• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    3 тое свечачкі скарынка ўпала, 3 тое скарынкі цэркаўка стала.
    А ў той цэркаўцы тры сталы стаяць, А на тых сталах тры кубкі стаяць. Первы кубачак — свято раждзяство, Другі кубачак — новы годзічак, Трэці кубачак — свято хрышчэнне.
    Бацька сварыўся, каб не барыўся, Маці казала, каб далі сала, Рэшата аўса, наверх каўбаса, Сала паласа — песенька уся.
    296.	Ай, PAHA, PAHA ТРОЕ КУРЭЙ ПЕЛА
    Ай, рана, рана трое курэй пела, Раней таго каваліха ўстала, [Каваліха ўстала], кавалёў разбудзіла: — Устаньце, кавалі, куйце тапары, Куйце тапары, рубіце цэркаўку.
    [Рубіце цэркаўку] з чатырма вугламі, [3 чатырма вугламі] з трыма вакнамі.
    1 Прыпеў «Шчодры вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка, а затым — «Шчодры вечар, святы васіллёі»
    Першае ваконца — на ўсход сонца, Другое ваконца — на поўдня сонца, А трэцяе ваконца — на захад сонца. Што на ўсход сонца — то святое ражство, На поўдня сонца — то святое васілле, Трэцяе ваконца — святое крашчэнне.
    297.	PAHA, РАНА КУРЫ ПРАПЕЛІ
    Рана, рана куры прапелі, Раней таго кавалёўна ўстала, Кавалёўна ўстала, кавалёў будзіла: — Уставайце, кавалі, куйце тапары, Куйце тапары, чашыце брускі камінавыя, Масціце масты калінавыя.
    Прыдуць жа к нам да тры празнічкі: Першы празнічак — святое ражство, Другі [празнічак] — святое васілле, Трэці [празнічак] — [святое] крашчэнне. Ражство ідзе — каўбасу нясе, Васілле ідзе з жаркаю свячою, Крашчэнне ідзе з святою вадою.
    298.	АХ, ЛЯЛЕН РАНА, КАРАЛЕУНА УСТАЛА
    Ах, лялён рана, каралеўна ўстала. Каралеўна ўстала, кавалёў будзіла,
    Ах, лялён рана, кавалёў будзіла.1
    — ’Станьце вы, кавалі, куйце вы тапары, Куйце вы тапары, рубайце вы сосны, Рубайце вы сосны, скіпайце вы доскі, Скіпайце вы доскі, масціце масточкі, Да будзе к нам ехаць а тры празнічкі: Первы празнічак — свято раждзяство, Другі празнічак — свято васілле,
    1 Прыпеў «Ах, лялён рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Трэці празнічак — свято кшчэннейка, Раждзяство едзіць на вароным кані, Васілле едзіць на белым кані, Кшчэннейка едзіць на сівай кабылі.
    299.	А ЧАЛОМ, ЧАЛОМ ПАД АКЕНЕЧКАМ
    А чалом, чалом пад акенечкам, Святы вечар пад акенечкам! 1
    — А ці дома, дома, пані гаспадыня? — А няма ў доме, сядзіць ў каморы, Сядзіць ў каморы, шые, вышывае. А на рукаўцы — сівы галубцы, А на палічкі — дробныя пташачкі. Сівы галубцы як не паляцяць, Дробныя пташачкі як не шчабечуць, Малыя дзеткі як не гавораць.
    300.	У НАС СЯГОННЯ КРАУЦЫ БЫЛІ
    У нас сягоння краўцы былі,
    Зялёнае жыта ў дуброве.2
    Гаспадыні шубу шылі.
    Пашла ж яна падмятаючы, Сваіх дзетак абуджаючы: — Станьце, дзеткі, ўмыціся, Умыціся, часаціся.
    У нас сягоння прыя ўстала, Прыя ўстала — прыявілася: Сорак каровак ацялілася, Дваццаць цялушак, дваццаць бычочкаў. Цялушачкі — на прыбытачак, Бычочкі — на пажытачак.
    1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараепца з другой часткай кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Гаспадынька, як малінка, Запалі ты свечку найяснейшую, Пабудзі служку найвярнейшую. У нас сягоння прыя ўстала, Прыя ўстала, прыявілася: Сорак авечак акацілася, Дваццаць баранаў, дваццаць авечак. Баранчыкі — на пажытачак, Авечачкі — на прыбытачак.
    Гаспадынька, як малінка, Даруй гасцей, не баў — бардзей! Чырвень злоты — нам на боты, Саракоўку — на падкоўкі, Пару злотых — на падноскі, Падрубельчык — на халявы.
    Паднясі гарэлкі і сыр на талерку, Капу яек на паўміску.
