Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
389. А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ НА ЖОУТЫМ ПЯСКУ
А ў ляску, ў ляску на жоўтым пяску, Шчодры вечар, на жоўтым пяску.2
А на тым пяску хатка старэнька, А ў тэй хатачцы тры акеначкі.
У перша акенца соўнечка свеціць, У друге акенца месячык свеціць, У трэцце акенца зоранькі свецяць. А што соўнечка, то іх матанька, А што месячык, то іх баценька, А што зоранькі, то іх дзетанькі.
390. Ой, У ГАРОДЗЕ
Ой, у гародзе На пераходзе,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
2 Прыпеў «Шчодры вечар» паўтараецна з другой часткай кожнага радка.
Святы вечар!1
Ой, там ляжала Гібкая кладка.
А ля тэй кладкі Вырасла рожа.
Вырасла рожа — Дзяўчатам згожа.
Вышла, выбегла Красная панна,
Красная панна, Пані Олечка,
Да тую рожу Да й пашчыпала.
К свайму лічаньку Прыраўнювала.
— Каб жа я была Такая гожа,
Такая гожа, Як гэта рожа,
To пашла ж бы я
За такога пана,
За такога пана, Якая сама.
Што ён з коніка Да й не ссядае,
Каралю шапкі Да й не знімае.
Яго конічак Зямліцу сячэ,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
А хвасцічачкам Слядкі замяце,
А вушыцамі Усё войска счуе,
А ачыцамі Усё войска згляне,
Усё войска згляне, Свайго пана знае.
391. ОХ, У САДОЧКУ
Ох, у садочку, да ў чыстым полі, каліна, Каліна мая, рожа чырвона ягада.1
Ой, там стаяла красная панна, каліна. Красная панна, пані Маруська, каліна. Яна стаяла, рожу шчыпала, каліна. Рожу шчыпала, ў пучкі вязала, каліна. У пучкі вязала, мацеры казала, каліна: — Ой, мама, мама, каб я такая, каліна. Каб я такая, як рожа ўсяя, каліна.
Ой, то пашла б я за двараніна, каліна. За дваранінам там добра жыці, каліна. Там добра жыці, мёд-віно піці, каліна.
392. У НАШАГА ДЗЯДЗЬКІ ДВОР ГАРАДЖОНЫ
У нашага дзядзькі двор гараджоны, зеляно.
Зеляно віно рана ў нядзельку саджана.1
Двор гараджоны да ўсё рожаю, зеляно.
Да ўсё рожаю, усё чырвонаю, зеляно. Дзевачка Маня рожу шчыпала, зеляно. Рожу шчыпала, прыгаворвала, зеляно.
— Каб я такая, як рожа сяя, зеляно.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
To пашла б замуж за каралевіча, зеляно. За каралевічам дзела не робяць, зеляно. Дзела не робяць, хораша ходзяць, зеляно.
393. ЧАМУ ТЫ У ГАРОДЗЕ АДНА
— Чаму ты ў гародзе адна?
Рожа, рожа чырвоная.1
— Верце ж мне, не адна, далібог не ідна, Што ёсць красачкі ўсе, і каля мяне, Толькі аднаго нету жоўтага цвету.
— Чаму ты, Стэпачка, у матулькі адна? — Верце ж мне, не адна, далібог не адна, Што ёсць дзевачкі ўсе, і каля мяне, Толькі нет аднаго, мілога майго, Як пара прыйдзець, мой мілы будзець.
394. ЧАГО ТЫ, РОЖА, I У САДУ АДНА
— Чаго ты, рожа, і ў саду адна?
Рожа, рожа чырвоная.1
— А я не адна, а я не сама, Да каля мяне ўсе красачкі, Толькі няма баравога цвету. Каго б мне паслаці, цвяточак шукаці? Красачку паслаці цвяточак шукаці. Красачка ідзе, цвяточак нясе.
— Чаго ты, Мар’ечка, у мамкі адна? Нега, нега мамачкіна.1
— А я не адна, а я не сама, Да каля мяне да ўсе дзевачкі, Толькі няма маладога Васілька. Каго б мне паслаці Васілька сыскаці? Ганну паслаці Васілька шукаці. Ганначка ідзе, Васілька вядзе.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
395. ЧАГО ТЫ, РОЖА, АДНА У ГАРОДЗЕ
— Чаго ты, рожа, адна ў гародзе?
Рожа мая чырвоная.1
— Я тут не адна, няпраўда твая.
Што ёсць красачак, то ўсе са мной, Аднаго нету баравога цвету.
I дзе ж ён будзе, ка мне прыбудзе.
Ка мне прыбудзе, са мной цвісці будзе.
— Чаго ты, Мар’ечка, адна ў карагодзе? — Я ж тут не адна, няпраўда твая.
Што ёсць дзевачак, то ўсе са мной, To ўсе са мной, перада мной, Аднаго нету маладога Іванечкі.
I дзе ён будзе, ка мне прыбудзе, Ка мне прыбудзе, са мной жыць будзе.
