Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
— Вот цяпер жа мы, брацец, Навек з табой запрапалі.
А й не будзем, брацец, знаці, Калі зіма, калі лета.
А й не будзем, брацец, знаці Калі свят дзень, калі будні.
А па том зіму зналі, Што залезы прыставалі.
А па том лета зналі, Што зязюлі кукавалі.
А й па том ночку зналі, А што пеўні ўспявалі.
А й па том свят дзень зналі — Ува ўсе звоны зазванілі.
91. Ой, ВЫЙДУ Ж Я ДА НА ЮЛАНЬКУ ГУКНУ
Ой, выйду ж я да на юланьку гукну, Аж вылятае сіва галубка к акну.
Я ж думала, што галубанька сіва, Ажно гэта сястрыца мая міла.
92. БЫЛА-ЖЫЛА АДНА УДАВА
Была-жыла адна ўдава, Мела сабе адну доч. He ўсыпала ні ’дну ноч. Адну ночку заснула I на дочку забыла.
Ачнулася: белы свет, Туды-сюды — дочкі нет. Усе дарожкі абышла, Нідзе дочкі не найшла. А на гарэ, на крутой Гуляў барын маладой. Кліча: — Удовачка, пастой, Скажу табе тваю доч. Твая дочка пад вянцом Ды з харошым малайцом, Цякуць слёзкі ручайком, Уцірае рукаўком.
93. ПАХАДЗІЛІ MAE НОЖКІ
Пахадзілі мае ножкі Да й па беламу сняжку.
Эй,забалела маё сэрдзечка Па міламу дружку.
Забалела маё сэрца Да й па міламу дружку. Ой, пайду я, прахаджуся Па крутому беражку.
Ой, пайду я, прахаджуся Па крутому беражку, Ой, з крутога беражочка Пайду к міламу дружку.
Ой, з крутога беражочка Пайду к міла.му дружку. Падыходжу я ка двору, Дзе мой міленькі жыве.
Падыходжу я ка двору, Дзе мой міленькі жыве.
Стукну, бразну у акошка, Штоб акошка загрымела.
Стукну, бразну у акошка, Штоб акошка загрымела.
Мой міленькі не выходзіць, Мне атвету не дае.
Мой міленькі не выходзіць, Мне атвету не дае, Hi атвету, ні прывету, Знапь, яго ў доме нету.
94. ПЕРАД СІЛЬНЕНЬКІМ ДАЖДЖОМ
Перад сільненькім дажджом Расплакалась красна дзеўка Перад добрым малайцом: — Адчаго, удал малойчык, Учора з вечара не быў?
Верна знаю, што другую Ты сцежачку пратарыў. Ты тары, удал малойчык, Я другую пратару.
— А я тваю дарожачку Усю пасадкай абсаджу, Штоб хадзіла, не блудзіла, Клён-дзерава пасаджу.
95. УЖ ТЫ, СІЗЕНЬКІ, СІЗЕНЬКІ ГАЛУБЧЫК
Уж ты, сізенькі, сізенькі галубчык, Ты чаму, чаму ў садзік не лятаеш: Ці буйныя ветры цябе не пушчаюць, Ці дробны дожджык быстры крыллі мочыць?
— Уж ты, мілы, міленькі дружочак, Ты чаму ка мне ў госцікі не ходзіш: Ці род-племічка цябе не пускаець? — Малада жана слёзнешэнька плачайь, Дробных дзетак мне самаму жалка.
96. Ой, ПАЙДУ Я ПА-НАД СТАУ
Ой, пайду я па-над стаў, Аж там плавае качак стада. Адна адну паганяе, Кожна сабе пару мае, А я, малада, у божай кары, He даў гасподзь мне пары.
97. ЗА ГУСТЫМІ ЛОЗАНЬКАМІ
За густымі лозанькамі Плача дзяўчына слёзанькамі. — He плач, дзеўка, не раніся, Шчэ я, молад, не жаніўся.
