Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
472. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара, Святы вечар, святое васілле! 1
Да не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ўрадзіў зялён вінаград. Ды ў тым вінаградзе слічны панічык, Слічны панічык — малады Колечка. Прышлі да яго дзве сястры:
—• Устань, Колечка, устань, брацейка, Да ўжо тваю панначку туркі ўзялі.
— Ой, няхай бяруць як самі знаюць, Да ў мае панначкі коскі на плечыках, Коскі на плечыках рассыпаюцца, Слёзкі па лічыку разліваюцца.
473. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара, Святы вечар, добрым людзям! 1
Што не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ўрадзіў яварка адзін. Хто таго явара будзе сцерагчы? Сцярог бацька, сцярог сыночак, На трэццю ноч раненька ўстаў, Раненька ўстаў, тры свечы ссукаў. Першую запаліў, па двару пахадзіў, Другую запаліў, браццяў пабудзіў: — Уставайце, братцы, коні сядлайце, Коні сядлайце, паедзем на ўловы, На ўловы, на ўловы ў зялёныя дубровы. — Ваша, брацейкі, куначка з хвастом, А мне, брацейкі, дзевачка з кублом.
474. А ЗБЕГЛА, ЗБЕГЛА 3 ПОЛЯ СТАРОЖА
А збегла, збегла з поля старожа, Святы вечар, з поля старожа.2
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Да прыбегла к Іваньку на двор.
— Ці спіш, ці ляжыш, малады Іванічка?
— He сплю, не ляжу, лісточкі пішу, Лісточкі пішу да к паненцы шлю.
— Хоць шлі, хоць не шлі — не твая будзець, Тваю паненку ў палон забралі, У палон забралі туркі з татармі, Туркі з татармі, баяр з баярмі.
— А я тых баяр мечам парублю, А я тых турак канём патапчу, Я сваю паненку за сябе вазьму.
475. БЕГЛА СТАРОЖА 3 ЧЫСТАГА ПОЛЯ
Бегла старожа з чыстага поля,
Добры вечар! 1
Як ударыла кап ём у вароты.
— Малады Сярожка, ці спіш, ці ляжыш?
— He сплю, не ляжу, сам сабе сяджу, Стружачкі стружу, кап’ё малюю.
— Пакінь маляваць, да едзь ваяваць, Ужо ж тваю дзевачку татары ўзялі.
— Я ж тых татараў мячом пасяку, Я ж тую дзевачку за сябе вазьму.
476. ЧАГО ТЫ, СЕЛЕЗЕНЬ, ХМУРНА ПЛАВАЕШ
— Чаго ты, селезень, хмурна плаваеш?
Святы вечар!1
— Як жа мне хмурна не плаваці, Што маю вутку дай падстрэлілі, Жэ мо б не было, як бы на вадзе, A то на вольсе, на самым версе.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожінага радка.
— Чаго ты, Кандратка, хмурненька ходзіш?
— Як жа мне, маладому, хмурненька не хадзіць, Што маю дзевачку перасваталі, Жэ мо б не было, як бы даляко,
A то блізенька, ў акно відненька.
Па ваду ідзе — дабрыдзень дае, А ваду нясе — дабранач дае.
477. ДА ЧАГО ТЫ, СЕЛЯЗЕН, ХМУРНА ЛЯТАЕШ
— Да чаго ты, селязён, хмурна лятаеш?
— Ой, як жа мне, селязёну, не лятаць хмурнаму, Да што маю ўтаўку да й на моры ўбілі.
Да калі б на моры, і жалю б не было, A то на юльсе, да на самым версе.
— Да чаго ты, Хведарка, хмурненька ходзіш? — Ой, як жа мне, маладому, не хадзіць хмурному, Да што маю дзевачку іншыя ўзялі.
Да калі б далёка, і жалю б не было, A то блізенька — акно відненька. Да па воду ідзе—дзень добры дае, Да з вадою ідзе — ручаньку дае, Маему сэрцу да жалю дадае.
478. АХ ТЫ, СІЗЕНЬКІ СЕЛЯЗЕНЕЧКА
— Ах ты, сізенькі селязенечка, Хто табе сізы крылушкі заламаў?
— Заламала мне сізая вуціца, На крутым берагу седзячы, Халоднай вадой прамываючы, Жоўтым пяском перасыпаючы.
— Ах ты, беленькі малойчык, Хто табе русы кудзеркі расчасаў? — Расчасала мне красна дзевіца, На высокім цераму седзячы, Зялёным віном пераліваючы, Золатам, серабром перасыпаючы.