396. Ой, РОЗА, РОЗА, ЧАГО АДНА У ГАРОДЗЕ
— Ой, роза, роза, чаго адна ў гародзе? — Чаго ж я адна — са мной красачкі, Са мной красачкі, сіні васількі, Аднаго нету баравога цвету.
Ой, дзе ж ён будзе, ка мне прыбудзе, Ка мне прыбудзе, са мной цвісці будзе. — Валечка, чаго адна ў танок пайшла? — Чаго ж я адна — са мной дзевачкі, Са мной дзевачкі, усё падружанькі, Аднаго нету — майго сужанькі.
Ой, дзе ж ён будзе, ка мне прыбудзе, Ка мне прыбудзе, са мной жыць будзе.
397. ЧАГО ТЫ, РОЖА, АДНА НА ГАРОДЗЕ
— Чаго ты, рожа, адна на гародзе?
Ой, рана, ой, рана, адна на гародзе.2
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў «Ой, рана, ой, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
— Чаго ж я адна, са мной красачкі, Са мной красачкі, усё васілёчкі, Ой, толькі нету баравога цвету.
Ой, дзе ён будзець, ка мне прыбудзець.
— Чаго ж ты, Верачка, адна ў таночку? — Чаго ж я адна, са мной дзевачкі, Са мной дзевачкі, ўсё паненачкі, А толькі нету маладога Шурачкі.
А дзе ж ён будзець, ка мне прыбудзець.
398. ЧАГО Ж ТЫ, РОЖА, АДНА У ГАРОДЗЕ
— Чаго ж ты, рожа, адна ў гародзе?
Ой, рожа мая чырвоная! 1
— Ой, каб я адна, я б тут не была, А я з краскамі, з пралескамі, Усе са мною, перада мною, Толькі нету баравога цвету.
Дзе ж ён ні будзець, са мной цвісці будзець.
— А чаго ж ты, Кацечка, адна ў карагодзе? Дзевачкі, мае падружачкі!1
— Ой, каб я адна, я б тут не была, Ай, толькі нету маладога Рыгоркі. Дзе ж ён ні будзець, ка мне прыбудзець, Ка мне прыбудзець, жыць са мной будзець.
399. АДАРКА-ПАНІ, ГАВАРЫ 3 НАМІ ЦІХЕНЬКА
— Адарка-пані, гавары з намі ціхенька, Сціхенечку, памаленечку, Адарка.1
Прышло да Адаркі да трое сватоў, Адарка. Першыя сваты селі на куце, Адарка.
Другія сваты селі край стала, Адарка.
Трэція сваты селі каля печы, Адарка.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Тым, што на куце, — шаўковы платок, Адарка. Тым, што край стала,— залаты персцень, Адарка. Што каля печы,— да й сама пайшла, Адарка.
400. ЦЯСОВЫЯ КАЛЕСЫ
Цясовыя калёсы, Шаўковыя атосы. А хто ж на іх паедзець? Паедзець на іх Марутка. А хто ж яе паваджай? Паваджай яе — Стахванька. Хвала богу, што ён свой, Прывязець яе ў свой двор.
401. ВІУСЯ, ВІУСЯ ВЕРАБЕЙ
Віўся, віўся верабей 1 To к тым, то к тым варотам. Як прывіўся верабей А к Карпавым варотам.
— Марутачка малада, Чым даруеш вераб’я?
— Дарую я вераб’я 3 галоўкі венчыкам, 3 галоўкі венчыкам, 3 правае ручкі перснічкам.
402. ВІУСЯ, ВІУСЯ ВЕРАБЕЙ
Віўся, віўся верабей
To к тым, то к тым варотам.
Як прыбіўся верабей К Міхалкіным варотам. — А Дар’ечка малада, Чым даруеш вераб’я?
—■ 3 буйнай галоўкі—злат вянок, А з мізінца — персцянёк.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
403. ЛЯ КАЛОДЗЕЖА, ЛЯ СЦЮДЗЕНАГА
Ля калодзежа, ля сцюдзёнага,
Люлі-люлі, ля сцюдзёнага,1
А ўсе галубы пазляталіся, На галубку паспіраліся.
— А каму ты, галубка, усё й застанешся, Ай, ці сізаму, ай, ці беламу?
— А я астануся аднаму галубку.
— А ў чыіх гэта дый вароціках Белыя малойцы ўсё паз ехалі? — А ў Іванкіных у вароціках Добры молайцы ўсё паз’ехалі, На адну Кацю паспіраліся.
—• А каму ты, Каця, усё застанешся, Ай, ці сельскаму, ай ці меснаму?
— Ай, застануся добру молайцу.
404. БЕГЛА ПАННАЧКА УПЕРАД ЖАНІШКА
Бегла панначка ўперад жанішка,
А ён кліча: заждзі-паждзі, малада панначка, Загадаю я табе тры загадкі: Як адгадаеш, то мая будзеш.
— Што то расце без кораня?
