• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    А на гарэ камора, А ў каморы Настулька Русу косу часала, Бела ліцо ўмывала. Прыйшла да яе Матулька яе.
    — Адчыніся, Настулька, Адчыніся, дзіцятка.
    — He адчынюся, матулька, He адчынюся, родная,— Вецер коску развеець, Слонца ліца загрэець.
    А на гарэ камора, А ў каморы Настулька Русу косу часала, Бела ліцо ўмывала. Прыйшоў да яе Міленькі яе.
    — Адчыніся, Настулька, Адчыніся, душачка.
    — Адчынюся, душачка, Адчынюся, міленькі, Вецер коскі не развеіць, Слонца ліца на загрэіць.
    377.	ДА МОСТАМ, МОСТАМ ДА ВЯРБОВАНЬКІМ
    Да мостам, мостам да вярбованькім, Шчодры вечар, добры вечар! 1
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёд-віно ў туравым розе. За ёю, за ёю панскі сыночак: — Пажджы, пажджы, слічна паненка, Дай мне мёд-віна пакаштаваці, Віна пакаштаваці і цябе паймаці. — He тваё дзела, панскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці. Ты ж не бачыў сошкі-баронкі, Хай табе за гэта — варона жонка. Да мостам, мостам да вярбованькім Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёд-віно ў туравым розе. За ёю, за ёю пахарскі сыночак: — Пажджы, пажджы, слічна паненка, Дай мне мёд-віна пакаштаваці, Віна каштаваці, цябе паймаці.
    — To ж тваё дзела, пахарскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці. Ты і з коніка да не ссядаеш, Буйна жыта да вырашчаеш.
    378.	ПАШЛІ ДЗЕВАЧКІ У ЯГАДАЧКІ
    Пашлі дзевачкі ў ягадачкі, Эй, эй, у ягадачкі,1
    А ўсе ў чорную смародзіну.
    А ўсе дзевачкі панабраліся, Панабраліся і ў двор пайшлі.
    Адна Танечка не набралася, He набралася, там засталася.
    Адкуль узяўся яе сужанька, Яе сужанька, малады Андрэйка.
    Ён узяў яе за правую ручку, За правую ручку, за мязін пальчык.
    1 Прыпеў «Эй, эй» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Павёў ён яе у высокі церам, Пасадзіў яе за цясовы столік,
    Поіць ён яе півам і віном, Півам і віном і гарэлачкай.
    — Што ж ты, Танечка, не п'еш, не ясі, He п'еш, не ясі, скучненька сядзіш.
    А ці ты роду ўсё вялікага, А ці ты бацькі ўсё багатага.
    — Ай, я і роду невялікага, Ай, я і бацькі небагатага.
    ПІто ёсць на небе ясны месячык, To мой бацюшка, то мой родненькі.
    379.	ІШЛА-ПАЙШЛА МЛАДА ГАНУЛЬКА
    Ішла-пайшла млада Ганулька, Люлі-люлі, млада Ганулька.
    На высок церам касу часаці! Спаткалася з маладым Іванькам. — Куды ідзеш, млада Ганулька? — А я іду на высок церам, На высок церам касу часаці. — I я ж табе за таварыша.
    — Ах, божа ж мой, ой, не хочацца: Быць майму ліцу заплаканаму, Быць маёй косцы растрапанай, Па белых плячах ды папушчанай.
    380.	Ой, У ГАРОДЗЕ
    Ой, у гародзе, У частаколе,
    1	Прыпеў «Люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышаў да яе Бацюхна яе.
    — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, пагадзі, Мой жа бацюхна, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе, У частаколе, Там хадзіла Да танок дзевак, Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышла ж да яе Матанька яе: — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, паждзі, Мая матанька, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе, У частаколе,
    Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышаў да яе Дзядзюхна яе: — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, паждзі, Мой дзядзюхна, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе У частаколе, Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышла ж да яе Цёцюхна яе: — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі, паждзі, Мая цёцюхна, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе, У частаколе,
    Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышаў да яе Братэйка яе: — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, паждзі, Мой братэйка, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе, У частаколе, Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышла ж да яе Сястрычка яе: — Хадзі, Ганулька, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, паждзі, Мая сястрыца, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе, У частаколе,
    Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышаў да яе Дзедухна яе: — Хадзі, унучка, Снеданне есці!
