• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    А вы, каляданькі, проша да нас, А вы, меснічкі, проша к нам.
    163.	А КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
    А калядачкі, нашы нежачкі, Патапталі ў карчму сцежачкі, I карчомныя, і царкоўныя.
    У карчму ідуць гарэлку піць,
    А з карчмы прыдуць, стануць жонак біць.
    1 Прыпеў «Ай, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    164.	Ай, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
    Ай, калядачкі, нашы нежачкі, Набілі ў карчомку чорны сцежачкі.
    Вы ж, калядачкі, вярніцеся, Хоць нядзельку працягніцеся.
    165.	А КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ
    А калядачкі, Бліны-ладачкі! А калядачкі, Нашы нежачкі, Паўбівалі вы Чорны сцежачкі. Адна сцежачка Пашла ў гарод, А другая — У чыстае поле, А трэцяя — К быстрай рэчцы. Што ў гарод пашла, To наесціся, У чыстае поле — Нагуляціся, К быстрай рэчцы — To напіціся.
    166.	Ой, КАЛЯДЫ-КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ
    Ой, каляды-калядачкі, бліны-ладачкі, Бліны ржаныя — хлопцы дурныя.
    Бліны ячныя — дзеўкі красныя.
    Бліны пшанічныя — дзеўкі пышныя.
    Бліны аўсяныя — хлопцы п’яныя.
    Бліны грэцкія — хлопцы нямецкія.
    Ой, калядачкі, бліны-ладачкі!
    — Мароз [мароз], не змарозь мяне. Я ж табе, мароз, наравіць буду, Пашыю кажух і насіць буду.
    А на ножанькі — паўсапожанькі, А на ручанькі — рукавічанькі, На галовачку — ліссю шапачку.
    168.	А КАЛЯДНЫЯ БЛІНЫ ЛАДНЫЯ
    А калядныя бліны ладныя,
    Ой, люлі, бліны ладныя.1
    А пшанічныя — вельмі пышныя. Каб калядак нядзель дзесятак, Нашы дзевачкі нагуляліся б, Нашы праснічкі наваляліся б, I пачыначкі ў зачыначкі.
    169.	КАБ ВАС, КАЛЯДАК, НЯДЗЕЛЬ 3 ДЗЕСЯТАК
    Каб вас, калядак, нядзель з дзесятак, Ай, люлі-люлі, нядзель з дзесятак.2
    А што б ранейка, дык сняданейка, Што вячэрайка, дык гулянейка, Мы бы, дзевачкі, нагуляліся б, Нашы праснічкі наваляліся б, Верацёначкі паламаліся б.
    1 Прыпеў «Ой, люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    2 Прыпеў «Ай, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Ай, калядачкі, бліны-ладачкі,
    Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі,1
    Каб калядачак нядзель дзесяць, Нашы б дзевачкі нагуляліся, А кудзелечкі б наваляліся.
    171.	Ай, КАЛЯДАЧКІ
    Ай, калядачкі, Бліны-ладачкі.
    Ай, рана-рана, Бліны-ладачкі.
    Ай, мікольскія Бліны не такоўскія.
    Ай, рана-рана, Бліны не такоўскія.
    А васільскія Бліны блізкія.
    Ай, рана-рана, Бліны блізкія.
    172.	КАЛЯДА, КАЛЯДЗІЦА, ДОБРАЯ МАЛАДЗІЦА
    Каляда-калядзіца, добрая маладзіца, А што ж ты нам, каляда, прынесла?
    Каляда-калядзіца, добрая маладзіца, Старым бабам па кіёчачку.
    Каляда-калядзіца, добрая маладзіца, Маладым бабам па сыночачку.
    1	Прыпеў «Ой, люлі-люлі паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Каляда-калядзіца, добрая маладзіца, Малым дзецям па яечачку.
    Каляда-калядзіца, добрая маладзіца.
    173.	СКАЧА ВЕРАБЕЙКА ПА СМЕТНІЧКУ
    Скача верабейка па сметнічку, Каляда, каляда!1
    Кліча дзевачак на гуляннейка. — Вам, дзевачкі, свая волейка, А вам, маладзічкі, няволейка: Адно плача ў караваці, А другое — на прыпечку, А трэцяе — у калысцы.
    Што ў калысцы — таму цыцы даці, Што на прыпечку — таму кашы даці, А што ў караваці — таму кія даці, Сама маладзенька ды з намі гуляці.
    174.	А КАЛЯДАЧКІ, ВЫ НА ДУБ, НА ДУБ
    А калядачкі, вы на дуб, на дуб,
    А мне, моладзе, ды й ніхто нялюб: Hi старэнькія, ні маленькія, Толькі хлопчыкі маладзенькія.
    175.	ДА МЕСЯЦУ-ЯСЕЦУ
    Да месяцу-ясецу,
    Каляда! 1
    Выйдзі, выйдзі, да не рана, Пастой, пастой, да не мала. Пакуль мая дзевачка Русу касу расчэша,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Падарачкі пакроіць, Дзевяроў абдорыць, Дзевяроў да залувіцы, Mae родныя сястрыцы.
