Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Што нашыла Беллю бяленькаю, To баценьку.
А што чырвоным шоўкам, To для матэнькі.
А што самым шоўкам, To сама для сябе.
338. ХВАЛІЛАСЯ БЯРОЗА
Хвалілася бяроза Сваімі голькамі
Перад дубкамі:
— Адувалі мяне Буйныя ветры, Дробныя дожджы.
Хвалілася красна панна Сваімі коскамі Перад жанішкамі: — Ой, не вы ж мне Косу часалі.
Часала мне маці мая Уночы пры свечы, А ўдзень пры сонцы, Седзя ў аконца.
Да цэрквы пашла, Паноў страчала;
Шапкі знімалі, Яе пыталі:
— Чы ты папоўна, Чы каралёўна, Бацькава дачка?
— Я ж не папоўна, He каралёўна, Бацькава дочка, Як ягадочка.
339. Ой, КАЦІЛАСЯ ЗІМНЯЯ РУТА
Ой, кацілася зімняя рута,
Шчэдры вечар! 1
Ой, хвалілася бела бяроза Сваімі цвяткамі перад дубкамі. Ой, хвалілася малада Параска Сваімі коскамі перад жанішкамі.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
— й а хто ж тыя коскі гадаваў?
— Гадавала ж мяне ненька міленька, Ненька міленька — матка радненька. Ой, пайшла ж яна там да касцёла, На ёй каралі галоўку ломяць, Залаты вяночак галоўку клоніць, Залаты персцень ручачку ломіць.
340. Ой, ЧЫЯ ТА ДАЧКА
Ой, чыя та дачка, Як ягадачка,
Святы вечар
Добрым людзям.1
Васілёва дачка, Як ягадачка.
Яна ў сені ўвайшла — Сені заззялі.
А ў хату ўвайшла — Паны стаялі.
341. У ЛУЗЕ КАЛІНА ВЯСНУ СКРАСІЛА
У лузе каліна вясну скрасіла.
Святы вечар, вясну скрасіла.2
Няма надкрашай, як наша Зоська. Увайшла у сені — сені заззялі, Увайшла ў хату — паны стаялі.
Паны стаялі, шапкі здымалі.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Шапкі здымалі, ў яе пыталі: — Ціты папоўна, цікаралёўна? — Я не папоўна, не каралёўна, Йванава дачка, як паненачка.
342. А У ЛУЗЕ, У ЛУЗЕ
А ў лузе, ў лузе Каліна красна,
Святы вечар! 1
А ясней-красней Ганначка ў таткі.
Па двару хадзіла, Увесь двор красіла.
У сені ўвайшла — Сені заззялі.
У хату ўвайшла — Паны стаялі.
Паны стаялі, Шапкі здымалі.
Шапкі здымалі
Яе пыталі:
— Ці ты цароўна, Ці каралёўна?
— Я не цароўна, He каралёўна.
Таткава дачка Красна панначка.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
343. АЙ, ЯСНА-КРАСНА КАЛІНА У ЛУЗЕ
Ай, ясна-красна каліна ў лузе, Святы вечар.1
Ай, ясней-красней Кацечка ў таткі, Па дварэ хадзіла — ўвесь двор красіла, У сені ўвайшла — сені заззялі, У хату ўвайшла — баяры ўсталі, Баяры ўсталі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі, у яе пыталі: — Ці ты папоўна, ці каралёўна?
— Я ж не папоўна, не каралёўна, Слічная панначка Йванава дочка.
344. А У ЛУЗЕ, ЛУЗЕ КАЛІНА КРАСНА
А ў лузе, лузе каліна красна, Добры вечар! 2
Ой, ясней-красней Ганна ў татачкі.
Па двары хадзіла — увесь двор красіла, У сені ўвайшла — сені заззялі, У хату ўвайшла — паны стаялі, Паны стаялі, шапкі знімалі.
— Ці ты царэўна, ці каралеўна?
— Я ні царэўна, ні каралеўна, Таткава дачка, красна панначка, Мамчына дачка, як тая ягадка.
— Мы ж цябе, красну, не зневажаем
I з Новым годам паздраўляем.
I з Новым годам і з усім родам.
345. Ой, КРАСНА, КРАСНА КАЛІНА У ЛУЗЕ
Ой, красна, красна каліна ў лузе, Святы вечар, каліна ў лузе '.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Красней каліны дзевачка ў маткі.
Па двару хадзіла — увесь двор красіла, У сенечкі вышла — зорачка ўзышла, На пасаду сядзела, як роза цвіла, 3 пасаду ўставала, як расцвітала.
346. Ой, КРАСНА, КРАСНА КАЛІНА У ЛУЗЕ
Ой, красна, красна каліна ў лузе, Святы вечар! 1
Ой, красней таго Сонечка ў мамкі.