    — Заждзі ж, паждзі, Мой дзедухна, Танок даваджу, Венчык данашу.
    Ой, у гародзе У частаколе, Там хадзіла Да танок дзевак. Слаўная панна, Панна Ганулька, Перадку ходзіць, Таночак водзіць, Вяночак носіць. Пярловы венчык Галоўку клоніць, Пазлот персцень Пальчык ломіць. Вышла ж да яе Бабачка яе:
    — Хадзі, унучка, Снеданне есці!
    Заждзі ж, паждзі, Мая бабачка, Танок даваджу, Венчык данашу. Яе суконка Зямліцу мяце,
    Яе чаравічкі Травіцу шчыплюць. Гдзе ж узяўся Да буйны вятрэц, Вятрэц павінуў — Венчык скінуў.
    Шла ж яна маладэнька, Як ягадэнька, Краем Дунаем, Па беражэньку. Стрэла ж яна Тры рыбалоўцы.
    — Тры рыбачэнькі, Да закіньце мне Да шаўковы невад, Да паймайце ж мне Да пярловы венчык. Аднаму ж будзе Пярловы венчык, Другому будзе Пазлот пярсценчык, Трэцяму ж буду Сама малода, Як ягода.
    Каляда спета На доўгі лета, А за тым словам Да святкуй здарова, Красная пані, Пані Ганулька, He сама сабою...
    381.	Ой, У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    Ой, у ляску, у ляску да на рыжым пяску, Святы вечар добрым людзям! 1
    Паванька ходзіць, пер’ечка роніць, А за ёю ходзіць красна панна, Пер’ечка бярэ, на скам’ю кладзе, 3 скам’і бярэ, вяночак ўе.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Звіла вяночак, пайшла ў таночак Каля рэчанькі кружком-беражком. Да ўсхадзіліся буйны ветры, Да ізвеялі павін вяночак, Да забачыла яна тры рыбачанькі, Тры рыбачанькі, тры казачанькі: — Mae мілыя тры рыбачанькі, Ці не бачылі павін вяночак? — Адзін кажа, што я не бачыў, Другі кажа, што я забачыў, Трэці кажа, што я сам там быў. — Я ж вам заплачу вельмі дорага, Вельмі дорага, без чырвонага, Аднаму пану — заплачу персцянёчкам, Другому пану — павін вяночак, А трэцяму да й пану сама я застануся. Павін вяночак будзе да вянчання, Персцень залаты — да мяняння, А за тым словам да бывай здароў, 3 дзеткамі, з сям’ёю і з другам-жаною!
    382.	А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ НА РЫЖЫМ ПЯСКУ
    А ў ляску, ў ляску на рыжым пяску,
    Святы вечар! 1
    Павачка ходзіць, пер’ечка роніць. А за ёй ходзіць красная панна, Красная панна, пані Леначка.
    Пер’ечка бярэ ў рукавец кладзе, 3 рукаўца бярэ на скам'ю кладзе, А з скам'і бярэ да ў вяночак ўе. Звіўшы вяночак, пашла ў таночак. Да схадзіліся буйныя ветры, Да ізвеялі павін вяночак, А ізвеяўшы, на Дунай ізняслі.
    Узрыла Леначка тры рыбалоўцы, Тры рыбалоўцы, тры гарных хлопцы: — Ой, закідайце залаты сеці Да ізлавіце павін вяночак.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    383.	А У ЛЯСКУ, ЛЯСКУ
    А ў ляску, ляску На рыжым пяску,
    Святы вечар!1
    Павінька ходзіць, Пер’ечка роніць.
    За ёю ходзіць Красная панна,
    Красная панна, Панна Марылька.
    Пер’ечка бярэ, У рукавец кладзе.