479. СВЯТ ВЕЧАР, СВЯТ
Свят вечар, свят! Над Дунайкам, Над беражэнькам Стаіць свецелька Наварублена I з акеначкам. А ў той свецельцы Ды стаяць сталы Се цясовыя Пазасціланы, Кубкі мядочкам Паналіваны.
Да за тымі сталамі Слаўны пане, Пане Пятро.
Ен тое віно Да зажывае, Госпада бога Да выхваляе. Пасунуўся ён К акеначку Да падзівіўся У абалонечку, Да забачыў ён Дзіўнага птаха, Белага лебедзя.
— Ой, лынь, прыплынь, Да дзіўны пташа, Белы лебедзю, К майму да акошачку. Напішу табе, Накажу табе, На белым перцы, На правым крыльцы, Да цара Турка Да турэцкага, Да чы мусіць ён У полю стаці, Чы за мяне Дочку аддаці.
Цар Турко
He адпісуе Да й не адказуе. Mae коненькі Вараней яго, Mae прыпасы Да й страйней яго, Mae служанькі Да й вярней яго.
Да вялю войску Да прыступіці, Да на вуй біці. Выходзяць к яму Да выўляначкі, Се мяшчаначкі, Выносяць яму Да вялікі дар — Залоцее крэсла.
Ён тое ўзяў, Шапанькі не зняў Да не дзенькаваў.
Да вялеў войску Да прыступіці, Да на вуй біці. Выходзяць к яму Да выяўляначкі, Се мяшчаначкі. Выводзяць яму Да вялікі дар — Варанога каня, Асядланага Да й убранага. Ён тое ўзяў, Шапанькі не зняў Да не падзенькаваў.
Да вялеў войску Да й прыступіці, Да мацней біці. Выходзяць к яму Да выяўляначкі, Се мяшчаначкі.
Выводзяць к яму Да вялікі дар — Красную панну, Панну выўлянку. У серабрэ, у злоце He павярнецца, He перагнецца. Ен тое ўзяў, Шапаньку зняў Да і падзенькаваў. Да вялеў войску Да адступіці, Да і годзе біці.
А за тым словам Да святкуй здароў, Слаўны пане, Пане Пятро, He сам сабою, А з сваім айцом I паняю маткаю.
480. ІЗ-ПАД КІЕВА, ІЗ-ПАД МАГІЛЕВА
Із-пад Кіева, із-пад Магілёва Прыляцеў сокал ясны, пан пракрасны. Даюць яму лусту хлеба, Лусты не бярэ і з двара не ідзе.
Даюць яму скрыню грошы, Скрыні не бярэ і з двара не ідзе.
Даюць яму красную паню, Паню ён узяў, шапачку зняў, Шапачку зняў да падзякаваў: — Спасіба, братцы, за красную панк>!
481. 3-ПАД ГОРЯ, ГОР’Я, ПАД НОВЫ СЕНІ
3-пад гор я, гор я, пад новы сені, Саколя! Саколя ясны, паніч красны, Сяргейка! 1
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Едзе Сяргейка пад новы сені.
Вынасілі яму яшную лусту.
Ён лусты не прымае, назад ступае.
Вынасілі яму міску чырвонцаў.
Ён чырвонцаў не прымае, назад ступае. Вывадзілі яму красную паню, Красную паню — маладую Мар'ю.
Ён панну ўзяў і шапачку зняў.
— Спасіба пану за яго паню.
482. ЯК ЗАДУМАУ ІВАН ДА ЖАНІЦІСЯ
Як задумаў Іван да жаніціся.
Саколе! Саколе ясен, малойчык красен, Іване! 1
Да паехаў Іван к каралю ў сваты.
Кароль дочкі не дае, варанога каня выводзіць. Ён коніка не ўзяў, шапачкі не зняў, не скланіўся. Выносяць яму паўмісы грошай.
Ен грошы не ўзяў, шапачкі не зняў, не скланіўся.
Вывелі яму маладую Вольгачку.
Ён Вольгачку ўзяў, шапачку зняў да й скланіўся.
483. ДА HA СІНІМ МОРЫ ЧАУНОЧАК ПЛЫВЕ
Да на сінім моры чаўночак плыве,
Святы вечар, чаўночак плыве.2
А ў тым чаўночку — малады панічык. Прыплывае ён к царскаму двару. Выносяць яму паўмісак грошай.
Ён шапкі не зняў і грошай не ўзяў. Да на сінім моры чаўночак плыве. А ў тым чаўночку — малады панічык. Прыплывае ён к панскаму двару. Выводзяць яму варанога каня.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Ён шапкі не зняў і каня не ўзяў.
Да на сінім моры чаўночак плыве.
А ў тым чаўночку — малады панічык.
