• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Ты, парачка, прыжурысь, Ой, люлі, прыжурысь.
    Туда-сюда павярнісь, Ой, люлі, павярнісь.
    Каго любіш — выбірай, Ой, люлі, выбірай.
    Хоць нямножка прытанцуй, Ой, люлі, прытанцуй,
    Каго любіш — пацалуй, Ой, люлі, пацалуй.
    626.	ХАДЖУ Я, ГУЛЯЮ Я Й У КАРАГОДЗЕ
    Хаджу я, гуляю я й у карагодзе,
    Розачка алая.2
    Яшчэ выбіраю багатую цёшчу, Яшчэ выбіраю багатага цесця.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Яшчэ выбіраю мілую сястрыцу, Яшчэ выбіраю маладога шурына, Яшчэ выбіраю мілую па сэрцу. Я з багатым разбярусь, я з цясцём разыйдусь, А я цёшчу сваю са двара праганю. Асядлаю каня — і шурына са двара, Мілая сястрыца, з табой не жаніцца, Я сваю мілую сто раз пацалую, Весел я, весел сягонняшні вечар, Я сваю мілую сем раз пацалую.
    627.	ЗВЯЧОР ДЗЕУКІ
    Звячор дзеўкі, 1
    Звячор дзеўкі піва варылі, К сабе молайцаў, К сабе молайцаў падгаварылі.
    Вот прышоў жа к ім,
    Вот прышоў жа к ім нязваны-то госць, Сталі дзеўкі, Сталі дзеўкі пашаптываці:
    — Чым мы будзем, Чым мы будзем, як мы будзем Госця паштаваці?
    Адна за шчокі,
    Адна за шчокі, другая за валасы
    Цераз стол ташчаць,
    Цераз стол ташчаць, аж валасы трашчаць.
    Цераз хату,
    Цераз хату, быццам ступу, валакуць, Цераз сені,
    Цераз сені, быццам венікам мятуць.
    — Вот табе, госцю, Вот табе, госцю, нязванаму хадзіць.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    628.	КАМУ ВЕЧАР, КАМУ ВЕЧАР
    Каму вечар, каму вечар, А мне вечарышча. 1 А ўсім дзеўкам па казаку, А мне аўчарнічка.
    Да й пагнаў мой аўчарнічка Да ў поле авечкі.
    Да й згубіў аўчарнічка Малое ягнятка.
    Была ў мяне жуковінка 3 трыма камянцамі.
    Няма майго аўчарнічка I з поля з аўцамі.
    Калі б жа я шчука-рыба, To я б панырнула.
    Такі б жа я свайго аўчарнічка К сэрцу прыгарнула.
    Калі б жа я крылы мела, To б я паляцела.
    Такі б жа я свайму аўчарнічку У вочкі паглядзела.
    629.	ДЗЕУКІ КАЛІНКУ ЛАМАЛІ, ЛАМАЛІ
    Дзеўкі калінку ламалі, ламалі, Калінавы масты масцілі, масцілі.
    А туды ехаў дваранін, дваранін, Калінавы масты паламаў, паламаў.
    Дзеўкі двараніна спаймалі, спаймалі, Варанога каня адабралі, адабралі.
    1 Другі і чацвёрты радок кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    630. ПАДУШАЧКА
    Падушачка, падушачка Мая пухавая, Малодачка, малодачка Мая маладая.
    Каго люблю, каго люблю, Таго пацалую, Пухавую падушачку Таму падарую.
    Як прыехаў, як прыехаў Мой міленькі позна, Параскідаў, параскідаў Падушачкі розна.
    Як прыехаў, як прыехаў Мой міленькі з места, Паскладаў ён, паскладаў ён Падушачкі ўместа.
    Я і рыбачку лавіла, Я і шатравала, Каго верненька любіла, Таго цалавала.
    У каго жа чорны вусок, Таму рыбкі кусок, У каго рыжая барода, Таму рыбкі шкода.
    631.	ПАДУШАЧКА, ПАДУШАЧКА
    Падушачка, падушачка Ты пухавая, Малодачка, малодачка Ты маладая.1
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы (апрача 6-й) паўтараюцца двойчы.
    Karo любіш, каго любіш, Taro пацалуеш, Пухавую падушачку Таму падаруеш.
    Ваню люблю, Ваню люблю, Ваню пацалую, Пухавую падушачку Ваню падарую.
    Паходжана-паброджана Каля маёй хаткі, He шучыкі, не кручыкі, Падковачкі знатны.
    Як вазьму я мяцёлачку Сляды замятаці, Штоб не знала, не ведала Мая родна маці.
    Маці ходзіць па святліцы, Мяне, млоду, журыць.
    — Журы, журы, мая маці, А ўжо не разжурыш, А з кім жа я злюбілася, 3 тым не разлучыш.
    Пей, маці, тое піва, Што я наварыла, Любі, маці, таго зяця, Што я спалюбіла.
    — Я не буду піва піць, Буду праліваці, Я не буду зяця любіць, Буду праклінаці:
    — Ты не мой зяць, ты не мой
    зяць, Я не твая цешча, Пусці ж дачку на вуліцу, Уцеш маё сэрца.