Што то гарыць без полымя?
Што то міла да не родзячы? — Камень расце без кораня, Мароз гарыць без полымя, А міла — любая да не родзячы.
405. А ЧАГО ТЫ, ЁЛКА, ДЫ HE ЗЕЛЕНА
— А чаго ты, ёлка, ды не зелена, Ай, рана-рана, ды не зелена.2
— Як жа мне, ёлцы, зеленай быць. Я ж стаяла пры шляху, А пры буйнай дарозе.
Ля мяне казакі ездзілі, Яны маё карэнне патапталі, Зялёнае вецце ламалі.
Яны мяне, ёлку, ссушылі.
— А чаго ж ты, дзеўка, ды не молада. — Як жа мне, дзеўцы, маладой быць...
406. Ой, У МЯСТЭЧКУ, У БЕРАСТЭЧКУ
Ой, у мястэчку, У Берастэчку, Свят вечар, свят! 1
Там стара бабка Хлеб расчыняла,
Сваго ўнучка Да калыхала.
Калыбелька Да пазлачона,
Яе чэпачкі Да шаўковыя,
Яе ключыкі Да месянзовыя,
Півіваўчык Да шаўкавенькі,
Яе пялешучкі Злацені.
Да й калыхала: — Да люлі, люлі ж,
Да люлі, люлі ж, Маё ўнучатка.
Судзі ж, божа, Пагадаваці, Вяселля даждаці.
СЫНУ ГАСПАДАРА
407. TAM ЗА САДАМІ, ЗА ЗЯЛЁНЫМІ
Там за садамі, за зялёнымі, Каляда, за зялёнымі.1
Ой, там Андрэйка коніка пасе, Коніка пасе, павадцом трасе. — Ой, еж, коніку, шоўкаву траву, Ой, пі, коніку, крынічну ваду, Бо паедзем мы да цесценькі, I да цесценькі, і да цёшчанькі, I да цёшчанькі, і да Ганначкі. Цесценька кажа, калакол звініць, Цёшчанька кажа, што сакол ляціць, Ганначка кажа, Андрэйка едзе, Андрэйка едзе, падаркі вязе, Падаруначкі — мне чаравічкі.
408. Ой, ПАД ГАІКАМ
Ой, пад гаікам, Пад зялёненькім, коляда!2
Ой, там Ванечка
Коніка пасе,
Коніка пасе, 3 конем гаварыць:
— Ой, ты еш, коню, Шоўкаву траву,
Ой, ты пі, коню, Крынічну ваду,
Бо паедэма У дарожаньку,
У дарожаньку, Да й да дзеванькі.
Маценька кажа, Што сакол ляціць,
Дзеванька кажа: Жанішок едзе.
409. Ой, ЗА ВАРАЦЬМІ КРУТАЯ ГАРА
Ой, за варацьмі Крутая гара, Святы вечар! 1
Ой, на той гарэ — Шаўкова трава.
А на той гарэ Стада каней ходзіць.
А між тых коней —
Адзін вараны,
Адзін вараны, Да й не сядланы.
Хлопцы лавілі, Да й не злавілі.
Адкуль узяўся Малады Пецечка.
Як к каню прыпаў, Так коніка ўзяў.
Як сеў паехаў
К новаму двару.
К новаму двару, К цесцейку свайму.
Цесцейка кажа: — Вон ясен сокал.
А дзевачка кажа: — To не ясен сокал,
To не ясен сокал, To Пецечка мой.
Вазьміце коніка Да із стаенькі,
Маладога Пеценьку — Дай да Святланкі.
Дайце коніку Сена аброку,
Маладому Пеценьку — Мёду і віна,
Мёду і віна, Сітняга хлеба.
За естым словам Жывіце з богам...
Святое ражаство Радасць прынясло.
Святое васілле Развесяліла...
За естым словам Жывіце з богам.
410. САКОЛЮ ЯСЕН
Саколю ясен, панічу красен, саколю, Саколю ясен, панічу красен Іванка.1
Коніка ўзяў, коніка сядлаў, саколю.
Да сеў паехаў к новаму двару, саколю.
К новаму двару, к цесценьку свайму, саколю. Цесценька кажа, то ясны сокал, саколю, Маруська кажа, то мой Іванка, саколю.
411. ОЙ, ЗА ЛЕСАМ, ЛЕСАМ СОНЦА СІЯЕ
Ой, за лесам, лесам сонца сіяе, Каляда!1
Да малады Колька каня сядлае.
Да прыйшоў да яго баценька яго: — Да куды, сыночак, каня сядлаеш, Да куды, родненькі, каня сядлаеш?
— Сядлаю, баценька, сядлаю, родненькі, Да й да залётанькі, да й да дзеванькі.
412. Ой, ПАД ВЯРБОЮ, ПАД ЗЕЛЯНОЮ
Ой, пад вярбою, пад зеляною, Святы вечар!1
Ой, там стаяла мужаў грамада, Мужаў грамада, вяліка рада.