    He лічачы, не мыслячы. Тыя яйкі мы палічым, Гаспадыньку павялічым.
    301.	Ой, КРАСНА-ЯСНА У ЛУЗЕ КАЛІНА
    Ой, красна-ясна ў лузе каліна,
    Ой, дай, божа, у лузе каліна.1
    Шчэ краснейша Пецева жана,
    Па дварцю ходзіць, як месяц усходзіць, Да сяней выйшла, як зара зайшла, Да хаты ўвайшла, панічы сядзяць, Панічы сядзяць, шапачкі дзяржаць, Шапачкі дзяржаць па-пад рукамі, I пытаюцца: «Чыя то пані?» А Пеця кажа: «То мая жана», А мая жоначка, як паненачка.
    1 Прыпеў «Ой, дай, божа» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    302.	ВЫСОКА КЛЕН-ДЗЕРАУЦА, ВЫСОКА
    Высока клён-дзераўца, высока, Зелен явар яшчэ вышэй, Сасоначка — над усімі.
    Высока Карпіна жонка, Паўлюкова яшчэ вышэй, Міколіна — над усімі.
    303.	ЕЛАЧКА ВЯЛІКА РАСЛА
    Елачка вяліка расла, Сасоначка вышэй таго, Зялёненькі явар — над усімі.
    У Андрэя жонка харошая, А ў Міцькі палучша таго, У пана ў Мінькі — над усімі.
    304.	TAM НА ПОЛІ ЕЛКА
    Там на полі ёлка Распусціла зёлка. А хто піе, хто гуляе?
    — Рыгорава жонка! 1
    Няхай яна піе
    I няхай гуляе, А хто яе, маладзенькай, Дамок даглядае?
    — Даглядае бацька, Даглядае маці,
    Які ў яе, маладзенькай, Парадак у хаце.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Там на полі ёлка Распусціла зёлка, А хто піе, хто гуляе? — Рыгорава жонка'
    Прымаўка:
    Пазволілі адну, Пазвольце другую, Ваш дом звесяліці, Нам вясёлым быці.
    Ваша хата з гліны, 3 саломы падваліны.
    Як гэту развалім, Дык нову паставім.
    Мы не варагі,
    Бяром хлеб і пірагі, Каўбасу — для запасу, I барана за рагі.
    305.	ОЙ ТЫ, БАБАЧКА. СТАРА ГАЛАЧКА
    Ой ты, бабачка, стара галачка,
    Святы вечар!1
    На печы сядзі, салому таўчы, Салому таўчы — пірагі пячы. А сена смажаць — пірагі мазаць. Чорны валішча той дроў прывязе, А памялішча то печ замяце, А качаржышча то жар заграбе, А дзеркачышча хату прыбярэ. А ты, бабачка, стара галачка, На печы сядзі, чырвонцы лічы.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    306. А Ў КАНЕЦ ДВАРА
    
    А ў канец дваоа Стаіць свецелка Нова рубл^яа, Недарублена. А ў той свецелцы Тры акошачкі.
    Шчодры вечар, добры вечар, Добрым людзям на ядароўе! 1
    У першым акенцы — Ясны месячык, У другім акенцы — Ясна сонелка, У трэцім акенцы — Ясны зоранькі.
    Ой, шчо месячык — To гаспадарык, А шчо сонелка — To гаспадынька, А шчо зоранькі — To іх дзетанькі.
    307. ЗА
    СЯНЬМІ, СЯНЬМІ TAM ЗА НОВЫМІ
    За сяньмі, сяньмі там за новымі, Шчодры вечар, добры вечар! 2
    Стаіць святліца нова зрублена.
    У той святліцы чатыры акенцы:
    У першым акенцы — да яснае сонца,
    У другім акенцы —да ясны месяц,
    У трэцім акенцы — да дробны звёзды, У чацвёртым акенцы — да цёмна хмара. Яснае сонца — то жонка яго, Ясны месяц —то сам гаспадар,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы. Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Што дробныя звёзды — то дзеткі яго, Што цёмная хмара — жыта яго, А з карэнечка — караністае, А з саломінкі — сцебялістае, А з каласочка — каласістае.
    А дай жа, божа, пану гаспадару, Ой, жыці-быці, піва варыці, Піва варыці, сыны жаніці, Гарэлку гнаці, дочкі замуж аддаваці.
    308.	Ой, У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    Ой, у ляску, у ляску На жоўтым пяску,
    Святы вечар, святое васілле! 1
    Пчолкі гудуць, Цэркаў будуюць.
    Да збудавалі 3 трыма вярхамі,
    3 трыма вярхамі,
    3 трыма акнамі.
