Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
На гарэ каза — 3 казляняткамі, Пад гарой ваўчок — 3 ваўчаняткамі. А ваўчок,ваўчок, За козачку чок, А ваўчаняткі — За казляняткі.
На палу жыта Нагамі збіта, А на печы авёс Вялікі парос, А ў тым жыцечку Перапяліца
Дзяцей вывела. Болыпыя, меньшыя — Усе паляцелі, А меньшанькія Пасірацелі.
Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хадзіла, Там жыта радзіла. У печы гаршчок Повен з вадой. He люблю дзеда, Што з барадой. На дварэ мядзведзь, Як хароміна, А ў дзеўкі вочы, Як смародзіна. Дайце лясачку Папіраціся, Пайду к дзевачкам Заляцаціся. Дзевачка плача — Замуж не хоча. А конічак За варотамі, Чорт цябе бяры, I з залётамі.
А пайду, пайду К панову гумну, У пановым гумне Гарох малоцяць. — Дай нам, бацюшка, Мерку гароху, Паўмеркі жыта, Каб была наша Козанька сыта.
He йдзі ты, козанька, Пад тое сяло, Пад Журавічы.
А там жа стральцы Мікалаеўцы,
Сабіраліся, Рахаваліся
Козаньку забіць I боцікі пашыць, Боты, халявы Ззаду дзіравы. — He баюся я Тых стральцоў-байцоў, Толькі баюся Старога дзеда.
Стары жа дзед, Ён не падара, Ен жа мяне Кіем удара.
У правае вушка — Пацячэ юшка, У правы бачок — Пацячэ сачок.
548. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая! Наша козанька Да й залатая!
Ну-тка, козанька, Павярніся-тка, Па новаму дому, Па гаспадарскаму Расхадзіся-тка!
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая! Козанька-каза, Каза добрая, Бо дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць I расцець карысць.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая! Махні-тка хвастом,
Зародзіць жыта Вялікім кустом Пану нашаму, Расхазяіну.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая! Козанька-каза, Каза добрая, Бо дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая!
He хадзі, каза, Пад тое сяльцо, Пад Прылінаўку: Там стральцы-байцы, Добры малайцы.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая!
Радзяць яны раду, Раду худую: Козаньку забіць, Боцікі пашыць.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая!
Бо былі б з цябе, 3 добрае казы, Боты,халявы 3 боку дзіравы.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Нут-ка жа, каза, Ты расхадзіся, Развесяліся, Пану добраму Гы пакланіся.
Гаспадар ідзе, Каўбасу нясе, Сем кускоў сала, Што б каза ўстала, Паўмеркі жыта, Што б каза была сыта, Паўмеркі аўса, Што б каза расла.
549. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, серая! Ну-тка, крзачка, Расхадзіся-тка Па ўсяму двару Гаспадарскаму, Расхадзіся-тка, Развесяліся, Пану Івану Нізка ўкланіся!
Дзе каза ходзе, Там жыта родзе, Дзе не бывае, Там вылягае, Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
— Ой, сыну, сыну, Пане-Васілю!
He вядзі казу Пад тое сялцо, Пад Журавічы.
Меліся казу Стрэльчыкі ўбіць. — Я ж не баюся,
He сцерагуся Hi з поля лаўцоў, Hi з лесу стральцоў, Толькі баюся Старога дзеда.
У таго дзеда Тужанькі лучок, Стрэлачак пучок. Той мяне ўдарыць, Той мяне ўразіць Пад шчыра сэрца Скроэь палаценца, У левае вушка — Пацячэ юшка, У левы бачок — Пацячэ сачок.
Пастаўлю казу на ляду, Прап’ю казу на мяду. Пастаўлю казу на тарэлцы, Прап’ю казу на гарэлцы.
550. Ой, СЫНУ, СЫНУ
— Ой, сыну, сыну, Пане Васілю!
He вядзі казу пад тое сяло, Бо ў тым сяле весяло: Радзяцца ісці Козаньку біці, Скуру злупіці, Чаботы сшыці.
Наша каза варана! Заўтра радзі казяня. Будзем казу даіці, Будзем сыры ляпіці. Паставім казу на талерцы, Прап’ём казу на гарэлцы, Паставім казу на ляду, Прап’ём казу на мяду.
551. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Ты расхадзіся, Развесяліся Па ўсяму дому Гаспадарскаму. Гаспадар сядзіць, На казу глядзіць, А гаспадынька — На журавелька.
