• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    192.	ІШЛА КАЛЯДА 3 КАНЦА У КАНЕЦ
    Ішла каляда з канца ў канец, Зайшла каляда к Івану: — Чым будзеш дарыць каляду, Ці пшонкаю, ці жонкаю?
    —Жонкі не дам, пшонкі няма, А дарую каляду краснаю дзеўкаю, Краснаю дзеўкаю — Дар’яю.
    193.	А ЕХАЛА КАЛЯДА
    А ехала каляда
    3 канца ў канец, Заехала каляда К Васільку, к Васільку.
    — Ты, Васілька, He гуляй, Вары піва, жані сына Іваньку,Іваньку.
    А ехала каляда 3 канца ў канец, Заехала каляда К Васільку, к Васільку.
    — Ты, Васілька, He гуляй, Вары піва, аддавай дочку Мар’ечку, Мар’ечку.
    194.	ПАШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ
    Пашла каляда калядуючы, 3 канца ў канец жабруючы. Зайшла каляда да Багдана. — Абяцаў каляду даць, Сына, дзеўку звянчаць.
    Чым жа ў цябе вароты завешаны? Хвашчом, баршчом і націнкаю.
    195.	ЯК ПРЫШЛА КАЛЯДА ДЫ УПЯРОД ЗА РАЖСТВА
    Як прышла каляда Ды ўпярод за ражства. Каляда, каляда! 1
    Прынясла каляда рэшата бліноў Да начоўкі сатнёў.
    Рэшата бліноў Паставіла на стол, Начоўкі сатнёў Паставіла на стоўб. Паставіўшы ўсё, Сама села на кут.
    Як прышла каляда Ды ўпярод за ражства. Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    Удоль па вуліцы гуляць Ды й абрады сабіраць. Як прышла каляда Да багатага двара, Да Карпінага.
    А Карпіна жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I бацінкі дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць.
    Як прышла каляда Да багатага двара, Да Марцінкавага.
    А Марцінава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I насавёнкі дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць.
    Як прышла каляда Да багатага двара, Да Назаравага.
    А Назарава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I рубашонку дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць. Як прышла каляда Да багатага двара, Да Васільевага.
    А Васільева жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I шубёнку дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць. Як прышла каляда Да багатага двара, Да Пракопавага.
    А Пракопава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I сермяжонку дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць. Як прышла каляда Да багатага двара, Да Дзянісавага.
    А Дзянісава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I паясёнку дала.
    Як пашла каляда
    Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць.
    Як прышла каляда Да багатага двара, Да Іванавага.
    А Іванава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I шматчонку дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць. Як прышла каляда Да багатага двара, Да Сяргеевага.
    А Сяргеева жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I чулчонкі дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць.
    Як прышла каляда Да багатага двара, Да Дарахвеевага. Дарахвеева жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I аборкі дала.
    Як пашла каляда Удоль па вуліцы гуляць, Удоль па вуліцы гуляць Да абрады сабіраць.
    Як прышла каляда Да багатага двара, Да Сцяпанавага.
    А Сцяпанава жана Дабрахвоча была, Дабрахвоча была I лапцёнкі дала!
    196.	ІШЛА КАЛЯДА ДА ПА ВУЛІЦЫ
    Ішла каляда да па вуліцы,
    Каляда, каляда! 1
    Да па вуліцы, па мяцеліцы.
    Прышла каляда на цясовы двор:
    — А ні спіш, ці ляжыш, пан хазяін? Калі ж ты спіш, то спі здароў, А калі не спіш — адчыні вакно, Адчыні вакно, паглядзі на двор.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    На тваём двары да што дзеецца: Стаіць цяром вышэй харом, А ў тым цераму да чатыры вакны. У першым вакне — ясны месяц, У другім вакне — красна сонца, У трэцім вакне — дробны звёзды, А ў чацвёртым — буён вецер. Ясны месяц — сам хазяін, Красна сонца — жана яго, Дробны звёздачкі — яго дзетушкі, Буён вецер — яго служанькі.
    197.	ІШЛА КАЛЯДА
    Ішла каляда, Коляда! 1 3 вечара. Пыталася, Цібагаты двор, Ці дома хазяін. — Калі дома, Выйдзі на двор Ды й паглядзі, Што дзецца, Паводзіцца.