Па двару хадзіла — увесь двор красіла, А ў сені вышла — сені заззялі, А ў хату вышла — паны ўставалі, Паны ўставалі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі, у яе пыталі: — Ці ты цароўна, ці каралёўна?
Я ні цароўна, ні каралёўна,
Сама сабе панначка, Сямёнава дочачка.
347. Ой, КРАСНА, КРАСНА КАЛІНА У ЛУЗЕ
Ой, красна, красна каліна ў лузе, Святы вечар!1
А красней таго Мар’я ў таткі, Па двару хадзіла — увесь двор красіла.
У сені ўвайшла — сені заззялі,
А ў хатку ўвайшла — хатка свяціцца, А да цэрквы ўвайшла, як зара ўзайшла. Там паны стаялі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі, усё пыталі: — Ці ты царэўна, ці каралеўна?
— Я не царэўна, не каралеўна, Дзям’янава дачка, красна панначка.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
348. ЯК Я БЫЛА У СВАЙГО ТАТАЧКІ
Як я была ў свайго татачкі,
Ой, калядкі! 1
Па двару хадзіла —увесь двор красіла. На ганку стала — ганак зламала.
У сенейкі ўзышла — сенцы заззялі, У хату вайшла — ўсе паны ўсталі. Усе паны ўсталі, шапкі паздымалі, Шапкі паздымалі, у яе пыталі: — Ці ты царэўна, ці ты каралеўна? — Я не царэўна, я не каралеўна, Я Пятровая дочка, як ягодка. Раненька ўстаю, тоненька праду, Тоненька праду, громка кросны тку, Беленька бялю, усіх сватоў дзялю. Мамка старая, сястра малая, А сама маладая неўразумела, Неўразумела, што падарачкі трэба.
349. Ой, КРАСНА, КРАСНА КАЛІНАЧКА У ЛУЗЕ
Ой, красна, красна каліначка ў лузе, Святы вечар!1
Красней жа таго Насця ў мамкі, Перавоз дзяржала, перавазіла. Прышло і к ёй семсот казакоў: — Малада Насцечка, перавязі нас. Скажам табе дзіва дзіўнае, Што ў нас ад Пятра Дунай замярзаў, А на ражство рожа расцвілася. — Няма часу на засіначкі, Прыехаў брат з Краіначкі, Прывёз жа мне тры падарачкі: Першы падарак — залаты персцень, Другі падарак — шаўковы платок, Трэці падарак — залаты кубок.
' Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
350. У ЦЕМНЫМ ЛЕСЕ HA ВЕРАСЕ
У цёмным лесе на верасе,
Каляда! 1
Ляжалі брусы цясовыя, А па тых брусах Алёнка ходзіць, Алёнка ходзіць, Вікторку зводзіць: — Вікторка ты мой, чы праўда была, Што каля Пятра Дунайчык замёрз? — Алёнка мая, усё праўда была, А я сам там бываў, Дунай прасякаў, Дунай прасякаў, коніка паіў.
У цёмным лесе на верасе Ляжалі брусы цясовыя, А па тых брусах Вікторка ходзіць, Вікторка ходзіць, Алёнку зводзіць: — Алёнка мая, ці праўда была, Што каля каляд рожа цвіцела?
— Вікторка ты мой, усё праўда была, А я там была, рожу шчыпала, Рожу шчыпала, вяночкі вівала, Вяночкі вівала, на галоўку клала.
351. У ЛЕСЕ HA ВЕРАСЕ
У лесе на верасе Ляжаць брусся часаныя. Па тых бруссях па часаных Ішла, пайшла панна.
За ёй ззаду пагон гоняць: — Пастой, пастой, панна, Загаданьку загадаю, Адгадаеш — мая будзеш, He адгадаеш — не будзеш. На святога ражаства рожа цвіла. — Няпраўда, слічны паніч, Я там была, вянкі віла, Стаіць рожа сухусенька.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Як па верасу па зялёнаму Ляжаць брусся часаныя. Па тых бруссях па часаных Ішоў, пайшоў пан.
За ім ззаду пагон гоняць, Пагон гоняць Марыльку: — Пастой, пастой, пан, Загаданьку загадаю, Калі адгадаеш — мой будзеш, He адгадаеш — дык не будзеш. На святога Пятра Дунай замёрз. — Няпраўда, Марылька, я там быў, ГЯ там быў], каня паіў, Стаіць Дунай ціхусенька, Вадзічка цяплусенька.
352. ДА ЛЯЦЕУ СОКАЛ ЧЭРАЗ НАШ ДВОР
Да ляцеў сокал чэраз наш двор,
Святы вечар, свят!1
Махнуў крылцам на камураньку. — Чаму камуранька не замяцёна, Чаму Антоська не зачасана?
