• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    225.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ
    Добры вечар таму, Хто ў етам даму.
    Святы вечар, хто ў етам даму.1
    He спіць, не ляжыць, Да з намі не гаворыць.
    Ой, з намі, з намі, 3 добрымі людзямі.
    226.	СВЯТЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО У ГЭТЫМ ДАМУ
    Святы вечар таму, хто ў гэтым даму, Святы вечар!2
    А ў гэтым даму сам пан гаспадар
    За сталом сядзіць, тры свечы дзяржыць, А на тым стале тры кубкі стаіць.
    У першым кубачку — віно зеляное, У другім кубачку — піва кудрава, У трэцім кубачку — ля самога пана.
    227.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО У ЕТАМ ДАМУ
    Добры вечар таму, хто ў етам даму, Святы вечар!2
    А ў етам даму сам пан хадзяін
    За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
    1	Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другім радком кожнай страфы.
    2	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    У первам кубачку — зеляно віно, У другом кубачку — кудрава піва, У трэцім кубачку — мядок саладок. Зеляно віно — для хадзяіна, Кудрава піва — для жаны яго, Саладок мядок — для яго дзяток. Мы ж цябе, хадзяін, не зневажаем, Да з Новым годам паздраўляем.
    228.	ДА ЦІ ДОМА CAM ПАН ГАСПАДАР
    Да ці дома сам пан гаспадар?
    Святы вечар! 1
    Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новым гумне жыцечка вее. Ой, хадзем да яго, узвесялім яго, Ці не дасць ён нам недавеечкаў, Недавеечкаў на гарэлачку, На гарэлачку на кватэрачку.
    Да ці дома, дома да яго жана? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай свяцёнцы белы кужаль чэша. Ой, хадзем да яе, узвесялім яе, Ці не дасць жа нам недачосачкаў, Недачосачкаў на гарэлачку, На гарэлачку на кватэрачку.
    Да ці дома, дома да яго дачка? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай клеці белы хусты качае. Ой, хадзем жа да яе, узвесялім яе, Ці не дась жа нам па хусціначцы, Па хусціначцы па бялесенькай, Па бялесенькай па танесенькай.
    Да ці дома, дома да яго сынок? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай стайні каня сядлае.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каня сядлае, з канём гаворыць: — Ой, коню, коню, прадам я цябе, Прадам я цябе за сто чырвонцаў, За сто чырвонцаў, за чатыры грошы, За чатыры грошы, што ты не харошы. — Ой, пане, пане, уздумай прыгоду, Калісь мы былі ў Турэцкай зямлі, За намі стрэлы, як дым ляцелі, За намі кулі зямлю пабілі.
    229.	ЧЫ ДОМА, ДОМА CAM ПАН ГАСПАДАР
    Чы дома, дома сам пан гаспадар?
    Ой, хоць і дома, той не гуляе, Да ў новам гумне пшаніцу вее. Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім, Чы не дась чэ нам да й па гарчыку.
    Чы дома, дома да й яго сынок? Ой, хоць і дома, то й не гуляе, Да ў новай стайні коні сядлае. Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім, Чы не дась чэ нам да й па коніку.
    Чы дома, дома да яго жана? Ой, хоць і дома, то й не гуляе, Да ў новай хаці пірагі пячэ. Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім, Чы не дась чэ нам да й па піражку.
    Чы дома, дома да й яго дачка? Ой, хоць і дома, то й не гуляе, У новай каморцы хусты качае. Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім, Чы не дась чэ нам да й па хустачцы.
    230.	ДА ЦІ ДОМА, ДОМА CAM ПАН ГАСПАДАР?
    Да ці дома, дома сам пан гаспадар? Да самі ж мы знаем, што ён дома, Сядзіць на ўслонцы, лічыць чырвонцы.
    Пойдзем да яго, ізвясцім яго.
    Ці не дасць жа нам хоць па чырвонцу.
    Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго двор.
    Да ці дома, дома яго хазяйка?
    Да самі ж мы знаем, што яна дома, У новай святліцы мёд, віно цэдзіць. Пойдзем да яе, узвесялім яе.
    Ці не дасць жа нам хоць па кубачку.
    Дай жа ёй, божа, шчасця, здароўя ў яе двор.
    Да ці дома, дома яго сыночак?
    Да самі ж мы знаем, што ён дома, У новай стайніцы каня сядлае. Пойдзем да яго, развесялім яго.
    Ці не дасць жа нам хоць па конічку.
    Дай жа яму, божа, шчасця, здароўя ў яго двор.