    Сам бог ходзіць, Церамы ставіць. Як паставіў Тры новыя, Цясовыя, Адзін цяром — Ясён месяц, Другі цяром — Ясна зара, Трэці цяром — Дробны звёзды — Ясён месяц — Сам гаспадар, Ясна зара — Яго жана,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Дробны звёзды — Яго дзеткі Маленькія, Драбненькія.
    198.	ПРЫШЛА КАЛЯДА
    Прышла каляда, Каляда, каляда.1
    Вінаградная, красная, зялёная.
    Мы хадзілі, гулялі, калядоўшчыкі, Прыхадзілі, прыгулялі К гаспадарскаму двару. Гаспадарскі двор На сямі стаўбах (вярстах), На васьмі стаўбах, Стаўбы тачоныя, Пазалачоныя.
    А на самым двары Стаяць тры церамы: Як у першым цераму — Цёпла сонейка, У другім цераму — Свецел месяц, А ў трэцім цераму — Часты звёздушкі. Цёпла сонейка — Гаспадынюшка ў доме, Свецел месяц — To гаспадар сам, Часты звёздушкі — Малы дзетушкі.
    Як паехаў наш гаспадар У Ноўгарад, Закупіў наш гаспадар Падаруначкаў: Маладой гаспадынечцы — Кунню шубачку, А сынкам — Па сапожнічкам,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    А дачушкам — Па сярмяжнічкам. Г аспадарушка, Наш бацюшка! Падаруй гасцей, Калядоўшчыкаў. 3 клеці рэшатам, 3 печкі пірагом. Падай каўбасу, Я ў зубах панясу.
    199.	ПРЫШЛА КАЛЯДА НАПЯРОД РАЖСТВА
    Прышла каляда Напярод ражства, Упярод празнічка. Ай, хадзіла-гуляла каляда Па багатаму па двару, Па зялёнаму па саду. Багаты двор На сямі вярстах, На васьмі стаўбах. Стаўбы точаныя, Пазалочаныя.
    Сярод тых стаўбоў Тры церамы стаяць: У першым цераму — Свецел месяц, У другім цераму — Ясна соўнушка, А ў трэцім цераму — Частыя звёздачкі. Свецел месяц — Хазяін у даму, Ясна сонца — хазяюшка, А часты звёздачкі — Малы дзетушкі.
    Хазяіна дома нетуці, Ен у горад з’ехаўшы, Рады радзіць, Суды судзіць. Ён ад рады бярэць Па сотні рублёў,
    Ад суда бярэць Па тысячы. Ездзіць хазяін Па сіняму мору. Махнуў вяслом Правай рукі — Зваліў з мал мізінца Залатое кальцо. Закінуў сеткі У сіняе мора, Хацеў паймаць Залатое кальцо. He паймаў кальца, Паймаў тры акуні Златапёрыя: Адзін акунь — Цана сто рублёў, А другі акунь — Больш тысячы, А трэцяму акуню — Цаны нетуці.
    200.	ДЫ ХАДЗІЛІ, ГУЛЯЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Ды хадзілі, гулялі калядоўшчыкі,
    Каляда, каляда! 1
    Ды сачылі, пыталі багатага двара.
    Багаты двор — Пятра дом.
    Каля яго двара ўсё шаўковая трава, Усё шаўковая трава, усё жалезны тын, Стаўбы тачоныя, пазалачоныя, вароціткі сярэбраныя, Падваротніцы — рыб’і костачкі, зашчэпачкі медзяныя. На яго двары ды чатыры церамы стаяць:
    У першым цераму — ясен месяц, Другі церам — ясна зара, Трэці церам — дробны звёздачкі, Чацвёрты церам — буён вецер. Ясен месяц — сам гаспадар, Ясна зара — яго жана, Дробны звёздачкі — яго дачушкі,
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Буён вецер — яго сыны.
    Самаго гаспадара дома няма, Паехаў ён у Сібір-горад.
    Паехаў ён суды судзіць і рады радзіць.
    Накупляў ён гасцінчыкаў:
    Жане купіў кунню шубу, баброў каўнер, Каля вората ўсё золата, падолля ўсё саболля. Дачушкам купіў па вяночку па пярловаму, Па платочку шаўковаму.
    Сынам купіў па коніку па вараненькаму, Па ўзды купіў па залатой.
