• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Шчэдры вечар, Добры вечар! 1
    ГІрачыста ідзе, Пчолкі вядзе.
    Пчолкі вядзе Маладзенькія.
    Пчолкі вядзе Маладзенькія.
    — Насіце мяды Саладзенькія.
    Мяды сыціці, Дочкі аддаваці.
    Свечы сучыці, Сыны жаніці.
    Чы ўжо кароўкі Пацяліліся.
    Чы ўжо авечкі Пакаціліся.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Прыстаў страмінку, Дастань саланінку, Прыстаў баляскі, Дастань каўбаскі.
    247.	ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕ ГАСПАДАРУ
    Добры вечар, пане гаспадару! Калі ты спіш, гасподзь з табою, А калі не спіш, гавары са мною. Уздзень ты шубку, выйдзі на вулку, Паслухай таго, што ў хмары гудзе. Прачыстая ідзе, райкі вядзе, Райкі вядзе да й навучае: — Сядайце, пчолкі, пану Івану На завулейку, на заборцейку, Насіце мяды ўсё салодкія — Мяды сыціці, сына жаніці, Свечкі сукаці, дочкі аддаваці. А за тым словам да жыві з богам, He сам з сабою — з дзеткамі, жаною, Са ўсімі намі каляднічкамі.
    248.	ПАНЕ ГАСПАДАРУ, СТАВАЙ 3 КРАВАЦІ
    Пане гаспадару, ставай з краваці.
    Святы вечар!1
    Ставай з краваці, засвяці ў хаце.
    Да адзень шубку, выйдзі на вулку.
    Да стань паслухай, што ў хмарцы гудзе, Што ў хмарцы гудзе,—прачыстая йдзе. Прачыстая йдзе, роікі вядзе, Вядзе роікі рассыпаючы, Шчасцем, здароўем надзяляючы.
    — Ляціце, пчолкі, па навіч’ейку, А вы, роікі, па старыч ейку.
    Нясіце, пчолкі, саладок мядок, А вы, роікі, жоўтыя воскі.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Сладкага мядку — сыту сыціці, Сыту сыціці, сыноў жаніці.
    А з жоўтых васкоў -— свечы сукаці, Свечы сукаці, дачок аддаці.
    Слухай, гаспадар, ужэ й з усім словам, Ужэ й з усім словам жыві здаровы. He сам з сабою — з атцом, з маткаю, 3 атцом, з маткаю, з сваёй жонкаю, 3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.
    249.	ОЙ, НА РАЖСТВО, ДА Й НА ПЕРШЫ ДЗЕНЬ
    Ой, на ражство, да й на першы дзень, Прышлі госценькі, дай каляднічкі, Калядаваці, пана пытаці:
    —■ Ой, ці спіш, ці не спіш, слаўны гаспадар? Адзень шубку, выйдзі на вулку, Паслухай таго, што ў храме гудзе.
    У храме гудзе — прачыста ідзе, Прачыста ідзе, усе пчолкі вядзе.
    — Садзіцеся, пчолкі, на новы вулькі — Мяды сыціці, сыны жаніці,
    Свечкі сукаці, дочкі даваці.
    250.	ДОБРЫ ДЗЕНЬ ТАМУ, ХТО У ГЭТЫМ ДАМУ
    Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
    Святы вечар!1
    Ці спіш ты, ці ляжыш, гасподзь з табою. Выйдзі ты на двор, зірні ты на бор, Што ў тваім бару шуміць, гудзе?
    Пчаліная матка ідзе, Сваіх дзетак вядзе.
    — Садзіцеся, дзеткі, на новых уллях, А я, старэнька, сяду ў старым.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Пашыце, дзеткі, сладак мядочак, А я, старэнька, жоўты вашчочак — Сыту сыціці, сыноў жаніці, Свечкі сукаці, дочкі аддаваці.
    251.	ЧЫ ДОМА Ж, ДОМА Ж CAM ПАН ГАСПАДАР?
    Чы до.ма ж, дома ж сам пан гаспадар? Ой, калі не дома, адзенеш шубку, Адзенеш шубку і выйдзі на вулку, Паслухай таго, што ж у хмары гудзе, У хмары гудзе [сам гаспод ідзе], Гаспод ідзе і роенкі вядзе, Роенкі вядзе, рэдка саджае.
    — Садзіце ж, пчолкі, усе ж у навічэнькі, А я, старая, у старычэнькі, Насіце ж, пчолкі, салодкі мядок, А я ж, старая,— жоўты ашчэчак — Сыту сыціці, сынкі жаніці, Свечкі ж сукаці, дочкі даваці.
    252.	ЛАСТАВАНЬКА ПРЫЛЯТАЛА
    Ластаванька прылятала, У акенечка заглядала: — Чы е дома пан гаспадар, Чы е дома пані гаспадыня? — Е дома пан гаспадар, Е і дома гаспадыня — Сядзяць сабе ў канцы стала. На іх шуба дублёна, На шубаньйы кован пояс, На поясу калітанька, У калітаньцы па сто злоты. Па сто злоты, па чатыры Каляднічкам адлічылі.