    176.	HE ВЕЙ, HE ВЕЙ, ТЫ Ж МЯЦЕЛІЦА
    He вей, не вей, ты ж мяцеліца, Ой, люлі-люлі, ты ж мяцеліца.1 He завявай сцежак-дарожак, Да мне ж далёка к татку ў госці, К татку іду, красачкі шчыплю, Красачкі шчыплю, я й вяночкі ўю, Ад таткі йдучы, паразвіваю ж, Па адной красачцы параскідаю.
    —■ Расціце ж, краскі, як тады жа раслі, Цвіцеце ж, краскі, як тады цвілі, Тады жа цвілі сіненькім цветам, А цяперака ўсё й пустацветам.
    177.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He кур, не вей, мяцеліца, Каляда! 1
    Я, малада, к татку ў госці іду. Да таткі ішла — вянок віла, Ад таткі ішла — развівала, Па кветачцы раскідала, Белым снегам сляды замятала, Ад таткі йшла да й слёзы пралівала.
    178.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He кур, не вей, мяцеліца, Каляда! 2
    1 Прыпеў «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    He завявай сцежкі-дарожкі, Я к татку ў госці еду, У госці еду да вяночкі ўю, Ад таткі еду ды развіваю, Што па красачцы раскідаю. Што красачка, то слёзачка.
    179.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА.
    He кур, не вей, мяцеліца.
    Каляда! 1
    He завявай сцежак-дарожак.
    Да мамкі іду, вяночкі вію,
    Ад мамкі пайду, развіваючы, Па кветачцы раскідаючы, Дзе кветачка ўпадзець, там слёзка капнець, О, дзе вяночак, там ручаёчак.
    180.	HE ВЕЙ, HE КУР, МЯЦЕЛІЦА
    He вей, не кур, мяцеліца.
    Каляда! 1
    He завявай сцежак-дарожак.
    Да мамкі ў госці ішла.
    Да мамкі йшла — вянок віла, Ад мамкі йшла — развівала, Па ветачкі раскідала.
    Дзе сцежачка, там ветачка, Дзе слядочак,там цвяточак.
    181.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He кур, не вей, мяцеліца,
    Гэй, каляда!1
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    He завявай сцежак-дарожак, Ой, я ж пайду к матульцы ў госці. К матульцы йшла — вяночак віла, Ад матулькі йшла — развіваючы, Ой, па красачцы раскідаючы.
    Ды ў ліпавы куст я укінула, А ў кусціку шэранькі ваўчок.
    182.	HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    He кур, не вей, мяцеліца, Гэй,гэй, каляда! 1
    He завявай сцежачку, Сцежачку-дарожачку, Я к мамцы йду — вяночкі ўю, Ад мамкі йду — развіваю, Я сваё гора ўцяшаю.
    183.	КАЛЯДА, HE КУР, HE ВЕЙ, МЯЦЕЛІЦА
    Каляда, не кур, не вей, мяцеліца,
    Каляда! 1
    Да маткі іду — вяночак вію, Ад маткі іду — развіваю.
    Што слядочак — то вяночак, Што ветачка — то сцежачка, Што слёзачка — то розачка.
    184.	Ой ПА-НАД МОРАМ, ПА-НАД ГЛЫБОКІМ
    Ой па-над морам, па-над глыбокім,
    Святы вячор!1
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Там явар стаяў тонкі, высокі. На тым явары саколік сядзіць, Саколік сядзіць да ў мора глядзіць, У мора глядзіць, з рыбай гаварыць: — Ой, рыба, рыба, як ты глыбока, Як ты глыбока, а я высока.
    Табою, рыбай, гасцей вітаці, А маім пяром лісты пісаці. Майстроў наймае, цэркаў будуе, Цэркаў будуе з трыма вярхамі, 3 трыма вярхамі, з трыма вакнамі. У адно акенца сонейка ўзышло, Удругое акенца месяц засвяціў, У трэцяе акенца янголь зазірнуў. Янголь зазірнуў, слёзаньку рынуў. 3 тое слёзанькі плывуць рэчанькі.
    Скарэй дарыце, нас не барыце, Кароткі світкі, памерзлі лыткі.
    185.	Ой, ПА-НАД МОРАМ, ПА-НАД ГЛЫБОКІМ
    Ой, па-над морам, па-над глыбокім,
    Святы вечар!1
    Там явар стаяў, тонкі, высокі.
    А на тым явары саколік сядзіць, Саколік сядзіць да ў мора глядзіць, У мора глядзіць, з рыбай гаворыць: — Ой, рыба, рыба, як ты глыбока, А як ты глыбока, як я высока. 3 табою, рыба, госці вітаць, А маім крыльцам лісты пісаць. Лісты пісаць, да суда слаць.