— Гаспадынька мая Будзь ты ласкава, Вазьмі свечачку, Пайдзі ў клецечку, Зазірні ў бачок, Там стаіць мачок, Да вазьмі мачку На талерачку, Нашай козаньцы На гарэлачку. Нашай козаньцы Нямножка трэба: Рэшата аўса, Наверх каўбаса, Рэшата грэчкі, Наверх яечкі. Павяду казу Я ў густу лазу, А ў густой лазе, Стральцы заселі.
— Я тых стральцоў Да не баюся, Толькі баюся Старога дзеда. У старога дзеда Сіва барада. Ен мяне наб’е, Ён мяне ўдарыць, 3 левага вуха Пацячэ юха.
На даліне воўк 3 ваўчанятамі, На гары каза 3 казлянятамі.
Як скочыць ваўчок, За казу хапчок, А ваўчанята — За казлянята.
Мудра козанька Дагадалася, У густую лазу Захавалася.
Як ляжа спаці. He можа ўстаці. Проша што даці, Хоць каўбасіцу, Хоць кусок сала, Каб каза ўстала. У нашага дзеда Такая жыла, Такая жыла, Каб каза жыва.
552. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Го-го, белая!
He хадзі, каза, Па туром, па туром, Па туроміне, Пад тое сялцо Куракоўскае: Там стралцы-байцы, Добры малайцы, Радзюцца яны Козухну біці.
— He баюся я
Hi стралцоў-байцоў, Добрых малайцоў, Толькі баюся Старага дзеда,
Барада седа. Ен мяне зрадзе, Ен мяне ўдара, I ў права вушка — Пацячэ юшка, У левы бачок — Пацячэ сачок.
Ну-тка ж, козухна, Расхадзіся-тка, Самому пану Пакланіся-тка I гаспадыні, Што б падарылі: Пяць кускоў сала, Што б каза ўстала, Рэшата й аўса, Наверх каўбаса.
553. ГО-ГО-ГО, КОЗАНЬКА
Го-го-го, козанька, Го-го-го, сера, Го-го-го, бела!
Ой, расхадзіся, Развесяліся Па ўсяму дому, Па вясёламу! Ой, пакланіся Сему гаспадару I жане яго, I дзеткам яго.
О-го-го, козанька, О-го-го, сера, О-го-го, бела!
Гдзе каза тупою, Тамжыта капою. Гдзе каза рогам, Там жыта стогам, Гдзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.
О-го-го, козка, О-го-го, сера, О-го-го, бела! Паслухай, козанька, Гдзе й дзвоны дзвоняць Гдзе ў бубны бубняць, Гдзе ў трубы трубяць, Гдзе скрыпцы граюць.
О-го-го, козанька, О-го-го, сера, О-го-го, бела!
Паглядзі на грады, Чы няма зрады?
Старая баба, To тая зрада. Салому сячэ, Пірагі пячэ, А сена смажыць, Пірагі мажыць!
О-го-го, козанька, О-го-го, сера, О-го-го, бела!
Выскачыў ваўчок, За казу чок-чок, А ваўчанята — За казянята.
Мудрая козанька Дагадалася, У ніцыя лозанькі Захавалася.
Я ж не баюся Hi ў полю лаўца, Hi ў лесе стралца. Анно баюся Старога дзеда, Сівабарода. Той мяне заб’е 3 тугога лучка, 3 правага плечка.
О-го-го, козанька, О-го-го, сера, О-го-го, бела!
У нашай козанькі Чатыры ножанькі.
О-го-го, козанька, О-го-го, сера, О-го-го, бела!
554. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая!
Дзе ж ты хадзіла, Дзе ж ты блудзіла? — Па жоўтых пясках, Па цёмных лясах.
— Каб ты добрая казіца, Узяла б сярпок, Нажала б снапок.
Сваім дзеткам, Дзіцяняткам-казляняткам.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая!
He хадзі ты, казіца, Пад тое сяльцо — Журавіцы, Меліся цябе стральцы забіці. — Я ж тых стральцоў не баюся, А баюся старога дзеда.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая!
Стары дзед ідзе, Кіем махае, табачку чхае.
Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая! Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая!
555. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра! Дзе ты бывала?
— Ва шчырым бару Ягадкі брала.
— Ох ты, козанька, He гаспадыня, Сваіх дзетачак He пакарміла, He пагадавала, Па шчырым бару He парассылала.
— Купіла сярпок, Нажала снапок, Свае дзетачкі Пагадавала, Па шчыраму бару Парассылала.
— He йдзі, козанька, Да ва то сяло, Ва Жыровічы, Бо ў тым сяле Усе людзі стральцы, Мелі казу ўбіць, Шкуру аблупіць, Шкуру абабраць, Грошы пабраць.