Во як буду жаніціся, To ты прыдзі дзівіціся, To дам табе піва напіціся. — Ой, тваё піва мне не дзіва, Адно тваё слова міла.
Твая маці чарадзейка, Сястрыцы разлучніцы. Разлучылі нас з табою, Як рыбачку із вадою.
98. А СТАІЦЬ ЯВАР ДЫ НАД РЭЧКАЮ
А стаіць явар ды над рэчкаю,
Няма перамены.1
Ай, любіў дзяпюк ды дзяўчоначку, He йме яму веры.
Як любіліся ды кахаліся,
Як роўная пара,
А цяперацькі разлучыліся, Як цёмная хмара.
—Ды дзяцюк — глума, ты звядзеш з ума, Любіць ты не будзеш,
1 Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Пра дзяўчоначку, чарнабровачку Судзіць ты будзеш.
Заташнелася, забяднелася,
Ссохла на былінку,
Былі вочачкі, як у совачкі, Сталі, як у рыбкі.
Сяміаршынная падпаясачка Стала караценька.
99. AX, I ДАЙ, БОЖА
Ах, і дай, божа, Нам каляд даждаць,
Лёлі-лёлі,
Нам каляд даждаць.1
Нам каляд даждаць, Святак вечароў.
А пашоў бы я Ды й на йгрышчыка.
Паскакаў бы я
3 тою дзеўкаю.
3 тою дзеўкаю, Чарнаброўкаю.
Ах, і стану я Ды паслухаю.
Ці стучыць зямля, Ці гручыць зямля.
Ці вязуць нашу Свет-кастромачку.
Свет-кастромачку, Чарнабровачку.
1 Прыпеў «Лёлі-лёлі» паЎтараецца з другім радком кожнай страфы.
КАЛЯДНЫЯ
I ШЧАДРОЎСКІЯ ПЕСШ
АГУЛЬНЫЯ
100. ДА у ДУБЕ СТРЫНАДКІ
Да ў дубе стрынадкі, Недалёка калядкі. Тыдзень, тыдзень да каляд, Пан наш ды чэлядзі не рад. Пашла чэлядзь скачучы, Пан за ёю плачучы.
— Каб ты, пане, не даждаў, Каб ты намі замысляў. Твая пані ліхая, На ўсю чэлядзь гукае. Твой хамут і дуга, А я табе не слуга.
101. ДА У ДУБНІЧКУ СТРЫНАДКІ
Да ў дубнічку стрынадкі, Недалёка калядкі.
Яшчэ тыдзень да каляд, Пан чэляддзю да й не рад. — Астаніся, служка, астаніся. На другі гадок найміся.
— He астануся, не астануся, На другі гадок не наймуся. Надаела ж мне, надакучыла, Шырокі сталы мыючы, Шырокі сталы мыючы, Вялікі двары мятучы.
— Да спячы, панок, букату Да на ўсю ж сваю лапату.
На лапаце акорак, Адыйду ад пана ў аўторак. На акорку кілбасу, Я дадому занясу.
102. ТЫДЗЕНЬ, ТЫДЗЕНЬ ДА КАЛЯД
Тыдзень, тыдзень да каляд, Наш пан чэлядзі не рад, Пайшла чэлядзь скачучы, А пан за ёю плачучы: — Вярніся, чэлядзь, вярніся, На другі гадок найміся.
— Каб ты, пане, не даждаў, Як табе я буду слугаваць.
Буду служка другому, He табе, пану, самому.
103. ТЫДЗЕНЬ, ТЫДЗЕНЬ ДА КАЛЯД
Тыдзень, тыдзень да каляд, Пан чэлядзі ўжо не рад.
Чэлядзь грошы пытае, Пан з хаты ўцякае.