    253.	ШЧОДРА, ШЧОДРА, ШЧАДРАУНІЦА
    Шчодра, шчодра, шчадраўніца, Прыляцела ластаўніца.
    Стала сабе шчабятаці, Гаспадара выклікаці: — Выйдзі, выйдзі, гаспадару, Падзівіся да тавару.
    У нас тавару поўна бора, Твая жонка чарнаброва.
    254.	Ой, ДОБРЫ ВЕЧАР
    Ой, добры вечар, Пане гаспадару, Святы вечар! 1
    Ці спіш, ці ляжыш, Ці паціху сядзіш?
    Устань з пасцелі, Адчыні дзверы.
    Адчыні дзверы, Зажыгай свечы,
    Зажыгай свечы, Усе васкавыя.
    Засцілай сталы Дарагім сукном.
    Прыедуць да цябе Тры таварышы,
    Тры таварышы, Дарагія госці.
    Першы таварыш — Ясны месячык.
    Другі таварыш — Ясна сонейка.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    Трэці таварыш — Дробны дожджык.
    Выхваляецца
    Ясны месячык:
    — Ой, я ўзыйду Позна з вечара,
    Вазрадуецца
    Увесь звер у полі,
    Увесь звер у полі
    I рыба ў моры,
    I рыба ўморы I мілы ў дарозе.
    Выхваляецца
    Ясна сонейка:
    — Ой, як узыйду У нядзелю рана,
    Вазрадуецца
    Увесь люд хрышчоны,
    Увесь люд хрышчоны I нараджоны.
    Выхваляецца Дробны дожджычак:
    — Ой, я прыду Тры разы на начы,
    Вазрадуецца Жыта і пшаніца,
    Жыта і пшаніца, Усяка пашніца.
    У нашага пана, Пана гаспадара,
    У вароцечках Зелен явар стаіць.
    На тым явары Сіў сокал сядзіць,
    Сіў сокал сядзіць, Далёка глядзіць.
    Ой, як далёка, На сіняе мора.
    На сінім моры Карабель плывець.
    I ў тым караблі Да й два ж малайцы
    I рахуюцца,
    I мяркуюцца.
    — Кіньмася, браце, У мора на дно.
    Ой, там хлопчычак
    Каня сядлае,
    Каня сядлае, Каня пытае:
    — Ой, коню, коню, Прадам я цябе.
    — Малады малойчык, He прадай мяне.
    Спамяні тое,
    Ой, як мы жылі,
    Ой, як мы жылі,
    У турэцкай зямлі,
    Ляталі кулі, Так як дробны дожджык.
    Ой, як я скочыў, Дунай пераскочыў,
    He замачыў жа я
    Hi капыціка,
    Hi капыціка, Hi чабоціка.
    Hi ў чабоце шапінца, Hi цябе, малайца.
    255.	НА ПЕРШЫ ДЗЕНЬ, ДА НА РАЖСТВО
    На першы дзень, да на ражство,
    Святы вечар, да на ражство.1
    Ішоў гаспадар да цэркві, Стрэў жа вун да тры ангелы: Адзін ангел — ясна сонелка, Другі ангел — ясны месячык, Трэці ангел — дробны дожджык. — А што ж ты рэчэш, ясна сонелка? — Ой, як я ўзыйду ў нядзелю раненька, Зрадуецца стары і малы, Да цэркві ідучы, свечай бога хвалючы. — Ой, што ж ты рэчэш, ясны месячык? — Ой, як я ўзыйду ў цёмнай ночы, Зрадуецца купец ў дарозе, Валы ў абозе.
    — Ой, што ж ты рэчэш, дробны дожджык? — Ой, як я ўзыйду тры раза ў маі, Зародзіць бог жыта, пшаніцу, Жыта, пшаніцу і ўсякую пашніцу.
    Накладзем стожкі
    На штыры рожкі, Накладзем пшаніцы На паланіцы,
    1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Haкладзем аўса, Да каляда ўся. Бывай здароў, Дажыдай здароў Iз дзетачкамі Да й з маленькімі. I з суседамі Да й з блізенькімі. Табе, дзядзьку, каляда, А нам падай пірага.
    256.	Ой, ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАН ХАЗЯІН
    Ой, добры вечар, пане хазяін, Святы вечар.1
    Засцілай сталы, кладзі пірагі, Да будзе ў цябе да трое гасцей: А первая госць — жарка сонейка, А другая госць — ясен месячка, А трэцяя госць — дробен дожджык.
    Чым пахваліцца жарка сонейка? — Як узыйду я рана на зары, Вазрадуецца неба і зямля, Неба і зямля, ў лузе трава.
    Чым пахваліцца ясен месячка?
    — Як узыйду я позна з вечара, Узрадуецца купец ў дарозе, Купец ў дарозе, а звер у дуброве.
    Чым пахваліцца дробен дожджычак? — Як узыйду я рана з вясны, Узрадуецца жыта, пшаніца, Жыта, пшаніца, усяка пашніца.