Прыплывае ён к цясцёваму двару. Выводзяць яму маладую панну, Ен і шапку зняў і панну сабе ўзяў.
484. У ЧЫСЦЕНЬКІМ ПОЛІ ГРУШАНЬКА СТАІЦЬ
У чысценькім полі грушанька стаіць, Пад той грушанькай — малявана ложа, На той жа ложы — панічок гожы, Панічок гожы, красны Яся.
Як сеў на каня, свіснуў да двара.
Як жа прыехаў, так і скланіўся.
Вывелі яму варанога каня.
Ен жа на тое да й не паглянуў.
Выкацілі яму дзве бочкі піва.
Ен жа на тое да й не паглянуў.
Вывелі яму красну паненку.
Як жа абачыў, так і скланіўся:
— Дзякую табе, мой татулька, за панну. Вам піва бочка, мне паненачка.
Вам піва піці, мне з паннай жыці.
485. САКОЛЯ! САКОЛЯ ЯСНЫ, МАЛАДЗЕЦ КРАСНЫ, СЦЯПАНКА
Саколя! Саколя ясны, маладзец красны,
Сцяпанка! 1
3-пад тучы, тучы, з-пад цёмнай хмары Ой, беглі, беглі табуны коней.
Малады Сцяпанка — пераборшчык,
У табуне коней перабірае.
Што лучшы конь, то сабе бярэ, А што худшы конь, то брату дае. Ай, вынеслі Сцяпанку з скрыні злата.
1 Прыпеў паўтараецца гтасля кожпага радка.
Малады Сцяпанка — пераборшчык, Што златы грошы, то сабе бярэ, А што медныя, то брату дае.
Ай, вывелі Сцяпанку красну дзеўку-паненку. Ён яе ўзяў і шапкі не зняў, I шапкі не зняў, і не ўкланіўся.
486. МАЛАДЫ МІХАЛАЧКА—ПЕРАБОРШЧЫЧАК
Малады Міхалачка — переборшчычак, саколя!
Саколя ясен, малойчык красен, Міхалачка,1
У скрыні шубы перабірае, саколя!
Катора лушча, сабе надзявае, саколя!
Малады Міхалачка — пераборшчычак, саколя!
У стайні коней перабірае, саколя!
Каторы лучша, сабе сядлае, саколя!
Малады Міхалачка — пераборшчычак, саколя!
У танку дзевак перабірае, саколя!
Катора краша, сабе бярэ, саколя!
Сабе бярэ да ў царкву вядзе, саколя!
487. У ЧЫСТЫМ ПОЛІ СТАДА КОНЕЙ
У чыстым полі стада коней, Ой, у тым стадзе не імушчы конь, He імушчы конь, не лавушчы конь. Ніхто таго каня не спаймае, не асядлае. Абабраўся красны, харошы, малады Іванька. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму!
Ён таго каня і спаймае, і асядлае, I паедзе ён у чужую землю, У чужую землю да па каралеўну. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму!
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Сустрэў жа ён тры мяшчанкі, Тры .мяшчанкі, тры Ульянкі.
Ен перад імі не скланіўся, He скланіўся, не змірыўся, Шапачкі не зняў, ручанькі не даў. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму!
Ой, сустрэў жа ён красну, харошу, Красну, харошу, маладую панну.
Ен перад ёю і скланіўся, і змірыўся, I шапачку зняў, і ручаньку падаў.
Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму!
488. А У ПОЛІ, У ПОЛІ ЗЯЛЕНАЯ ЕЛАЧКА
А ў полі, у полі зялёная ёлачка,
Святы вечар, зялёная ёлачка.!
Пад тою ёлачкаю зялёная далінка, А на той далінцы вараны конь ходзіць, А на тым кані залатое сядзельца, А на тым сядзельцы залатое страменца, А на тым страменцы малады панічык, А на тым панічыку вішнёвая шапачка, А на той шапачцы чырвоная кветачка, А на той кветачцы яравая пчолачка.
To ж не кветачка — яго дзевачка, To ж не пчолачка — яго жаночка, Мне з кветкаю толькі дзень быці, А з жоначкаю трэба век жыці.
489. ЛЯЦЕУ САКОЛЮ 3 ШЧЫРАГА БОРУ
Ляцеў саколю з шчырага бору,
Саколю ясен, маладзец красен, Ванечка.2
1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Перабірае стада коней, Перабірае карагод дзевак, Выбраў сабе пару, Узяў сабе дзевачку-панну.
490. ВАРОТЫ СКРЫПЯЦЬ, МАРОЗЫ ЧУВАЦЬ
Вароты скрыпяць, марозы чуваць,
Ой, рана-рана, марозы чуваць.1