104. ТЫДЗЕНЬ, ТЫДЗЕНЬ ДА КАЛЯД
Тыдзень, тыдзень да каляд, Пан з чэлядзі да й не рад. — Скажу, пан, табе без спорак, Мне ўжо твой хлеб стаў горак. Аддай, пан, мне каляду, Ужо я ад цябе пайду.
105. ТЫДЗЕНЬ, ТЫДЗЕНЬ ДА КАЛЯД
Тыдзень, тыдзень да каляд, Пан з чэлядзі ды й не рад.
— Дай, пане, акорак, Мне ўжо твой хлеб горак. Аддай, пане, каляду, Ужо я ад цябе пайду.
106. ТЫДЗЕНЬ, ТЫДЗЕНЬ ДА КАЛЯД
Тыдзень, тыдзень да каляд, Ты, пан, чэлядзі не рад.
— Аддай, пане, каўбасу, Я дадому занясу.
Аддай, пане, акорак, Бо я табе ўжо агорак.
107. ДАЙ МНЕ, ПАНЕ, АКОРАК
Дай мне, пане, акорак, Мне ўжо твой хлеб горак.
Дай мне, пане, каўбасу, Я дадому панясу.
Дай мне, пане, каляду
I я ад цябе пайду.
Ішла к пану скачучы, А ад пана плачучы.
108. ІДУЦЬ, ІДУЦЬ КАЛЯДКІ
Ідуць, ідуць калядкі, Пайшлі дзеткі да маткі. Пайшла Гэля плачучы, А за ёю панок скачучы: — Вярніся, Гэля, вярніся, На другі гадок найміся.
— Ах, каб ты, панок, не даждаў, Твая пані ліхая, На мяне брахала.
109. Ой, КАЛЯДАЧКІ, КАЛЯДАЧКІ
Ой, калядачкі, калядачкі, Вы барджэй, вы барджэй, Вы прынясіце ў бліны дражджэй.
Нам піліпаўка надакучыла, Жываты нашы пазамучыла, А нам жамеры зубы праелі.
Ой, калядачкі, прыбліжыцеся, А кілбасачкі паніжыцеся.
А калядачкі на двор, на двор, А кілбасачкі на стол, на стол.
110. НАМ ПІЛІПАУКА НАДАКУЧЫЛА
Нам піліпаўка надакучыла,
Ой, люлі, надакучыла.1
Дзеўкам жываты перамучыла. Мальцам жамеры зубы праелі.
А калядныя ж бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія.
111. Ай, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ МАМАЧКІ
Ай, калядачкі, нашы мамачкі, Хоць найміцеся, прыбліжыцеся.
Мы ж вас паважаць будзем, Кожнае ранейка бліны пячы будзем.
112. АХ, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
Ах, калядачкі, нашы нежачкі, Ай, набілі ж мы чорны сцежачкі.
1 Прыпеў «Ой, люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Вы ж, калядачкі, прыбліжыцеся
I калбасачкі наніжыцеся.
Мы ж, калядачкі, вас шанаваць будзем, Кажды ж вечар святкаваць будзем, А што ж раннейка бліны печ будзем.
Ай, калядныя бліны ладныя, Ай, мікольскія бліны кольскія.
113. ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, ВЫ ПАБЛІЖАЙЦЕ
Вы, калядачкі, вы пабліжайце, вы пабліжайце.
Вы, каўбасачкі, вы паніжайце, вы паніжайце.
А калядныя бліны ладныя, бліны ладныя, А мікольскія не такоўскія, не такоўскія.
А ў калядачкі бліны-ладачкі, бліны-ладачкі.
114. ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ
Вы, калядачкі, бліны-ладачкі.
Ай, люлі-люлі, бліны-ладачкі/
А калядачкі — да ў ліпнічку, А прынадачкі — у бярэзнічку.
А калядачкі, вы барджэй, барджэй, Напячом бліноў мы з дражджэй, з дражджэй. А калядныя бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія.