    Пашла дачка на вуліцу, Села пад вярбою, Ніхто яе не чапае, Пашла яна к двору.
    А ўдарцеся, рабяты, Аб пень галавою, He хадзіла на вуліцу I хадзіць не буду.
    He хадзіла на вуліцу
    I хадзіць не буду, He любіла маладых хлопцаў I любіць не буду.
    632.	ПАДУШАЧКА, ПАДУШАЧКА МАЯ ПУХАВАЯ
    Падушачка, падушачка Мая пухавая, Малодушка, малодушка Мая маладая.
    На пуховай падушачцы Мякусенька спаці.
    Прыгожую дзяўчыненьку Люблю цалаваці.
    Каго люблю, каго люблю, Таго й пацалую, Пуховую падушачку Таму й падарую.
    Каля лугу, каля лугу, Каля махчавінкі, Ці не відзеў, ці не бачыў Харошай дзяўчынкі?
    Хоць і відзеў, хоць і бачыў, He буду казаці, Залажу пару коней, Паеду шукаці.
    633. ПАДУШАЧКА
    Падушачка, падушачка Да ты пухавая, Малодачка, малодачка Да ты маладая. 1
    Чые пчолы ў дуброве,
    А мае ў садочку,
    А хто любіць далёкую, А я суседочку.
    Далёкая — высокая, Яна очань пышна, Нізенькая — блізенькая, Як у садзе вішня.
    Далёкую, высокую Людзям падарую, А нізенькую, блізенькую Сам я пацалую.
    634.	ПАВЯНЬ, ПАВЯНЬ, РУТА
    — Павянь, павянь, рута,2 Божа мілы, у новым агародзе.
    — У новым агародзе, Божа мілы, як мне павянуці.
    Як мне павянуці, Божа мілы, ветрык павявае.
    Ветрык павявае, Божа мілы, дожджык накрапляе.
    — Ой, красуйся, дзевачка, Божа мілы, а ў сваёй мамачкі.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    2 Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    — А ў сваёй мамачкі, Божа мілы, як мне красавацца.
    Як мне красавацца, Божа мілы, сваты наязджаюць.
    Сваты наязджаюць, Божа мілы, вяночак здымаюць.
    Вяночак здымаюць, Божа мілы, чэпчык накладаюць.
    Чэпчык накладаюць.
    Божа мілы, здымаюць бялёвы,
    Здымаюць бялёвы, Божа мілы, накладаюць зялёны.
    635.	ПАСКОЧ. ПАПЛЯШ, ПЕРАПЕЛАЧКА
    Паскоч, папляш, перапёлачка. Перапёлачка мая ды сізенькая мая.
    Ды ў перапёлачкі галава баліць. Галава баліць — платка хочыць. Ды ў перапёлачкі плечы баляць. Плечы баляць — кофты хочуць. Ды ў перапёлачкі ножкі баляць, Ножкі баляць — сапагоў хочуць.
    636.	ЦАРОУ СЫН, КАРАЛЕВІЧ
    Цароў сын, каралевіч, Пры гораду ходзіць, Пры гораду ходзіць, Шапку ў руках носіць.
    Пры гораду ходзіць, Шапку ў руках носіць, А шапачку носіць, Нявест выглядае.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Цароў сын, каралевіч, Ступай сюды ў горад. Ступай сюды ў горад, Мілай пакланіся.
    Мілай пакланіся,
    3 мілай абніміся,
    3 мілай абніміся,
    3 мілай пацалуйся.
    637.	ЗА ГАРОЮ, ЗА КРУТОЮ
    За гарою, за крутою, Туды ехаў кіеўскі князь. Там гуляюць тры таночкі, Тры таночкі, усё дзевачкі. — Бог, памажы тром таночкам, Тром таночкам, усё дзевачкам, Усё дзевачкам мяшчаначкам. Абмовілася сяляначка: — На здароўе, кіеўскі князь. — Узяў бы цябе — не роўня мне,
    У майго бацькі палепшы грубы топяць, Грубы топяць, ваду носяць.
    638.	ПА ВУЛІЦЫ НОВЕНЬКАЙ
    Па вуліцы новенькай Ішоў Ванька маладзенькі,
    Ой, лі, ой, люлі,
    Ішоў Ванька маладзенькі. 1
    Ішоў Ванька маладзенькі, Нежанаты, халасценькі.
    — Што, Ванька, не жэнішся, На каго спадзеішся?
    1 Прыпеў «Ой, лі, ой, люлі» паўтараецца з друпм радком кожнай страфы.
    — А мамка старошанька, А сястра малёшанька.
    — Жанісь, жанісь, Ванечка, Бяры сабе жоначку.
    Умную, разумную, Гожую, прыгожую.
    У полі работніцу, У доме хазяюшку.
    639.	А ЙШОУ-ПЕРАЙШОЎ
    А йшоў-перайшоў, Каляда! 1 Месяц па небу.
    А браў-перабраў Усе звёздачкі.
    А выбраў сабе Ясней за сябе.