    Да ці дома, дома да і дочка яго?
    Да самі ж мы знаем, што яна дома, У новай святліцы хусты качае.
    Пойдзем да яе, развесялім яе.
    Ці не дасць жа нам хоць па хустачцы?
    Дай жа ёй, божа, шчасця, здароўя ў яе двор.
    231.	ЦІ ДОМА, ДОМА CAM ПАН ГАСПАДАР?
    Ці дома, дома сам пан гаспадар?
    Святы вечар!1
    Няма дома, у новай стайні, У новай стайні з канём размаўляе: — Коню, коню, прадам я цябе За трыста злотых, за тры чырвоных. — Пане, пане, не прадавай мяне, За трыста злотых, за тры чырвоных. Як былі мы ў чужой зямлі, За намі стрэлы, як гром грымелі, За намі кулі поле аралі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Як я скочыў — мора пераскочыў, He замачыў я капытка, Hi хваста свайго шаўковага, Hi свайго пана маладзенькага, Hi сядзелечка залаценькага, Узялі мы ясную стрэлку — Ясную стрэлку, красную дзеўку.
    232.	Ой, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Ой, добры вечар, Пане гаспадару, Святы вечар!1
    Чы ты спіш, Чы ты так ляжыш?
    Чы ты так ляжыш, Чы лісты пішаш?
    Мы ж твайго двара He мінаем,
    Святым ражством Звелічаем.
    На тваім двары Усё гараць агні.
    Усё ж агні гараць, Усё сталы стаяць.
    Усё сталы стаяць Пазасціланы.
    Усё хлябы ляжаць, Усё пшанічныя.
    А ў канцы стала — Ацец Мікола.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Ацец Мікола 3 двума святымі.
    3 двума святымі —
    3 Пятром і Паўлам.
    233.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ
    Добры вечар таму, хто ў етам даму. Святы вечар!1
    А ў етам даму сам пан гаспадар, Сам пан гаспадар сталы засцілаў, Сталы засцілаў, кубкі наліваў, Кубкі наліваў, гасцей дажыдаў.
    А прыдуць жа к нам любыя госці, Любыя госці — Павел і Пятро, Павел і Пятро свято раждзяство. Свято раждзяство радасць прынясло.
    234.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО У ГЭТЫМ ДАМУ
    Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
    Святы вечар!1
    Мы ж твайго двара да й не мінаем, Мы ж твайго двара развесяляем.
    А ў тваём дварэ сталы стаялі, Стаялі сталы засціланыя, Былі кубачкі наліваныя.
    За гэтым словам жывіце з богам.
    Свято раждзясгво радасць прынясло, Свято васілле развесяліла.
    He дасі блінца, дык здохнець аўца, He дасі шкуркі — падохнуць куркі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    235.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар, Ці дома, дома сам гаспадар? Сядзіць сабе на куце, На ім шуба сабалёва.
    Што ў той шубе? Тры калітэчкі, Тры шэляжэчкі. У полі ды ў полі Плугі плывуць, Прачыста маці Есці носіць:
    Зарадзі, божа, жыта і пшаніцу I ўсякую пашніцу.
    Богу — на свечку, Нам — на перапечку, Богу — палушка, А нам — цялушка. Богу — шэляжок, А нам — піражок.
    236.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар. Ой, ці дома пан хазяін.
    Ой, я знаю, што ён дома, На ім шуба шубялёва.
    Вынесь, пане, піражэчка, Хоць малога ды смашнога.
    237.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар.
    Ці дома, дома пан гаспадар, А я бачу, што ён сядзіць.
    На покуці каля стала, На ём шуба шубялёва.
    На той шубе — чындакора,
    На той чындакоры — сем селязенькаў.
    — Радзі, божа, жыта, пшаніцу, А нам, дзядзя, паляніцу.
    Хоць сырую, то жырую, Абы, дзядзя, не малую.
    238.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар, Добрым людзям на здароўе. А ў полі, полі плужок плужыць, А за тым плужком сам бог ходзінь, Ілля святая валы паводзіць, А прачыстая есці носіць.
    Ой, знаю, знаю, гаспадар дома, Сядзіць сабе ў канцы стола, А на яму шуба-люба, А ў той шубе-любе калітачка, А ў той калітцы тры ўраджаі. Зарадзі, божа, жыта-пшаніцу, Усяку пашніцу, А нам, дзядзенька, хоць паляніцу.
    239.	ШЧОДРЫ ШЧОДРЫК
    Шчодры шчодрык, Добры вечар!