Замяці, камурку, учашы галоўку. Загневалася да на бацюхна, Суканьку шыў да й укараціў.
— He гневайся, маё дзецятка, Паедама да места Ільмова Да купіма дарагога сукна, Надточыма твае суканькі.
353. ЧАМУ ТЫ, МАР’ЕЧКА
— Чаму ты, Мар’ечка, На ігру не ходзіш?
Святы вечар! 2
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
— He маю права На ігру хадзіці.
Калі мой татка
3 торгу прыехаў
Да прывёз ён мне Тры гасцінчыкі:
Першы гасцінчык — Пярловы венчык,
Другі гасцінчык — Золат пярсцёнак,
А трэці гасцінчык — Зялёны саян.
Пярловы венчык Галоўку клоніць,
Золат пярсцёнак Ручаньку ломіць,
Зялён саян След замятае.
— Мы ж цябе, Мар’ечка, He зневажаем,
Да з Новым годам Паздраўляем...
Ражаство прышло — Радасць прынясло,
Васілле прышло — Узвесяліла.
Іван-красціцель Воду акрасціў,
Воду акрасціў, На ўвесь свет пусціў.
354. ХАДЗІ, ГАЛЕЧКА, НА ВЕЧАРНІЦЫ
— Хадзі, Галечка, на вечарніцы,
Святы вечар добрым людзям! 1
— He пайду, сястрыцы, да й на вечарніцы. Прыехаў ка мне родны брахнійка Да прывёз мне тры радасці.
Тры радасці, тры вясёласці: Первая радасць — зялёны саян, Другая радасць — пярловы вянок, А трэцяя радасць — залаты персцень. Галечка прыбіралася, нараджалася, [Нараджалася], да цэрквы ішла.
На ганкі ўзышла — ганкі ўкланілісь, У цэркву ўзышла — цэркаў асвяцілась. Паны сустракалі — шапкі здзявалі.
— Ці ета панна, ці каралеўна?
— А ета наша Галечка Аўдакімаўна.
355. TAM НА РЭЧАНЬЦЫ, TAM НА БЫСТРАНЬКАЙ
Там на рэчаньцы, там на быстранькай,
Святы вечар людзям добрым! 1
Стаіць перавоз слічнай паненкі, Слічнай паненкі, панны Ганны.
Прышлі да яе тры браткі яе:
— Перавязі нас, слічная паненка.
— He маю часу да перавозу.
Ужо ж мой татулька з дарогі прыехаў, Прывёз жа ён мне тры гасцінчыкі.
Тры гасцінчыкі, да тры венчыкі:
Першы гасцінчык — пярловы венчык, Другі гасцінчык — чэрзлосны персцень, Трэці гасцінчык — зялёна сукенка.
Пярловы венчык — на вянчанейка, Чэрзлосны персцень — на заручанейка,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Зялёна сукенка — на пагулянейка. Пярловы венчык галоўку клоніць, Чэрзлосны персцень ручаньку цянець, Зялёна сукенка — то краса яе.
356. У КІЕВЕ НА ПЕРАВОЗЕ
У Кіеве на перавозе,
Святы вечар!1
Красная панна перавоз дзяржала. Прыйшло да яе семсот малайцоў: — Красная панна, падай перавоз! — Цяпер не маю часу перавозіць вас. Прыехаў мой братка з вайны, Прывёз мне тры радасці, тры карысці: Першая радасць — румяны вянок, Другая радасць — залаты персцень, Трэцяя радасць — шаўкова спадніца. Румяны вянок галоўку клоніць, Залаты персцень белу ручку ломіць, Шаўкова спадніца след замятае.
Мар’ячку віталі, яе пыталі: — Ціты папоўна, ці ты каралёўна? — Я не папоўна, не каралёўна, Васілёва дочка, як ягадочка.
357. ОЙ, У КІЕВЕ НА ПЕРАВОЗЕ
Ой, у Кіеве на перавозе,
Святы вечар! 1
Малада Волечка перавоз дзяржала, Перавоз дзяржала, перавозіла.
Прышло да яе семсот малайцоў, Семсот малайцоў — красных панічоў. — Малада Волечка, перавязі нас. — Няма мне часу вас перавозіць.
’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Цяпер мой татка з войска прыехаў I прывёз жа мне тры гасцінчыкі, Тры гасцінчыкі, тры харошыя: Первы гасцінчык — пярловы венчык, Другі гасцінчык — залаты пярсцёнак, Трэці гасцінчык — зеляне сукенка. Зеляне сукенка след замятае, След за.мятае, ў яе пытае: — Ці ты папоўна, ці каралёўна? — Я не папоўна, не каралёўна, Гаткава дачка, як ягодачка, Мамчына дачка, як каліначка.