    Мы ж цябе, хазяін, не зневажаем, Са святым васіллем паздраўляем,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    257.	ЗАСЦІЛАЙЦЕ СТАЛЫ. КЛАДЗІЦЕ ПІРАГІ
    Засцілайце сталы, кладзіце пірагі, Святы вечар!1
    К нам наедуць любыя госці: Першы госць — ясен месяц, Другі госць — жаркае сонейка, Трэці госць — дробен дожджык. Ясен месяц выхваляецца:
    — Як ўзыйду, ўзыйду позна звечара, Да ўзрадуюцца купцы ў дарозе, А рыба ў моры, зверы ў полі.
    Жаркае сонца выхваляецца: — Як ўзыйду я ў нядзелю рана, Да ўзрадуецца прыстоле ў цэрквах I ўвесь мір хрышчоны.
    Дробен дожджык выхваляецца:
    — Як пайду ў чацвер на ўвесь дзень, Да ўзрадуюцца жыта, пшаніца I ў полі ўсякая пашніца
    I хазяін у доме.
    258.	Ой, КРАСНІЧ ПАНІЧ ДА ПАН ВАСІЛЬКА
    Ой, красніч паніч да пан Васілька,
    Святы вячор!1
    Засцілай сталы, кладзі пірагі, Засцілай сталы ўсё цясовыя, Кладзі пірагі ўсё пшанічныя, Бо прыдуць к табе госці любыя, Госці любыя — сам гасподзь з неба, Сам гасподзь з неба з трымя янгольмі: Першы янголік — ясна сонечка, Другі янголік — свецел месячык, Трэці янголік — дробны дожджычак.
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Пахвалілася ясна сонечка:
    —■ Як я ізайду, рана засвячу, Рана засвячу — усёй мір асвячу. Ой, пахваліўся свецел месячык: — Як я ізайду рана звячора, To я й асвячу горы й даліну, Горы й даліну, ў поле звярыну. Ой, пахваліўся дробны дожджычак: — Як я ізайду тройчы ў маю, To бог зародзіць жыта, пшаніцу, Жыта, пшаніцу, ўсяку пашніцу, А нам, дзядынько, хоць паляніцу.
    259.	ДОБРЫ ВЕЧАР
    Добры вечар, Мосця панове!.. Растаўляйце сталы цясовыя, Накрывайце сталы каўрамі, Налівайце кубкі мядамі, Будуць к нам трое гасцей: Первы госць — весел месячка, Утары госць — жарка сонейка, Трэці госць — дробен дожджычак. Во што змове ясен месячка: — Як узыйду рана звячора, Узрадую пана ў дарозі, паню ў дому. Што змове жаркае сонейка: — Як узыйду рана на зары, Узрадую добрых дзетачак.
    Во што змове часты дробен дожджычак: — Як прайду я хоць раз на леце, Ураджу я жыта, пшаніцу [Жыта, пшаніцу], усякую пашніцу.
    У полі— ядром, у дварэ—дабром, На лугу — стагамі, на гумне — капамі, У клеці — карабамі, у пячы — пірагамі.
    Паздраўляем з Новым годам... Штоб здравенькі былі, Многа лет жылі.
    260.	ОЙ, У БАРУ, У БАРУ ВАРОТЫ ГУДУЦЬ
    Ой, ў бару, ў бару вароты гудуць, Святы вячор! 1
    Ой, там святыя цэркаў будуюць. Да збудавалі з трыма вярхамі, 3 трыма вярхамі, з трыма акнамі: Адно акенца — ясная сонца, Другое акенца — свецел месяцу, Трэцяе акенца — дробен дожджыку.
    Чым ісхвалілась яснае сонца:
    —• Ой, як я ўзыйду ў нядзельку рана. To зрадуецца ўсёй мір хрышчоны, Усёй мір хрышчоны да й нараджоны.
    Чым ісхваліўся свецел месяцу:
    ■— Ой, як я ўзыйду ўночы-ўпоўначы, To зрадуецца ўся шчука ў моры, Уся шчука ў моры, а звер у полі, А звер у полі, купец ў дарозе.
    Чым ісхваліўся дробен дожджыку: — Ой, як я сыйду тры разы ў маю, To зрадуецца жыта-пшаніца, Жыта-пшаніца, ўсяка пашніца.
    261.	Ой, ПАСЛУШАЙЦЕ, ШТО У ХМАРЦЫ ГУДЗЕ
    Ой, паслушайце, што ў хмарцы гудзе, Што ў хмарцы гудзе, сам гаспод ідзе, Сам гаспод ідзе, труй госці вядзе: Ой, первы госцік — дробненькі дожджык, А другі госцік — ясён месяц, А трэці госцік — яснэ сонейка.
    Ой, хваліўся дробны дожджык: — Як я прайду тройка на леці, Так зрадуецца ўся пашэнька, з зямелькі йдучы, 3 зямелькі йдучы, цветам цветучы.
    Як сонейка ўзойдзе — цяпленька будзе, А месячык засвеціць — відненька будзе.
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    262.	БЫЛО САБЕ ТРЫ БРАТЭЙКІ