На печы жыта Цапамі біта. Гаспадар ідзе, Рэшата нясе.
Рэшата аўса, Наверх каўбаса, Тры кускі сала, Што б каза ўстала.
556. О-ГО-ГО, КАЗА
О-го-го, каза, О-го-го, сера, Дзе ж ты хадзіла, Дзе ты блудзіла? — Кала рэчачак, Кала быстрэнькіх, Кала лозачак, Кала нізенькіх.
Там стральцы-байцы, Нікалаеўцы
Хочуць козку ўбіць, Прыкаменаваць, Шкурачку злупіць, Боцікі пашыць, Пайсці ў залёты. Ды чорт цябе бяры Із залётамі!
Стаіць конічак За варотамі. Конічак іржэ, Естачкі хоча, Дзевачка плача, Замуж не хоча. Ой, ду-ду, ду-ду На мяцеліцу, Зарадзі, божа, Жыта-пшаніцу. Што на печы авёс Вялікі парос, На калу жыта Ножкамі збіта.
Пітп ў том жыцечку Перапёлачка Вывела дзеці, Люба глядзеці.
— Ляціце, дзетачкі, На Украіначку, Я вас не пакіну.
Хазяін ідзе, Каўбасу нясе I кусок сала, Штоб каза ўстала. — Устань, козанька, Развесяліся й хазяіну ў самыя ножачкі Пакланіся.
557. ГО-ГО-ГО, КАЗА, КАЗА ШЭРАЯ
Го-го-го, каза, каза шэрая!
Гдзе каза ходзіць, там жыта родзіць, Гдзе каза не ўхаджае, там жыта не ўраджае, Гдзе каза хвастом, там жыта кустом, Гдзе каза рогам, там жыта стогам, Гдзе каза нагою, там жыта капою.
He хадзі, каза, каля лозанькі, Там стральцы-байцы, усе дзятлаўцы, Застрэляць казу з шчырага сэрца, 3 шчырага сэрца з-пад палаценца.
(Каза падае, дзед гаворыць): — Устань, козанька, расхадзіся, Нашаму пану нізка пакланіся.
Ой, пан ідзе, каляду нясе, Тры кускі сала, штоб каза ўстала.
558. ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Выскач ты, каза, Выскач, нябожа, 3 цёмнага лесу
На чыста поле, На лукамор е. Там цябе шукаюць, Там цябе пытаюць Стралцы-удалцы. — Я не баюся Стралцоў-удалцоў, Толькі баюся Руса-русога, Дзеда старога.
559. О-ГО-ГО, КАЗА
О-го-го, каза, О-го-го, шэрая! Ой, адкуль каза? Каза із Масквы, Із Масквы, Масквы, 3 доўгімі касьмі.
Яна тыя косы На рагах падносіць.
Дзе ж ты, козанька, Дзе ж ты хадзіла, Дзе ж ты блудзіла? — Ой, я ж хадзіла, Ой, я ж блудзіла Па цёмных лясах Да й па балатах, Ой, на том сяльцы На Міхайлаўцы.
У Міхайлаўцы Усе хлопцы Маюцца козаньку Убіць, застраліць. Ой, ударыў козаньку Пад права вушка, Ой, з лева вушка Пацякла юшка.
Буць, каза ўпала, Здохла, прапала.
— Устань, козанька, Да расхадэіся, Пану хазяіну У ножкі скланіся, Штоб даў пан хазяін Вялікі пірог, А хазяечка — Кусочак салечка. Штоб наша козанька Здарова ўстала, Здарова ўстала Да й паскакала, Да й паскакала, Да й паплясала.
560. О-ГО-ГО, КАЗА
О-го-го, каза, О-го-го, шэрая! Нядаўна з Масквы 3 доўгімі касмі.
На гарэ каза 3 казлянятамі, У далі ваўчок 3 ваўчанятамі. Як прыбег ваўчок, За козачку — чок, А ваўчаняты — За казляняты.
Ты, каза, дурная, Неразумная, Ты сваім дзеткам He гаспадыня.
Ты вазьмі сярпок, Пабяжы ў лясок, Нажні травіцы Маленькі снапок, Пакар.мі сваіх Маленькіх дзяток.
He хадзі, каза, Пад тое сялцо, Пад Бабовічы. А ў Бабовічах Стральцы-малайцы Рахаваліся, Жалкаваліся.
Хочуць казу ўбіць, Шкуру аблупіць, Мяса парубаць, Сабакам аддаць.
— Ох, я тых стральцоў Я не баюся, Толькі баюся Старага дзеда, Што ў таго дзеда, Барада седа.