    3 рукаўца бярэ, На скам’ю кладзе.
    А з скам’і бярэ Да ў вяночак ўе.
    Звіўшы вяночак, Пайшла ў таночак,
    Кружком, беражком, Каля рэчанькі,
    Каля быстрае, Беражыстае.
    Расхадзіліся
    Буйны ветры
    Да і звеялі
    Павін вянок.
    Да забачылі Тры рыбаловы.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    — Тры рыбалоўцы, Mae ж вы хлопцы,
    Да закідайце Шаўкоў невад,
    Да злавіце
    Павін вянок.
    Павін вянок
    Вельмі дарагі.
    Ой, я заплачу, Што сама схачу.
    Аднаму я дам Кованы пояс.
    Кованы пояс —
    Да ўбірання.
    Другому дам Залаты персцень.
    Залаты персцень — Той да вянчання.
    А трэцяму —
    Я сама, малада.
    384.	У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    У ляску, у ляску на жоўтым пяску, Святы вечар добрым людзям! 1 Там пава лятала, пер’е раняла. Маладая Ганначка падбірала, [Падбірала], у рукавок клала.
    3 рукаўка брала, вяночак віла.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак. А ў том жа танку трох спалюбіла: Першаму дала залаты персцень, А другому дала правую руку, А за трэцяга сама пайшла.
    385.	МАЛАДАЯ ГАННА ПА ДВАРУ ХАДЗІЛА
    Маладая Ганна па двару хадзіла, Святы вечар!1
    Па двару хадзіла, пер’е збірала, Пер’е збірала, у рукавок клала, 3 рукаўца брала, вяночак звівала, Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.
    У тым таночку трох палюбіла, Трох палюбіла, трох надарыла: Аднаму дала шаўковы платок, Другому дала залот персцянёк, А за трэцяга і сама пашла.
    386.	Ой, У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ НА ЖОУТЫМ ПЯСКУ
    Ой, у ляску, ў ляску на жоўтам пяску Хадзіла пава, пер’е раняла.
    Малада Марачка пер’е збірала, Пер’ейка збірала, у рукавец клала, 3 рукаўца брала, вяночак віла, Ізвіўшы вянок, пашла ў танок.
    Ой, шла Марачка лужком-беражком, Ой, сустрэчае тры галубчыкі.
    Ета не галубчыкі, ета маладые хлопчыкі. — Ой, малада Марачка, што ж ты нам дасі? — Ой, аднаму дам шаўкову хусту, А другому дам залатога пярсцёнка, А за трэйцяга — сама малада.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Малады Хведарка ўсю ночку не спаў, Усю ночку не спаў, браткі пабуджаў: — Ой, уставайце, браткі, коні сядлайце, Коні сядлайце, едзьце на аблаву.
    Перад каралём хваліцца канём,
    Што мой сівой конь мора пераскочыць, Мора пераскочыць — капытца не замочыць. Hi капыцейка, ні сядзёлачка, Hi жупана, ані Хведарка пана.
    387.	А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    А ў ляску, ў ляску На жоўтым пяску,
    Святы вечар!1
    Павачка ходзіць, Пер’ечка роніць.
    Вышла-выбегла Красная панна.
    Красная панна, Пані Олечка.
    Да тое пер’я
    Да й пазбірала,
    К свайму лічаньку
    Прыраўнювала.
    Пер’ечка бярэ, У вяночак кладзе,
    Звіла вяночак, Пашла ў таночак.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    388.	ОЙ, ЖАЛА ДЗЕУКА ШАУКОВУЮ ТРАВУ
    Ой, жала дзеўка 1 Шаўковую траву. Ой, загубіла. Свой залаты персцень. Ой, пайшла ж яна Долам-даліною, Ой, найшла ж яна Усе тры сенакосы. — Ой, скасіце мне Шаўковую траву, Ой, найдзіце мне Мой залаты персцень. Аднаму будзе Шаўковая трава, Другому будзе Мой залаты персцень, Трэцяму буду Сама малада.