка, чаху-чаху, Што ў цябе ў мяху, ў мяху?
    — Шпілечкі, іголачкі, Златыя пярсцёначкі.
    Цярэшку бяда стала, 3 кім яго жана спала?
    Пад гаем зялёненькім
    3 казаком малодзенькім.
    680.	ЕДЗЕ, ЕДЗЕ ЖАЛІМОН
    Едзе, едзе Жалімон, Едзе, едзе яго брат, Едзе, едзе ўсенька Жальманова дружына.
    Быць гасцям, быць. 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    — Па што едзе Жалімон, Па што едзе яго брат, Па што едзе разам Жальманова дружына?
    — Па паненку Жалімон, Па паненку яго брат, Па паненку з імі Жальманова дружына.
    — Па катору Жалімон, Па катору яго брат, Па катору ўсенька Жальманова дружына?
    — Па Марыльку Жалімон, Па Марыльку яго брат, Па Марыльку ўсенька Жальманова дружына.
    — He дам панны, Жалшон, He дам панны, яго брат, He дам панны, ўсенька Жальманова дружына.
    — Бяры панну, Жалімон, Бяры панну, яго брат, Бяры панну, ўсенька Жальманова дружына.
    681.	ЯШЧАР
    Сядзі, сядзі, яшчар, Гэй, нам, гэй! 1
    На залатым крэсле, На ліпавым дзенцы, У руцяным венцы. Бяры сабе панну, Каторую хочаш,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каторую любіш: Ці ту, што ў панчошках, Ці што ў чаравічках, Ці за русу коску, Ці за белу ручку.
    Яшчар салгаў, Панну не ўзяў: Hi ту, што ў панчошках, Hi што ў чаравічках, Hi за русу коску, Hi за белу ручку.
    Сядзіць яшчар на куце, Дзяржыць вянок на руцэ. А яшчэ, паночак, Проша мне аддаць вяночак. Я па pace хадзіла, Па красачцы збірала, У вяночак звівала.
    682.	ВУТКА ЙДЗЕ, ДЗЕТКІ ВЯДЗЕ
    Вутка йдзе, дзеткі вядзе.
    — Дзе, вутка, дзеткі падзела?
    — У сіні Дунай патапіла.
    — Чаму сама не ўтанула? — За травінку хапалася, За беражок трымалася.
    683.	ПАМРУ, МАЦІ, ПАМРУ
    Памру, маці, памру, Спра ўдавіную дачку. — He ўмірай жа, мой сыночак, Праз удавіную дачку.
    А пастаў, мой сыночак, Сярод двара баню, Ці не прыдзе любімая — Тая дачка ўдавіная.
    А ўсе людзі прышлі, Памыліся і пашлі. Няма тае любімае — Тае дачкі ўдавінае.
    Памру, маці, памру, Спра ўдавіную дачку. — He ўмірай, мой сыночак, Спра ўдавіную дачку. Ой, капай, мой сыночак, Сярод двара калодзеж, Ці не прыдзе любімая — Тая дачка ўдавіная. А ўсе людзі прышлі, Ваду бралі, пашлі.
    Няма мае любімае — Тае дачкі ўдавінае.
    — Памру, маці, памру, Хоць на ’дзін часочак, А ўсе людзі прышлі, Падзівіліся, пашлі. Прышла тая любімая — Тая дачка ўдавіная. Мярцвец з лаўкі схваціўся I за шыю ушчапіўся.
    — Ой, цяпер жа, мая маці, Паедзем вянчацца.
    684.	МЕЛА МАМКА ТРЫ СЫНОЧКІ
    Мела мамка тры сыночкі, Ой, калядо-калядэц! 1 Сталі яны ранесенька, Умыліся бялесенька, Узялі яны па конейку, Паехалі да Віль-места Выбіраці тры нявесты.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Пішуць лісты да мацёнкі. Рада мамка гэтым лістам, Гэтым лістам, тром нявестам. Рада была парадзіўшы, Шчэ й радзейша пажаніўшы.
    685.	УЗЫШЛО, УЗЫШЛО ТРЫ МЕСЯЦЫ
    Узышло, узышло тры месяцы, Гэй, каляда, каляда! 1
    Тры месяцы, ўсе тры ясны. Было ў маткі тры сыночкі, Паўставалі, паўмывалісь, Паехалі аж на места.
    А на месце тры таночкі, Тры таночкі, ўсе дзявочкі: Адзін любіць берасцянку, Другі любіць кабрынянку, Трэці любіць камяньчанку.
    686.	ЕЗДЗІУ ХЛОПЕЦ ЗА РЭЧАНЬКУ
    Ездзіў хлопец за рэчаньку, Эй, каляда! 1
    Найшоў хлапчына падаляначак. Падаляначкі — тры паненачкі: Адна паненка ўся ў золаце, Другая паненка ўся ў серабры, А трэцяя уся ў ядвабе.
    Вам, дзяўчаткі, песня спета, Песня спета да супроць лета, Каб вялікі раслі ды замуж пайшлі, Бацьку, матку да вяселлем страслі.
    687.	ЦЕРАЗ ГОРАЧКУ —ТРЫ СЦЕЖАЧКІ
    Цераз горачку — тры сцежачкі, Ішлі туды тры дзевачкі:
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Адна ішла ў золаце, Другая — у аксаміце, Трэцяя — у розуме. Што ў золаце, то Васількова, Што ў аксаміце, то Максімкава. Што ў розуме, то Янечкіна. Я золата хоць прыпазычу, Аксаміту хоць прыкуплю, А розуму ані ўцяць, ані ўзяць.