    Сабе купіў залот персцень, На праву ручку, на мізены палец. Самаго гаспадара дома няма. Паехаў у Тын-горад рыбку лавіць краснакрылышку. Трахнуў-махнуў правай рукой, Зраніў, званіў залот персцень 3 правай рукі, з мізенага пальца.
    Яго жана дасужа была:
    Закінула тры невады, тры шаўковых. He ўлавіла ж яна залот персцень, Улавіла яна трох акунёў златапёранькіх, Златапёранькіх, златакрыленькіх. Павязла ж яна іх на торг таргаваці, Торг таргаваці, акунёў прадаваці: За адзін акунь — па сто рублёў, За другі акунь —па тысячы, Трэцяму акуню — цаны няма. Яго цана ў гаспадара на масце, У гаспадара на масце, у Пятра на стале, На століку на дубовенькім, На скацерці на шаўковенькай, На талерачцы на фарфоравенькай. Ен пакачываець, паварачываець, Залатой казной ён пабразгіваець. — Ты, Пётрачка, сам гаспадар, Жана твая — гаспадыня, Дарыце гасцей, не байце басцей.
    Гэты госці не частыя, у гадочак толькі разочак.
    (Калі гаспадар не выходзіць яму пяюць):
    He хочыш дарыць, пойдзем з намі Снягі таптаць, сабак дражніць, людзей смяшыць.
    201.	ІШЛІ-ПАШЛІ КАЛЯДОУШЧЫКІ
    Ішлі-пашлі калядоўшчыкі, Каляда, каляда! 1
    Калядуючы, гуляючы, Багатага дома шукаючы, Слаўнага пана Івана. — Слаўны пане Іване! Ці спіш, ляжыш, Ці адпачываеш?
    Ці ў пярыне ў пуховай, Ці ў краваці ў цясовай, Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі маленькімі? Калі спіш — бог з табою, Калі не спіш — моў са мною. Устань рана, умыйся бела, Адчыні ваконца на ўсход сонца, Глянь на свой двор.
    У тваём дварку, як у вянку, Увесь тынам тынін, Тынам тынін, усё жалезным, Вароцікі ўсё залатыя. Вервічкі усё медзяныя, Замочкі нутраныя, Падваротніца — рыб’я костачка, Іване слаўны пане!
    У тваём дварку, як у вянку, Пяць церамоў з прыцяромкамі. У адным церамку — ясен месяц, У другім церамку — ясна соўнушка, У трэцім цераму — буйны вятры, У чацвёртым цераму — дробны звёзды Да ў пятым цераму — ясны зоры. Ясен месяц — сам Іванька, Ясна сонца — яго жонка, Буйны вятры — яго сыны, Дробны звёзды — яго цуркі, Ясны зоры — яго нявесткі.
    Івана жана разумная, Адказала, адмовіла:
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Івана самога дома нетуці, Дома нетуці, у дарозе, Паехаў ён у Сібір-горад Суды судзіць, раду радзіць. За суд бярэць сто рублёў, А за раду — дзве тысячы. Ен шле дамоў гасцінчыкі: Маладой жане — кунню шубу, Кунню шубу да долу, Баброў каўнер да пояса. Сваім сынам — па конічку
    па вараненькаму, Па сядзельцу па залатому, А цуркам—па венчыку па пярловаму, Нявесткам — па чэпчыку па бяляваму. Іван, слаўны пан, Павярнуў сам дамоў Чэраз мора, чэраз сіня, Шагнуў, махнуў на коніка Правай ручкай, рамяной плёткай, Ураніў залаты персцень 3 правай рукі, з мезянога пальца. Прыехаў сам дамоў.
    Расказаў маладой жане Усе прылукі, усе прычыны. Івана жана разумная, Як узяла шоўкаў невад, Закінула чэраз мора, чэраз сіня, He ўлавіла залатога перстня, Ды ўлавіла трох акунёў Ды павязла на таржок.
    Разным торгам таргавала, Трох акунёў прадавала: За аднаго — сто рублёў, За другога — дзве тысячы, А трэцяму — цаны няма. Яму цана — гасудар-Масква. У Івана на століку, На талерачцы яго жана паварачываець, Залатой казной патрахіваець.
    Іване, слаўны пане!
    Ці ўслых табе наша песня?