    — Чы е, чы е пан гаспадар?
    А дзеці кажуць:
    — Няма, няма дома.
    — А я знаю, што ён дома. Ой, я бачу, дзе ён сядзіць. А ён сядзіць у канцы стола, А на яму світа Шоўкам шыта,
    А на той світы — чынтакора, А на той чынтакоры — Да й каліточка, А ў той каліточкі — Сем селязнечкі.
    Таму, сяму Па селязнечку, А нам, дзядзьку, Па піражэчку. Сцялі, божа, Каровы, быкі, А нам па тры пірагі. Сцялі, божа, бычкі, цяліцы, А нам, дзядзьку, па паляніцы. Табе, дзядзьку, шчадрэц, А мне падай блінец
    I каўбаскі канец.
    240.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар Добрым людзям! Ці дома, дома Сам пан гаспадар? Сядзіць жа ён Да й на куцячку, Дзяржыць жа ён Тры піражочкі, Тры сальца кусочкі.
    Дай жа нам, дзядзечка, Хоць піражочак, Хоць сальца кусочак. Скарэй дарыце Да не барыце, Кароткі світкі, Памерзлі лыткі.
    Добры вечар!
    241.	ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Шчодры вечар, добры вечар, Пане гаспадару, да цябе!
    Маеш хлопцаў пышных, гарных. Яны ў стадоле пшаніцу мераць, Намералі трыццаць шанкоў, то табе, А другія чатыры [to] нам, каляднічкам.
    242.	ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО У ЕТЫМ ДАМУ
    Добры вечар таму, хто ў етым даму, Святы вечар, хто ў етым даму
    Ці спіш, ці ляжыш, гасподзь з табою, Гасподзь з табою, гавары са мною. Адчыні вакно, паглядзі ў гумно. Што ў тваім гумне шуміць да гудзе, Пчаліная матка ідзе, тры раёчкі вядзе. Ды вядзе, вядзе ды яна павучае: Первы раёчак — у первы вуллёчак, Другі раёчак — у другі вуллёчак, Грэці раёчак —у трэці вуллёчак. Первы вуллёчак — на первую хвойку, Другі вуллёчак — на другую хвойку, Трэці вуллёчак — на трэцюю хвойку. 3 первага вуллёчка мядок бралі, Мядок бралі і свечачкі сукалі, Свечачкі сукалі і на цэркаўку адпраўлялі. 3 другога бралі — дзеткам давалі, А з трэцяга бралі — людзям аддавалі.
    243.	ЗА ДВАРОМ ДА ЗА НОВЫМ ЦЕМНАЯ ХМАРА
    За дваром да за новым цёмная хмара, He ёсць то хмара — ярыя пшчолы.
    — Ляціце, пшчолы, у панскі остраў, Займайце, пшчолы, дванаццаць ульёў,
    1	Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Насіце, пшчолы, салодкія мёды, Салодкія мёды, залатыя воскі, Залатыя воскі богу на славу, Салодкія мёды пану на славу.
    244.	Ой, ШУМІЦЬ I ГУДЗЕ
    Ой, шуміць і гудзе, пчаляная матка йдзе.
    Ой, каляда, пчаляная матка йдзе. 1
    Пчаляная матка йдзе, раёчкі вядзе.
    — Садзіцеся, раёчкі, на новай бардзе, А я старая на старой сяду.
    Да насіце, раёчкі, мядкі саладкі, А я старая жоўтыя васкі.
    Мядкі саладкі людзям на пажыткі, Жоўтыя васкі богу на свечы.
    245.	ЦІ ДОМА, ДОМА CAM ПАН ГАСПАДАР?
    Ці дома, дома Сам пан гаспадар?
    Добры вечар, Сам пан гаспадар.
    Ой, калі дома, Выйдзі паслухай. Добры вечар, Выйдзі паслухай.
    Выйдзі паслухай, Што ў бары гудзе.
    Добры вечар, Што ў бары гудзе.
    Што ў бары гудзе — Пчолка-матка йдзе.
    Добры вечар, Пчолка-матка йдзе.
    1	Прыпеў «Ой, каляда» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Пчолка-матка йдзе.
    I райкі вядзе. Добры вечар, I райкі вядзе.
    Семяністыя,
    I мядзістыя. Добры вечар, I мядзістыя.
    246.	СЯДЗІЦЬ ГАСПАДАР У КАНЦЫ СТАЛА
    Сядзіць гаспадар У канцы стала. Вышаў ён на вуланьку — Хмара гудзе.