    А з суда бярэ, пастатарам шле. Майстра нанімае, царкву будуе, Царкву будуе з трыма вярхамі, 3 трыма вярхамі, з трыма акнамі.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Адно акенца — то яснае сонца,
    А другое акенца — то месяц засвяціў, А трэцяе акенца — янгуль зазірнуў.
    Янгуль зазірнуў — слёзаньку лінуў, А з тае слёзанькі плывуць рэчанькі.
    186.	ОЙ НАД РЭКАЮ, НАД ГЛЫБОКАЮ
    Ой над рэкаю, над глыбокаю, Святы вечар, святы васіллё.1
    Там стаяў явор, тонкі, высокі, Тонкі, высокі, зверху кудравы. На том яворцы орлічак сядзіць. Орлічак сядзіць, у ваду глядзіць. У ваду глядзіць і рыбку бачыць.
    Ён рыбку бачыць, з рыбкай гаворыць: — Ой ты, рыбачка, як ты глыбока, Як ты глыбока, а я высока.
    3 цябе, рыбачка, смашная юшка, А з мяне, арла,— мякка падушка.
    187.	Ой, НАД РАКОЮ, НАД ГЛЫБОКАЮ
    Ой, над ракою, над глыбокаю, Ой, стаіць явур тонкі, высокі, Тонкі, высокі, зверху кудравы. А на том кудры дай арэўка сядзіць, Ой, ун сядзіць і ў воду глядзіць, У воду глядзіць, там рыбку бачыць, Там рыбку бачыць, з рыбкаю гаворыць: — Ой, як ты, рыбка, як ты глыбока, Як ты глыбока, так я й высока, Ой, і з цябе, рыбка,— смашная юшка, А з мяне, арла,— мякка падушка. Ой, цябе, рыбка,— на тарэлачку, А мяне, арла,— на гарэлачку.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    188.	ГЭЙ, ГЭЙ, КАЛЯДА
    Гэй,гэй, каляда! А ў нядзелю рана, Рана-параненьку.
    Гэй, гэй, каляда!1
    Маці сына парадзіла, Парадзіўшы, да й купала.
    Парадзіўшы, да й купала, Пакупаўшы, да й гадавала.
    А ў нядзелю рана, Рана-параненьку.
    У маскалі галілі Да ўсім гаварылі:
    — Хто не мае, Няхай наймае,
    А хто мае, Няхай тут здавае.
    А ў нядзелю рана, Рана-параненьку.
    Маці сына ў войска Адпраўляла.
    Адпраўляўшы, Да й навучала:
    — He едзь, сынку, Hi наперад войска,
    Hi наперад войска, Hi назад войска.
    Наперад войска — Уся ізраданька,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Назад войска — Уся лашчынанька.
    А едзь, сынаньку, Сярод войска.
    Пасярод войска — Уся параданька.
    Дай, божа, пажываць Да хлеб паядаць!
    ГАСПАДАРУ I ГАСПАДЫНІ
    189.	Ой, ІШЛА КАЛЯДКА КАЛЯДУЮЧЫ
    Ой, ішла калядка калядуючы праз сяло, Зайшла ж яна да пана Сцяпана пад акно:
    — Ой, пане Сцяпане, харошыя дочкі ў цябе, А што ж твае харошыя дочкі рабілі?
    — А што ж мае харошыя дочкі рабілі?
    А ў стадоле ды ўсё пшанічаньку мералі.
    Намералі трыццаць шанкоў і чатыры, А тыя чатыры вам, каляднічкам, каляда!
    190.	ІШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ
    Ішла каляда калядуючы, Гэй, каляда, калядзіца! 1
    Каля двору йшла ды бядуючы, За ёй хлопчыкі ўсё жабруючы.
    Прыйшла каляда к Ляксею на двор: — Пане Ляксею, просім не трымаць, Кароткі світкі — сцюдзёна стаяць, Ці ты спіш-ляжыш, ці нас не чуеш? Пане Ляксею, дары каляду!
    Калі не дасі бочкі пшаніцы, Бочкі пшаніцы, другой — ярыцы, Дык не аддасі младу Марыльку.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    191.	ПАЕХАЛА КАЛЯДА 3 КАНЦА У КАНЕП
    Паехала каляда з канца ў канец, Каляда, калядзіца ж мая!
    Зайшла каляда к Андрэю на двор: — Пане, Андрэй, чым даруеш каляду, Каляду, калядзіцу ж маю, А ці жонкаю, ці пшонкаю, Ці маладою Аўдоцькаю?
    Паехала каляда з канца ў канец, Каляда, калядзіца ж мая!
    Заехала каляда к Усціну на двор:
    — Пане, Усцін, чым даруеш каляду, Каляду, калядзіцу ж маю, Ай, ці жонкаю, ці пшонкаю, Ці маладою Таццянаю?
    Паехала каляда з канца ў канец, Каляда, калядзіца ж мая!..