    У першым акенцы —
    Ясен месячык,
    У другім акенцы — Ясна сонейка,
    У трэцім акенцы — Ясныя зорачкі.
    Ясен месячык — To гаспадарчык,
    Ясна сонейка — To гаспадынька,
    Ясныя зорачкі —
    To іх дзетачкі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    309.	У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    У ляску, у ляску На жоўтым пяску, Святы вечар добрым людзям! 1
    Там пчолы гудуць, Цэркаў будуюць,
    3 трыма вакнамі,
    3 чатырма вуіламі.
    Первае ваконца — Жаркае сонца,
    Другое ваконца — Вясёл месячка,
    Трэцяя ваконца — Дробны звёздачкі.
    Жаркае соннейка — To Уладзімірка,
    Вясёл месячка — To красная дзевачка,
    Дробныя звёздачкі — To іх дзетачкі.
    310.	А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ
    А ў ляску,ў ляску На жоўтым пяску Стаіць цэркаўка 3 трыма вярхамі, 3 трыма акнамі. Адно акенца — то то соўнейка, Другое акенца — то то месячык,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Трэцяе акенца — то то зоранькі. А што соўнейка — то то бацюшка, А што месячык — то то матушка, А што зоранькі — то то дзетанькі.
    311.	ПЛАВАЛА ВУТАЧКА ДА Й ПА РЭЧАЧЦЫ
    Плавала вутачка Да й па рэчачцы,
    Святы вечар!1
    Сера вутачка
    3 вуцяняткамі.
    3 вуцяняткамі, 3 селязенечкам.
    Сера вутачка — To Сахвеечка,
    Селязенечка — To сам Хомачка.
    Вуцянятачкі — To іх дзетачкі.
    312.	А МЫ ШЧАДРУЕМ, ВАСІЛЛЕ ЧУЕМ
    А мы шчадруем, васілле чуем, Святы вечар людзям добрым!
    Іванава маці, пазволь шчадраваці, Святы вечар людзям добрым!
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    ДАЧЦЭ ГАСПАДАРА
    313.	ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры запелі,
    Каляда, куры запелі.1
    Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску часала, Коску ўчасаўшы, госцікаў ждала. Ой, прыехала трое госцікаў, Трое госцікаў — ўсе тры жанішкі, Адныя сталі там за садамі, Другія сталі за варатамі, Трэція сталі з коньмі пад сеньмі. Што за садамі — тым адказалі, За варатамі — ручнічка далі, 3 коньмі пад сеньмі— Ганначку ўзялі. Ганначку ўзялі, падзенькавалі: — Дзякуй, баценьку, за тваю дачку, Што тонка прала і звонка ткала, Бела бяліла, чыста хадзіла.
    314.	Ой, PAHA, РАНА КУРАНЬКІ ПЯЮЦЬ
    Ой, рана, рана куранькі пяюць,
    Каляда, куранькі пяюць.1
    Ой, яшчэ раней дзеванька ўстала, Дзеванька ўстала, касу часала,
    1 Прыпеў «Каляда» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Касу часала, свацейкаў ждала. Ой, адзін сваток ды за садамі, А другі сваток за варатамі, А трэці сваток з коньмі пад сяньмі. Што за садамі — тым адказллі, Што за варатамі — хустачку далі, Пад сяньмі з коньмі — дзеваньку ўзялі. Дзеваньку ўзялі, ды што ж ёй далі, Далі панчошкі на белы ножкі, I чаравічкі, хоць невялічкі.
    315.	Ой, PAHA. РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры запелі,
    Каляда, куры запелі.1
    Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску ўчасала, Коску ўчасаўшы, павы пагнала, Павы жанучы, пер'е збірала, Пер’е збірала, ў хвартушок клала, 3 хвартушка брала, вяночак віла, Вяночак звіла, на Дунай пусціла. — Хто вяночак пойме, той мяне возьме. Ой, адазваўся малады Васілька;
    — Я вяночка пайму, я цябе вазьму. Як ступіў нагою — па пояс вадою, Як ступіў другою — на дно галавою.
    316.	Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры папелі,
    Святы вечар! 2
    А раней таго Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску часала,
    1 Прыпеў «Каляда» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Коску часала да й заплятала.
    Прыйшло да яе тры турчаначкі Да й загадалі тры загадачкі. — Як адгадаеш, бацькава будзеш, He адгадаеш, то наша будзеш.
    Ой, што ж то расце да й без кораня?
    Ой, што ж то гарыць да й без полымя? Ой, іпто ж то гудзе без буйна ветру?
    — Сіні камень расце да й без кораня, Зорачка гарыць да й без полымя, Стрэлачка гудзе без буйна ветру.