    688.	ЛЯТАЛА ПАВА ПА БАЛОТУ
    Лятала пава па балоту, Звіла гнездзечка з пералёту, Знясла тры яечкі, Сядзела тры нядзелькі, Выседзела тры галубкі, He галубкі, а дзевачкі.
    Адна дзевачка — Настулька, Другая дзевачка — Ганулька, Трэцяя дзевачка — Анелька.
    Лятала пава па балоту, Звіла гнездзечка з пералёту, Знясла тры яечкі, Сядзела тры нядзелькі, Выседзела тры галубкі, He галубкі, а хлопчыкі.
    Адзін хлопчык — Язэпка, Другі хлопчык, то Андрэйка, Трэці хлопчык, то Антоська. Малада Настулька — Язэпу, Малада Ганулька — Андрэйку, Малада Анелька — Антоську.
    689.	ЛЯЦЕУ КАРШУНІШЧА
    Ляцеў каршунішча, Каляда! 1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Цераз папялішча, Відзеў курак стаду. А ён жа лятаіць, Курак выбіраець. — А каб жа я ведаў, Якая мне будзіць. Што белае скрылле — Лятучая курка, Што жоўтыя ножкі — Нясушчая курка, А што ў чубочку — Тая каршуночку. А каб жа я ведаў, А што мая будзіць, Я б ножкамі браў бы, На скрыллейку нёс бы. А нёс бы я, нёс бы Аж у роўна поле, Усваё гняздзечка. А ў новых сенях, Там карагод дзевак, А ў тым карагодзе, Там Валодзька ходзіць, Дзевак выбіраіць. — А каб жа я ведаў, Якая мне будзіць. Што сінія вочкі — Драмлівая дзеўка, Што белыя ручкі — Лянівая дзеўка, Што чорныя броўцы — Рабочая дзеўка. А каб жа я ведаў, Што маёю будзіць, На коніку вёз бы, А вёз бы я, вёз бы Аж у роўна поле, Аж у роўна поле, У сваё падвор’е.
    690.	АБЛЯЦЕУ КАРШУН
    Абляцеў каршун, Каляда! 1
    Кругом сяла, Стаў ён выглядаці, Каторую ўзяці. Што белыя ножкі — Тая нясушчая, Што тоўстыя скрылцы — Тая лятушчая, А што ў чубочку — Тая каршуночку.
    Абляцеў Васілёк Кругом сяла Да знайшоў жа ён Карагод дзевак. Стаў ён выглядаці, Каторую ўзяці. Што сінія вочкі — Тая драмлівая, Што белыя ручкі — Тая лянівая, А што ў вяночку — Тая Васілёчку.
    691.	АЙ, НІХТО TAM HE БЫВАУ
    Ай, ніхто там не бываў, Гдзе зялёны ягор зацвітаў,
    Ягор, ягор, ягорачка, Ягорачка зеляненькі! 2
    Толькі бывала
    Чатыры заранка:
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Перва заранка — Малада Ганулька,
    Друга заранка — Малада Гапулька,
    Трэця заранка — Малада Хоўрачка,
    Чацвёрта заранка — Малада Аўдулька.
    А ніхто там не бываў, Гдзе зялёны ягор зацвітаў.
    Толькі бывала
    Чатыры мясёнцы:
    Первы мясёнчык — Малады Іванька,
    Другі мясёнчык — Малады Якімка,
    Трэці мясёнчык — Малады Ляксейка.
    Чацвёрты мясёнчык — Малады Васілька.
    А Ганулька-кветка —
    Усё Іванькава дзеўка,
    А Гапулька-кветка —
    Усё Якімкі дзеўка,
    А Хоўрачка-кветка —
    Усё Ляксея дзеўка,
    А Аўдулька-кветка —
    Усё Васількі дзеўка.
    692.	ПРАЛА ДЗЕВАЧКА НА ЛЕДУ ХУСТКІ
    Прала дзевачка на лёду хусткі.
    На лёду, на лёду-лёду, на ледаўніцы ў крыніцы. 1
    Ой, яна прала ды й пагубляла на лёду.
    Пайшоў татачка хустак шукаці.
    Татачка прыйшоў, хустак не знайшоў.
    Пайшоў міленькі хустак шукаці.
    Міленькі прыйшоў, хустачкі знайшоў.
    693.	ПРАЛА ГАННАЧКА НА ЛЁДУ ХУСТКІ
    Прала Ганначка на лёду хусткі,
    На лёду, на лёду-лёду, на ледаўніцы, у крыніцы. 1
    Ой, яна прала да й пагубляла.
    Пайшоў татачка хустак шукаці.
    Татачка прыйшоў, хустак не знайшоў. Прыйшла мамачка хустак шукаці, Мамачка прыйшла, хустак не знайшла. Пайшоў міленькі хустак шукаці, Міленькі прыйшоў, хустачкі знайшоў.
    694.	СТУК, СТУК ПА ЛАУКАХ
    Стук,стук па лаўках, Гляну па дзеўках.
    А ўсе дзевачкі, а ўсе дзевачкі Белы, румяны, белы, румяны. Адна дзевачка, адна дзевачка Ды не ўмываха, ды не ўціраха. Грышачка едзе, Грышачка едзе, Брус мыла вязе.
    — На, Галечка, на, Галечка, Беленька ўмыйся, хустай утрыся.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    695.	СТУКУ-ГРУКУ КАЛЯ КЛЕТАЧКІ
    Стуку-груку каля клетачкі, 1 Да чые ета каназобачкі, Чые коні да няпоеныя?
    Іванкавы да няпоеныя, Сам ён да на лёд пайшоў. Яна чыкель-чыкіляючы, Яна чыкель-чыкіляючы Да Іванку даганяючы.