    Рана ўсходзіць, Позна заходзіць. А йшоў-перайшоў Млоды Мішачка. А браў-перабраў Усіх дзевачак.
    А выбраў сабе Павышай сябе. Позна лажыцца, Кожан дзівіцца. Рана ўстаець, Пятух не пяець.
    640.	ВАСІЛЬ МОЙ, ВАСІЛЕЧАК
    Васіль мой, Васілёчак, Да пасадзі мяне ў садочак. Я ў пятніцу сад садзіла, У суботу палівала,
    Прыпеў паўтараецца пасля ксжнага радка.
    У васкрэсны дзень заламала. Заламаўшы, вянок звіла, Звіўшы вянок, пашла ў танок. А ў тым танку мой мілы друг У гуслі іграець.
    Яго гуслі званчастыя, Яго струны шаўковыя, Яго смычкі дубовыя.
    641.	СТОЙ, МАЯ РОШЧА
    — Стой, мая рошча, Стой, зеляная.
    Стой, мой карагод, He расхадзіся.
    А ў тым карагодзе Дзеўка гуляла, Дзеўка гуляла, Танок вадзіла, Перад бацюшкам Вянок раніла.
    — Бацюшка, прайдзі, Вяночак знайдзі.
    Бацюшка прайшоў, Вянка не знайшоў,
    Родненькі прайшоў, Вянка не знайшоў.
    — Стой, мая рошча, Стой зеляная, Стой, мой карагод, He расхадзіся.
    А ў тым карагодзе Дзеўка гуляла, Дзеўка гуляла, Танок вадзіла, Перад міленькім Вянок раніла.
    — Міленькі, прайдзі, Вяночак знайдзі.
    Міленькі прайшоў, Вяночак знайшоў.
    642.	У РОУНЫМ ПОЛІ ЛІПКА СТАЯЛА
    У роўным полі ліпка стаяла, Ліпка ж мая зеляненькая.1
    Ліпка стаяла, свечка гарэла, Свечка гарэла, іскрачка пала. Іскрачка пала, возера стала.
    На тым азёры стада вутак плавала, Селязенькі ніводнага.
    Адкуль абраўся сівы селязенька,
    Усіх вутак паразганяў, Адну вутачку сабе ўзяў. Яна ў яго прасілася: — Пусці мяне, сівы селязенька, Мне па моры паплаваці, 3 вутачкамі пагуляці.
    — Калі пушчу, дык назначу — Права крылцо ўкарачу.
    На вуліцы карагод дзевак, Малойчыка ніводнага.
    Адкуль абраўся малады Пятруська, Усіх дзевак паразганяў, Маладую Гэльцю сабе ўзяў.
    Яна ў яго прасілася:
    — Пусці, пусці, малады Пятруська, У карагодзе пагуляці, 3 дзевачкамі папяяці.
    — Калі пушчу, дык назначу — Тваю коску ўкарачу.
    643.	ШТО 3-ПАД ЛЕСУ, ЛЕСУ ЦЕМНАГА
    Што з-пад лесу, лесу цёмнага, Ой, люлі, ой, люлі, лесу цёмнага! 2
    Ішлі, прайшлі да два молайцы, Да два молайцы, парні бравыя,
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    2	Прыпеў «Ой, люлі, ой, люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Парні бравыя, кучаравыя.
    Яны ішлі, прайшлі, да станавіліся, За мяне, маладу, пабраніліся. К ім прышла красна дзевачка, Стала яна іх ўгаварываць: — Вы не біцеся, не сварыцеся, He сварыцеся, не браніцеся, Вы па чэснасці разайдзіцеся.
    Аднаму каму я дастануся, А дастануся парню браваму. Парню браваму, кучараваму, Бела-румянаму і рачыстаму, Парню тонкаму і высокаму, Парню умнаму і разумнаму.
    644.	А ШТО НОНЕШНЯ ЗІМА
    А што нонешня зіма Непагодліва была, Усё круціла, ўсё муціла, Усё мяцеліцу мяла.
    Замяла, задула
    Усе дарожкі, ўсе пуці, Усе дарожкі, ўсе пуці, Нельга к міламу прайці. Я дарожку размяту, Сама к міламу прайду.
    Сцялю, сцялю пасцелечку, Сцялю пухавую, Каго верна я люблю, Сем раз пацалую.
    645.	Я, МАЛАДЗЕНЬКА, HE УГАДЗІЛА
    Я, маладзенька, не ўгадзіла, Ці было лета, ці не было.
    Мамка на вулку не пускала, У каморачку замыкала.
    А ў каморачцы акенечка, А на акенечку кватэрачка.
    А я выб’ю акенечка, Зірну, гляну на вулачку.
    На вулачцы дзеўкі ходзяць, Дзеўкі ходзяць і гуляюць.
    Дзеўкі ходзяць і гуляюць, А мой нялюбы перад водзіць.
    А бадай ён таночку не звадзіў, Як я вяночку не знасіла.
    646.	У ЛЯВОНА КУЦЦЮ ТАУКУЦЬ
    У Лявона куццю таўкуць, Куць, куць, да куццю таўкуць.