115. Ай, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ
Ай, калядачкі, нашы нежачкі, Панабілі вы чорны сцежачкі.
Ай, калядныя бліны ладныя, Ай, рана, рана бліны ладныя.
Ай, калядачкі, пабліжыцеся А каўбасачкі паніжыцеся.
1 Прыпеў «Ай, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
116. А КАЛЯДАЧКІ БАРДЖЭЙ, БАРДЖЭЙ
А калядачкі барджэй, барджэй, А нам піліпаўка надакучыла, Усім жывоцікі перамучыла, А ўжо ж жамеры зубы праелі. А каб калядак нядзель дзесятак, А піліпаўкі каб адзін дзянёк, I то каб адзін святы вечарок.
117. А КАЛЯДАЧКІ, ВЫ БАРДЖЭЙ, БАРДЖЭЙ
А калядачкі, вы барджэй, барджэй, Прынясіце нам пірагоў, дражджэй.
А калядачкі, вы на дуб, на дуб, А нам, жоначкам, ніхто не люб, не люб.
Hi старэнькія, ні маленькія, Толькі хлопчыкі маладзенькія.
118. AX, I ДАЙ НАМ, БОГ, НАМ КАЛЯД ДАЖДАЦЬ
Ах, і дай нам, бог, нам каляд даждаць,
Ай, люлі-люлі, нам каляд даждаць.1
Мы пойдзем, пойдзем, мы на ігрышчайка. Мы з ігрышчайка — на заручыны, А з заручынак — на вяселлейка.
Я пайду, пайду к свайму бацюшку:
— А дай .мне, бацюшка, варанога каня.
— За каня, дзіця, слова нетуці, Паязджай, дзіця, на вяселлейка, Ты гуляй, дзіця, а як сам знаеш, He ўдзіўляй, дзіця, ты добрых людзей.
1 Прыпеў «Ай, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
119. ДАЙ, БОЖА, HAM КАЛЯД ДАЖДАЦЬ
Дай, божа, нам каляд даждаць,
Лёлі-лёлі, нам каляд даждаць.1
Ці не пойдзем на йгрышча гуляць, Ідзем, ідзем ды падслухаем, Ці гудуць гуслі, ці йграюць скрыпкі, Ці скачуць дзеўкі-чарнабрыўкі
120. КАБ ДАУ, БОЖАЧКА
Каб даў, божачка, Нам каляд даждаць.
Люлі-люлі, нам каляд даждапь/
Нам каляд даждаць, Святых вечароў.
Як пашлі ж бы мы
Ды ў начлежачкі,
Як напралі б мы Па ручаечцы.
121. КАЛЯДЫ, КАЛЯДКІ
Каляды, калядкі
Везлі бліны, аладкі У маляваным вазочку, На вараненькім канёчку.
122. ЕДУЦЬ, ЕДУЦЬ КАЛЯДКІ
Едуць, едуць калядкі, Вязуць бліны і аладкі А на шэранькім канёчку, А ладу, ладу, калядкі.
123. ЕДУЦЬ, ЕДУЦЬ КАЛЯДКІ
Едуць, едуць калядкі.
Каляда! 1
А ў саначках прыданкі. Прыданачка Тацянка Прынадзела сужаньку На вараным коніку, На маляваным вазочку.
124. ЕДУЦЬ, ЕДУЦЬ КАЛЯДКІ
Едуць, едуць калядкі, Ды з бярэзнічку прынадкі.
Калядкі за гарою, А каўбаскі за сцяною.
125. А КАЛЯДКІ БЛІЗКА
А калядкі блізка, А каўбаскі нізка.
Святы вечар, А каўбаскі нізка.2
Перад куццёю Сеў non з пападдзёю.
А перад калядамі Сеў non за градамі.
■ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другім радком кожнай страфы.
Каляда,
А я сваю каляду, Гэй, каляду. Каляда,
Ды на покуце пасаджу, Г эй,каляду.